Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2012-13.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
74.76 Кб
Скачать

30Станаўл бел літ перыедыкі ў 20 гг. Грам-пал і літ дзейнасць ч-са “Полымя”

Першы нумар выйшаў у снежні 1922. З’яўленне абумоўлена палітыкай беларусізацыі. У 1927 у БССР выдавалася 20 газет, з іх на беларускай мове было 10, на рускай – толькі 3. 3 на яўрэйскай, 2 на польскай, 1 на літоўскай, 1 на змешанай (руска-беларуская).

1921 – “часопіс літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі”. У 1925 – “усе з 1921 + гісторыі”, у 1926 – “+крытыкі”. 1938 – “часопіс літаратуры, мастацтва, марксістска-ленінскай тэорыі і крытыкі”. Першы нумар пачынаўся з 92 старонак, максімум было 240. Чорна-белы. Выдаваўся не рэгулярна, прыклада раз у паўтара месяца. З 1927 “Полымя” пераходзіць на штомесячны выпуск. Вучоны Ўсевалад Ігнатоўскі. Склад рэдакцыі: беларускія вядомыя пісьменнікі і паэты – Чарот, Лесік, Пушча. Былі фотаздымкі на старонках часопісу.

З 1933 змянілася назва – “Полымя рэвалюцыі”.

Рубрыкі: “кнігапіс”, “хроніка беларускай культуры і скульптурнага жыцця ў СССР”.

Тыражы: на пачатку 1,5к (было заяўлена 2,5); 2,5к – толькі ў трыццатыя гады. У канцы трыццатых – больш за тры тысячы. У розных нумарах стаяць розныя тыражы.

Першы артыкул – “Наша заданне”, надрукаваны ў першым нумары. Задачы: нацыянальнае пытанне – пытанне культуры; дзяржаўнае пытанне рэдакцыя намеравалася вырашаць з прадстаўнікамі Расіі. Прапаганда савецкага ладу жыцця і адстойванне творчых ідэалаў.

Толькі ў 1988 “Тутэйшыя” былі зноў апублікаваны ў “Полымі”. П’еса з’явілася як забаронены твор Купалы. У 1990 была зроблена тэатральная пастаноўка “Тутэйшых”. У пачатку 2000 п’еса знята з рэпертуару.

Не выдаваўся з 1941 па 1944 гады.

31Ч-с”Маладняк”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест

Часопіс “Маладняк” пачаў выдацца са жніўня 1923 года. Ён стаў цэнтрам аднайменнага літаратурнага грамадскага аб’яднання, якое аформілася ў канцы 1923 года як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў. Ідэйнай платформай арганізацыі былі абвешчаны ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі аб стварэнні грамадства сацыяльнай справядлівасці. З гэтым была звязана палітыка часопіса: адлюстраванне ў творах новае жыццё і яе галоўнага героя – працоўнага чалавека. У сваёй дэкларацыі [гл. дадатак], якая некалькі разоў друкавалася ў часопісе, маладнякоўцы паведамлялі: “Наша заданьне – з асноў сягоньнешняга жыцьця вылучыць асновы заўтрашняга і апрануць іх у вопратку мастацкай творчасьці, штодзённы вопыт рабочых і сялян – будаўнікоў новага свету – ажыцьцёвіць у мастацкіх вобразах…Асноваю нашай мастацкай формы , у якой мы ажыцьцяўляем нашы ідэі, зьяўляецца мастацка-праўдзівы вобраз, об’ектыўна адпавядаючы рэальнасьці” У “Проэкце статуту” [гл. дадатак] арганізацыя гаварыла аб імкненні “аб’яднаць і ўзрасьціць пісьменнікаў з пролетарскай і бядняцка-сялянскай ідэолёгіяй, якія б сваімі творамі пашыралі комуністычную культуру на Беларусі на грунце політыкі Компартыі і культпрацы”.“Маладняк” вельмі хутка і аўтарытэтна заявіў аб сваёй дзейнасці па ўсёй Беларусі. Філіялы пісьменніцкай арганізацыі былі створаны ва ўсіх гарадах рэспублікі, а таксама ў Маскве, Смаленску, Ленінградзе, Празе. Філіялы наладзілі выпуск сваіх часопісаўі альманахаў. Так, напрыклад з 1924 па 1926 годы выходзіў “Маладняк Калін ншчыны”, з1925 па 1928 - “Аршанскі маладняк”, у 1926 - “Маладняк Барысаўшчыны”. Альманах выдаваліся ў Полацку, Віцебску, Магілёве.“Малакдняк” пазіцыяніраваў сябе як літаратурна-мастацкі, грамадска-палітычны часопіс. Выходзіў тыражом 2500 экзепляраў , некаторыя нумары мелі тыраж 3000 экземпляраў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна. Але гэта атрымалася не адразу. У 1923 годзе выйшаў адзін нумар, у 1924 – чатыры і толькі ў 1928 - 12.Выдаваўся “Маладняк” Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі. Рэдактарамі ў розныя часы былі Вольны, Самахвалаў, Ігнатоўскі, Зарэцкі, Александровіч, , Чарот, Зарэцкі, Дудар і іншыя. Спачатку часопіс быў органам ЦК ЛКСМБ, а праз некаторы час яшчэ і ЦК КПБ(б). Складаўся са 100 старонак. Фармат – А-5.“Маладняк” меў прыгожае афармленне. Здымкі аўтараў, шматлікія малюнкі, клішэ, высакаякасная папера, каляровая вокладка адразу прыцягвалі ўвагу.У 1928 годзе “Маладняк” з-за ўнутраных супярэчнасцей быў рэарганізаваны ў Беларускую арганізацыю пралетарскіх пісьменнікаў, а часопіс “Маладняк”, як яе орган выходзіў да 1932 года. Пастаянныя аўтары: жылуновіч, зарэцкі, чарот, трус, чорны, пушча, плашчынскі. Худніцкі.

32Ч-с “Узвышша”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест

1927 – “Узвышша” (літаратурнае згуртаванне), выйшаў першы нумар часопіса “Узвышша” (сакавік1927). Часопіс праіснаваў да 1932. Было выдадзена 39 кніг. Фармат – як і ў “Полымя” (кніжкі, нагадваючыя А4). Аб’ем – 150 старонак. Перыядычнасць – раз у месяц. Былі выпадкі, калі “Узвышша” выдавалася два разы на месяц. Афармленне сціплае, ніякіх малюнкаў ці фатаграфій. Шмат літаратурна-крытычных артыкулаў. “Часопіс літаратуры, мастацтва, крытыкі”. Часопіс пашыраў магчымасці друкавання твораў сваёй арганізацыі і вырашэння ідэйна-эстэтычных пазіцый аб'яднаня, якія былі далёка не бездакорнымі. У асноўным узвышаўцы будавалі сваю платформу на крытыцы пазіцый "Маладняка" і спрабавалі сфармуляваць сваю тэорыю "ўзвышанага мастацтва", што адмяжоўвала іх ад усяго літаратурнага працэсу.Рэзалюцыя узвышша: патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыяле, культурным па спосабе апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці.Удз-кі лічылі, што маладнякоўцы не могуць выканаць задач пралетарскага маст-ва. Друкаваліся –крапіва, чорны, дубоўка, жылкаЗ ліквідацыяў самога літаратурнага аб’яднання ў 1931 знік і сам часопіс.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]