Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

РАДЗІННАЯ ПАЭЗІЯ - НЕАД’ЕМНАЯ ВЕРБАЛЬНАЯ ЧАСТКА АБРАДУ

Сям’я — аснова кожнага этнасу, у складванні якога не апошнюю ролю адыгрывалі сямейна-абрадавыя традыцыі, звязаныя з важнейшымі вехамі жыццёвага шляху чалавека: нараджэннем, шлюбам і смерцю. Ва ўсіх народаў радзінны абрад, у тым ліку і яго неад’емная вербальная частка, мае свае традыцыйныя адметнасці, якія, аднак, неаднолькава захаваліся ў розных народаў. Менавіта радзінна-хрэсьбінная паэзія складае

спецыфіку беларускай народна-паэтычнай творчасці. У параў-

нанні з радзіннай паэзіяй іншых славянскіх народаў радзінная

паэзія беларусаў не толькі мела шырокае распаўсюджанне па

ўсёй тэрыторыі Беларусі ў мінулым, але і добра захавалася да цяперашняга часу, пра што сведчаць шматлікія запісы выдатных узораў гэтых твораў у апошнія дзесяцігоддзі.

У 1971 г. быў выдадзены том з серыі «Беларуская народная творчасць» «Радзінная паэзія», складальнікі якога вядомыя беларускія вучоныя М. Я. Грынблат i В. I. Ялатаў адабралі і

апублікавалі з друкаваных крыніц, з архіўных запісаў, запісаў у час фальклорных экспедьшый лепшыя ўзоры радзіннай паэ-

зіі. Аднак, што яшчэ раз пацвярджае думку аб жывым бытаванні радзінный паэзіі, пасля выдання гэтага тома ў архіве

Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН

Беларусі, у архіве Навукова-даследчай лабараторыі беларус-

кага фальклору і дыялекталогіі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце як вынік штогадовых фальклорных экспедыцый навукоўцаў і студэнтаў была назапашана вялікая колькасць выдатных узораў твораў гэтага віду, што і склала раздзел «Песні» дадзенага тома. У том увайшлі таксама лепшыя ўзоры

радзіннай паэзіі з асабістых архіваў вучоных-фалькларыстаў A. С. Емяльянава, У. А. Васілевіча і інш. Гэтая кніга ў значнай ступені дапаўняе папярэдняе выданне перш за ўсё тым, што ў

19

ёй прыводзяцца апісанні радзінных абрадаў беларусаў, падрыхтаваныя да друку Т. I. Кухаронак. Грунтоўны ўступны артыкул Г. В. Таўлай «Беларускія хрэсьбінныя песні: пытанні гісторыі і тыпалогіі напеваў» значна пашырае і паглыбляе даследаванне напеваў хрэсьбінных песень.

Радзінная паэзія ўключае ў сябе прыгаворкі бабкі-павітухі,

кума на хрэсьбінах, прыпеўкі, анекдоты, жарты, прыказкі.

Аднак асноўны від радзіннай паэзіі — хрэсьбінныя песні. Хрэсьбінныя песні звязаны з важнейшай падзеяй — нарад-

жэннем чалавека і ўрачыстым святкаваннем яе родам, сям’ёй. Чалавек нараджаецца ў пакутах, не заўсёды шчасліва

пражывае свой век, таму ўсе хрэсьбінныя абрады і песні, што спяваліся ў час урачыстасці, у асноўным былі накіраваны на

тое, каб засцерагчы чалавека на ўсё жыццё ад няшчасцяў,

ліхой долі. Хрэсьбінныя песні вельмі разнастайныя па змесце, аднак у асноўным яны групуюцца вакол галоўных дзеючых

асоб гэтай сямейнай урачыстасці: перш за ўсё песні да самога

дзіцяці, да яго бацькоў, і асабліва многа песень да бабкі-

пупарэзніцы, да кума і кумы.

