Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С. В. Зыгмантович. Управление библиографической...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.18 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Вылучыце асноўныя фактары, якія ўплываюць на неабходнасць маркетынгавага падыходу да кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю?

  2. Якія віды маркетынгу выкарыстоўваюцца ў рабоце бібліятэк?

  3. У чым спецыфіка бібліяграфічных прадуктаў і паслуг на сучасным інфармацыйным рынку?

  4. Якія выдзяляюцца асноўныя кірункі маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг? Які сёння з’яўляецца прыярытэтнымі для функцыянавання бібліяграфічнай службы?

  5. Як Вы адносіцеся да ўвядзення ў прафесійную лексіку тэрміна “рэкламная бібліяграфія”?

  6. У чым спецыфіка і перавагі розных відаў рэкламы бібліяграфічных прадуктаў і паслуг?

Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання

    1. Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды

Пошук павышэння эфектыўнасці і якасці набывае асобую значнасць у сучасных умовах для ўсіх абласцей сацыяльнай дзейнасці, у тым ліку і для бібліяграфічнай. Актуальнасць вывучэння эфектыўнасці абумоўлена цэлым радам фактараў: небходнасцю інтэнсіфікацыі бібліяграфічнай дзейнасці; узмацненнем ролі мэтанакіраванага кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, калі стыхійна складываючыяся фактары ўсё болей патрабуюць асэнсавання і планамернага выкарыстання (сэнс кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю – у забеспячэнні яе эфектыўнасці); укараненнем у работу бібліятэк эканамічных метадаў гаспадарання і неабходнасцю вызначэння сабекошту і цаны бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, важнасцю ацэнкі ўклада кожнага бібліятэкара-бібліёграфа ў дасягненне агульнай мэты; неабходнасцю параўноўваць эфектыўнасць функцыянавання розных бібліятэк, вызначаць аптымальныя формы і метады абслугоўвання на падставе вывучэння іх карыснасці, лабіраваць свае інтарэсы перад вышэйшымі суб’ектамі кіравання і рабіць фінансаванне аргументаваным. Акрамя таго, вымярэнне эфектыўнасці работы і супастаўленне яго вынікаў з пастаўленымі мэтамі – адна з задач агульнага менеджмента якасці, сістэма якога сёння актыўна ўкараняецца ва ўсіх сферах як вытворчай, так і сацыяльнай сфер.

Адной з першых работ, прысвечаных дадзенай тэме была кніга Д.Баліка “Определители библиотечной работы. Отчёт исследования читаемости, обращаемости и коэффициента интенсивности”, выдадзеная ў Томску яшчэ ў 1919 г. У бібліяграфазнаўстве пытанні эфектыўнасці пачалі вывучацца ў 60-е гады ХХ ст. Сур’ёзным укладам у іх распрацоўку трэба лічыць вынікі такіх даследаванняў як “Спецыяліст – бібліятэка – бібліяграфія”, “Эфектыўнасць выкарыстання рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў масавых бібліятэках” (70-е гады мінулага ст.), “Даследаванне агульных праблем аптымізацыі функцыянавання бібліятэчных сістэм” (80-е гады). Сярод работ асобных навукоўцаў трэба выдзеліць работы М.Р.Вохрышавай, якая раскрыла агульнатэарэтычныя аспекты, звязаныя з вызначэннем паняцця “эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці”, прапанавала разглядаць яе як сістэмнае паняцце, выдзяліла асноўныя віды эфектыўнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, вывучала эфектыўнасць рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Работы К.В.Душэнка, А.А.Ліберман, А.Н.Лебедзевай, А.В.Сакалова былі прысвечаны пытанням вывучэння эфектыўнасці падрыхтоўкі і выкарыстання бібліяграфічных дапаможнікаў рознага віда. Значны ўклад у распрацоўку пытанняў эфектыўнасці даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўнеслі работы І.Р.Маргенштэрна, Н.М.Барскай і Г.Г.Калінінай. Што да такога кірунка бібліяграфічнай дзейнасці як бібліяграфічнае інфармаванне, то тут трэба выдзеліць работы Д.В.Тэр-Аванесяна, Д.Н.Фядотавай,

Для распрацоўкі праблемы эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці сур’ёзнае значэнне маюць працы такіх бібліятэкаведаў, як М.С.Карташоў, В.В.Сяроў, Ю.М.Сталяроў, М.Я.Дворкіна і інш., а таксама інфарматыкаў М.Л.Калчынскага, К.В.Тараканава, І.Д.Каравяковай, В.М.Матылёва і інш.

У адпаведнасці з прапанаваным М.С.Карташовым сістэмным падыходам да вывучэння эфектыўнасці сёння агульна прызнана, што эфектыўнасць – гэта шматаспектная з’ява, у якой выдзяляецца некалькі ўзроўняў, якія павінны суадносіцца з выяўленнем вынікаў дзейнасці па розным кірункам. А.В.Блек прапанаваў разглядаць праяўленні эфектыўнасці па двум узаемазвязаным напрамкам: уплыў на абслугоўваемыя сістэмы; дасягненне пастаўленых мэтаў.

