Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2012-13.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
74.76 Кб
Скачать

18Газ-та “Чырвоная змена”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест

На працягу 70 гадоў гэта было галоўнае камсамольскае выданне БССР. Першы нумар з’явіўся ў красавіку 1921 года. З’явілася газета на рускай мове. Выхад газеты прымеркаваны да 4 з’езда камсамола. 19 кастрычніка – дзень нараджэння камсамола, а 22 красавіка – дзень нараджэння Леніна. Газета штотыдневая, фармат А3/А2. Тыраж – 3 тысячы экземпляраў, праз год – 4 тысячы, 1924 год – 5к экземпляраў. К 1940 году тыраж складаў каля 60 тысяч экземпляраў. З 1923 года пачынае выдавацца 2 разы на тыдзень, а з 1924 – тры разы. 1924 – год пераводу “Чырвонай змены” на беларускую мову. Студзень 1925 – газета пачынае друкавацца па-беларуску.

Функцыі маладзежнага друку – асветніцкая, адукацыйная, літаратурная старонка, газета мела куток юнкора, наладжана зваротная сувязь, шмат матэрыялаў аб дзейнасці камсамольскага руху.

Жізнь рабочей молодежі – важная рубрыка.

Інфармацыя пра сусветны камсамол і пра тое, як камсамольцы змагаюцца за 8-гадзінны рабочы дзень.

19. “Сталінская молодежь” : тып, стуктура, гіст дзейн, змест

У 1938 10 красавіка выйшаў першы нумар “Сталинской молодежи” (з 1956 – Знамя юности) – орган ЦК ЛКСМБ. 2 разы на тыдзень. Фармат А2, 4 паласы. Знікае літаратурная старонка.

У друку вырашаліся 3 асн задачы: ідэалаг.забесп.сац буд0ва, маральна-паліт падрыхтоўкі да вайны і дасягнення бяскласавага грам-ва праз выкрыцце “ворагаў народа”. Канец 30-х – самы складаны, самы трагічны час сав гісторыі, пра што і сведчаць газеты. Рэпрэсіўная тэматыка пераважала. З выхадам “Сталинской молодежи”(прыняла удзел у лесе многіх пакаленняў моладзі). структурызацыя бел.друку у асн была закончана.

20Мясцовыя маладзежныя выданні у 1922-40гг/губерн, павят,абл/

У студзені 1920 г. выйшаў часопіс «Молодой горн» – орган Віцебскага губкама РКСМ (большая частка Віцебскай губерні да 1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР). Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным і маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы ў мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі. Выходзіў часопіс да сярэдзіны 1921 г. і паспрыяў умацаванню губернскай камсамольскай арганізацыі. У 1921 г., замест часопіса «Молодой горн» Віцебскі губкам РКСМ пачаў выдаваць газету «Юный творец», якая выходзіла раз на тыдзень. Да 1923 г. выданне набыло папулярнасць у чытачоў і плошча яго была павялічана да фармату А-2. «Юный творец» змястоўна адлюстроўваў жыццё камсамольскай арганізацыі губерні і праблемы рабоча-сялянскай моладзі.

У Гомельскай губерні ў жніўні 1920 г. быў створаны часопіс «Набат молодёжи» – орган губкама РКСМ. Першы нумар быў надрукаваны на грамадскіх пачатках партыйнай ячэйкай друкароў, якія дзеля гэтага арганізавалі васкрэснік. Перадавы артыкул быў прысвечаны задачам юнацкай прэсы. Выйшла ўсяго тры нумары часопіса. 1 мая 1921 г. губкам пачаў выдаваць штотыднёвую газету «Набат молодёжи». Спачатку яна выходзіла невялікім тыражом, здараліся перапынкі ў выпусках з-за недахопу сродкаў, але ўжо ў 1922 г. «Набат молодёжи» друкаваўся тыражом у тысячу экземпляраў. Чытачы прыхільна ставіліся да сваёй газеты, і ў 1923 г. яна разыходзілася па індывідуальнай падпісцы. Матэрыяльнае становішча рэдакцыі палепшылася і, «Набат молодёжи» часта выходзіў на 6 палосах павялічаным фарматам. У кастрычніку 1924 г. газета была зарыентавана на сельскую моладзь і выходзіла да канца 1925 г. тыражом больш за 5 тыс. экземпляраў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]