Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С. В. Зыгмантович. Управление библиографической...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.18 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Якія віды эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці вылучаюцца?

  2. З дапамогай якога інструментарыя ажыццяўляецца ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці?

  3. Якія выкарыстоўваюцца метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, якія іх перавагі і недахопы пры іх параўнальным аналізе?

  4. Чым адрозніваецца бібліяграфічная статыстыка і даследаванні па вывучэнні бібліяграфічнай дзейнасці?

  5. Што ўяўляе сабой якасць бібліяграфічных прадуктаў і паслуг?

  6. Якія спосабы ацэнкі якасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг выкарыстоўваюцца ў бібліятэках?

  7. У чым заключаецца праблема кіравання якасцю бібліяграфічнымі прадуктамі, паслугамі, рэсурсамі?

Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці

    1. Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе

Метадычная работа бібліятэк доўгі час разглядалася як адна з функцый працэса кіравання з боку бібліятэк-метадычных цэнтраў у адносінах да бібліятэк пэўнай сеткі, галіны, ведамаснай прыналежнасці. І таму ў некаторых дакументах, артыкулах, у тым ліку і ў падручніку Д.Я.Кагаткова (М., 2004) можна яшчэ сустрэць і такія тэрміны як “метадычнае кіраўніцтва”, “метадычнае кіруючае ўздзеянне”. У сувязі з адбываючыміся працэсамі дэмакратызацыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства, а таксама негатыўнымі момантамі ў метадычнай дзейнасці бібліятэк з 1986 г. пачаліся пошукі новых рашэнняў арганізацыі і зместа метадычнай работы. Прадастаўленне бібліятэкам самастойнасці прывяло да адказу ад метадычнага кіравання як упраўленчай функцыі і пераходу да метадычнага забеспячэння бібліятэчнай, у тым ліку і бібліяграфічнай дзейнасці.

Метадычная работа накіравана на садзейнічанне бібліятэкам пэўнай сеткі выкананню сваіх функцый, удасканаленне дзейнасці бібліятэкі, укараненне ў работу бібліятэк новых тэхналогій, новых метадаў, новага вопыта работы, павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў, бібліёграфаў.

Задача метадычнай работы – распрацоўка і ўдасканаленне методыкі бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Змест паняцця “методыка” ўключае ў сабе ўпарадкаваную сукупнасць метадаў, звязаных з агульнасцю вырашаемых задач, прызначаных для практычнага выканання якой-небудзь работы (методыка бібліяграфавання, методыка бібліяграфічнага абслугоўвання і інш.).

Метадычная работа ў бібліятэцы мае два кірункі: метадычная забеспячэнне дзейнасці самой бібліятэкі і метадычная дапамога бібліятэкам сваёй сеткі. Мэтавая накіраванасць гэтых напрамкаў адзіная: забеспячэнне ўсіх кірункаў, працэсаў, форм і метадаў бібліяграфічнай работы адпаведнымі рашэннямі і метадычнымі рэкамендацыямі; дапамога бібліёграфам, бібліятэкарам у тым, каб зрабіць бібліяграфічную дзейнасць больш разнастайнай, дапамагчы кожнай бібліятэцы вызначыць сваю спецыялізацыю, дасканала выконваць свае абавязкі і ў той жа час творча падыходзіць да рэалізацыі бібліяграфічных функцый; развіваць самастойнасць кожнай бібліятэкі, кожнага спецыяліста.

Кожны бібліятэкар, бібліёграф, асабліва спецыяліст з вышэйшай бібліятэчнай адукацыяй павінен валодаць не толькі методыкай бібліяграфічнай работы, але і неабходнымі ведамі і навыкамі яе распрацоўкі і ўдасканалення, умець самастойна прымаць метадычныя рашэнні. Асабліва неабходны такія веды кіраўнікам бібліятэчных калектываў усіх узроўняў.