Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

7 Чэрвеня 1582 г. У Гродне быў залічаны ў штат каралеўскіх

сакратароў. Да гэтага часу ён, магчыма, быў сакратаром прус-

кага герцага Альбрыхта Фрыдрыха і лічыў сябе немцам, аднак,

перайшоўшы на службу Баторыя, да канца жыцця заставаўся

верным каралям Рэчы Паспалітай. Ажаніўся з полькай і пры-

няў у 1591 г. каталіцкую веру. Яго звязвалі блізкія стасункі так-

сама з Янам Замойскім. Гэйдэнштэйн выконваў важныя дару-

чэнні караля падчас так званай Лівонскай вайны. Да канца

жыцця Стэфана Баторыя ён знаходзіўся каля караля ў Кракаве

і Гродне. За адданую службу быў набілітаваны на сейме 1585 года.

Пасля смерці Баторыя стаў сакратаром Жыгімонта ІІІ.

За ўзор працы “De bello Moscovitico commentariorum libri

sex”, якая, як лічаць Б.Кацоўскі і Г.Барыч, была выдадзена ў

Кракаве не ў 1584 г. (як пазначана на вокладцы), а ў 1585 г.,

Рэйнольд Гэйдэнштэйн разам з Баторыем і Замойскім выбралі

“Каментары аб гальскай вайне” Ю.Цэзара. У гэтай працы аўтар

апісаў паходы Баторыя, якія былі правераны і дапоўнены кара-

лём і канцлерам. Твор павінен быў служыць мэтам інфармацыі

грамадскасці Рэчы Паспалітай і замежжа аб ходзе вайны, а так-

110

сама абароне палітыкі Баторыя. Ён меў характар панегірыка

караля і яго канцлера. Сапраўды, твор дасягнуў сваёй мэты: эк-

зэмпляры яго знаходзіліся ва ўсіх вялікіх бібліятэках Еўропы,

аб ім з павагай пісалі выдатныя дзеячы таго часу, хаця пасля

смерці Баторыя на сейме канвакацыйным Гэйдэнштэйну пагра-

жала забарона ягоных “Каментароў”, чаго дамагаліся С.С.Чарн-

коўскі і Радзівілы, якія лічылі, што Гэйдэнштэйн абразліва і

памылкова прадставіў іх дзейнасць падчас маскоўскіх кампаній.

Другім вялікім творам Р.Гэйдэнштэйна і адначасова прык-

ладам афіцыйнай батарыянскай гістарыяграфіі можна лічыць

“Гісторыі польскай кніг дванадцаць” (Rerum Polonicarum ab

excessu Sigismundi Augusti libri XII), апублікаваныя сынам

Р.Гэйдэнштэйна, Янам, у 1672 г. у Франкфурце-над-Майнам.

Сын давёў гісторыю да 1603 г. Гэты твор складаецца з трох

частак: у кнігах І-ІІ апісваюцца элекцыя і панаванне Генрыха

Валуа, элекцыя Баторыя; кнігі ІІІ-VII – гэта амаль нязмененыя

“Каментары аб Маскоўскай вайне”; кнігі VIII-XII прысвечаны

ўнутраным справам часоў Баторыя і элекцыі Жыгімонта ІІІ, а

таксама перыяду яго панавання да моманту вяртання Замойс-

кага з паходу 1601-1602 гг. Усе аўтары, якія займаліся твор-

часцю Р.Гэйдэнштэйна, адзначаюць, што яго працы служылі

глорыфікацыі вобразаў Баторыя і Замойскага, якім гісторык

быў адданы нават пасля смерці абодвух.

Такіх рознамаштабных і непадобных гісторыкаў, як

Ж.М.Брута, С.Сарніцкі, Р.Гэйдэнштэйн, аб’ядноўвала служба

каралю Стэфану Баторыю і кароннаму канцлеру Яну Замой-

скаму. Апошнія мэтанакіравана стваралі канцэпцыю афіцый-

нага погляду на гісторыю Рэчы Паспалітай, што, аднак, не пе-

рашкаджала іншым дзеяпісам і гістарыёграфам выказваць свае

погляды на мінуўшчыну федэратыўнай краіны і прысвячаць

свае творы каралю аматару музы Кліа (М.Стрыйкоўскі, М.Кро-

мэр, А.Гвагнін). Кароль падтрымліваў і заахвочваў гісторыкаў

працаваць над гісторыяй Рэчы Паспалітай, упарадкаваў выда-

вецкую справу з дапамогай указаў аб забароне друкавання гіста-

рычных твораў без свайго дазволу.

Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў часы панавання Стэфана

Баторыя гістарыяграфія ў Рэчы Паспалітай дасягнула вяршынь,

асабліва ў дзеепісарскім жанры, які адлюстроўваў гісторыю ад

старажытнасці да сучаснасці. З перыядам кіравання гэтага ка-

раля звязваецца новы этап у гістарыяграфіі на тэрыторыі Вялі-

кага княства Літоўскага, які атаясамліваецца з рэнесанснымі

зменамі ў духоўным жыцці краіны.

111

ГІСТОРЫЯ КІЕЎСКАЙ РУСІ

І ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Ў ПОЛЬСКІХ ХРОНІКАХ ХІІ ХVІ ст.

У польскіх хроніках, пачынаючы з ХІІ ст., істотнае месца

займае гісторыя Русі, а пазней Вялікага княства Літоўскага.

Варта адзначыць, што гэтая тэма часткова асветлена ў польскай

гістарыяграфіі: аб Русі ў найранейшых польскіх хроніках пісалі

Анджэй Грабскі, Ян Паверскі, Францішак Сяліцкі і інш.

Аналізуючы розныя выказванні аб паляках, А.Ф.Грабскі

прааналізаваў таксама польскія меркаванні аб суседзях, у тым

ліку аб русінах, уключаючы погляды, выказаныя ў хроніках

Гала Аноніма і магістра Вінцэнта, званага Кадлубкам. Апошнім

часам на тэму ўзаемных польска-рускіх культурных кантактаў

да канца XV ст. выказаўся Ф.Сяліцкі. Ён адзначае, што “з канца