Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_menedzhment.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
13.12.2019
Размер:
93.24 Кб
Скачать
  1. Эвалюцыя менеджменту як навуковай дысцыпліны. Значэнне школ і канцэпцый менеджменту ў сучасным кіраванні бібліятэчнай дзейнасцю.

Пасылкі узнікнення менеджменту.

Менеджмент існаваў там, дзе людзі працавалі сумесна. У першабытныя часы важді накіроўвалі і каардынавалі дзейнасць людзей. (Суслава – чытаць)

Перыядызацыя развіцця тэорыі і практыкі менеджменту.

1) старажытны (з 9 ст да н. э. да 18 ст.). Гэта перыяд накаплення ведаў – пераход да вытворчасці. Першы вопыт ў кіраванні (Блізні Усход). У старажытным Егіпце быў дастаткова развіты апарат кіравання. Сакрат упершыню сфармуляваў прынцып універсальнага кіравання. Платон – папытка размежавання функцый кіравання. Александр Македонскі стварыў тэорыю кіравання войскамі.

2) перыяд індустрыялізацыі (1776-1830 гг.) – пачатак фарміравання навуковых кірункаў і школы менеджменту.

Адам Сміт – аналіз розных формаў раздзялення працы, характарыстыка абавязкаў дзяржавы і яе кіраўніка.

Роберт Оуэн сфармуляваў ідэі гуманізацыі вытворчасці, прапанаваў праграму стрварэння супольніцтв.

Бэбідж ў 1833 г. распрацаваў праект “аналітычнай машыны” – правобраз ЭВМ.

3) першыя сістэматызацыі (1856-1960), новыя школы менеджмента, перыяд прамысловых рэвалюцый. З’явіліся першыя мэнеджэры. З’явілася тэорыя кіравання, попытам карысталася “школа навуковага кіравання”.

4) інфармацыйны перыяд. (1960- сённяшнія дні) Пачалася шырокая распрацоўка канцэпцыі кіравання, яна абапіралася на выкарыстанне матэматычнага апарату. Пачала шырока распаусюджвацца сістэма метадаў аналізу. Узнікла тэорыя непрадбачаных сітуацый. У 70-80 гг. – канцэпцыя арганізацыі як адкрытай сістэмы.

Школы менеджменту, іх асноўныя ідэі, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным менеджменце.

Школа навуковага кіравання (1885-1920). Склалася на падставе прац Тэйлара, Эмерсана, Ганта, Гільбартоў, Форда, Дж. Муні, М. Вебера. Увага надавалася пытанням эфектыўнасці працы на аснове аналізу зместу працы і яе элементаў. Ключавыя палажэнні:

-навуковымі прынцыпамі арганізацыі працы;

-рацыяналазацыя працоўных аперацый;

-нарміраванне працы;

-раздзяленне працы ў кіраванні;

-раздзяленне працы паміж менеджэрамі, рабочымі.

Кіраванне – самастойная вобласць навуковых даследванняў. Метады і падыхдоды, якія рэкамедаваны навукай, павінны быць эффектыўныя ў практыцы даследвання мэтаў арганізацыі.

Ідэі школы (для сучасн.):

1. навуковы падыход да менеджменту і яго прынцыпаў.

2. аналіз зместу работы і спосабаў яе выканання

3. нарміраванне працы.

4. работа з кадрамі.

5. матывацыя працы супрацоўнікаў.

Класічная школа ў кіраванні (1920-1930 гг) (Адміністрацыйная). Узнікла на аснове ідэй школы навуковага кіравання. Файоль, Вебер, Бернард і інш. Увага надаецца агульным функцыям і прынцыпам кіравання; спробы разгляду функцый менеджэра; вызначэнне агульных характарыстык і заканамернасцей развіцця арганізацыі.

Праблемы, якія разглядаліся:

- прынцыпы і функцыі менеджмента

- функцыі менеджэраў усіх узроўняу, пабудова структуры кіравання рабочымі, працэсны падыход да кіравання, улада і адказнасць, справядлівасць і аплата працы.

Мэта школы – распрацоўка універсальных прынцыпаў кіравання (напрыклад, Файоль – 14 прынцыпаў выдзяляў)

Уклад у сучасны менеджмент:

1. разгляд кіравання як працэса;

распрацоўка канцэпцыі персанала.

Класічная школа заклала падмурак сусветнай кіраўнічай навукі.

Школы “чалавечых адносін” і “паводзінскіх навук” (1930-1960). – 1) Фоллет, Бернард, Сайман, Райс, Арно; 2) біхевіарысты, Вэбер, Лайкерт, Гейсберг. Увага надавалася:

  • сацыяльнай адказнасці кіраўніцтва перад рабочым;

  • індывідуальная псіхалогія;

  • кансультаванне;

  • удасканаленне працы ў самой сістэме кіравання;

  • стымуляванне работнікаў (ініцыятыва);

  • забеспячэнне адзінства мэтаў і намаганняў членаў калектыва.

  • сацыяльнае ўзаемадзеянне ў вытворчым калектыве;

  • матывацыя да працы;

  • аўтарытэт і лідэрства ў калектыве;

  • фармальныя і нефармальныя арганізацыі;

  • камунікацыя ў арганізацыях.

Галоўныя вынікі:

  • павышэнне эфектыўнасці арганізацыі забяспечваецца павышэннем эфектыўнасці чалавечых рэсурсаў

  • выкарыстанне асноўных патрабаваняў аб паводзінах у кіраванні садзейнічае павышэнню эфектыўнасці працы арганізацыі

  • работнік разглядаецца як сацыяльна арыентаваны індывід. Яго патрэбы уплываюць на асяроддзе ў арганізацыі і наадворот.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]