
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай
- •Глава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Прадмова
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
- •1.1. Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне
- •Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання
- •Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Пытанні і заданні
- •Ґлава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.1. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы:
- •Агульныя палажэнні
- •2.2. Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы
- •2.3. Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці
- •Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці
- •Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •4.1. Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні
- •Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці
- •4.2.1. Маркетынгавыя даследаванні
- •Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг
- •4.2.3. Цэнаўтварэнне на бібліяграфічныя прадукты і паслугі
- •4.2.4. Прасоўванне бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Рэкламная бібліяграфія
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
- •Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
- •Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе
- •Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
- •Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Основные услуги, оказываемые Национальной библиотекой Беларуси пользователям библиотеки
Пытанні і заданні
У чым значэнне ўліку бібліяграфічнай дзейнасці як функцыі кіравання?
Як функцыя ўліку звязана з іншымі функцыямі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю?
Раскрыйце спецыфіку ўліку асобных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці.
У чым перавагі аўтаматызаванага ўліку асноўных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці?
Сфармулюйце свае прапановы па ўдасканаленні спараваздачнасці бібліятэкі аб бібліяграфічнай дзейнасці.
Якія выкарыстоўваюцца метады аналізу бібліяграфічнай дзейнасці?
Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
4.1. Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні
Фарміраванне рынкавых адносін у грамадстве аказала ўплыў і на работу бібліятэк. Тэрміны рынкавай эканомікі “менеджмент”, “маркетынг”, “фандрэйзінг”, “паблік рылейшнз”, “імідж” сталі звычайнымі ў бібліятэчнай лексіцы і практычнай дзейнасці. Змяніўшыяся палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя ўмовы паставілі перад бібліятэкамі праблему – не толькі існаваць на сродкі, якія выдзяляе дзяржава, але і шукаць іншыя спосабы забеспячэння свайго функцыянавання. Засваенне рынкавых адносін, якія базіруюцца на заканамернасцях маркетынга, стала неабходным і для бібліятэк.
Аналіз працэсаў, што адбываліся і адбываюцца ў бібліятэках дазваляе прасачыць эвалюцыю ўкаранення маркетынгу ў іх дзейнасць: ад поўнага адмаўлення і бурных дыскусій аб сумяшчальнасці паняццяў рынак, маркетынг, камерцыйная дзейнасць і бібліятэка да поўнамасштабнай падтрымкі працэсаў ўкаранення маркетынгу, распрацоўкі тэарэтычных, метадычных, практычных пытанняў выкарыстання маркетынга ў бібліятэках. Эвалюцыя ўкарання маркетынга сведчыць, што для бібліятэк ён становіцца неабходным элементам дзейнасці. Сёння выбар, перад якім стаяць бібліятэкі, ужо заключаецца не ў тым, укараняць маркетынг ці не, а ў тым, як гэта лепей зрабіць. Таму вельмі важным з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў да работы ў бібліятэках, арыентаваных на маркетынгавую стратэгію яе развіцця, валоданне спецыялістамі рознымі відамі маркетынгу, кірункамі і тэхналогіямі маркетынгавай дзейнасці бібліятэкі.
Існуе шмат падыходаў да вызначэння маркетынгу. Маркетынг вывучаецца з таварнага пункту гледжання (вырабы, паслугі), са структурнай (вытворцы, аптавікі, прадаўцы), з функцыянальнай (пакупка, продаж, захаванне), з кіраўнічай (аналіз, планаванне, арганізацыя, кантроль), з сацыяльнай (эфектыўнасць рынка, якасць прадукта, грамадская думка) і інш. Пры кожным новым падыходзе канцэпцыя маркетынга пашыраецца, што і нарадзіла шматлікую колькасць яго азначэнняў.
Абагульняя існуючыя азначэнні паняцця маркетынг у дачыненні да бібліятэчнай сферы, можна астанавіцца на наступных. Бібліятэчны маркетынг – гэта філасофія кіравання, арыентаваная на карыстальніка і спосаб рэгулявання адносін абмена бібліятэкі са знешнім светам. Бібліятэчны маркетынг - гэта тэхналогія кіравання, арыентаваная на задавальненне маючыхся і магчымых патрэбнасцей рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў паслугамі і прадукцыяй бібліятэкі.*
*(Больш глыбока і падрабязна усе пытанні бібліятэчнага маркетынга студэнты будуць вывучаць у курсе “Інфармацыйна-бібліятэчны маркетынг”). Бібліяграфічны маркетынг – гэта від творчай кіраўнічай дзейнасці, які аказвае садзейнічанне станаўленню і павялічэнню вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з мэтай садзейнічання вырашэнню пастаўленных перад бібліятэкамі (іншымі бібліяграфічнымі цэнтрамі) задач. Бібліяграфічны маркетынг можа з’яўляцца часткай і уваходзіць у кнігагандлёвы маркетынг, выдавецкі, інфармацыйны маркетынг, накіраваны на ўсебаковае вывучэнне інфармацыйных патрэбнасцей і іх задавальненне, развіццё ва ўмовах функцыянавання іншых інфармацыйных структур грамадства. Бібліяграфічны маркетынг абапіраецца на агульную тэорыю маркетынга як сістэму выяўлення і задавальнення рыначнага попыта і ўключае як камерцыйны (бясплатны), так і камерцыйны (платны). Безумоўна, што ў камерцыйных бібліяграфічных, інфармацыйных цэнтрах ён будзе разглядацца як вобласць інфармацыйнага бізнеса, звязанага з арыентацыяй на атрыманне прыбытку. У бібліятэках, якія ажыццяўляюць бясплатнае бібліятэчнае абслугоўванне, вядучае месца займае некамерцыйны маркетынг, які накіраваны на дасканалую, якасную рэалізацыю бібліятэкай сваіх функцый сацыяльнай установы, якія забяспечваюцца і фінансавай, і грамадскай падтрымкай з боку дзяржавы. Разам з тым, у сувязі з пераходам на новыя ўмовы гаспадарання, наданнем бібліятэкам эканамічнай самастойнасці ў іх развіваецца і камерцыйны маркетынг, які з’яўляецца сродкам дапаўняльнага атрымання фінансавых сродкаў за кошт ініцыятыўнай гаспадарчай дзейнасці, якая ўключае прадпрымальніцкую дзейнасць бібліятэкі, прадастаўленне платных паслуг, продаж прадукцыі бібліятэкі, пошук і атрыманне дапаўняльных сродкаў у выглядзе грантаў (фандрэйзінг), спонсарскай дапамогі і інш.
