Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Польскія хронікі хіі – хvi ст.

Момант стварэння трэцяга летапіснага зводу супадае з ут-

варэннем Рэчы Паспалітай – магутнай дзяржавы, у якой зліліся

і развіваліся ў адзіным рэчышчы культуры розных народаў, якія

5 4

яе насялялі: украінцаў, беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых.

Дамінуючае становішча, аднак, займала польская культура,

якая пранікала і ў значнай ступені сілкавала іншыя, якія ў яшчэ

большай ступені сілкавалі яе. Пранікненне гэтае пачалося знач-

на раней – з моманту ўзыходу на польскі прастол вялікага кня-

зя літоўскага Ягайлы. Тады ж з’явіліся тэндэнцыі ўплыву

польска-каталіцкай культуры, грамадска-палітычнай, навуковай

думкі ў ВКЛ. Пачалося знаёмства беларуска-літоўскага інтэлекту-

альнага асяроддзя з дасягненнямі польскай гістарычнай навукі –

нацыянальнымі гісторыямі, створанымі ў розныя часы.

Першым творам польскай нацыянальнай літаратуры лічыц-

ца так званая хроніка Гала Аноніма. У арыгінале яна была

напісана на лаціне, як і ўсе творы таго часу (так адбывалася

таму, што большасць моў яшчэ не даспела да пісьмовага ўжыт-

ку, а лаціна была прыстасавана да гэтых мэтаў ад стагоддзяў).

Хроніку Гала Аноніма лічаць першым нацыянальным тво-

рам, нягледзячы на тое, што аўтар яе не быў палякам. Аб аў-

тары вядома мала. Ён быў іншаземцам, як гаворыць сам у сваім

творы. Пісаў яго ў Польшчы і аб Польшчы, натхнёны на гэтую

справу канцлерам караля Баляслава Крываўстага. Прадметам

апісання былі справы гэтага караля і польскіх князёў. Мярку-

ецца, што аўтар знаходзіўся пры двары Баляслава Крываўста-

га ў перыяд паміж 1102 – 1138 гг.

Акрамя гэтых акалічнасцяў, хроніка Гала Аноніма з’яўля-

ецца першым нацыянальным творам яшчэ і таму, што яна са-

мая вялікая па памерах і змястоўная. Яе мастацкая форма не-

параўнальная з іншымі творамі таго часу. Яна аказала вялікі

ўплыў на пазнейшую польскую літаратуру.

Услед за Марцінам Кромэрам, які пісаў: “Гэтую гісторыю

пісаў Гал, напэўна мніх нейкі... які жыў у часы Баляслава ІІІ”,

– яе прынята называць хронікай, альбо гісторыяй Гала Аноні-

ма, маючы на ўвазе невядомага француза. З прадмовы да трэ-

цяй кнігі можна даведацца, што ён не быў палякам, бо піша:

“...узяўся за такую вялікую справу не з тою мэтаю, каб хваліц-

ца сваёй радзімай альбо бацькамі, будучы сярод вас чужазем-

ным пелігрымам, але дзеля таго, каб нейкі плён сваёй працы

забраць з сабой у месца, дзе складаў шлюбы (манаскія)”. Мес-

цам складання шлюбаў (пэўнай прысягі) ў манахаў-бенедыкты-

наў (самага “інтэлектуальнага” каталіцкага ордэна) лічыўся

кляштар, у якім законнік (манах) пасля складання шлюбаў

знаходзіў новую родную хату і да якой ён мусіў вярнуцца пас-

ля доўгай ці кароткай адсутнасці.

5 5

Шляхам выключэння можна прыйсці да высновы, што

аўтар хронікі не быў чэхам альбо немцам, бо крытыкуе іх; не

мог прыйсці з Усходу, бо там не пісалі па-лаціне альбо не былі

хрысціянамі. З усіх памежных з польскімі княствамі краін за-

стаецца Венгрыя. Сапраўды, аўтар ведае яе паўднёва-заходнія

правінцыі, пяць чарговых каралёў Венгрыі з роду Арпадаў (Стэ-

фан, Пётр, Саламон, Уладыслаў і Каламан) і князя Альмуса, у

той час як з іншых пануючых асобаў ведае толькі трох нямецкіх

цэсараў, трох чэшскіх князёў, аднаго мараўскага і трох рускіх.

Але венгры ў гэты час былі, як і палякі, яшчэ на даволі нізкай

ступені культурнага развіцця, аб чым сведчыць іх нацыяналь-

ная гісторыя “Gesta Ungarorum”. Жыццё венгерскага караля

святога Стэфана напісаў таксама не венгр, а нямецкі біскуп

Хартвіг. Але найбольш пераканаўчым аргументам на карысць

таго, што першы польскі гісторык-храніст прыйшоў з Венгрыі,

з’яўляецца схільнасць аўтара да святога Ідзія. Справа ў тым,

што з 1091 г. у Венгрыі існавала абацтва бенедыктынаў, дзе

ўшаноўвалі св.Ідзія, манахі сюды прыбылі з месца культу

св.Ідзія Сэн-Жыль у Правансе. Да гэтага кляштара прымалі

выключна французаў.

Гал Анонім напісаў сваю хроніку ў перыяд паміж 1113 –