Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Мацей з мяхова

Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457-1523 гг.)

– польскі гісторык, географ, медык, астролаг. Нарадзіўся ў Мя-

хове (каля Кракава), у сям’і незаможнага мешчаніна Станісла-

ва Карпігі. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным Мяхове

альбо ў адной з парафіяльных школ Кракава. У 1474 г. пас-

тупіў у Кракаўскую Акадэмію, у 1476 г. стаў бакалаўрам, у

1479 Г. – магістрам вольных мастацтваў. Магчыма, хутка

пачаў вучобу на лекарскім факультэце Кракаўскай Акадэміі,

адначасова з 1482 г. выконваў абавязкі рэктара катэдральнай

школы на Вавелі. З 1483 г. працягваў вучобу ў Італіі. У 1486

альбо 1487 г. атрымаў ступень доктара медыцыны (хутчэй за

ўсё ў Балоніі), неўзабаве вярнуўся ў Польшчу. Афіцыйна з 1500

(магчыма, ужо з 1485 г.) стаў прафесарам медыцыны Кракаў-

скай Акадэміі. Да 1519 г. 8 разоў выбіраўся яе рэктарам. Адз-

начыўся як славуты вучоны і выдатны арганізатар навукі. Кра-

каўская Акадэмія абавязана М.Мяхоўскаму сваім росквітам.

Знакаміты медык, неаднаразова запрашаўся да хворых каралёў.

Але не прызнаваў ролі анатамічных даследаванняў, у яго біблія-

тэцы было мала прац сучасных вучоных, пераважалі творы ста-

ражытных і сярэднявечных аўтараў. Мехавіта аднавіў і матэ-

рыяльна ўзмацніў кафедру астралогіі (пад уплывам філасофіі

Арыстоцеля лічыў, што нябесныя целы – гэта надзеленыя ро-

зумам істоты, якія аказваюць уплыў на жыццё людзей). Прасла-

віўся сваёй дабрачыннасцю. Меў вялікія даходы ад лекарскай

практыкі, якія ў асноўным выдаткоўваў на грамадскія і філан-

тропныя патрэбы (будаванне і рамонт школ, касцёлаў, бальніц,

камплектаванне бібліятэк). Сам жыў вельмі сціпла. Памёр 8 ве-

расня 1523 г. Усю сваю маёмасць прызначыў на публічныя мэты.

Бессмяротнасць М.Мяхоўскаму забяспечылі працы па ге-

аграфіі і гісторыі – “Traktatus de duabus Sarmatiis, Asiana et

Europiana et contensis in eis” (“Трактат аб дзвюх Сарматыях”,

1517, 1521) і “Chronika Polonorum” (“Хроніка палякаў”, 1519,

1521). Мехавіта асабіста ведаў Я.Длугаша, прысутнічаў на яго

пахаванні, адчуваў вялікую павагу да “бацькі польскай гісто-

6 7

рыі”. “Хроніка палякаў”, якая пісалася ў 1515-18 гг., выйшла

ў снежні 1519 г. у друкарні Г.Ветара коштам і асабістымі на-

маганнямі іншага польскага гісторыка Ё.Л.Дэцыя. Але ўвесь

наклад па загадзе кароннага канцлера Я.Ласкага быў канфіс-

каваны. Старонкі 287, 347-372 былі заменены на тэндэнцыйна

адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу

Ягайлы з Зоф’яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта, валош-

скага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых

падзей. (Падобна, першае выданне было больш аб’ектыўнае, чым

другое.) Новае выданне ажыццявіў таксама Ё.Л.Дэцый у

1521 г., далучыўшы да яго тры ўласныя гістарычныя творы,

адзін з якіх “De Sigismundi regis temporibus” заснаваны на на-

татках М.Мяхоўскага за 1506-16 гг. Галоўнай крыніцай хронікі

была “Гісторыя” Я.Длугаша (да 1480 г.). Кароткае апісанне су-

часных падзей (1481-1506 гг.) Мехавіта зрабіў на падставе ўлас-

ных дзённікавых нататак (якія вёў прыкладна з 1499 г.), вус-

ных рэляцый і часткова рукапісных і друкаваных крыніц. Хро-

ніка напісана суха і манатонна. Вялізная колькасць дат і фактаў

надае ёй асаблівую гістарычную вартасць, асабліва з 1480 г.

Хроніка Мацея з Мяхова – першая пасля Кадлубка друкава-

ная гісторыя Польшчы. Яна павінна была служыць падручні-

кам для студэнтаў і шырокай публікі, таму ў ёй няма спасы-

лак на аўтараў. У хроніцы Мяхоўскі распачаў друкаваную дыс-

кусію аб пачатках народа. Яшчэ восенню 1499 г., вандруючы ў

Рым на святкаванне юбілейнага 1500 года, даследаваў сляды

знаходжання славян у Далмацыі і на памежжы Паноніі і Хар-

ватыі. Галоўным вынікам гэтага падарожжа была гіпотэза

М.Мяхоўскага аб аўтахтоннасці славян, аб’яднаная з тэорыяй

Я.Длугаша аб пачатковай іх сядзібе ў Псарах (выказаная ўжо

ў хроніках Межвы і Вялікапольскай). Мяхоўскі апісаў звычай

адпраўлення набажэнства на славянскай мове і па славянскім

абрадзе ў касцеле св.Крыжа ў Кракаве, які існаваў у яго мала-

досці, але быў ліквідаваны ў часы Аляксандра.

У адрозненне ад Я.Длугаша, якога цікавіла галоўным чы-

нам нямецка-крыжацкая праблематыка, М.Мяхоўскі накіраваў

сваю ўвагу на Усход – Русь, ВКЛ, татараў, Турцыю. Польскі

даследчык К.Бучэк лічыў, што “імпульс для пачатку працы над

хронікай дала яму цудоўная аршанская перамога 8 верасня

1514 г.” Шмат увагі Мацей з Мяхова надае падзеям у ВКЛ. Кры-

тыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў Літве, якія прыводзілі да

яскравага падзелу грамадства на два слаі – вельмі бедных мас

сялянства і агорнутых раскошай магнатаў. Адлюстраваў усе

6 8

палітычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы,

сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай

арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нара-

джэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай супольнасці,

адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце.

Гістарычныя факты знаходзім таксама ў “Трактаце аб дзвюх

Сарматыях”, які прынёс М.Мяхоўскаму вялікую папулярнасць

у Еўропе (ў XVI ст. выдаваўся 18 разоў). На жаль, ён карыстаў-

ся неправеранымі дадзенымі, якія атрымліваў ад палонных мас-

кавітаў, купцоў, паслоў, палітычных эмігрантаў. Разбурыў та-

гачасны стэрэатып аб Усходняй Еўропе, аб існаванні тут Гіпер-

барэйскіх і Рыфейскіх горных ланцугоў і невядомых людзей

(гіпербарэйцаў), узгадкі аб якіх існавалі ў еўрапейскай гіста-

рыяграфіі з часоў Пталемея. Да “Запісак аб Масковіі” С.Гер-

берштэйна трактат Мацея з Мяхова быў асноўнай крыніцай

інфармацыі аб палажэнні, рэльефе, флоры, фауне, клімаце, ве-

равызнаннях_______, палітычных і грамадскіх адносінах у Масковіі,

ВКЛ і іншых землях на ўсходзе.

Пераклад “Chronicae Polonorum” на польскую мову да