Паняцце эфектыўнасці атрымала найбольшае развіццё ў эканоміцы, дзе разумеецца як адносіны выніка да затрат. Эканамічны падыход даволі шырока распаўсюджаны ва ўсіх абласцях, у тым ліку і бібліяграфічнай. Гэта правяло да паяўлення самых розных формулаў, якія з пэўнай карысцю прымяняюцца для ацэнкі дзейнасці, але цалкам праблему эфектыўнасці не вырашаюць.

У сацыяльных сістэмах вельмі значным з’яўляецца сувязь выніка дзейнасці з іншымі яе характарыстыкамі – і ў першую чаргу з мэтай, што атрымала абгрунтаванне ў філасофскіх даследванннях духоўнай сферы грамадскага жыцця. Эфектыўнасць у даным выпадку выступае як ступень дасягнення мэты. З гэтага пункту гледжання найбольш эфектыўнай будзе не проста дзейнасць, якая дае максімальны вынік пры мінімальных затратах, а дзейнасць, у максімальнай ступені рэалізуючая мэту ў атрыманым выніку. У мэце атрымоўваюць адлюстраванне патрэбнасці, і чым дакладней мэты адпавядаюць патрэбнасцям, тым эфектыўней будзе дзейнасць. Паколькі агульная мэта бібліяграфічнай дзейнасці – задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей, то эфектыўнасць і будзе азначаць ступень задавальнення гэтых патрэбнасцей.

Разам з тым, адні і тыя ж вынікі могут быць дасягнуты рознымі шляхамі, з рознымі затратамі сродкаў і намаганняў. Адпаведна, з эфектыўнасцю неабходна звязваць уяўленне аб найбольш рацыянальных шляхах. Эфектыўнасць з гэтага пункта гледжання можа разглядацца як суадносіны атрыманых вынікаў да мэтаў, дасягаемых пры мінімальных затратах.

Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці азначае супастаўленне выніка з іншымі дзейнаснымі характарыстыкамі – мэтай, патрэбнасцямі, сродкамі – і з’яўляецца інтэгральнай характарыстыкай дзейнасці. Яе можна вызначыць як ступень дасягнення мэты – задавальнення патрэбнасцяў грамадства ў дакументах – у суадносінах з выкарыстоўваемымі сродкамі.

У інфарматыцы прынята выдзяляць розныя віды эфектыўнасці, што абумоўлена шматпланавасцю абнаружэння ўсемагчымых эфектаў. Выдзяляюць унутраную і знешнюю эфектыўнасць, арганізацыйную і функцыянальную (тэхналагічную), эканамічную і сацыяльную і г.д. Аднак, нягледзячы на рознасць тэрмінаў, яны падкрэсліваюць адну агульную ідэю: знешняя эфектыўнасць указвае на ўклад інфармацыйнай сістэмы, які яна ўносіць ў вырашэнне грамадскіх задач; унутраная эфектыўнасць, дзякуючы разгляду інфармацыйнай сістэмы як самастойнай з’явы, дазваляе супастаўляць розныя сістэмы паміж сабой па параметрам якаснага і колькаснага характару.

Такі падыход пераносіцца і на бібліяграфічныя сістэмы. Але ў адносінах да бібліяграфічнай дзейнасці павінны быць унесены удакладненні, звязаныя з яе другасна-дакументнай сутнасцю. Яе пасрэдніцкія, дапаможныя функцыі абумоўліваюць тры этапы сувязі са знешнім асяроддзем і, адпаведна, тры ўзроўні праяўлення знешней эфектыўнасці:

- уласна бібліяграфічная, у гэтым выпадку бібліяграфічная інфармацыя даводзіцца да спажыўца і такім чынам рэалізуецца асноўная мэта бібліяграфічнай сістэмы;

- дакументная: спажыўцом выкарыстоўваюцца дакументы, аб якіх даводзілася з дапамогай бібліяграфічных крыніц, і ажыццяўляецца ацэнка іх зместу;

- рэальная: ажыццяўляецца выкаырстанне атрыманай інфармацыі ў розных сферах грамадскага жыцця, рэалізуюцца новыя веды.

Найбольш лёгка даследаваць ўласную непасрэдную эфектыўнасць, уздзеянне жа апасрэдаванай эфектыўнасці прасачыць цяжка, паколькі яна пераплятаецца з мноствам іншых фактараў, утварая складаную сістэму. Тым не меньш дакладная карціна эфектыўнасці можа быць састаўлена толькі на падставе даных, якія характарызуюць усе вышэйазначаныя ўзроўні.

