
- •Эвалюцыя менеджменту як навуковай дысцыпліны. Значэнне школ і канцэпцый менеджменту ў сучасным кіраванні бібліятэчнай дзейнасцю.
- •2. Фарміраванне канцэпцыі бібліятэчнага менеджменту. Тыпалогія кіравання ў сучаснай навуцы.
- •3. Асноўная паняцці і катэгорыі бібліятэчнага менеджмента.
- •5. Крыніцы прававой рэгламентацыі айчыннай бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці. Сучасная бібліятэка як суб'ект прававога рэгулявання.
- •6. Прававая база кіравання бібліятэчнай справай Беларусі
- •7. Сістэма кіравання бібліятэчнай справай. Заканамернасці і асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы.
- •24. Арганізацыйная структура кір-ня б-ай: іерархічная і адаптатыўныя стр-ры іх хар-ка, разнавіднасці, магчымасці вык-ня ў сучаснай б-цы.
- •23. Галоўныя элементы комплексу маркетынга ў бібліятэцы.
- •22. Спецыялізаваная маркетынгавая служба бібліятэкі.
- •19. Кантроль як функцыя менеджменту.
- •4. Функцыі бібліятэчнага менеджменту.
- •25. Арганізацыя кіравання бібліятэчнай справай у Беларусі.
- •14. Класы праектаў бібліятечнай дзейнасці.
- •9.Бібліятэка як арганізацыя: вызначэнне паняцця, асноўныя характарыстыкі.
- •10.Канцэпцыя арганізацыйнага развіцця бібліятэкі. Асноўныя законы: сінергіі, развіцця, самазахавання і законы другога узроўню.
- •16. Метадычныя падыходы да пераўтварэння бібліятэкі на аснове менеджменту якасці.
- •17. Прынцыпы менеджменту якасці і спецыфіка іх выкарыстання ў бібліятэках.
- •8.Стратегическое управление: значение и сущность.
- •12. Управление проектами в библиотечном деле.
- •15. Жизненный цикл проекта.
- •20. Виды контроля и их характеристика.
- •21. Библиотека в системе некоммерческого маркетинга.
- •27. Факторы эффективной организации управления: формирование горизонтальных связей, делегирование полномочий, методика калегиального управления.
- •28. Формирование организационной культуры.
3. Асноўная паняцці і катэгорыі бібліятэчнага менеджмента.
Менеджмент – прафесіянальная вобласць дзейнасці, якая звязана з пастаноўкай мэтаў і распрацоўкай спосабаў іх дасягнення.
Менеджмент – уменне дабівацца пастаўленых мэтаў, выкарыстоўваючы працу, інтэлект, матывы паводзін іншых людзей.
Бібліятэчны менеджмент – самастойная навуковая дысцыпліна, якая мае асабісты аб’ект і прадмет.
Аб’ект - бібліятэка (аб’ект пазнання – усё тое, на што накіравана дзейнасць даследчыка).
Прадмет бібліятэчнага менеджмента - сукупнасць заканамернасцей кіраўнічай дзейнасці бібліятэкі (прадмет – частка аб’етыўнай рэальнасці).
Бібліятэчны менеджмент вывучае уласную сферу аб’ектыўнай рэальнасці, спецыфічныя для яго законы і заканамернасці дадзенай рэальнасці, асобыя формы праяўлення і механізмы дзеянна законаў і заканамернасцей.
Новая парадыгма кіравання заснавана на сістэмным і сітуацыным падыходзе. Як сацыяльны інстытут бібліятэка функцыянуе ва ўмовах сітуацыйнага падыхода, які азначае, што ўся ўнутраная пабудова сістэмы кіравання – гэта адказ на розныя ўздзеянні знешняга асяроддзя.
Бібілятэчны менеджмент патрабуе новых установак персаналу, новай кіраўнічай культуры (г.хн. імкненне да перамен, гатоўнасць да рызыкі, арыентацыя на творчае засваенне інавацый).
Кожная бібліятэка павінна выбраць сваю мадэль кіравання, але асноўныя характарыстыкі – прастата і гібкасць.
Характарыстыкі мадэлі:
1. невялікія падраздзяленні з больш кваліфікаванымі спецыялістамі
2. невялікая колькасць ўзроўняў кіравання.
3. аб’ём і наменклатура паслуг, характар і крытэрыі ацэнкі якасці работы павінны быць арыентаваны на карыстальніка.
Бібліятэка павінна адпавядаць крытэрыям:
1. наяўнасць 2 людзей, якія лічаць сабе калектывам.
2. наяўнасць адной мэты.
3. наяўнасць членаў калектыва, якія працуюць разам для дасягнення мэты.
Бібліятэкі маюць агульныя характарыстыкі, як арганізацыі:
1. наяўнасць рэсурсаў (чалавечых, фінансавых, фондаў, тэхналогій, інфармацыі)
2. залежнасць ад знешняга асяроддзя (кантакты)
3. гарызантальнае раздзяленне працы.
4. структурныя падраздзяленні.
5. вертыкальнае раздзяленне працы.
Адна з галоўных задач кіравання – устанаўленне мэтаў функцыянавання арганізацыі.
Мэтавая функцыя рэалізуецца праз устанаўленні місіі бібліятэкі, якая адлюстроўвае сэнс існавання бібліятэкі. У мэце дэталізуецца статус бібліятэкі, апісваюцца прынцыпы яе работы, вызначаюцца самыя важныя характарыстыкі кіравання. Галоўная мэта бібліятэкі - інтарэсы карыстальніка, іх задавальненне, жаданні карыстальніка, яго каштоўнасці. Місія бібліятэкі фармулюецца кіраўніцтвам, адказным за яе рэалізацыю. Яна рэалізуецца праз пастаноўку і рэалізацыю мэтаў бібліятэкі.
Мэты – канкрэтызацыя місіі бібліятэкі.
Мэта кіравання - сукупнасць якасных, змястоўных характарыстык будучага стану бібліятэкі. Яны дыферынцыруюцца па:
1. зместу (у залежнасці ад аб'ектаў кіравання)
- кадры
- тэхналогіі
- эканамічныя рэсурсы
- чытачы
2. узроўню кіравання
- агульнабібліятэчныя
- канктэтнага структурнага падраздзялення
3. часу выканання
- доўгатэрміновыя
- кароткатэрміновыя