Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

1556/57 Гг., а потым на сейме 1563/64 гг. Супраць Кромэра вы-

ступіў М.Радзівіл Чорны ў абарону Літвы. Пасля Люблінскай

уніі гэтыя настроі ўтаймаваліся, і ў 1580 годзе сейм ухваліў для

Кромэра публічную падзяку. З кожным годам расла папуляр-

насць працы храніста. Яна станавілася ўзорам для напісання

падобных твораў аж да часоў А.Нарушэвіча.

Дапаўненнем “Гісторыі” было геаграфічна-палітычнае апі-

санне Польшчы, упершыню падрыхтаванае яшчэ ў 1558 годзе,

але, нягледзячы на прапановы Апорына, не аддадзенае ў друк.

Аднак перапісанае ад рукі “Апісанне Польшчы” кружыла ся-

род адукаванай публікі. Ім карысталіся, напрыклад, папскія

нунцыі. У 1573 г. яно было ўрачыста ўручана каралю Генрыху

Валезію пры ўездзе ў Польшчу. Мусіць, вяртаючыся ў сваю

краіну, адзін з французаў даў экзэмпляр “Апісання” франкфур-

цкаму выдаўцу А.Вэхэлю, так з’явілася першае неаўтарызава-

нае выданне твора “Polonia sive de situ, populis, moribus et

republica regni Polonici” (1575), а ў 1577 другое, аўтарызаванае.

Найбольш поўным і дасканалым выданнем “Гісторыі

Польшчы” (разам з мапай М.Струбіча) з’яўляецца кёльнскае

выданне Т.Плазы 1589 года. Яно пазней і паслужыла падста-

вай для польскага перакладу Марціна Блажоўскага і наступ-

ных перавыданняў хронікі.

Грамадская і царкоўная кар’ера М.Кромэра ў 1558-1564 гг.

спалучалася з дыпламатычнымі місіямі да імператарскага два-

ра Фердынанда І у Вене. Аднак на гэтай ніве Кромэру не ўдало-

ся дасягнуць значных вынікаў, як на рэлігійным і навукова-літа-

9 5

ратурным. Ён падтрымліваў каталіцкія погляды Фердынанда і

тым самым ускладняў адносіны Жыгімонта Аўгуста з ягонай

жонкай, дачкой нямецкага імператара Кацярынай (з якой ка-

роль хацеў скасаваць шлюб). Адкліканы з дыпламатычнай па-

сады, 1564-1569 гг. правёў у Кракаве, але здалёк ад двара, у ас-

ноўным займаючыся літаратурнай творчасцю (між іншым напісаў

аповесць у народным стылі “Гісторыю праўдзівую аб прыгодзе

журботнай фінляндзкага князя Яна і каралеўны Кацярыны”,

заснаваную на сапраўдных падзеях са скандынаўскай гісторыі).

У 1569-1570 гг. адбыліся станоўчыя змены ў жыцці Мар-

ціна Кромэра: ён выязджаў на шчэцінскі кангрэс з місіяй

аб’яднання Даніі і Швецыі, а галоўнае – пасля выезду С.Го-

зія ў Рым Кромэр атрымаў намінацыю на каад’ютара (намес-

ніка) вармінскага біскупа і пераехаў у Лідзбарк. У 1570 г.

гэтая намінацыя была зацверджана папам рымскім. Кромэр,

фактычна, да самай смерці (ў лідзбарскім замку 23.03.1589 г.)

змагаўся з супрацьстаяннем прускай капітулы і саслоўнай

вярхушкі.

З багатай перапіскі каад’ютара, а пазней біскупа варміньс-

кага бачна, наколькі актыўную грамадскую пазіцыю ён займаў:

акрамя духоўных і касцельных, цікавілі яго справы вайсковыя,

прыдворныя і іншыя, укладваў вялікія фундушы ў касцёлы,

школы. Дарэчы, паводле тэстаманту, увесь ягоны маёнтак пры-

значаўся на дабрачынныя мэты.

Нягледзячы на розныя жыццёвыя абставіны, Бельскіх,

Кромэра і Стрыйкоўскага аб’ядноўвае агульнае жаданне пры-

несці як мага больш карысці сваёй роднай (альбо набытай, як

у выпадку з М.Стрыйкоўскім) краіне і суайчыннікам. Падоб-

нае разуменне доблесці дамінавала ў XVI ст. і адтуль перайш-

ло ў наступныя эпохі. Сёння мы мяркуем аб гэтым стагоддзі

па дзеячах, якія пакінулі найбольш прыкметны след у гісто-

рыі, але трэба ўлічваць, што самі яны фармаваліся пад уплы-

вам тых гістарычных абставін, таго асяроддзя і ідэалогій, якія

панавалі ў іх часы. Усё гэта пакінула выразны след не толькі ў

біяграфіях названых аўтараў, але прасочваецца ў канцэпцыях

іх твораў. Чаму працы храністаў маюць такі, а не іншы харак-

тар, пафас, у рэшце рэшт сам падбор фактаў, залежала ў знач-

най ступені ад абставінаў жыцця і сацыяльна-палітычнага ася-

роддзя храністаў. Такім чынам, жыццяпісы пісьменнікаў да-

памагаюць зразумець іх ідэалогію і гістарычную канцэпцыю,

падыходы да выбару матэрыялу і спосаб працы з ім.

9 6