Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2012-13.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
74.76 Кб
Скачать

38 Інфарм службы ў бсср у 1920-40. Ствар БелТа

39Асн этапы разв друку зах Бел/1921-1939/. Тыпалогія перыяд выданняў

З 1921 да 1939 Зах Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы і з'яўлялася па сутнасці, яе каланіяльным прыдаткам. На падставе актыўнай узброенай барацьбы ў 1922 была створана падпольная Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя. Мэтамі якой былі: кіраўніцтва рэвалюцыйным рухам, партызанскай барацьбой і разгортванне агітацыі і прапаганды сярод насельніцтва. Найбольш вядомыя выданні рэвалюцыйнай арганізацыі – "Наш сцяг", "Вольны сцяг", "Змаганне" – выходзілі легальна і шырока распаўсюджваліся сярод чытачоў. Фактычна гэта адна газета, якая часта мяняла сваю назву з-за цэнзурных праследаванняў. Газеты БРА тлумачылі чытачам мэты і задачы рэвалюцыйнай арганізацыі. Асабліва шырока пытанні рэвалюцыйнай барацьбы асвятляліся ў газеце "Змаганне". Яе тэматыка адпавядала палітыка-эканамічным падзеям, якія разгортваліся ў Польшчы і Зах Беларусі. Рэдакцыя ўважліва сачыла за дзеяннямі польскага ўрада ў адносінах да заходнебеларускіх тэрыторый і на падставе аналізу фармулявала задачы рэвалюцыйнай барацьбы. Публіцысты: У. Канчэўскі, С. Рак-Міхайлоўскі і інш найбольш часта друкаваліся ў газетах БРА. Друк БРА, можна лічыць, заснаваў ідэалогію рэвалюцыйнай вызваленчай прэссы ў Зах. Беларусі. 1923 г была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), БРА падтрымала яе і ўступіла ў яе рады. КПЗБ узначаліла рэвалюцыйную барацьбу і наладзіла выпуск шматлікіх газет і часопісаў. У Вільні ў лістападзе 1924 выходзіць газета "Чырвоны сцяг", а ў снежні "Бальшавік". Першая газета планавалася як масава-палітычная, а другая – як ідэалагічны орган партыі. Заснаванне і дзейнасць дзвух партыйных газет у Зах Беларусі прыпадае на час буйных пераўтварэнняў у палітыка-эканамічным жыцці. За час дзейнасці партыі "было выдадзена 357 назваў газет, брашур, лістовак і інш літаратуры…" У гэты час былі створаны новыя перыядычныя выданні: тэарэтычны часопіс "Пад сцягам камунізму", "Чырвоная дапамога" – органы Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам. Свае газеты пачалі выдаваць акруговыя і раённыя партыйныя камітэты. На месцах з'явіліся мноства лістовак, зваротаў і адозваў, у якіх адлюстроўваўся працэс рэвалюцыйнай барацьбы. Тактыка КПЗБ па стварэнні адзінага рэвалюцыйнага фронту зблізіла яе пазіцыі з інш грамадскімі арганізацыямі. Адной з такіх была Беларуская сялянска-рабочая грамада, створаная ў 1925. Органамі Грамады былі: газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская справа", "Наш голас", сатырычны двухтыднёвік "Маланка". Усе іх аб'ядноўвала рэвалюцыйная накіраванасць і глыбокае адлюстраванне заходнебеларускай рэчаіснасці. Актыўную выдавецкую дзейнасць разгарнуў Камуністычны саюз моладзі Зах Беларусі, які быў створаны ў 1924, у той жа час пачала выходзіць у Вільні падпольная газета "Малады камуніст" на бел і руск мовах, асобныя нумары друкаваліся на польскай і яўрэйскай. Рэдагавала газету пэўны час В. Харужая. Дзеля сканцэнтравання грамадскай увагі на становішчы беларускай школы ў 1930-1935 выходзіла газ "Малады змагар". У 1935 пачала выходзіць газета "Голас моладзі". Асаблівасцю яе дзейнасці было тое, што рэдакцыя разгарнула кампанію супраць наступлення фашызму ў Італіі. З выданняў таго часу неабходна адзначыць сатырычны часопіс "Асва" (1934) і легальную "Незалежную двухтыднёвую газету", газету народнага фронту "Наша воля" (1935-1936), якія працягвалі фарміраваць агульную думку аб неабходнасці стварэння адзінага народнага фронту барацьбы з рэакцыяй і фашызмам.функцыі:• шырокае інфармаванне насельніцтва аб рэспубліканскiм, саюзным i міжнародным жыццi;• партыйная прапаганда, умацаванне савецкай улады i арга-нiзацыя сацыялiстычнага будаунiцтва;• развіццё нацыянальнай культуры i беларускай мовы;• фармiраванне нацыянальнага журналiсцкага вопыту i пуб-лiцыстычнага майстэрства, падрыхтоука творчых кадрау.Нацыянальная журналiстыка садзейничала беларускаму народу не толькi будаваць сацыялiстычную сельскую гаспадарку i прамысловасць, ствараць аснову развiцця нацыянальнай адукацыі, навукi i культуры, але выстаяць iперамагчы фашызм у час Айчыннай вайны. На часова акутраванай фашыстамi тэрыторыi таксама была створана падпольная i партызанская прэса як своеасаблiвы вяшчун надзеi i свабоды беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]