Пры разглядзе знешняй эфектыўнасці разглядаецца некалькі яе форм:

- сацыяльная ( раскрывае меру выканання бібліяграфічнай сістэмай яе сацыяльных функцый, а менавіта, задаволенасць інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў; садзейнічанне павышэнню інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі і г.д.);

- эканамічная ( выяўленне эканамічных эфектаў, атрымліваемых у знешнім асяродзі за кошт функцыянавання бібліяграфічнай сістэмы).

Унутраную эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці неабходна вывучаць у дынаміцы, супастаўляя новы стан сістэмы з папярэднім. Выяўленне гэтай эфектыўнасці важка для далейшага прагрэсіўнага развіцця дзейнасці. Выдзяляюць некалькі форм унутранай эфектыўнасці:

- эканамічная (вызначэнне затрат на бібліяграфічную дзейнасць);

- арганізацыйная (рацыянальнасць арганізацыйных форм бібліяграфічнай дзейнасці);

- тэхналагічная (рацыянальнасць тэхналагічных характарыстык бібліяграфічнай вытворчасці).

Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці мае комплексны характар, які праяўляецца па розным напрамкам: у прымяненні розных падыходаў да вывучэння; у наяўнасці мноства напрамкаў (відаў, працэсаў) у бібліяграфічнай дзейнасці, якія могуць быць даследаваны ў аспекце эфектыўнасці; у шматфактарнасці уздзеянняў, якія вызначаюць ступень эфектыўнасці.

Разнастайнасць і складанасць вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці абумоўліваюць выкарыстанне розных падыходаў да яе вывучэння, і кожны падыход выяўляе адпаведна новы бок эфектыўнасці. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя падыходы:

- эканамічны – звязаны з вызначэннем затрат на бібліяграфічную дзейнасць у супастаўленні з атрыманым вынікам;

- сацыяльны – акцэнтуе ўвагу на выкананне бібліяграфічнай сістэмай яе грамадскіх функцый у адносінах да розных сфер грамадскага жыцця;

- псіхалагічны – прадугледжвае высвятленне таго, як паспяхова выконваюцца бібліяграфіяй яе грамадскія функцыі і задачы ў адносінах да розных катэгорый карыстальнікаў;

- камунікатыўны – павінен высвятляць уплыў бібліяграфічнай інфармацыі на развіццё міжасабовых інфармацыйных сувязяў у грамадстве;

- змястоўны – звязаны з аналізам зместа масіва бібліяграфічнай інфармацыі.

Комплексны характар разглядаемага паняцця заключаецца таксама ў тым, што эфектыўнасць маожа быць разгледжана як адзінае цэлае (на ўзроўні агульнага) і як сукупнасць асобных (частных) праяўленняў. Эфектыўнасць таксама можа разглядацца на ўзроўні аднаго з асноўных працэсаў ці на ўзроўні дзейнасці цалкам. Бібліяграфічны дапаможнік, напрыклад, можа быць складзены на высокім узроўні, аператыўна выдадзена, адказваць неабходным патрабаванням, але не выкарыстана, а ў выніку канчатковая мэта – не рэалізавана. У выніку, толькі пры наяўнасці эфектыўнасці абодвух відаў дзейнасці забяспечваецца агульная эфектыўнасць.

Комплексны характар эфектыўнасці звязаны таксама са складанасцю структуры асноўных фактараў, якія ўплываюць на ажыццяўленне дзейнасці. Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці залежыць ад многіх аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў, цесна звязаных паміж сабой. Эфектыўнасць не можа даследавацца толькі на канчатковых этапах, калі ажыццяўляецца паслядзеянне і праяўляюцца вынікі. Не меньш важка высвятленне і асэнсаванне фактараў, якія дзейнічаюць на ўсіх папярэдніх стадыях і абумоўліваюць забеспячэнне рэалізацыі мэты. Такія веды дазваляюць весці “апяраджальнае” вывучэнне эфектыўнасці і карэкціраваць гэты працэс.

Выдзяляюць некаторыя групы фактараў, уплываючыя на эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці:

- знешнія: прыродныя; сацыяльныя;

- унутраныя:

- суб’ектныя (звязаны з дзейнасцю бібліёграфа і спажыўца – свядомасць бібліёграфа, ступень падрыхтаванасці карыстальніка і г.д.);

- арганізацыйныя (звязаны з задачамі кіравання дзейнасцю);

- мэтавыя (правільная пастаноўка мэтаў);

- аб’ектныя (бесперапыннасць і сістэматычнасць, адпаведнасць бібліяграфічнай інфармацыі тым, на каго яна разлічана);

- сітуацыйнага характара (наяўнасць ў даны неабходны момант бібліяграфічных крыніц, узровень кваліфікацыі бібліёграфа і інш.).

Такім чынам, комплексны падыход да вывучэння эфектыўнасці патрабуе ўліку ўсіх азначаных фактараў ў аспекце іх уплыву на дасягненне канчатковага выніку. Такі ўлік дазваляе аптымізіраваць дзейнасць на кожным этапе.