Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С. В. Зыгмантович. Управление библиографической...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.18 Mб
Скачать
      1. Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг

Удасканаленне бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі, як правіла, ажыццяўлецца з арыентацыяй на дзве ўзаемазвязаныя мэты. Першая – забяспечыць карыстальнікаў такімі паслугамі, якія маглі б найбольш поўна задаволіць іх патрэбнасці. Другая – камерцыйная – павялічыць збыт уласнага бібліяграфічнага прадукта ці паслугі, атрымаць прыбытак ад яго рэалізацыі. Безумоўна, для бібліятэкі прыярытэтнай з’яўляецца першая мэта, але ж у рынкавых умовах, у сувязі з пашырэннем асартыменту платных паслуг бібліятэка не павінна адмаўляцца і ад пастаноўкі другой мэты.

З мэтай удасканалення бібліятэчна-бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэка можа выкарыстаць наступныя кірункі гэтай работы:

- стварэнне новых відаў бібліятэчна-бібліяграфічных прадуктаў і паслуг;

- адмова ад застарэўшых ці незапатрабаваных бібліятэчна-бібліяграфічных прадуктаў і паслуг;

- мадыфікацыя існуючых бібліятэчна-бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з мэтай паляпшэння характарыстык прадуктаў, прыстасавання прадукта для новых рынкаў, новых груп карыстальнікаў.

Стварэнне і ўкараненне на рынку новых тавараў з’яўляецца важнейшым з усіх фактараў для квітнення фірмы, арганізацыі. І, безумоўна, што бібліятэка не стаіць у баку ад гэтага кірунка. Інавацыйная дзейнасць кожнай бібліятэкі менавіта і накіравана на пошук, распрацоўку новых відаў, форм бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. І сёння мы бачым, што бібліятэкі прапаноўваюць сваім карыстальнікам фактаграфічныя БД, тэматычныя, фірменныя папкі-дасье, поўнатэкставыя СД-дыскі, вынікі навуковай дзейнасці бібліятэк у выглядзе стварэння летапісаў населеных пунктаў, гісторыі вёсак, выкарыстанне магчымасцей электроннай пошты, правядзення тэлеканферэнцый пры павышэнні бібліяграфічнай кваліфікацыі супрайоўнікаў бібліятэк, бібліяграфічнае абслугоўванне ў чат-рэжыме, электронную дастаўку дакументаў і інш. Але ёсць і выпадкі, калі бібліятэкі пачынаюць засвойваць вытворчасць новых прадуктаў, але сітуацыя на інфармацыйным рынку калі-нікалі вымушае адмаўляцца ад іх выпуску. Так, напрыклад, было са стварэннем нарматыўна-прававых, рэкламных, адрасных БД. На інфармацыйным рынку з’явіліся больш якасныя іх аналагі, і бібліятэкі адмовіліся ад гэтай практыкі, аддаўшы перавагу ў выпадку неабходнасці набыццю гатовых інфармацыйных прадуктаў.

Адмова ад застарэўшых ці незапатрабаваных бібліяграфічных прадуктаў і паслуг можа аказацца даволі складанай праблемай для спецыялістаў у галіне маркетынгу. Які прадукт лічыць “неэфектыўным”, “слабым”? Быў час, калі хацелі адмовіцца ад падрыхтоўкі і выпуску крыніц папулярнай бібліяграфіі, але само жыццё і метадычнае ўдасканаленне гэтага віда бібліяграфіі паказала яго запатрабаванасць. Сёння большасць буйных бібліятэк – асноўных вытворцаў бібліяграфічных дапаможнікаў, адмовілася ад іх выпуску на традыцыйных носьбітах, пачалі рыхтавацца бібліяграфічныя крыніцы на лакальных электронных носьбітах, але ж не кожная бібліятэка нашай краіны як спажывец бібліяграфічнай прадукцыі гатова да выкарыстання гэтай новай формы па тэхнічным умовам, і па-сутнасці сёння адбываецца незадаволенасць патрэбнасцей такога сегмента карыстальнікаў як публічныя, школьныя, дзіцячыя бібліятэкі ў бібліяграфічнай прадукцыі.

