- •11. Развіццё беларускай мовы ў савецкі час: беларусізацыя; 30–80-я гг. Хх ст.; “Закон аб мовах у Беларускай сср” 1990 г.
- •12. Беларуская мова на сучасным этапе. Дзяржаўны білінгвізм (дзяржаўнае двухмоўе). Інтэрферэнцыя. Прыклады інтэрферэнцыі.
- •13. Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларускія словы
- •14. Запазычаныя словы
- •15.Прыкметы неславянскіх запазычанняў
- •16. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Тэрміны і прафесіяналізмы
- •17. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі
- •18. Лексікаграфія. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •19. Стылі літаратурнай мовы. Навуковы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры навуковага стылю
- •20. Стылі літаратурнай мовы. Афіцыйна-справавы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры афіцыйна-справавога стылю.
14. Запазычаныя словы
Віды:
Прамыя (ваенрук, моц)
Ускосныя (бавоўна)
Вуснае (ланцуг, патэльня)
Пісьмовае (генэтыка, інфляцыя)
Сярод запазычванняў нямала інтэрнацыяналізмаў, якія сустракаюцца не менш, як у трох няблізкародных мовах. (універсітэт, малекула, экспарт, камедыя, камп’ютар)
Запазычанне са славянскіх моў:
Стараславянізмы (пасля 988г): млечны, прах, малітва, вядушчы, дзясніца;
Украінізмы (14-17ст): прыкмета, боршч, барацьба, побыт;
Паланізмы (з 1569г (люблінская унія)): уласны, пан, касцёл, відэлец, літасць, блакіт;
Русізмы (з 1772г (першы падзел РП)): ссылка, вучоба, сачыненне, верталёт, вінтоўка, самба;
Неславянскія запазычанні:
Грэцызмы (3 13ст): космас, хаос, школа, аптэка, логіка, карабель, акіян;
Лацінізмы (3 16ст): бульба, цыбуля, разынкі, адукацыя, колер, літара, гумор, верш;
Германізмы (у часы ВКЛ, РП): ліхтар, абцугі, лямпа, шафа, крэйда, дах, друк;
Татарызмы (з пач. 14ст): шашлык, халва, гарбуз, уаўпак, халат, сарафан, кішэня;
Галіцызмы (з 16ст): банкір, бірэт, пісталет, парасон, вернісаж, парфум;
Англіцызмы (з 19-20ст): спорт, бокс, футбол, трактар, снайпер, джэм, матч, смокінг;
Італізмы (з 19-20ст): арыя, дуэт, арка, барока, мазайка;
Балтызмы (часы ВКЛ, РП): жвір, склют, кумпяк, бурбалка, дылда, Ашмяны, Кушляны, Юргель.
15.Прыкметы неславянскіх запазычанняў
Фанетычныя:
-гук ‘ф’ (флейта, факт, фабула);
-пачатковае ‘о’, ‘э’, ‘а’ (арыя, опера, эпоха);
- спалучэнне 2 галосных у корані (ідэал, сілуэт);
-‘бю’, ‘пю’, ‘вю’, ‘мю’ (пюрэ, мюслі);
- ‘е’, ‘ё’, ‘ю’, ‘я’, пасля ‘г’, ‘к’, ‘х’ (герой, келіх, манікюр, Гётэ)
-‘шп’, ‘шт’, ‘шр’ (шрам, шпіг, штамп);
- спалучэнне ге, ке, хе: агент, схема;
- спалучэнне дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыван, дывідэнт, тыгр, тэрмін;
Марфалагічныя:
-прыстаўкі: а (маральны – амаральны), транс, дэз, контр, пан, суб;
-суфіксы: цыя (агітацыя), іст, ызлі, ант, ус, ум;
Семантычныя
-мастацтва (італьянская мова)
16. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Тэрміны і прафесіяналізмы
Пераважная большасць слоўужываецца ўусімі носьбітамі мовы, незалежна ад месца пражывання, роду заняткаў, сацыяльнай прыналежнасці: зямля, маці, есці, адзін….. Гэта агульнанародныя словы.
Ужыванне іншых слоў абмяжозваецца пэўнымі фактарамі. Гэта словы абмежаванага ўжывання.
ЛЕКСІКА:
Агульнанародная
Абмежаванага ўжывання:
-дыялектная;
-спецыяльная: *тэрміны, *прафесіяналізмы;
-жаргонная.
Выкарыстанне дыялектнай лексікі абмяжоўваецца пэўнай тэрыторыяй.
Прыклады: файны, картопля, чалавек(муж), гануча, пявун;
Спецыяльная лексіка выкарыстоўваецца пераважна людзьмі пэўнай прафесіі.
Тэрміны – афіцыйныя, узаконеныя ў пэунай галіне навукі, тэхнікі, прамысловасці і г.д. назвы якога-небудзь спецыяльнага паняцця. Яны бываюсь агульназразумелымі (фотасінтэз, дыфузія, сінтаксіс, суфікс) і вузкаспеыяльнымі. Апошнія ўжываюсь і разумеюць толькі спецыялісты (кандамінімум, трыгер, сегмент).
Прафесіяналізмы – неафіцыйныя словы, распаўсюджаныя ў вусным маўленні людзей пэўная прафесіі (фортачка, пара, чайнік, дворнік, халасцяк(парожны рэйс), шапка (агульны загаловак)).
Жаргонная лексіка характэрна для маўлення вузкіх сацыяльных груп (жэсць, лох, штука(тысяча)).