Песні маюць розны характар: песні заклінальныя, апавядальнага характару пра бабку, пра яе дапамогу пры родах; песні велічальныя пра бацькоў, бабку, кумоў; песні жартоўныя да бабкі і кумоў і, нарэшце, бяседныя застольныя хрэсьбінныя

песні. Па эстэтычна-функцыянальнаму прынцыпу радзінныя

песні можна так і класіфікаваць: рытуальна-заклінальныя, ве-

лічальныя, гумарыстычныя (ці жартоўныя) і бяседныя. Як

адзначалася і ў папярэднім выданні В. I. Ялатавым, найбольш старажытнымі і стабільнымі па вобразна-інтанацыйнай сістэ-

ме з’яўляюцца заклінальныя і велічальныя песні. На яго думку, «яны часцей за ўсё і вызначаюць эмацыянальны змест

песень, якія прысвечаны рытуальным персанажам: парадзісе,

нованароджанаму і бабцы»1. Па яго словах, «напевы заклі-

нальнага складу, як правіла, накіраваны толькі да бабкі... Яны

і складаюць абрадавую першаасновў, адлюстроўваюць той непасрэдна функцыянальны сэнс, які некалі выконваў пэўную

першабытна-магічную ролю. Сама функцыя заклінання дас-

таткова ясная і канкрэтная — гэта шматразовы і настойлівы

заклік да знешніх сіл з мэтай атрымання ад іх вядомых

1Ялатаў В. I. Напевы радзінных песень // Радзінная паэзія / Склад. М. Я. Грынблат, В. I. Ялатаў. Мн., 1971. С. 40.

20

прэрагатыў»2. У семантычных адносінах рытуальна-закліналь- ныя песні маюць значна шырэйшую сферу, чым у інтанацыйных. Яны распаўсюджваюцца і на іншых важнейшых персанажаў радзіннай паэзіі. Тым не менш менавіта бабцы

надавалася асаблівая роля — пасрэднійы паміж таямнічымі

сіламі прыроды і чалавекам, прычым таксама і пасрэдніцы

паміж Богам і чалавекам, што з’явілася вынікам уплыву на

радзінныя абрады і хрэсьбінную паэзію хрысціянскай рэлігіі. У шматлікіх песнях гаворыцца, што бабка просіць Бога даць

нованароджанаму шчасце і долю:

А ў нядзельку, паранюсеньку, Бабулька стаіць, дзіцяцю дзяржьшь, Богу радзіцца.

I з Богам радзіцца, долю просіць I багавую і грашавую.

I сам Бог «едзець, долечку нясець гэтаму дзіцяці, гэтаму маленькаму. I хлебавую, і грашавую, і тую вянчальную». Аналагічны сэнс маюць песні, у якіх долю і шчасце для дзіцяці просяць кумы — бацькі-ўваспраемнікі:

Кум з кумою дзіця НОСЯЦЬ, У Бога долі просяць.

— Дай, Божа, гэтаму дзіцяці Шмаслівую долю.

Каб расло, гадавалася, Шчасцем, доляю надзялялася, 3 хлебам-соллю зналася.

Даволі рэдка сустракаюцца песні, у якіх у Бога просяць добрай долі і будучыні бацька ці маці нованароджанага.

Бацька ці сам непасрэдна звяртаецца да Бога, ці праз бабку з

просьбаю пра шчасце-долю:

Пасадзіў бабульку на куйе.

— Пі, бабулька, гуляй ты за мяне, Звслічай ты дзіця маё.

Каб яно да вяліка расло, Каб яно да шчасліва было, Каб яму Бог долю даў.

2Ялатаў В. 1. Напевы радзінных песень. С. 41.

21

Або:

А еам стаў ды шапачку зняў, Стаў жа сн Бога прасіць:

— Каб маё ды дзіцятка расло, Каб яно шчасліва было, Каб яму ды Бог долсчку даў, Каб яму шчаслівую.

