
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай
- •Глава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Прадмова
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
- •1.1. Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне
- •Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання
- •Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Пытанні і заданні
- •Ґлава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.1. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы:
- •Агульныя палажэнні
- •2.2. Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы
- •2.3. Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці
- •Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці
- •Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •4.1. Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні
- •Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці
- •4.2.1. Маркетынгавыя даследаванні
- •Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг
- •4.2.3. Цэнаўтварэнне на бібліяграфічныя прадукты і паслугі
- •4.2.4. Прасоўванне бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Рэкламная бібліяграфія
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
- •Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
- •Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе
- •Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
- •Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Основные услуги, оказываемые Национальной библиотекой Беларуси пользователям библиотеки
Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
Аналіз работы бібліяграфічнага аддзела, бібліяграфічнай работы ўсёй бібліятэкі – неабходная ўмова і аснова ўдасканалення бібліяграфічнай дзейнасці, прыняцця правільных рашэнняў у працэсе кіравання.
Аналіз паказчыкаў бібліяграфічнай работы справаздачы дазваляе: выявіць сучасны стан бібліяграфічнай дзейнасці цалкам і яе асобных напрамкаў; вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфічнай дзейнасці, дасягненні і недахопы, інавацыйны вопыт; вызначыць і даць ацэнку прадукцыйнасці працы бібліёграфаў, ацэнку іх прафесійнай падрыхтаванасці; вызначыць сацыяльную і эканамічную эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці цалкам.
Для ацэнкі ўзроўня бібліяграфічнай работы могуць параўноўвацца інфармацыйныя, фізічныя, часовыя, эканамічныя паказчыкі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі з нарматыўнымі, зафіксаванымі ў нарматыўных дакументах; могуць праводзіцца спецыяльныя даследаванні па вывучэнню эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці з выкарыстаннем комплекса разнастайных метадаў (глядзі адпаведную тэму дапаможніка); могуць супастаўляцца параметры аднатыпных бібліятэк. Больш аб’ектыўным лічыцца параўнанне фізічных параметраў з нарматывамі плошчы памяшкання на адно рабочае месца, абарудаванне і аснашчэнне рабочых памяшканняў і месцаў, колькасць складу бібліёграфаў і інш. Можна зыходзіць з таго, што норма плошчы рабочага месца бібліёграфа ў зоне абслугоўвання – 4 кв. м, а ў зоне ўнутранай работы – 4-6 кв.м. Для разліку штата ЦБС кіруюцца нарматывам – 1 бібліёграф на 5-10 тыс. Чытачоў. На стандартнай полцы стелажа 1 м у сярэднім размяшчаецца 50 экз. выданняў. У стандартнай скрынцы каталога (картатэкі) размяшчаецца 900 картак з раздзяляльнікамі пры ўмове, што за кожным раздзяляльнікам будзе не болей 50 картак. Для ацэнкі бібліяграфічнага абслугоўвання (пры адсутнасці нарматываў або калі яны ўстарэлі) з дапамогай інфармацыйных параметраў разлічваюць адносныя паказчыкі (каэфіцыенты) даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання і іншых відаў абслугоўвання. Паказчык даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання разлічваюць па формуле: сума выкананых даведак за год дзеліцца на суму карыстальнікаў (чытачоў) за год. Для ацэнкі кадравага складу бібліяграфічнага аддзелу разлічваюць сярэдні стаж яго супрацоўнікаў дзяленнем сумарнага стажу на колькасць супрацоўнікаў. Нармальным для штата ў тры і болей супрацоўнікаў з’яўляецца сярэдні стаж 10-20 гадоў. Калі ён меней, то ў аддзеле недастаткова вопытных работнікаў, а калі болей – аддзелу пагражае страта ведаў і вопыта, калі некалькі супрацоўнікаў амаль адначасова пойдуць на пенсію.
Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці можа праводзіцца на падставе вынікаў бібліяграфічнай работы, ацэнцы працэсаў яе ажыццяўлення, аналіза меркаванняў спажыўцоў інфармацыі, экспертнай ацэнцы як у канцы пэўнага перыяду (года), так і ў працэсе работы, цалкам па ўсім кірункам бібліяграфічнай дзейнасці і па аднаму з іх.
Вынікі аналізу дазваляюць прыняць неабходныя меры па ўдасканаленні бібліяграфічнай работы, новыя падыходы, новы вопыт работы можа закладвацца ў новыя планы, што будзе садзейнічаць удасканаленню планавання, а ў выніку павышэнню эфектыўнасці і якасці бібліяграфічнай работы.