
- •Заданне I
- •II. Разлік дыягнастычных паказчыкаў
- •1.Вызначэнне сацыяметрычнага статуса навучэнца.
- •Б) справаздачапасацыяметрыі
- •4. Сацыяматрыца класа паводле прапанаванага ўзору.
- •5. Прыклад кругавой сацыяграмы.
- •II.Абагульняльныя вывады
- •2. Вызначэнне згуртаванасці групы, каштоўнасна-арыентацыйнага адзінства класа пры дапамозе методыкі “Что важнее?
Заданне I
II. Разлік дыягнастычных паказчыкаў
1.Вызначэнне сацыяметрычнага статуса навучэнца.
I. “Зоркі” – 1 (Затрымайлава Маша з рэзультатам – 7).
II. “Упадабаныя” – 12 ( Бельская Яна, Гулянкоў Арсеній, Кузьміна Оля, Лазоўская Рыта, Маркоўскі Андрэй, Рабец Насця, Радчанка Маша, Сідаровіч Насця, Сачывец Паліна, Трыфанава Каця, Яфімец Даша, Яцкевіч Насця ).
III. “Ніжэй сярэднягя паказчыка” – 11 ( Галубкова Ліза, Грэўцова Андрыяна, Дваідовіч Даша, Завацкая Даша, Краўчанка Паліна, Кугейка Яніна, Ламотнкіна Аляксандра, Лінкевіч Насця, Марына Ганна, Мацюк Радзівон, Яфімаў Ягор).
IV. “Ізаляваныя” – па выніках тэсту няма ізаляваных.
2.Узровень дабрабыту ўзаемаадносін.
УДУ=(I+II):(III+IV)=(1+12):(11+0)=13:11 – узровень сярэдні, паколькі хоць большасць вучняў і знаходзіцца ў І і ІІ катэгорыях, разрыў у 2 чалавекі малы.
3. Індэкс ізаляванасці.
Ізаляваных няма.
4. Індэкс групавой згуртаванасці.
ІГЗ=42/3*24=42/72=0,58333 – групавая згуртаванасць высокая.
Б) справаздачапасацыяметрыі
I. Апісанне даследавання
1. У 9 “Б” класе ДУА “Гімназія № 75” 24 навучэнцаў, з іх 4 хлопчыкі і 20 дзяўчынак. Мае першыя ўражанні ад міжасобаснай атмасферы былі неадназначныя. Па-першае, у класе пераважае колькасць дзяўчат, таму хлопцы трымаюцца асобна ад іх, хаця нельга сказаць, што варожа. Звычайна я адразу вызначаю лідара ў групе дзяцей, а тут сутыкнулася з цяжкасцямі, паколькі Бельская Яна, Грэўцова Андрыяна, Лазоўская Маргарыта і Трыфанава Каця маюць усе якасьці як фармальнага, так і нефармальнага лідара. У выніку аказалася, што старастай класа з’яўляецца Радчанка Маша: ураўнаважаная, сціплая, не пазбаўленая пачуцця гумару выдатніца. А вышэй пералічаныя дзяўчаты ўзначальваюць розныя сектары ў школьным самакіраванні. Нефармальнага лідара ў класе няма. Я думаю, гэта звязана з тым, што клас з мастацкім ухілам, усе дзеці творчыя, рознабаковыя, развітыя асобы.
2. Мною было выкарыстана наступнае пытанне: “Каго б Вы запрасілі да сябе на дзень народзінаў?”
3.Даслоўная інструкцыя, дадзеная перад правядзеннем даследавання:
“Паважаны 9 “Б” клас! Мне, вашаму новаму настаўніку, важна разабрацца ў вашым класе, зразумець адносіны паміж вамі. Для гэтага я хачу вампрапанаваць невялікае пісьмовае апытанне. Магчыма, гэта даследаванне зробіць нашу сумесную працу больш прадуктыўнай.Калі будзеце адказваць на пытанне, калі ласка, не райцеся адзін з адным, бо мяне цікавяць вашыя ўласныя адказы. Такім чынам, уявіце сабе, што хутка ў вас дзень народзінаў і трэба запрасіць сяброў. Запішыце на бланкупад нумарам 1 прозвішча і імя таго аднакласніка, якога б вы запрасілі у першую чаргу. Пад нумарам 2 запішыце прозвішча і імя таго, каго б запрасілі, калі ў першага не атрымаецца, а пад нумарам 3 – прозвішча і імя таго, каго б запрасілі, калі не атрымаецца ні ў першага, ні ў другога.Адказы трэба падпісаць, бо без подпісу гэта апытанне губляе ўвесь сэнс.Вашыя адказы застануцца невядомымі для аднакласнікаў і настаўнікаў. Дзякую”.