Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

35. Культура беларусі у сярэдзіне XVII - XVIII ст.

Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. адбываецца ўзмац-ненне паланізацыі і распаўсюджвання каталіцызму ва ўсіх землях Рэчы Паспалітай. Беларуская мова па-ступова выціскалася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. У 1697 г. дзяржаўнымі мовамі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны толькі польская і лацінская, ужыванне іншых моў было забаронена. Інтэлектуальнае жыцце характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў Сярэднявечча. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларус-камоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і свя-тарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоў-на блізкімі да мясцовых вытокаў. На другую палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюжванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы, і іх з'яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці у прыродаз-наўстве і дасягненні у галіне гуманітарных ведаў. Гэ-тым ідэям уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму у жыцці асобы, грамадства і дзяржа-вы. На Беларусь пачалі пранікаць ідэі французскіх энцыклапедыстаў, іх творы карысталіся папулярнас-цю. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Валь-тэра. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Калі раней тэта быў «сармат» чалавек набожны, суровы, ненавіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый, то цяпер на змену яму прыйшоў разумны, адукаваны, рацыяналістычны чалавек, які не баіцца ўзяць лепшае з замежнай культуры. Гэтыя рысы вызначалі сацыяльны партрэт шляхты і магнатаў. Школьная адукацыя канцэнтравалася у асноўным у руках розных ордэнаў каталіцкай і уніяцкай царк-вы. Была спынена дзейнасць усіх брацкіх і пратэстанцкіх школ. Выкладанне вялося на лацінскай мове. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статут універсітэта. Высокім узроўнем адукацыі славіўся Полацкі езуіцкі калегіўм, прычым езуіты бралі на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага вера-вызнання і шляхецкага стану. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. Яна была заснавана Янушам Радзівілам як кальвінісцкая школа. Слуцкая навучаль-ная ўстанова вылучалася цярпімасцю у справах рэлігіі, павагай да асобы вучня. У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае аднаўленне сістэмы адукацыі у Рэчы Паспалітай. Была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе намаганнямі школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы'ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. Замест латыні у школы ўвайшла польская мова. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх — Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэр-даме кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», што раней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты. Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 1714). Ен зведаў ганенні, жыў у Амстэрдаме, пазней Пятром I быў зап-рошаны на працу у Маскву. Там І.Капіевіч выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы і інш. Ён быў першым у этай справе у Расіі. 3 дапамогай яго кніг рускія людзі змаглі пазнаеміцца са здабыткамі, багац-цем еўрапейскай навукі і культуры. У другой палове XVIII ст. значную ролю у распаўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала меды-цынская школа у Гародні, кіраўніком якой быў французскі вучоны Ж.Жылібер. Яго дбаннямі пры школе быў створаны прыродазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. У беларускім грамадстве расце цікавасць да мінулага. Ураджэнец ШншчыныАдал Нарушэвіч ства-рае «Псторыю польскага народа». Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынс-кага (1634 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ен напісаў трактат «Аб неіснаванні Бога», у якім сцвяр-джаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца фантазіяй люд-зей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. К.Лышчынскі быў абезга-лоўлены і спалены на вогнішчы па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай. Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і формаў да ідэй і формаў Новага часу. Адным з найбольш знач ных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з'яўляўся ( 'імяон Полацкі (1629 1680). Істотная частка яго Інорчага шляху была звязана з Масквой. С.Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі «Вертоград многоцветный», «Рйфмологйон», пісаў на беларускай, лацінскай, Польскай і стараславянскай мовах. С.Полацкі займаў-ся педагагічнай дзейнасцю, быў выхавацелем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню у Крамлі і Сла-няна-грэка-лацінскую акадэмію. Тэатральнае жыцце Беларусі было прадстаўлена Школьным тэатрам і народным лялечным - - батлей-Кай. Дзейнічалі тэатры перш за усе пры езуіцкіх на-вучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі ІІастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, Танцамі. У другой палове XVIII ст. адбылося станаў-ІІгмне прафесійнага тэатра, пераважна прыватнаўлас-нага. Найбольш вядомымі былі прыгонныя тэатры Іадзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі—Сапегаў. Магнаты запрашалі поды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з .іаходняй Еўропы. Аснову ж трупы складалі артысты і музыканты з прыгонных сялян і мяшчан. Еўра-мсііскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Тут наладжвалі грандыезныя прадстаўленні. ('цэна тэатра была настолькі вялікая, што акцеры маглі раязджаць на яе на конях. Калі ж трэба было, на сцэне рабілася падлога і размешчаны пад ей басейн напаў-пяўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі. М.К.Агінскі быў адораным чалаве-кам. Ён з'яўляўся аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Тэатр меў некалькі труп, у тым ліку балет і драматычны калектыў, аркестр быў адным з найболь- МІІых у Еўропе. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі Н Варшаву. У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся I ісаблівасці барока. У гарадах і ве'сках будаваліся пам-ІІсзныя касцелы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. I Узорамі барока сталі Бернардзінскі і Езуіцкі касцелы у Гродна, Францысканскі касце'л і кляштар у IПаску. Рысы барока прысутнічалі таксама у манеры ІІабудовы праваслаўных і уніяцкіх храмаў (Мікалаеў- [ская царква у Магілеве, манастырскі комплекс у Жыровіцах). Шырокую вядомасць па-за межамі Беларусі атры-мала майстэрства разьбяроў. Славу і прызнанне беларускім майстрам прынесла будаўніцтва Каломен-скага палаца—падмаскоўнай рэзідэнцыі цара Аляк-сея Міхайлавіча, бацькі Пятра I (XVII ст.). Імі ж уп-рыгожаны многія саборы, памяшканні Маскоўскага Крамля. Беларускія майстры прынеслі у Расійскую дзяржаву таксама тэхніку вытворчасці паліхромнай кафлі, з якой выраблялі складаныя архітэктурныя дэталі. Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд XVII — XVIII стст. стаў часам значнага і раз-настайнага развіцця культуры Беларусі.