Цікавы прыклад хрэсьбіннай песні, у якой бацька магічна замаўляе і заклікае маці-зямлю, прыроду, якая родзіць жыта,

на дапамогу сваёй сям’і, дзецям, што нараджаюцца, іх будучаму шчасцю:

Пасею жыта па ўсіх куточках. Каб маё жыта тут урадзіла,

Каб наша сямейка ў золаце хадзіла. Каб маё жыта ў трубы павілося, Каб дзіцячае шчасцс тут прыжылося.

Жыта паўстае ў песні не толькі крыніцай дабрабыту сялян-

скай сям’і, але, як і ў беларускім вяселлі, своеасаблівым магічным сімвалам шчаслівай долі нованароджанага і дастатку

сям’і.

Паводле народнага ўяўлення, доля даецца чалавеку з дня яго нараджэння. Але існавала ўпэўненасць і ў тым, што з дапамогай асаблівых рытуальна-заклінальных песень, магічных

дзеянняў можна палепшыць лёс нованароджанага. Больш надзеі на Бога было пасля хрышчэння дзіцяці ў царкве. Таму і

просіць маці ў Бога здароўя свайму дзіцяці да хрэсьбін і на ўсё

жыццё:

— Судзі, Божа, майму дзіцяці да хросту, Ад хросту судзі, Божа, да вянйа.

Да ад вянца судзі. Божа. да жыцця.

Просьбы маці сціплыя: хай дажыве да хрэсьбін, а як далучыцца да хрысціянскага свету, «згуляе хрэсьбіны» з усім родам, сваякамі, якіх абавязкова запрашалі на хрэсьбіны, то

тады ўжо хай расце, сталее да вянца — важнейшай падзеі ў жыцці чалавека, а там і на далейшае жыццё. Маці ведае, што

нельга прасіць усё адразу, каб не сурочыць дзіця.

3 усіх хрэсьбінных песень песні пра дзіця і парадзіху вызначаюцца яшчэ вялікай блізкасцю да хрысціянскага свету і

22

тым, што сама Прачыстая, заступніца жанчын, дапамагае ім пры родах і просіць Бога дапамагчы парадзісе і дзіцяці:

Багародзіца Богу моліцца:

— Распрасці, Божа, Да дзве душачкі. Первую душу,

Ай адну душу — Малое дзіця.

Ай другую душу — Ды і Манечку.

Ёсць невялікая колькасць хрэсьбінных песень, якія спалучаюць у сабе і заклінальную семантыку і ўсхваленне рэальнай асобы, напрыклад «віноўніка» падзеі — бацькі:

Паздароў, Божа, таго каваля, А хто скаваў мало дзіця.

Гута-та, гулі-ля, малюсенькае дзіця.

Жонкі і мужа:

Ды ў каго ж мы, ды ў каго ж мы Бяседку гуляем, Дзякуй Богу, дзякуй Богу, Што сыночка масм,

Асн ляжыць у качэльцы, Абманачку смокчыць,

Ажонка з мужаньком Бяседачку топчыць.

Аднак значнае месца ў радзінна-хрэсьбінным рытуале зай-

маюць услаўленні важнейшых удзельнікаў абрадаў і адпаведныя

велічальныя песні да парадзіхі, бацькі дзіцяці, бабкі-павітухі,

кумы і кума. Велічанні парадзіхі і бацькі дзіцяці ў асноўным

маюць апасродкаваны характар, таму што пра іх спяваюць песні іншыя ўдзельнікі хрэсьбін — госці. Яны сабраліся з нагоды

вялікага сямейнага свята — радзін, таму і ўслаўляюць мужа і

жонку разам і кожнага паасобку. Да сямейнай пары спяваюць, калі сядуць за святочны стол, такую песню:

Хто ж гэту чарачку поўну наліець, Той з сваёй жаною хораша жывець. Валодзька чарачку поўну наліець, Ён з сваёй жаною хораша жывець.

