Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2012-13.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
74.76 Кб
Скачать

14Перабудова дзйнасці друку ў п-д аднаўлення /1921-1932/. Уплыў нэПу на разв друку і выдав

Грамадзянская войны, замежная інтэрвенцыя нанеслі Беларусі велізарныя страты. У такіх умовах пераход да мірнага жыцця стаў вялікай падзеяй для ўсяго насельніцтва Беларусі. У цэнтры разгорнутай вострай палітычнай барацьбы паўстала праблема аднаўлення гаспадарчага комплексу. Сакавік 1921 зацверджаны НЭП. Зыходзячы з палітыка-эканамічных задач таго часу, складвалася праграма дзейнасці беларускага друку таго часу. Былі тэарэтычна і заканадаўча распрацаваны ідэалагічныя і прафесійныя прынцыпы дзейнасці партыйна-савецкага друку. Была створана замкнутая сфера прапаганды і агітацыі, якая асвятляла ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства з камуністычнага пункту гледжання. У рашэннях 4 з'езда КП(б)Б была прапанавана таксама прафесійная і арганізацыйная формула дзейнасці рэдакцый у перыяд НЭПа. Партыйным арганізацыям прадпісвалася павялічыць дапамогу і кантроль за іх працай, накіраваць туды вопытных партработнікаў, пашырыць тэматыку газет, прысвечаную тлумачэнню ідэалогіі. Былі зроблены захады для павелічэння тыражу газет, прыцягнення да супрацоўніцтва прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва, а таксама разгортвання рабселькораўскага руху. У студзені 1921 г. урад рэспублікі стварыў Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, у якім быў арганізаваны аддзел для кантролю за дзейнасцю газет і часопісаў. У першую чаргу, ЦК КП(б)Б умацоўваў і пашыраў дзейнасць партыйных выданняў. У гэты адказны час у Беларусі была створана эфектыўная сістэма перыядычнага друку. Павялічваецца аб’ем “Звязды”, органа ЦК КПБ. 6-палосны фармат, тыраж набліжаецца да 8 (1921), а потым да 10 тысяч экземпляраў (1922). З 1921 года пачынае выходзіць 6 разоў на тыдзень. Працягваецца выхад аналагоў “Звязды” на іншых мовах. Павялічваецца тыраж “Савецкай Беларусі” (5,5к экземпляраў на 1921).

Выданне новых газет і часопісаў на беларускай мове – звязана з курсам на беларусізацыю.

15 Газ “Бел вёска”: тып выдання, ст-ра, гіст дзейн, змест у кантэксце часу

Першы нумар – 1 студзень 1921. Дадатак да газеты “Звязда”. Выходзіў два разы на тыдзень на дзвюх мовах – рускай і беларускай. Загаловак таксама пісаўся на дзвюх мовах. 4 паласы фармата А3. У такім фармаце, як прыдатак да “Звязды”, газета выходзіла да 1924. У 1924 “Беларуская веска” стала самастойным выданнем, мінская акруговая газета (статус). Сцяпан Булат – першы рэдактар газеты; пакушэнне, памер пад час аперацыі. Прыкладаўся план газеты: перадавы артыкул; “што робіцца ў Савецкай Расіі” (рубрыка); “што робіцца за граніцай?”; аграрна-палітычныя матэрыялы; культурна-асветніцкая дзейнасць; “крэсцьянскае хазяйства”; агранамічныя артыкулы; народнае асветніцтва; “як лячыць жывелу”. Спыніла дзейнасць толькі аднойчы – 1941. Да гэтага газета была зачынена на 5 гадоў за скрыўленне партыйнай ідэалогіі.

1931-35 – пачала называцца “Калгаснік Беларусі”. З 1935 па 1941 была зачынена за скрыўленне партыйнай ідэалогіі. У 1945 аднавілася пад назвай “Савецкі селянін”, 1950 – “Колхозная правда”; 1962 – “Сельская газета”, 1991 – “Беларуская ніва”.

“Чырвоны себіт” – літаратурны дадатак “Беларускай вескі”, выходзіў з 1927.

Чорныя і чырвоныя дошкі ў газетах. Чырвоныя – доскі пачота. А чорныя – пазора.

Параллельна з “Беларускай вескай” у іншых беларускіх губернях з’яўляліся выданні для сялян. У 1925 у Магілеве пачала выдавацца газета “Магілеўскі селянін”; 1924, Віцебск (“Крестьянская газета”); 1924, Гомель (“Новая деревня”).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]