
- •1Развіцце бел друку у п-д абвяшчэння сав улады: з-чы, ф-цыі, тыпалогія выданняў. Ленінскі дыкрэт аб друку.
- •2 Першыя бальшав газеты на тэр-рыі Бел “Известия Советов…” як тып выдання. Газ “Савецкая праўда”
- •3.Ваенны бальшавіцкі друк п-ду нямецкай акупацыі
- •4. Бел нац рух пасля абвяшчэння сав улады. Дзейнасць бел нац арганиз і іх органаў.
- •5. Бел нац камісарыят. “Дзянніца”-першая газета на бел мове.
- •6. Бел нац рух у п-д нямецкай акупацыі. Дзейнасць г-ты “Вольная Бел”
- •7. Бел нац рух у п-д польскай акупацыі. Г-ты “Звон”, “Беларусь”, ч-с “Вольны сцяг”
- •8.Дзейнасць газ “Звязда” у п-д рэвалюцыі, зам інтэрвенцыі /1917-1920/
- •9. Друк бурж партый на тэр-рыі Бел у 1917-1920
- •10 Грам-паліт і публіц дзейнасць я.Лесіка
- •11 Публіц я.Купалы 20х. Грам дзейнасць
- •12 Бальшав рух п-ду польск акупацыі. Газ “Белорусская правда”
- •13 Газ “Савецкая Беларусь”: тып выдання, структура, гіст дзейн, змест у кантэксце часу
- •14Перабудова дзйнасці друку ў п-д аднаўлення /1921-1932/. Уплыў нэПу на разв друку і выдав
- •15 Газ “Бел вёска”: тып выдання, ст-ра, гіст дзейн, змест у кантэксце часу
- •16Дзейнасць газ. “Звязда” у 1921-1941
- •17Стварэнне камсамол арганіз у Бел. Перыяд маладз выданні /1919-20/
- •18Газ-та “Чырвоная змена”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест
- •19. “Сталінская молодежь” : тып, стуктура, гіст дзейн, змест
- •20Мясцовыя маладзежныя выданні у 1922-40гг/губерн, павят,абл/
- •21Выданні студэнтаў бду 1921-41
- •22Перыядычны друк для сялянскай моладзі
- •23Дзіцяч друк у бсср у 1922-40
- •24Газ “Піянер Бел”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест
- •25Бел часопісы для дзецей 1920-40
- •26Станаўл журнал адукацыі ў ссср і бсср у 1920-30
- •28Газ”Рабочій”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест
- •29Адлюстр працэсу беларусізацыі ў друку 20-30х
- •30Станаўл бел літ перыедыкі ў 20 гг. Грам-пал і літ дзейнасць ч-са “Полымя”
- •33Газ “лім”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест
- •34Станаўл і разв раен друку
- •35Рабселькораўскі рух у бсср: задачы, гіст станаўл і разв, знач
- •36 Бел сав друк ва ўмовах сталін рэпрэсій: асаблівасці зместу выдання, спецыфіка работы рэдакцыі
- •37Станаўл і разв радыевяшчання ў бсср у 1920-40
- •38 Інфарм службы ў бсср у 1920-40. Ствар БелТа
- •39Асн этапы разв друку зах Бел/1921-1939/. Тыпалогія перыяд выданняў
- •40Сістэма перыяд друку бсср напярэдадні вав і тыпал выданняў, змест, асабл дзейнасці
33Газ “лім”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест
Літ.бел.перыёдыка 20-30 гг – гэта культ з’ява нац.значэння. Пэўна, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці бел.народаПрадоўжыла справу згуртавання творчых сіл газета “Літаратура і мастацтва”( орган Федэрацыі аб'яднанняў савецкіх пісьменнікаў і Галоўмастацтва БССР.), першы нумар якой выйшаў 26 лютага 1932, фарматам А2 на 4 палосах, з малюнкамі і фотаздымкамі. звярстана па тагачасных правілах газетнага дызайну,У рэдакцыю ўвах.А. Александровіч, В. Вольскі, М.Лынькоў, К.Чорны і інш. Газета лічыла, што пісьменнікі павінны будаваць сваю творчасць на фактах і з’явах сацыял.рэч-ці., шмат места адводзілася аналізу літ.жыцця, крытычным артыкулам, разгляду новых твораў. Развівалася крытыка і самакрытыка. Рэдкалегія аналізавала ўсе бакі дзейнасці беларускага грамадства і высвятляла месца мастацтва ў агульным працэсе савецкай рэчаіснасці, адзначаючы, што яно аказвае ўсё большы ўплыў на насельніцтва, на духоўны стан асобы. У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй яшчэ стаяла важная задача – арганізаваць і правесці 1 з'езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1934 года.выданне набліжала творчы працэс, мастакоў да сац рэчаісначцт, адлюстраванен яе у “пралетарскай літаратуры”.дыскусійны яматэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі маст творчасці.
Значную ролю лічылі у сац будаўніцтве адыгрывае мастацтва. Місія – вобразнымі сродкамі паказаць героіку стваральнай працы удзельнікаў працэсу індустрыялізацыі і калектывізацыі.са з’яўленнем лім асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць і паслядоўнасуць.