Працэс мадыфікацыі тавараў для іх “амаладжэння” ці засваення новых сегментаў рынка – адзін з распаўсюджаных прыёмаў працы устаноў розных галін, сфер дзейнасці. У бібліятэках з гэтай мэтай сёння выкарыстоўваюцца разнастайныя спосабы: дыверсіфікацыя відаў бібліяграфічнай прадукцыі, стварэнне новых жанраў бібліяграфічнай прадукцыі, увядзенне больш зручнага спосабу доступу карыстальнікам да бібліяграфічных рэсурсаў праз выстаўленне іх у кампьтарныя сеткі, арганізацыя он-лайнавага доступу не толькі да рэсурсаў, але і да кансультацыйнай работы бібліёграфаў, вынікаў даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання і інш.

У бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці прынцыпова новых прадуктаў і паслуг не так уж і шмат. У асноўным назіраецца тэндэнцыя ўдасканалення ўжо маючыхся традыцыйных прадуктаў і паслуг за кошт выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння рэсурснай базы, інтэлектуалізацыі бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, уліку ўзрастаючых патрабаванняў спажыўцоў. Практыка дае нам шмат прыкладаў такой сітуацыі, калі змена формы прыводзіць да карэнных змяненняў у змесце паслугі. Так, напрыклад, міжбібліятэчны абанемент (МБА) трансфарміраваўся ў электронную дастаўку дакументаў (ЭДД), і, на першы погляд, сутнасць паслугі не змянілася: карыстальніку прадстаўляецца дакумент, які адсутнічае ў фондзе бібліятэкі. На самой жа справе значна змяняюцца спажывецкія якасці паслугі – з мінімальнымі затратамі часу карыстальнік атрымоўвае ў сваё распараджэнне лічбавую копію дакумента. Акрамя таго, выкананне кожнага падобнага запыту ўзбагачае фонд бібліятэкі, так як ёсць магчымасць захавання электроннай версіі дакумента і фарміравання поўнатэкставых БД. Электронныя каталогі знешне толькі замянілі сабой традыцыйныя карткавыя, а на самой справе, па-першае, аб’ядналі магчымасці каталогаў і бібліяграфічных картатэк, а па-другое, забяспечылі магчымасць шматаспектнага пошуку па прозвішчу аўтара, назве, назве арганізацыі, ключавым словам і прадметным рубрыкам, індэксам класіфікацый, г.зн. даюць магчымасць карыстальніку звяртацца не да розных пошукавых сродкаў (алфавітнага, сістэматычнага, прадметнага каталогаў), а да аднаго. Асаблівасцю бібліяграфічнай, інфармацыйнай прадукцыі з’яўляецца яе варыятыўнасць. Так, фірменнае дасье з’яўляецца асновай выканання фактаграфічных даведак і падрыхтоўкі такіх прадуктаў, як таварна-фірменные і адрасна-фірменные даведнікі, БД, бізнес-даведкі. Эфектыўным спосабам удасканалення ўжа маючыхся прадуктаў і паслуг з’яўляецца распрацоўка сэрвіснага суправаджэння, напрыклад, ксеракапіраванне і сканіраванне дакументаў.

Працэс аднаўлення бібліяграфічных прадуктаў і паслуг павінен праводзіцца пастаянна на падставе аналіза “жыццёвага цыкла тавара” – пэўнага перыяду часу, калі прадукту ці паслуге характэрна жыццястойкасць, канкурэнтаздольнасць. Канцэпцыя жыццёвага цыклу прадукцыі вымушае кіраўніцтва пастаянна аналізаваць дзейнасць як бібліятэкі цалкам, так і яе структурных падраздзяленняў не толькі з пункту гледжання сучаснага становішча, але і будучага; абгрунтоўвае неабходнасць сістэматычнай работы па планаванню і распрацоўцы новай прадукцыі, мадыфікацыі існуючай з улікам зменлівага попыту, нарастаючай канкурэнцыі, з’яўлення новых рэсурсаў і тэхналогій.