Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

16. Знешняя палітыка вкл гэтага часу.

З імем Гедзіміна звязана актывізацыя літоўскай знешняй палітыкі. ВКЛ мела шырокія зносіны з папствам, ордэнам, Псковам і Ноўгарадам, Смаленскам.

Пры Гедзіміне знешняя палітыка Літвы набыла выразна экспансійны характар. Так, пачаўся актыўны ціск на Пскоў з мэтай далучэння гэтага горада да ВКЛ. Аднак гэта задума пацярпела крах. На ўсходзе саюзнікамі Гедзіміна былі Аляксандр Цвярскі, Хведар Кіеўскі, Іван Смаленскі, Аляксандр Мсціслававіч Казельскі. Усе гэтыя князі былі ворагамі Масквы.

У значнай ступені поспехі ВКЛ у знешнепалітычнай дзейнасці былі звязаны з такім выдатным дзеячам, як Давыд Гарадзенскі. Ягоныя паходы на суседзяў (у Польшчу, на крыжакоў і нават у Брандэнбург) прыносілі вялікі плён для Гедзіміна. Аднак у 1325 г. Давыд быў забіты мазавецкім рыцарам Андрэем.

У 1340 г. да Вялікага княства Літоўскага была далучана Валынь – у мінулым галоўны вораг гэтай дзяржавы. Гэта адбылося дзякуючы абранню валынскімі баярамі сабе князем Любарта-Дзмітрыя Гедзімінавіча.

Смерць у 1341 г. Гедзіміна запаволіла экспансію ВКЛ. Аднак з 1345 г. – пры князе Альгердзе Вялікім – яна аднаўляецца. Напрыклад, 2 лютага 1348 г. адбываецца бітва з крыжакамі на рацэ Стрэве. Хоць перамогі ліцвінам дасягнуць не ўдалося, аднак і крыжакі не перамаглі.

Актыўную дзейнасць разгарнуў Альгерд у Смаленскім вялікім княстве, жадаючы далучыць яго да сваіх уладанняў. Паступова ВКС акружвалася літоўскімі ўладаннямі: у канцы 1350-ых гг. Альгерд заняў Падняпроўе (Магілёў, Гомель), у 1355 г. – Бранскае княства, у 1358 г. – Мсціслаўскае ўдзельнае княства. Яшчэ раней было далучана Таропецкае княства. Аднак пры Альгердзе Смаленскае княства змагло захаваць сваю незалежнасць.

У 1349-1352 гг. адбылася першая вайна Вялікага княства Літоўскага і Польшчы за валынскую спадчыну. У 1349 г. польскі кароль Казімір ІІІ Вялікі захапіў Холмскую, Бельскую землі, усю Валынь і нават Берасце. У адказ у 1350 г. валынскі князь Любарт з дапамогай Кейстут (які валодаў у ліку іншых зямель таксама і Берасцем) напалі на Валынь, разбурылі там польскія замкі, занялі Львоўскую зямлю і распачалі набегі на суседнія польскія землі.

Становішча Казіміра ІІІ істотна пагоршылася. Таму ён звярнуўся да папы рымскага і да венгерскага караля Людовіка Вялікага. Альгерд заклікаў на дапамогу падольскіх татараў. Вайна набывала характар усходнееўрапейскай.

Неўзабаве палякі напалі на Луцк. У палон патрапіў сам Кейстут. Любарт ледзьве ўратаваўся з абложанага Луцка. Толькі з дапамогай Альгерда ўдалося адбіць гэты новы наступ палякаў. Валынь была зноў адваявана, Любарт паспрабаваў нават захапіць Галіч, аднак не змог яго ўтрымаць.

Пазней барацьба за Валынь аднаўлялася. Аднак Валынь палякі не змаглі захапіць.

У 1363 г., пасля бітвы на Сініх Водах, да Вялікага княства Літоўскага быў далучаны вялізны абшар на поўдні. Пасля гэтага Альгерд распачаў спробы пашырыць тэрыторыю дзяржавы на ўсходзе. Баронячы незалежнасць Вялікага княства Цвярскога, Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву: у 1368, 1370 і 1372 гг. Аднак дабіцца сваёй мэты ён не змог.

Пасля смерці Альгерда Вялікага наступае вельмі складаны этап у гісторыі ВКЛ. У дзяржаве пачынаюцца крывавыя грамадзянскія войны, якія, канешне, не спрыяюць умацаванню дзяржавы. Знешнепалітычная дзейнасць літоўскага ўрада актывізуецца толькі пры Вітаўце Паходні Вайны.