.
34Станаўл і разв раен друку
Раенныя газеты ўзнікаюць у 1931 годзе. Звязана з тым, што ў 1930 была праведзена адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа, у выніку якой былі ліквідаваны акругі і на месцы дзесяці акруг было створана 100 раенаў. Была прынята асобная пастанова аб рэарганізацыі сеткі газет у сувязі з ліквідацыяй акруг. Базамі для газет становяцца акруговыя выданні. Асобныя фабрычна-заводскія газеты, былыя выданні мясцовых саветаў, некаторыя гарадскія газеты набываюць статус раенных.
1931 год – узнікаюць першыя раенныя газеты. У 1931 годзе ўзнікла 30 раенак. Асноўныя задачы раенак:
Завяршыць працэсс калектывізацыі сельскай гаспадаркі
Забяспечыць інфармацыяй з цэнтраў
На 1935 год было 73 раенныя газеты. Фармат раенак – А3, было некалькі і А2. Тыраж – ад тысячы да трох тысяч. Перыядычнасць – 3-25 разоў на месяц. Газеты з перыядычнасцю 25 разоў на месяц: Камуніст (Бабруйск); Камунар магілеўшчыны; Бальшавік барысаўшчыны.
Назвы раенных газет: пераважаюць словы Ленін, чырвоны, бальшавік, калгас, праўда, камуніст, шлях, сацыяліст. Усе газеты – органы раенных саветаў дэпутатаў.
35Рабселькораўскі рух у бсср: задачы, гіст станаўл і разв, знач
Рабселькораўскі рух – гэта масавая грамадска-палітычная і культурная з'ява. Ён узнік на хвалі усведамлення, асабліва моладдзю, рэвалюцыйных пераўтварэнняў у нашай краіне. Устанаўлівалася двухбаковая сувязь паміж мясцовымі карэспандэнтамі і газетай. Гэта рабіла цікавым яе змест, дапамагала росту адукацыйнага і палітычнага ўзроўню канкрэтнага юнака або дзяўчыны. Пагэтаму рэдакцыі пачалі арганізацыйную і адукацыйную працу са сваімі няштатнымі карэспандэнтамі. Газета друкавала аб’явы ў рубрыцы “Рабкоры і рабкоркі” і запрашала іх у рэдакцыю на рэгулярныя сустрэчы. Гэта была сапраўдная прафес.вучоба: аб чым пісаць і як пісаць. Падобная праца праводзілася таксама рэдкалегіямі іншых газет. Рэдакцыя тлумачыла, як і пра што пісаць у газету, праводзіла сходы, семінары і нарады сваіх актывістаў. шэрагі актывістаў друку былі значна шырэйшыя. Былі таксама ваенкоры, студкоры, юнкоры, пікоры. У 1922 рэдкалегія "Звязды" стварыла Карбюро (карэспандэнцкае бюро), якое і арганізоўвала работу з рабселькорамі. Большасць рабселькораў былі маладымі, і яны па-максімалісцку ацэньвалі розныя факты і з'явы, імкнуліся да справядлівасці, адкрытасці і праўдзівасці. Такім чынам, рабселькоры станавіліся палітычнай сілай асобага складу. 21 верасня 1924 адкрыўся Першы з'езд рабселькораў. На парадку дня стаялі для абмеркавання наступныя праблемы: міжнароднае і ўнутранае становішча краіны, развіццё беларускага друку, чарговыя задачы рабселькораў, распаўсюджанне газет, часопісаў і інш. Рабселькораўскі рух набываў грамадскую сілу, і 8 лютага 1925 у Мінску адбыўся Першы з'езд селькораў Беларусі. Гэта было неабходна таму, што ў вёсцы пачаліся радыкальныя сац-эканам і культурныя перамены, абвастралася барацьба з кулакамі. Усё гэта патрабавала ўмацавання савецкай улады, у чым аказалі значную дапамогу селькоры. Селькоры выступілі аднадушна ў падтрымку ідэі ліквідацыі непісьменнасці. Патрэбна адзначыць яшчэ адну станоўчую рысу рабселькораўскага руху. Ён выхаваў сапраўдных карэспандэнтаў, якія затым сталі вядомымі журналістамі і пісьменнікамі. К. Чорны, А. Александровiч, П. Трус, М. Чарот, П. Галавач, К. Крапiва i шш. у 1925 годзе выходзіў часопіс “Спутник селькора” – штомесячны дадатак да газеты “Звязда”. Агульнае прафесійна-паліт. кіраванне рабс. рухам здзяйсняў часопіс “Бальшавік Беларусі”, які выходзіў з 1927 года. 10 ліпеня 1931 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з'езд рабселькораў. Трэці з’езд рабселькораў, без сумнення, стаў вышэйшай кропкай у развіцці грамадскага руху ў даваенны час. Грамадскія карэспандэнты сканцэнтравалі ўвагу на павышэнні эфектыўнасці эканомікі і наладжванні культурнага жыцця.