Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЗО 2012-2013вопросы к зачету по рекламе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
126.98 Кб
Скачать

Крытэрыі адзнак

10 – самастойнае, вольнае, паслядоўнае раскрыццё тэмы (пытання), падмацаванае

спасылкамі на некалькі крыніц. Шырокае валоданне тэрміналогіяй. Уласны, аргументаваны погляд на закранутыя праблемы. Падаванне тэзісаў. Сістэматызацыя ведаў, уменняў, навыкаў у галіне рэкламы (своечасовае выкананне ўсіх заданняў практычнага характару, выдатная прэзентацыя рэкламнага партфоліо). Праяўленне інтарэсу да ўдзелу ў рэкламных мерапрыемствах адукацыйнага і развіваючага характару.

9 – вольны выклад утрымання тэмы (пытання), заснаванае на прыцягненні не меней

трох крыніц, каментары і высновы. Паслядоўнасць і выразнасць выкладзення матэрыялу. Шырокае валоданне тэрміналогіяй. Падаванне тэзісаў. Сістэматызацыя ведаў, уменняў, навыкаў у галіне рэкламы (своечасовае выкананне ўсіх заданняў практычнага характару, выдатная прэзентацыя рэкламнага партфоліо). Праяўленне інтарэсу да ўдзелу ў рэкламных мерапрыемствах адукацыйнага і развіваючага характару.

8 – то ж, што і вышэй. Некаторая незавершанасць аргументацыі пры выкладзе, якая

патрабуе ўдакладнення тэарэтычных пазіцый. Валоданне тэрміналогіяй. Выпаўненне рэкламных задач высокай цяжкасці, сістэматычнае абнаўленне засвоеных ведаў, уменняў, навыкаў у галіне рэкламы (выкананне амаль ўсіх заданняў практычнага характару, выдатная прэзентацыя рэкламнага партфоліо).

7 – разуменне сутнасці тэмы (пытання), пісьменны, але недастаткова поўны выклад

утрымання. Адсутнасць уласных адзнак. Выкарыстанне тэрміналогіі. (выкананне большай часткі заданняў практычнага характару, добрая прэзентацыя рэкламнага партфоліо).

6 – разуменне сутнасці тэмы (пытання), выкладзенне зместу не поўнае, якое патрабуе

дадаткаў. Адсутнасць уласных адзнак. Недакладнасці ў тэрміналогіі. (выкананне паловы заданняў практычнага характару, слабая прэзентацыя рэкламнага партфоліо).

5 – павярхоўная прапрацоўка тэмы (пытання), неўменне паслядоўна пабудаваць

вуснае паведамленне, невалоданне тэрміналогіяй. Недастатковая актыўнасць у набыцці і прымяненні ведаў у галіне рэкламы (выкананне некаторых заданняў практычнага характару, слабая прэзентацыя рэкламнага партфоліо).

4 – нізкі пазнавальны інтарэс да рэкламнай дзейнасці, павярхоўная прапрацоўка тэмы

(пытання), наяўнасць некаторых хібнасцяў пры адказе, прабелы ў раскрыцці зместа, невалоданне тэрміналогіяй. (выкананне меньшай часткі заданняў практычнага характару, вельмі слабая прэзентацыя рэкламнага партфоліо).

3 і 2 – адсутнасць ведаў па значнай частцы асноўнага навучальна-праграмнага

матэрыялу. Нізкі пазнавальны інтарэс да рэкламнай дзейнасці. Несвядомасць у засваенні ведаў, уменняў, навыкаў у галіне рэкламы і не гатоўнасць да іх прымянення на практыцы (не выкананне заданняў практычнага характару).

1 бал – няма адказу (адмова ад адказу). (невыкананне прадугледжаных заданняў

практычнага характару).

Складальнік:

ст. выкладчык кафедры

міжкультурных камунікацый Ю.У. Міцкевіч

Тэматыка курсавых работ па рэкламе Складальнік ─ ст. Выкладчык Міцкевіч ю.У.

  1. Вярбальна-візуальная камунікацыя ў рэкламе

  2. Рэклама ў полілінгвістычным асяроддзі

  3. Рэклама як від сацыякультурнай дзейнасці

  4. Канцэпты і сімвалы рэкламнай камунікацыі

  5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця рэкламнай дзейнасці на Беларусі

  6. Канструктыўнае ўзаемадзеянне суб’ектаў рэкламнага працэсу

  7. Асаблівасці сацыяльна-педагагічнага ўздзеяння рэкламы на асобу і на

розныя групы насельніцтва

  1. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу рэкламы

  2. Выкарыстанне рэкламных тэхналогій у дзейнасці сацыяльна-культурных інстытутаў

  3. Функцыянальныя абавязкі менеджэраў па рэкламе ва ўстановах

культурна-адпачынкавай сферы

  1. Фарміраванне комплексу асобасных і прафесійных якасцей будучых

менеджэраў па рэкламе

  1. Магчымасці ўздзеяння рэкламы на духоўную сферу асобы

  2. Шляхі павышэння кампетэнтнасці спецыяліста сацыякультурнай

сферы ў працэсе рэкламнай практыцы

  1. Асаблівасці стварэння малабюджэтнай рэкламы

  2. Спецыфіка дзейнасці рэкламных агенцтваў на Беларусі

  3. Стварэнне і пазіцыянаванне брэнда ў сацыякультурнай прасторы

  4. Інтэрнэт як інфармацыйная прастора рэкламнай камунікацыі

  5. Асаблівасці стварэння і пазіцыянавання банернай рэкламы ў Мінску

  6. Эфектыўныя рэкламныя метады і іх выкарыстанне ў сацыяльна-

культурнай дзейнасці

  1. Магчымасці актывізацыі рэкламнай дзейнасці ўстаноў культурна-

адпачынкавай сферы

  1. Уздзеянне сацыяльнай рэкламы на моладзь