Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz_zachet (1).docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
31.08 Кб
Скачать

17. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі

Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лю¬тым 1921 года, калі была заснавана Навукова-тэрміналагічная камісія пры Навукова-літа¬ратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі. У па¬чатку 1922 года быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 года — Беларуская Акадэмія на¬вук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.

За параўнальна кароткі час, з 1922 па 1930 год, у краіне былі выдадзены 24 вы¬пускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэрміны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні.

У 1925 годзе была выдадзена “Інструкцыя для збірання народнага слоўніка-тэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове для складання слоўніка жывой беларускай мовы”. У картатэку ўвайшла частка тэрмінаў, што бытавала на тэрыторыі Беларусі, найбольш поўна былі выяўлены тэрміны сельскагаспадарчай вытворчасці, рамёстваў, промыслаў, а таксама флоры і фауны.

Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў прамысловасці, тэхніцы ў большасці сваёй не ўвайшлі ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Навукова-тэрміналагічная камісія падрыхтавала новую “Інструкцыю для збірання тэрміналагічнага матэрыялу тэхнічнага характару” (1930).

У 1932 годзе быў апублікаваны першы выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта руска-беларускі слоўнік “Тэхнічная тэрміналогія”.

Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў распрацоўваліся Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”.Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне на беларускім лексічным і словаўтваральным матэрыяле тэрмінаў-неалагізмаў.

У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20 — 30-я гады ХХ ст. значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала.

Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці (шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д.).

У 1979 годзе ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. У задачы камісіі ўваходзіла распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі, падрыхтоўка слоўнікаў, вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.

18. Лексікаграфія. Тэрміналагічныя слоўнікі

Лексікаграфія – тэорыя і практыка складання слоўнікаў, сукупнасць усіх слоўнікаў пэўнай мовы.

Слоўнікі:

  • Энцыклапедычныя:

-універсальныя (агульныя);

-галіновыя;

  • Лінгвістычныя

-аднамоўныя;

-Двух- і шматмоўныя;

У энцыклапедычных слоўніках апісваюцца розныя з’явы, прадметы, падзеі, персаналіі і г.д., а ў лінгвістычных – словы, якімі ўсё гэты называецца.

У агульных энцыклапедыях падаюцца звесткі з усіх навук пра розныя краіны, з’явы і г.д.: Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах (выходныя данныя: Мінск, 1996 – 2004г).

У галіновых энцыклапедыях даюцца звесткі толькі пэўнай галіны навукі, тэхнікі: Літаратура і мастацтва Беларусі (выходныя данныя: Мінск, 1984 -1986гг).

Лнгвістычныя аднамоўныя: Тлумачальны слоўнік беларуская мовы (Мінск, 1977-1984)

Двух-шматмоўныя: Русско-белорусский математический словарь/ пад рэд. Я.В. Радыно – Мінск, 1993; Савіцкі М. “Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылучальнай тэхніцы” – Мінск, 1992 год; “Інфарматыка: беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік”/ пад рэд. А.І.Паўлоўскага – Мінск, 1996 год.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]