У гэтай песні гучыць не толькі пахвала бацьку і маці дзіцяці, зладжанасці іх сямейнага жыцця, але выказваецца і радасць гасцей, якія ўпэўніліся ў іх шчасці.

23

Да парадзіхі спяваецца велічальна-заклінальная песня

жанчынамі:

Радзіха, раазіха, каб жа ты жыла, Каб яшчэ на лета дачку прывяла. Мыж будзем гулянку гэту гуляць, Радзісе здароўя гэтым дапамагаць.

Маці нованароджанага — «віноўніца» свята, ёй асаблівая пашана:

Бслая бярозачка, чырвоная вольха, А хто справіў бяседачку?

Майго брата жонка. Яна сядзіць на ложачку, Як курачка, квокчыць,

А мой браток маладзснькі Бяссдачку топчыць.

Цудоўныя песні, поўныя замілавання, душэўнай цеплыні,

спяваюцца нібы ад імя мужа да жонкі, якая толькі нарадзіла дзіця:

Ой, спасіба за сыночка, За яснага сакалочка. Ой, жонушка маладая, Нарадзі шчэ й дачушку, Як ясную сакалушку.

Муж, напрыклад, у песні «Піў бы я мёд ды віно», вядомай

у многіх варыянтах, выказвае свае глыбокія пачуцці да жонкі

такімі словамі:

Лучшэ на свеце не жьшь, Чым жану не любійь. Жонка пацешыць у піру, А лзеткі рассмешайь у ламу.

Наогул песні, у якіх велічаюцца маці і бацька, часцей за

ўсё прасякнуты цеплынёй, душэўнай чуласцю членаў сям’і адзін да аднаго. Муж і жонка цэняць і кахаюць адно аднаго, жонка шчыра разлічвае на дапамогу мужа ў такую адказную

для яе часіну, як роды. Пасля цяжкіх родаў знясіленая, але шчаслівая жанчына спяшаецца парадаваць мужа весткай, што

нарадзіла для яго сына:

24

— Мужанёк, мужанёк, прыйдзі ты ка мне, Раскажу ўсс я табе, Што я цяжка так прыбалела,

Але ўсё роўна сыночка для цябе займела. Будзем з табой удваіх гадаваць, Будзем яму здароўя дабаўляйь.

Таму і муж спяшаецца парадаваць жонку:

Ой, люба, ой, люба Віцечку жана, Пашыў шубачку з сямі сабалёў.

Ай, дай жа, Божа, гэту шубачку знасіць. Гэтую знасіць, другую купіць.

Часта такія песні-велічанні маюць апавядальны характар і цяжка вызначыць, чаго больш у песні: велічання, адлюстравання пачуццяў або простага паведамлення пра героя (гераіню) песні, іх учынкі. Таму жанравая класіфікацыя радзінных песень умоўная. Гэта песні тыпу «У нас сягоння навіначка стала», у якой гаворыцца, што жонка просіць паклікаць мужа, які працуе на таку, каб ён прынёс ёй вішнёвага соку, на што муж адказвае:

— Калі на сына, мушу пастарацца, Калі ж на дочку, — няхай выбачае.

Але жонка адказвае мужу:

— Колечка-душка, усе роўныя служкі. Сыночкі будуць араць-баранаваці, Дачушкі будуць, ой, шыць-вышываці.

Прычым і народная мараль як бы падводзіць вынік у гэтых

песнях:

А ў нашым садзе ўсе роўныя кветачкі, Сынкі і дачушкі — усе роўныя дзетачкі.

У песнях даволі выразна паказваецца стаўленне бацькі да нараджэння сыноў і дачок: у асноўным бацька жадае, каб

нараджаліся сыны:

— Нарадзі мне дзевяць сыноў, Дзевяць сыноў, дзесятую — дочку-швачку.

— Мужу ты, мужу ты мой, Мужу, сардэчка маё, Паставі ты дзевяць гарадоў,

Адзесяты — церам-церамок. Тады раджу дзевяць сыноў,

Адзесятую — дочку-швачку.

