Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

28.Лівонская вайна на тэрыторыі Беларусі і наступствы.

Імкнучыся атрымаць выйсце да Балтыйскага мора, Маскоўская дзяржава ў 1558 г. развязала Лівонскую вайну напаўшы на Інфлянты (Лівонію) - канфедэрацыю з пяці княстваў, заснаваных у Прыбалтыцы рыцарамі. Войскі цара Івана IV захапілі Нарву і Дорпат (Тарту). Шукаючы падтрымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Ліцвінскія палкі гетмана Ралзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. Вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прапанаваў цару ўзаемна адвесці войскі, аднак у Маскве мелі іншыя планы. “Мы з'яднаем свае сілы, каб Польшча і Літва не выслізнулі ад нас”, - пісаў Іван IV нямецкаму імператару.

На пачатку зімы 1563 г. асноўныя сілы маскавітаў на чале з самім царом узялі ў аблогу Полацак. Нешматлікі гарнізон ваяводы Станіслава Давойны меў выбар: скласці зброю ці бараніць горад да апошняга. Ліцвінскія ваяры выбралі другое. Яны трымаліся 16 дзён. Ваявода Давойна адвёў абаронцаў у замак і падпаліў астрог з пасадам. Гэта была памылка: пад прыкрыццём густога дыму царскія стральцы ўварваліся ў горад і перацягнулі гарматы зусім блізка да замкавых сценаў. Пасля сёмага варожага прыступу Давойна папрасіў літасці, і 15 лютага Полацак быў захоплены непрыяцелем.

Парушыўшы ўсе свае абяцанні, цар Іван IV абвясціў палоннымі не толькі жаўнераў, але і ўсіх палачанаў. Удзельнік вайны італіец Аляксандр Гваніні, які быў віцебскім камендантам, у сваёй кнізе “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” пісаў, што цар вывеў з Полацка 50 тысяч нявольнікаў, многія з якіх загінулі на зімовых дарогах ад марозу і голаду. Расейскія стральцы і царскія татары вынішчылі ў горадзе ўсіх каталікоў. Юдэям - ад старых да немаўлятаў - выпала страшная доля загінуць пад лёдам Дзвіны і Валовага возера.

Страта Полацка выклікала вялікую трывогу ў Вільні. Мірная місія вялікакняскіх паслоў у Масковію не прынесла плёну. Іван IV не хацеў вяртаць Полаччыны, а Вялікае Княства не згаджалася ад яе адмовіцца. У студзені 1564 г. вайна разгарэлася з новай сілай.

Гэтым разам маскоўскае войска нацэльвалася на Менск і Наваградак.Але захопніцкі паход быў сарваны. Каля вёскі Іванск на беразе ракі Вулы харугвы гетмана Мікалая Радзівіла раптоўным ударам разбілі ўдвая большую 24-тысячную армію ваяводы Пятра Шуйскага. 9 тысяч маскавітаў палегла ал куляў, шабляў і сякер і столькі ж патанула. Пасля гэтай бліскучай перамогі нашай зброі пачалася пазіцыйная вайна з лакальнымі сутычкамі.

У той драматычнай для Вялікага Княства сітуацыі яно вымушанае было пайсці на дзяржаўную вунію з Польшчай. Каранаваўшыся, новы вялікі князь і кароль Сцяпан Батура, які быў не толькі выдатным палкаводцам, але і тонкім дыпламатам, прысягнуў, што заўсёды будзе асабіста ўзначальваць войска і верне заваяваныя маскоўскімі царамі землі.

У 1579 г. Батура з 40-тысячнай арміяй рушыў на Полацак. Пасля трох тыдняў неверагодна цяжкай аблогі ў жніўні горад быў вызвалены. Услед за гэтым войскі вялікага князя і караля авалодалі ўсімі пабудаванымі ворагам фартэцамі, якія цар Іван лічыў непрыступнымі. За час вайны Полацак і ваколіцы так абязлюдзелі, што на адбудову гарадскіх умацаванняў бралі сялян з-пад Магілева.

Далейшыя наступальныя дзеянні Батуры былі спыненыя пад Псковам. Не здолеўшы ўзяць яго, кароль пайшоў на перамовы з Масквой. У 1582 г. бакі падпісалі мір, паводле якога мяжа Вялікага Княства і Масковіі практычна не мянялася.

Лівонская вайна мела для Вялікага Княства надзвычай цяжкія вынікі. Па-першае, яна сталася прычынай вымушанай вуніі з Польскім Каралеўствам, што несла небяспеку страты суверэнітэту. Па-другое, з гэтай вайны пачаўся доўгі перыяд ваеннага ліхалецця, калі вынішчаўся беларускі этнас, падрывалася палітычная і эканамічная стабільнасць дзяржавы.