Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение история (Довнар).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
03.12.2019
Размер:
481.79 Кб
Скачать

Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Фарміраванне капіталістычных адносін, нацыянальнай свядомасці. Цэнзурнае становішча кнігі і бібліятэк. Рэформа асветы і друку. Нацыянальна-вызваленчы рух і асаблівасці бібліятэчнай справы ў ХІХ ст.

Дзейнасць і закрыццё навуковай бібліятэкі Віленскага універсітэта. Гісторыка-кнігазнаўчыя і бібліяграфічныя працы выкладчыкаў універсітэта (І. Лялевель, А. Багаткевіч). Спецыяльная бібліятэка Горы-Горыцкага сельскагаспадарчага інстытута. Пашырэнне бібліятэк гімназій, павятовых вучылішч. Узнікненне першых публічных бібліятэк, іх разнастайнасць. Склад бібліятэчных фондаў, чытацкае кола. Ліквідацыя бібліятэк каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў. Арганізацыя камерцыйных бібліятэк. Грамадскія і ведамасныя бібліятэкі. Распаўсюджанне народных бібліятэк (Я. І. Хлябцэвіч).

Буйнейшыя прыватныя кнігазборы літаратараў, краязнаўцаў, настаўнікаў і іх роля ў захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны (У. Сыракомлі, Г. Татура, А. К. Ельскага, А. П. Сапунова, А. Храптовіча і інш.). Рэканструкцыя прыватных кнігазбораў у сучаснасці.

Семінар 5. Бібліятэчная справа ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы

Асноўныя тэндэнцыі ў камплектаванні бібліятэк. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк у планаванні, абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, дакументамі. Развіццё ідэі стварэння зводных каталогаў пэўнай краіны. Уплыў англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі на развіццё народных бібліятэк у краінах Еўропы.

Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР. Прынцып “сацыялістычнага бібліятэчнага будаўніцтва”. Нацыяналізацыя і ўніфікацыя бібліятэчных фондаў. Заснаванне дзяржаўных бібліятэк. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы. Стварэнне агульнадаступнай бібліятэкі таталітарнай дзяржавы – масавай бібліятэкі, яе функцыі. Развіццё сеткі масавых бібліятэк.

Кантроль за дзейнасцю бібліятэк у Германіі ў 1930-я гг. Страты і перамяшчэнні бібліятэк у гады Другой сусветнай вайны.

“Саветызацыя” бібліятэчнай справы ў сацыялістычных краінах. Прынцыпы камплектавання бібліятэчных фондаў і доступ да іх. Спісы забароненай літаратуры.

Дэмакратычныя змены ў бібліятэчнай дзейнасці ў канцы 1980-х гг. Адмова ад уніфікацыі ў назвах бібліятэк, аднаўленне нацыянальных бібліятэк, інтэграцыя ў сусветныя бібліятэчныя працэсы. Стварэнне бібліятэчных асацыяцый, прыняцце законаў аб бібліятэчнай справе.

Змены ў дзейнасці бібліятэк ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі. Узнікненне электронных бібліятэк (“Гутэнберг”, “Еўрапеіяна”). Праекты нацыянальных электронных бібліятэк. Політыпалагічнасць бібліятэк.

Уклад у даследаванне гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы К. І. Абрамава, Ю. У. Грыгор’ева, А. М. Ванеева, Б. Ф. Валодзіна, Ю. М. Сталярова, В. І. Талалакінай; М. В. Нікалаева, М. І. Пакала, Л. І. Уладзімірава і інш.

Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва

Усталяванне прафесійных сувязей і кантактаў. Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута і яго рэарганізацыя ў Міжнародную федэрацыю па дакументацыі (ФІД). Дзейнасць Ш. Р. Ранганатана. Заснаванне Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА). Асноўныя кірункі дзейнасці. Членства Беларусі. Роля ЮНЕСКА ў падтрымцы і развіцці бібліятэчнай справы. Праграма “Памяць свету”. Распрацоўка і рэалізацыя праграмы “Памяць Беларусі”. Асноўныя мэты дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІСО). Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі ў Беларусі.

Буйнейшыя міжнародныя праекты ў галіне каардынацыі камплектавання і каталагізацыі (“Фармінгтонскі план”, “Скандыяплан”, РІСА, ЛІБНЕТ).

Дзейнасць бібліятэчных асацыяцый. Амерыканская бібліятэчная асацыяцы, Бібліятэчная асацыяцыя ў Вялікабрытаніі, Расійская бібліятэчная асацыяцыя.