Спецыялісты бачаць у маркетынге спосаб эфектыўнага кіравання бібліятэкай, бібліяграфічнай службай на падставе пастаяннага іх прыстасавання да зменлівых патрэбнасцей карыстальнікаў; пераарыентацыю абслугоўвання ў бібліятэцы на асобу, яе рэальныя дынамічныя патрэбнасці; на удасканаленне работы бібліятэкі і яе служб ва ўмовах рынкавых адносін; фарміраванне вобраза бібліятэкі як сацыяльнага інстытута, у якім зацікаўлена грамадства. Менавіта гэтая мэтавая філасофія – арыентацыя на спажыўца інфармацыі, задавальненне ўсіх яго запытаў і патрэбнасцяў, забеспячэнне сацыяльных гарантый членаў грамадства на свабодны доступ да інфармацыі, прадстаўляе найбольшую каштоўнасць для бібліятэкі. Таму не выпадкова ў бібліятэказнаўстве выкарыстоўваюцца такія паняцці як сацыяльны маркетынг, распрацоўваюцца сацыяльна-этычныя прынцыпы бібліятэчнага маркетынга.
Галоўнае ў бібліятэчным, бібліяграфічным маркетынге - двуадзіны і ўзаемадапаўняючы падыход. З аднаго боку, гэта дасканалае і ўсебаковае вывучэнне патрэбнасцяў, запытаў, інтарэсаў чытачоў, арыентацыя на прадастаўленне паслуг у адпаведнасці з гэтымі патрэбнасцямі, адраснасць паслуг, а з другога – актыўны уплыў на выкарыстанне паслуг і існуючы попыт, на фарміраванне патрэбнасцяў. Гэтым вызначаецца аснова маркетынга для бібліятэк.
Сёння ў бібліятэках, якія маюць арганізацыйную структуру, у мэтах распрацоўкі і рэалізацыі маркетынгавых канцэпцый дзейнасці створаны самастойныя падраздзяленні – аддзелы маркетынга. Яны ўзначальваюць і ажыццяўляюць разнастайныя кірункі дзейнасці, звязаныя з рэалізацыяй “комплекса маркетынга”. Пад комплексам маркетынга разумеецца сукупнасць яго асноўных элементаў: прадукт (тавары, паслугі); цана; месца рэалізацыі паслугі; прасоўванне паслугі да карыстальніка. Комплекс маркетынга – гэта выбар аптымальнага спалучэння бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг, месца іх рэалізацыі, цаны і сродкаў па давядзенні паслуг да карыстальнікаў. Кожны элемент комплекса маркетынга па-свойму важкі, непарыўна звязаны з іншымі складаючымі і рэалізуецца ў такіх напрамках дзейнасці як: даследаванне рынкаў бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг, яго сегментацыя, фарміраванне і ўдасканаленне асартымента прадуктаў і паслуг бібліятэкі, фарміраванне цэнавай палітыкі на бібліятэчна-бібліяграфічную прадукцыю, прасоўванне бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг шляхам рэкламнай дзейнасці, устанаўлення і падтрымкі сувязей з грамадскасцю, індывідуальнай работы, стымулявання збыту.
Бібліяграфічная служба бібліятэкі, і у тым ліку бібліяграфічны аддзел бібліятэкі, выступаюць як вытворца бібліяграфічных прадуктаў і паслуг і таму для бібліяграфічнага аддзела вельмі значнымі з’яўляюцца вынікі маркетынгавых даследаванняў, якія праводзіць аддзел маркетынга, яго рэкамендацыі па асартыменту бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, адносінах да іх карыстальнікаў, рэкамендацыі па рэкламе бібліяграфічных прадуктаў і паслуг у сценах бібліятэкі супрацоўнікамі бібліяграфічнай службы. Для аддзела маркетынга значнымі з’яўляюцца планы бібліяграфічнай службы па ўвядзенню, вытворчасці новых прадуктаў і паслуг, сумесная работа па арганізацыі рэкламных мерапрыемстваў, звязаных з інфармаваннем карыстальнікаў, атрыманне ад бібліяграфічнага аддзела вынікаў іх зваротнай сувязі з карыстальнікамі пад час рэалізацыі разнастайных формаў бібліяграфічнага абслугоўвання, фарміравання бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў і інш.