Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

17.Унутрыпалітычнае становішча вкл у апошняй чвэрці XIV – першай палове XV ст.

У 1323 г. у палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага адбылася важная падзея – Гедзімін перанёс сталіцу з Новагародка ў Вільню. Перанос палітычнага цэнтра з Наваградка ў Вільню сведчыў аб падзенні ролі гэтага цэнтра. Падаецца, што Вільня аб’ектыўна была горадам славяна-балцкім, і ўплыў балтаў у дзяржаве з гэтай пары істотна ўзрос.

Аднак паданне аб тым, што Вільню заснаваў Гедзімін, не мае пад сабою падстаў. Вільня ўзнікла яшчэ ў VІІІ ст. як цэнтр рассялення крывічоў. У ХІ-ХІІ стст. тут існавала самастойнае ўдзельнае княства Полацкай зямлі. Таму роля Полацка ці, прынамсі, крывічоў у дзяржаве не паслабела а, наадварот, узрасла.

Унутраная палітыка Гедзіміна была супярэчлівай. Так, у 1323 г. ён адначасна з пераносам сталіцы паспрабаваў і змяніць веру, для чаго ўступіў у зносіны з папскім прастолам. Папа Ян (Іаан) ХХІІ выдаў з гэтай нагоды булу ад 1 чэрвеня 1324 г., аднак хрышчэнне не адбылося з-за адмовы Гедзіміна.

У 1340-1341 гг., паводле звестак чэшскіх крыніц, Гедзімін паспрабаваў прыняць каталіцызм яшчэ раз, цяпер ад чэхаў. Ужо ў ВКЛ паехалі і святары, аднак Гедзіміна атруцілі свае. Верагоднасць такой падзеі адмаўляць нельга.

Новым вялікім князем стаў Ян (Іван) Яўнут. Верагодна, Гедзімін не пакінуў тастаменту, і Гедзімінавічы захавалі свае сталы. Палітыка Яўнута была ў ВКЛ вельмі непапулярнай. Адносіны паміж Гедзімінавічамі станавіліся ўсё больш і больш напружанымі. Асабліва варожасць узмацнілася тады, калі пасля смерці свайго старэйшага брата Манівіда Яўнут перадаў ягоныя ўладанні (Кернава і Слонім) свайму прыхільніку, полацкаму і пінскаму князю Глебу Нарымонту.

У 1345 г., пасля смерці княгіні Еўны (яна паходзіла з роду полацкіх князёў), браты Дзмітрый-Альгерд і Кейстут пазбавілі Яўнута ўлады. Апошні ўцёк у Маскву, аднак не пажадаў, каб яго выкарыстоўвалі там супраць Літвы, вярнуўся на Радзіму і атрымаў ад братоў Заслаўе.

Пры Альгердзе адбывалася імклівае пашырэнне Беларускай дзяржавы. У 1348 г. полацкім князем стаў старэйшы сын Альгерда – Андрэй Гарбаты, што азначала ўключэнне Полацкага княства ў склад Літвы. У 1363 г., пасля бітвы на Сініх Водах, у склад ВКЛ увайшоў вялізны абшар – украінскія землі на чале з Кіевам.

Далучэнне Кіева азначала вялікую маральную перавагу Вільні над Масквой. Справа ў тым, што Кіеў быў старажытнай сталіцай Рускай дзяржавы. Як Полацк узвышаўся над Беларуссю-Крывіяй, так над Украінай-Руссю ўзвышаўся Кіеў. Магчыма, з гэтага часу паходзіць вядомая формула: “Уся Русь павінна належаць Літве”. Валоданне Кіевам як нельга лепш апраўдвала гэтыя прэтэнзіі Вільні на ўсходнееўрапейскую гегемонію.

У часы Альгерда ў адносінах удзельных князёў захоўваўся прынцып, які дзеяў яшчэ з часоў Пракопа-Гедзіміна – “не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны”. Кансерватызм Вільні вельмі падабаўся мясцовым уладарам, бо ў такім выпадку далучэнне да ВКЛ амаль не змяняла становішча ўдзельных князькоў, якія з лёгкасцю ішлі на амаль фіктыўную прыналежнасць вялізнай дзяржаве.