25

Сапраўды, сялянская сям’я ўяўляецца як вялікая, мнага-

дзетная. Дзеці — гэта багацце, няма большай кары для мужа і жонкі, як бяздзетнасць. I ўсё ж перавага аддаецца сынам. Такое неаднолькавае стаўленне да нараджэння сыноў і дачок, магчыма, абумоўліваецца перш за ўсё нераўнапраўным становішчам

жанчыны і мужчыны ў дарэвалюцыйным грамадстве. Па свед-

чанню А. Ф. Лісаўскога, «удаву, калі ў яе не было сына, а толькі дочкі, нават маглі выгнаць з дому і ніякай маёмасці, апрача адзення нябожчыка, ёй не давалі. У хату, дзе было двое мужчын,

удава не магла браць прымака. Выганялі яе не таму, што існаваў

такі несправядлівы закон: ёй стваралі невыноснае жыццё, і яна «воляй-няволяй» павінна была пайсці»3.

Спецыяльных асобых велічальных песень пра бацьку

нованароджанага выконваецца не так і многа. У асноўным гэта песні-«падзякі» гасцей бацьку-«кавалю», які «скаваў дзяціну».

Песні-велічанні мужа і жонкі, як і іншыя хрэсьбінныя песні, багатыя на сродкі мастацкай выразнасці. Пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні сустракаюцца амаль у кожнай песні: «каля месяца, каля яснага ўсё дробныя звёзды, каля століку ля цясовага ўсё любыя госці»; «нарадзіла маці сына, беленькага, як сыра»; «яна сядзіць на ложачку, як курачка,

квокчыць»; «парадзіла мне сыночка, як яснага сакалочка» і

шматлікія іншыя. Шырока выкарыстоўваецца прыём паэтычнага паралелізму:

А хто, хто каля рэчанькі свішчыць? Селязень сваю вутачку ішчыць.

Юзічак па новых сснях ходзіць, Ён сваю жоначку сочыць.

Ці вось такі:

Салавей да й па трыснічку свішчыць, Ён сваю да й зязюльку ішчыць:

Ой, ка мне, мая зязюлька, ка мне,

Аў мяне да ва гняздзечку мякка...

Млады Вансчка па хатаньцы ходзіць, Ён сваю да й Ганулечку просіць:

Ой, ка мне, мая Ганулечка, ка мне,

Аў мянс да ў пасцсленьцы мякка.

3Шейн П. В. Матермалы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1902. Т. 3. С. 22— 24.

26

У хрэсьбіннай абраднасці значнае месца займаюць песні да бабкі-павітухі. Некалі бабка-павітуха была незаменнай асобай, таму што практычна толькі яна магла аказаць жанчыне пры родах дзейсную дапамогу. У песнях пра бабку гаворыцца, што байька нованароджанага «сцежачку вытаптаў да бабкі ходзячы, ды яе просячы». Пры набліжэнні родаў муж «ляціць-бяжьшь» па бабку:

Ай, стуку-груку, ай, стуку-груку ды па вулійы, Бяжыць Ванечка па бабулечку.

— Ты, бабулечка, ты, Міхайлаўна,

Япрашу цябе, ты не 'стаў мяне, Перабаб мас ты дзіцяцетко...

Бабка хуценька збіраецца, «бяжыць яна скарэсенька, просіць Бога шчырэсенька: «Дай жа, Божа, маёй унучцы лягесенька, дабрэсенька, скарэсенька». Песень, дзе б гаварылася, што бабка адмаўляецца дапамагчы ці робіць нешта не так, не сустракаецца. Бабка ведала ўсіх дзяцей на вёсйы, таму што

кожнага прымала на свае рукі. I яе ўсе ведалі і шанавалі.

