
- •Заданне I
- •II. Разлік дыягнастычных паказчыкаў
- •1.Вызначэнне сацыяметрычнага статуса навучэнца.
- •Б) справаздачапасацыяметрыі
- •4. Сацыяматрыца класа паводле прапанаванага ўзору.
- •5. Прыклад кругавой сацыяграмы.
- •II.Абагульняльныя вывады
- •2. Вызначэнне згуртаванасці групы, каштоўнасна-арыентацыйнага адзінства класа пры дапамозе методыкі “Что важнее?
2. Вызначэнне згуртаванасці групы, каштоўнасна-арыентацыйнага адзінства класа пры дапамозе методыкі “Что важнее?
С=1,4n – N/6N
C= (1,4 ∙ (8+10+9+8+10) – 24)/144= 0,27
Ступень каштоўнасна-арыентацыйнага адзінства класа нізкая (С<=0,3), што сведчыць пра тое,што клас не з’яўляецца калектывам і ў яго мала каштоўнасная арыентаванасць.
Нельга адзначыць, што найбольш значныя якасці належаць да адной групы якасцей, але можна выдзеліць групы якасцей, якія характарызуюць адносіны да вучобы і адносіны да ведаў, да сябе. Гэта значыць, вучні звязваюць свой поспех менавіта з гэтымі сферамі.
А яшчэ хацелася б дададць, што у творчых людзей, якімі з’яўляюцца вучні 9 “Б” не можа быць шмат аднолькавых адказаў, таму вынікі гэтага тэсту я стаўлю пад сумнеў.
Г) Характарыстыка класа
1. Азнаёміўшыся з методыкай “Узровень развіцця групы”, я магу зрабіць вывад, што ўзровень дадзенага класа – “Чацвёрты этап” (“Група – калектыў” (па Л.І. Уманскаму, А.С. Чарнышову), “Палаючая паходня” (па А.Н. Лутошкіну).
2.У класе некалькі мікрагруп. Прычынай гэтаму з’яўляюцца агульныя інтарэсы вучняў у гэтых групах, а таксама тое, што яны па характару падыходзяць адзін аднаму. У класе добразычлівыя адносіны паміж усімі мікрагурпам.
3.Узровень развіцця класа высокі. 9 “Б” клас актыўны і поўны творчай энергіі, група вышэй за ўсё ставіць мастацтва (паколькі клас з мастацкім ухілам) і актыўную грамадскую дзейнасць. Клас заўжды ўдзельнічае ў ярмарках, якія праводзяцца ў гімназіі, дапамагаюць дзецям-сіротам, а таксама час ад часу выпускаюць сваю газету.
У групе заўжды патдрымліваюць слабых (калі паўстае пытанне якую адзнаку ставіць вучню за адказ, клас заўжды просіць лепшую; ці, напрыклад, калі мы пісалі пераклад і Даша Завацкая, Маргарыта Лінкевіч не паспявалі, іх сяброўкі прасілі даць ім час і самі дапамагалі дзяўчатам; часам Радзівон любіць папашліць у бок дзяўчат, за што Андрэй яму заўжды робіць заўвагі і той адразу перастае).
У класе ёсць самакіраванне: 5 розных сектараў. Некалькі разоў назірала за тым, што клас слухаецца загадчыкаў гэтых сектараў і сваю старасту Машу Радчанка.
Бальшыня дзяцей сябруе і па-за межамі класа, што я даведалася пра сацыяльную сетку Ўкантакце, праглядзеўшы фатаздымкі. Увогуле лічу, што настаўнікам самы час дадавацца ў сацыяльныя сеткі для таго, каб зразумець настроі сваіх дзяцей. Вось я болей чым упэўнена, што класны кіраўнік майго 9 “Б” не ведае, што Оля Кузьміна нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі і сустракаецца з адзінаццацікласніцай гэтай жа гімназіі Аняй, якая Ўкантакце падпісана мужчынскім нікнеймам. Хаця з інашага боку не ўсім настаўніцам можна такое давяраць. Паколькі Наталля Уладзіміраўна самая звычайная сістэмшчыца, я ёй пра гэты факт не распавяла. А з Воляй мы пагутарылі на гэтую тэму праз кантакт. Сябры з класа ставяцца да гэтага абсалютна нармальна, бо яшчэ раз падркрэслю: творчыя людзі.
На выхаваўчым мерапрыемстве вучні праявілі свае камандныя якасці, паколькі ім давялося працаваць па групах па адной канцэпцыі: стварыць сваю мадэль дэмакратыі.
Негатыўных сітуацый у класе не ўзнікае, за выключэннем некаторых выпадкаў з’едлівых жартаў Радзівона, але яго ўсе ўспрымаюць у ролі клоўна, таму ўжо прызвычаіліся.
Клімат у класе спрыяльны. Мне лёгка было працаваць з дзецьмі.
4.Дысцыпліна на належным узроўні ў класе. Але ізноў жа ўсё залежыць ад настаўніка, паколькі мой 9 “Б” па-рознаму паводзіць сябе ў розных настаўнікаў. У дырэктара цішэй вады, ніжэй травы, у сваёй класнай і выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі Уладзміраўны займаюцца сваімі справамі, а ў мяне зацікаўлена, але маглі і пагалдзець, але заўжды па тэме (калі пачынаюць фантазіраваць пра лёс асоб, якіх вывучалі).
Што прадпрымаецца настаўнікамі? Паколькі часцей мне адводзілася быць на ўроках мовы і літатуры, то іх класная толькі крычыць і пагражае рознымі пакараннямі, што зусім не мае на іх ніякага ўплыву, акрамя як часовага. Мне ніколі не даводзілася спецыяльна штосьці рабіць для таго, каб дысцыплінаваць вучняў.
Вядома, што часам дзеці адпускаюць пошлыя жартачкі, але іх вельмі лёгка звесці на не, калі разглядаць жарт з сур’ёзнага боку, што я некалькі разоў і рабіла ў выпадках з Радзівонам і Ягорам.
5. Агульнавядома, што уздзеянне калектыва можа вельмі моцна ўздзейнічаць на асобу вучня. У 9 “Б” класе я неаднойчы назірала выхаваўчы ўплыў класа на асобу вучня, на яго паводзіны. У асноўным гэты ўплыў меў станоўчы характар. Часцей за ўсё выхаваўчы кампанент праглядаўся ў выпадках, калі Радзівон і Ягор паводзілі сябе не вельмі прыстойна з дзяўчатамі (але ж паўтаруся, што ў выглядзе жартаў). Часам Андрэй і Арсеній лічылі, што яны перагібаюць палку і разбіраліся ці жорсткай размовай, ці фізічна (але паколькі Андрэй і Арсеній па камплекцыі мацнейшыя хлопцы адразу адступалі)з парушальнікамі парадку ў класе і прымушалі прасіць прабачэння ў дзяўчат.
6.Вартасці класа: сяброўская атмасфера, творчы настрой, развітае пачуццё гумару, зацікаўленасць у прадмеце, шырокі кругагляд і эрудыцыя.
На маю думку, у класе няма недахопаў.Таму ўздзейнічаць на іх не трэба, трэба падыход знайсці.