У час Альгерда ў ВКЛ існавала цікавая палітычная сістэма, якая грунтавалася на двоеўладдзі Альгерда, князя віленскага і вялікага князя, і Кейстута, князя троцкага і жамойцкага. Фактычна, Альгерд адказваў за ўсходнюю палітыку дзяржавы (экспансія ў былых кіеўскіх уладаннях), а Кейстут – за заходнюю (барацьба з крыжакамі).

Смерць Альгерда ў маі 1377 г. разбурыла палітычную стабільнасць у дзяржаве. Перадача стала Ягайлу выклікала непаразуменне ў старэйшых сыноў Альгерда – Андрэя, Дзмітрыя, Уладзіміра, Канстанціна і Фёдара, асабліва ў старэйшага Андрэя, які быў князем у Полацку. Магчыма, што ўсё абышлося б мірам, калі б Ягайла не пажадаў выгнаць Андрэя з Полацкага княства. У выніку доўгай барацьбы Ягайла змог завалодаць Полацкам і далучыць яго да сваіх уладанняў, аб чым сведчыць угода аб міры з ордэнам ад 27 лютага 1381 г.

Наступны крызіс быў выкліканы імкненнем Кейстута захаваць свой статус другога князя, а то і набыць статус першай асобы ў дзяржаве. Натуральна, што такое вельмі не задавальняла Ягайлу. Знешняй праявай варожасці стала гісторыя з Вайдылам – халопам, замуж за якога Ягайла аддаў сваю сястру Марыю. Асабліва варожа ставіўся да Вайдылы Кейстут, які лічыў, што шлюб з ім Марыі ёсць ганьба ўсяму роду.

Бачачы варожасць Кейстута, Вайдыла пачаў зносіцца з крыжакамі. Разам з імі быў заключаны хаўрус супраць Кейстута, аднак намер Ягайлы выкрыў ягоны сваяк з ліку крыжакоў. У выніку імкліва нападу на Вільню Кейстут захапіў Вільню і стаў часова вялікім князем. Такім чынам, упершыню ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага жамойты апанавалі ўсё дзяржаўнае жыццё. Аднак іхняе панаванне было нядоўгім.

У 1382 г. пад уладу Масквы аддаўся брат Ягайлы Дзмітрый Карыбут, які быў северскім князем. Падпарадкоўваць яго адправіўся Кейстут. Загадана было ісці і Ягайлу, аднак той, скарыстаўшыся адсутнасцю Кейстута, з дапамогай нямецкіх мяшчан Вільні захапіў сталіцу

Пасля грамадзянскай вайны спачатку з Кейстутам, затым з ягоным сынам Вітаўтам Ягайла, які захаваў уладу, для яе ўмацавання заключыў Крэўскую унію. Гэта выклікала незадаволенасць многіх князёў Літвы. Так, барацьбу з Ягайлам аднавіў князь Андрэй Гарбаты. У 1386 г. ён заключыў хаўрус з Вялікім княствам Смаленскім і Лівонскім ордэнам, захапіў Лукомль. Аднак неўзабаве, увесну 1387 г., Скіргайла Альгердавіч захапіў Полацк. 28 красавіка 1387 г. Ягайла выдаў прывілей Скіргайлу на ўладанне Полацкам, Трокамі, Менскам, Прапошаскам, Свіслаччу, Любечам і іншымі землямі ў ВКЛ.

У 1388 г. у ВКЛ пачалася новая грамадзянская вайна, якая завяршылася ў 1392 г. падпісаннем Востраўскага пагаднення паміж Ягайлам і Вітаўтам. Вітаўт атрымаў уладу ў ВКЛ і тытул “князь Літвы”, а Ягайла захаваў тытул “вялікі князь Літоўскі”. Для ВКЛ пачалася новая эпоха.