
- •11. Развіццё беларускай мовы ў савецкі час: беларусізацыя; 30–80-я гг. Хх ст.; “Закон аб мовах у Беларускай сср” 1990 г.
- •12. Беларуская мова на сучасным этапе. Дзяржаўны білінгвізм (дзяржаўнае двухмоўе). Інтэрферэнцыя. Прыклады інтэрферэнцыі.
- •13. Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларускія словы
- •14. Запазычаныя словы
- •15.Прыкметы неславянскіх запазычанняў
- •16. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Тэрміны і прафесіяналізмы
- •17. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі
- •18. Лексікаграфія. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •19. Стылі літаратурнай мовы. Навуковы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры навуковага стылю
- •20. Стылі літаратурнай мовы. Афіцыйна-справавы стыль: характарыстыка моўных асаблівасцей з прыкладамі; жанры афіцыйна-справавога стылю.
1.Мова.Яе паходжанне. Слова «мова»-мнагазначнае:
стыль(газетная мова);
2)манера гаварыць (блытаная мова);
3)самаздольнасць гаварыць;
4)сістэма знакаў для перадачы інф.(мова лічбаў);
5)размова.
Мова-гэта сістэма агульнапрынятых гукавых і лексіка-граматычных сродкаў для вызначэння думак і наладжвання сувязі паміж людьмі.
Фальклорная версія узнікн. мовы:мову стварыў мудрэц,татэм,або Бог і ўзнагародзіў ёю чалавека.
Навуковая тэорыя паходж.мовы:
1)Натуралістычная:
Тэорыя гукапераймання(17-19ст.)-мова ўзнікла шляхам пераймання чалавекам гукаў навакольнага свету.
Тэорыя выклічнікаў(18-19ст.). –мова ўзнікла ў выніку міжвольных інстынктыўных выклікаў,якія выражалі ўнутраны стан чалавека.
2)Сацыяльная тэорыя:
Тэорыя сацыяльнага дагавору(з 16 ст.)-людзі дамовідіся паміж сабой,што як гаварыць.
Марксісцкае вучэнне(Ф.Энгельс 1878).-мова ўзнікла ў працэссе працоўнай калектыўнай дзейнасці людзей.
3)Паводле рэлігіі,мова мае боскае пходжанне, існавала яшчэ да з’яўлення чалавека і кіравала інтертнай матэрыяй.
11. Развіццё беларускай мовы ў савецкі час: беларусізацыя; 30–80-я гг. Хх ст.; “Закон аб мовах у Беларускай сср” 1990 г.
У 1918г. утворана БНР і бел.мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай.
У 20-ыя гады 20ст. адбываецца беларусізацыя (Палітыка кампартыі і ўрада БССР накіраваная на заканадаўчае замацаванне за беларускай мовай функцый дзяржаўнай).
Яна прадугледжвала:
Развіццё нацыянальная культуры на аснове нац.мовы. У канцы 20-х гадоў 90% усёй літаратуры выходзіла на бел.мове. Звыш 80% школ былі беларускамоўнымі.
Вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую працу.
Перавод працы партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага апарату і часцей Чырвонай арміі на бел.мову.
Жорсткія рэпрессіі супраць нацыянальнай інтэлегенцыі ў 30-я гады, прымусовая калектывізацыя і масавыя выселкі сялянства с рэспублікі спынілі беларусізацыю.
У 30-я гады і пасля ВАВ беларускія школы пераводзяцца на рускую мову навучання. Масавы характар гэты працэс набыў у 60-я гады. Гэта прывяло да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці беларусаў. Страты і адчуванне каштоўнасці роднай мовы, як нацыянальнага творчага элементу.
У 80-я гады ў СССР адбываецца перабудова. Абуджаецца цікавасць у людзей да своёй гісторыі, культуры мовы, узнікаюць беларускамоўныя групы ў садах і класы ў школах.
У 1990 г. вярхоўны савет БССР прыняў закон аб мовах у беларускай СССР, паводле якога бел.мова стала адной дзяржаўнай мовай рэспублікі.
Пасля рэферэндуму 1995 года статус дзяржаўнай атрымала яшчэ і руская.
12. Беларуская мова на сучасным этапе. Дзяржаўны білінгвізм (дзяржаўнае двухмоўе). Інтэрферэнцыя. Прыклады інтэрферэнцыі.
Зараз беларуская мова развіваецца ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў прыводзіць да інтэрферэнцыі, г.зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой, інакш, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Беларуская і руская мовы найбольш блізкія і роднасныя ў славянскім свеце па фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных нормах. Аднак гэтае падабенства адмоўна ўплывае на пісьменнасць тых, хто карыстаецца гэтымі мовамі, адмоўна ўплывае на культуру і чысціню маўлення.
Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Напрыклад, у суайчыннікаў сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы як цвёрдыя р і ч на месцы рускіх мяккіх р’ і ч’, дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, ярка выражанае аканне і інш. Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць захоўвацца ў сітуацыі двухмоўя ўсё жыццё. Памылкі ўзнікаюць і на марфалагічным узроўні, напрыклад, пры разыходжанні ў родзе і ліку: палын — полынь, дроб — дробь, насып — насыпь.
Памылкі інтэрферэнцыі, як правіла, уплываюць на культуру беларускай і рускай моў, але не ўплываюць на разуменне выказванняў на адной і другой мовах.
13. Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларускія словы
Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання ўвесь час папўняецца 2 асноўнымі спосабамі:
Утварэнне новых слоў на базе ўжо існуючых.
Запазычванне слоў з іншых моў.
Папаўненне лексікі адбываецца таксама шляхам калькавання – памарфемнага перакладу слова з адной мовы на другую (сверхъестественный – звышнатуральны, вездесущий – усюдыісны, обозреватель – аглядальнік).
Каля 80% беларускай мовы складаюць спрадвечна беларускія словы – гэта словы, якія перайшлі ў яе па спадчыне з агульнаславянскай мовы ці з’яўляюцца агульнымі для трох усходнеславянскіх моў або ўтвораны непасрэдна ў бел.мове. Сваімі трэба лічыць таксама словы, якія ўзніклі на базе запазычаных, але з дапамогай сваіх прыставак і суфіксаў.
Cepulla (лац) – цыбуля (зап) – цыбулина (бел)
Bulbus (лац) – бульба (зап) – бульбяны (бел)
Sport (анг) – спорт (зап) – спартовец (бел)
Лексика:
Спрадвечнабеларуская (80%):
1) агульнаславянская;
2) агульнаўсходнеславянская;
3) уласнабеларуская;
Запазычаная (20%):
1)Саславянскіхмоў;
2) Знеславянскіхмоў;
*Агульнаславянскаялексікапрыйшла з агульнаславянскаймовы( 3 тысячагоддзе да н.э. – 6 тысячагоддзе н.э.) – прыкладна 2-3 тыс. агульнаславянскіхслоў.
Тэматычнаягрупа:
Тэрміныроднасці (баба, жонка, сястра, муж…)
Назвыжывёл (баран, каза, жук, варона…)
Раслінны свет (лес, дрэва, бор, гай…)
Часткі цела (цела, шыя, галава, нага…)
З'явыпрыроды (сонца, град, дождж…)
*Агульнаўсходнеславянскаялексіка(7-14 ст.);
*Уласнабеларускаялексіка( 13-? Ст.) (асілак, бусел, спадніца, жаданне, мара, здань, пакутаваць, час, склікаць);