- •11. Развіццё беларускай мовы ў савецкі час: беларусізацыя; 30–80-я гг. Хх ст.; “Закон аб мовах у Беларускай сср” 1990 г.
- •12. Беларуская мова на сучасным этапе. Дзяржаўны білінгвізм (дзяржаўнае двухмоўе). Інтэрферэнцыя. Прыклады інтэрферэнцыі.
- •13. Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларускія словы
- •14. Запазычаныя словы
- •15.Прыкметы неславянскіх запазычанняў
- •16. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Тэрміны і прафесіяналізмы
- •17. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі
- •18. Лексікаграфія. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •19. Стылі літаратурнай мовы. Навуковы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры навуковага стылю
- •20. Стылі літаратурнай мовы. Афіцыйна-справавы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры афіцыйна-справавога стылю.
19. Стылі літаратурнай мовы. Навуковы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры навуковага стылю
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. У галіне лексікі навуковы стыль характэрызуецца шырокім ужаваннем навковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў.
Навуковаму стылю характэрна спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу. Абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі могучь набываць форму мн.ліку: велічыні, даўжыні, алеі… Насычана назоўнікамі ніякага роду з абстрактным значэннем (высвятленне, размеркаванне), ужываюцца звароты з аддзеялоўнымі назоўнікамі (рабіць уздеянне, правесці назіранне), частае нанізванне родных склонаў (дзейнась законаў фармальнай логікі). Пераважаюць назоўнікі.
Адна з характэрных рыс – выкарыстанне дзеясловаў цяп.часу з якасным значэннем для паказу уласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў: Вуглевадароды гараць на паветры, вылучаючы вялікую колькасць цеплыні.
Паслядоўнасць, прычынна-выніковая сувязь пэўных з’яў часта перадаецца спалучэннямі з прыназоўнікамі з прычыны, у сувязі, у выніку і пад. А таксама пры дапамозе пабочных слоў, якія раскрываюць парадак думак і іх сувязь: па-першае, па-другое, такім чынам і інш.
Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў і з’яў, сістэматызацыя і аналіз фактаў патрабуюць выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Інфармацыйна-апавядальны спосаб выкладу у навуковым тэксце абумоўлівае тое, што ў ім амаль не сустракаем клічным і пытальных сказаў.
20. Стылі літаратурнай мовы. Афіцыйна-справавы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры афіцыйна-справавога стылю.
Знаёмячыся з афіцыйнымі дакументамі, наладжваючы афіцыйна-дзелавыя адносіны паміж іншымі людзьмі, мы атрымліваем паняцце пра адну з разнавіднасцей мовы – афіцыйна-дзелавы стыль.
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў.
Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме ( Павысіць эфектыўнасць мер па ахове прыроды).
Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права і інш. (Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца ў лясах).
Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзеясловамі цяперашняга часу.
У пераважная большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтным размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы абагульненай, ад імя дзяржавы. Іншымі словамі афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных і пад.
Афіцыйнасць – істотная прыкмета афіцыйна-дзелавога стылю. Яму супрацьпаказаны эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць і гутарковасць. Характэрная рыса дзелавой мовы – асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі. Гэта падкрэсліваецца, напрыклад, тады, калі асоб жаночага роду абазначаюць па іх занятку наз. мужчынскага роду: дырэктар Жызнеўская.
Дакумент адпавядае свайму празначэнню, калі ён дакладны.
Адменты вялікай колькачцю стандартных сродкаў – канцылярскіх штампаў. Штампы – устойлівыя звароты, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, узяць на кантроль. Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйная сферы.