Часам яна першая вучыла маладую маці купаць дзіця, лячыць яго народнымі сродкамі, давала нават парады па выхаванню. Да бабкі звярталіся не толькі пры родах, але і калі хто хварэў з дарослых ці дзяцей, бо яна мела некаторыя практычныя на-

выкі лячэння і таксама нікому не адмаўляла ў дапамозе. У песнях адносіны да яе раскрываюцца ў памяншальна-ласкаль- ных назвах, эпітэтах, абмалёўваецца яна надзвычай каларытна:

яна не гордая, дагадлівая, клапатлівая, мудрая і ўмелая. На-

зываюць яе бабка, бабачка, бабулечка, бабуся, бабуська, бабу-

сенька, бабушка, бабка-любка, бабка-любка вінаградаў цвет,

бабачка-галубачка, бабусюхна-любусюхна, бабка — чырвоная ружа і г. д. Бабку, як і кумоў, у першую чаргу запрашалі на

хрэсьбіны. У застоллі бабку, кума і куму садзілі на самае ганаровае месца — на кут, стараліся як мага лепш пачаставаць:

бабка на куце, «як вінаград на дварэ»; «як золат персцень шаруюць, так бабку шануюць» — такімі трапнымі параўнаннямі характарызуецца бабка. Павага да бабкі-павітухі асабліва выразна выказваецца словам «ганараваць»:

У нашага Валодзі вінаград на дварэ. Пасадзіў бабачку на самым куце. Частуець, ганаруець, частуець, ганаруець, Нікому — сам сабе.

27

3 надзвычайным хараством і паэтычным майстэрствам

велічаецца бабка ў розных варыянтах песні «Каб я знала, ведала», у якіх трапна выкарыстоўваюцца перыфраз, эпітэты, параўнанні («бабулька, пахнючая мята», «чырвоная роза»,

«красачка, чырвоная ягодачка» і інш.). Часам у велічальных

песнях аб’ядноўваецца велічанне бабкі і кумоў, і гэта заканамерна, таму што не меншая роля на хрэсьбінах адводзілася і

кумам. Лічылася, што ад кумоў, як і ад бабкі, залежаць лёс,

доля і здароўе дзіцяці. Нездарма ж у песні спявалася: «Ці такія кумы бралі, шчасця-долі не давалі?» У велічальных песнях і да кумоў звяртаюцца ў такой жа ласкавай форме: кумочак, кумка, дабаўляючы яшчэ больш ласкавы зварот — галубок, галубка, любка, кумочак-васілёчак і інш. Звычайна ў велічальнай песні па чарзе звярталіся да бабкі, кума, кумы, услаўляючы іх. Песні такога тыпу пабудаваны па прынцыпу траічнага паўтарэння адной і той жа страфы, змяняецца толькі аб’ект услаўлення:

Нал ракой вярба еукаватая, На куце бабка ўсс багатая. Над ракой вярба сукаватая, На куце кума ўсё багатая.

Над ракой явар зелянюсенькі, На куце кумок маладзюсенькі.

Аў бабкі кабат — сто рублёў аддат,

Аў кумы каралі — сто рублёў сталі,

Аў кума штаны — ім няма цаны.

Спяваліся і асобна велічальныя песні да кума ці кумы:

Яб свайго кумочка, Свайго галубочка За столікам пасадзіла.

Яб свайго кумочка,

Свайго галубочка

Харашэнька частавала...

Бацькі немаўляці праяўлялі асаблівую гасціннасць да бабкі і кумоў, прасілі іх не спяшацца дадому, пагуляць-пагасцяваць,

а калі нагуляюцца, адвозілі дадому.

Нягледзячы на такія паважлівыя і шаноўныя адносіны да бабкі і кумоў, пра іх на хрэсьбінах спяваецца і найбольш жар-

тоўных песень, якіх запісана вельмі многа. Хрэсьбіны — свята сямейнае, вясёлае, а беларусы пры радаснай нагодзе ўмеюць

пасмяяцца, і паспяваць, і патанцаваць. На хрэсьбінах якраз і

28