Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

Сыночкі будуць араць-баранаваці, Дачушкі будуць, ой, шыць-вышываці. Сыночкі пойдуць вайну ваяваці,

Дачушкі будуць слёзы праліваці.

Колечка-душка, яны — нашы служкі.

J-240

 

 

 

 

 

 

 

 

SL—

 

 

 

 

 

 

 

 

110 і Ц ё

це

т

ро

_

дзе

ма _ коў

_

ка,

За _ цві _

да у га _

за _ цві _

це

r f -

_

W

r

_

ка.

да ў га _

ро

дзе

ма _ коў

110.Зацвіцела да ў гародзе макоўка, Зацвіцела да ў гародзе макоўка.

Забалела нашай Броньцы галоўка, Забалела нашай Броньцы галоўка.

111.Ой, расцвіла ў полі макоўка, Ой, забалела ў Наташкі галоўка.

I прывядзіце ж вы Колечку з току,

Язажадала вішнёвага соку.

Калі на сына, дык мушу даставіць, Калі на дочку — няхай выбачаіць.

Калі сыночак, дык мой аратаечка,

Калі дачушка, дык чужая служка.

J-16S

112.Ой, зашумела, ой, зашумела

Ўгародзе макоўка.*

'Кожная страфа паўгараецца 2 разы.

239

Ой, забалела, ой, забалела Манечкі галоўка.

Ой, захацела, ой, захацела Вішнёвага соку.

— Вы пазавіце, вы пазавіце Да Колечку з току.

Пускай дабудзіць, пускай дастаніць Вішнёвага соку.

— Калі на сына, калі на сына, Магу я дастаці.

А на дачушку, а на дачушку

Прашу прабачаці.

Усаду вішня, у саду вішня Чароўнае лісця.

Утае маці, у тае маці

Ўсе роўныя дзеці.

113.Чыя жана ў полазе ляжала? Чаго яна, лежачы, жадала?

Зажадала яна вішнёвага соку.

Прывядзіце міленькага з току,

Кідай, мілы, жыта малаціці,

Бо я буду сыночка радзіці.

Калі сынок — памажы табе, Божа,

Акалі дачушка, ах моцны мой Божа.

114.А што ў нас за навіначка стала,

Ды што ў нас за навіначка стала, Наша Манечка ў краваці ляжала,

Наша Манечка ў краваці ляжала.

Ды зажадала вішнёвага соку,

Ды зажадала вішнёвага соку,

— Ды прывядзіце ж вы Колечку з току, Ды прывядзіце вы Колечку з току, Няхай прынясе вішнёвага соку,

Няхай прынясе вішнёвага соку. Калі на дочку, няхай нясе мядочку,

Калі на дочку, няхай нясе мядочку, Калі на сына, няхай нясе віна, Калі на сына, няхай нясе віна.

Там у садочку ружовыя кветкі, Там у садочку ружовыя кветкі —

Ці сын, ці дочка — усе роўныя дзеткі,

Ці сын, ці дочка, — усе роўныя дзеткі.

115.А хто ж у нас у полазе ляжыць? Наша Ніначка ў полазе ляжыць.

Азажадала вішнёвага соку.

Ай, сышчыце вы Геначку з току, Няхай дабудзе вішнёвага соку.

Калі сыночак, я й соку дабуду, Калі дачушка — гарэлкай адбуду.

J-1I0

Адна

тоJ ха _ та_ гЯ

Удваіх

Vі1мШ

116 Чы_я

 

ста _ іць,

 

чка на га _ ры

 

на га_ры ста Іць'

116.— Чыя то хатачка

На гары стаіць?*

А Йванькава хатачка

На гары стаіць.

Чыя гэта Галечка

Ў палажочку ляжыць?

А Йванькава Галечка

Ўпалажочку ляжыць.

*Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

241

117.Маладая Ніначка' Па хаце пахадзіла

Ды дачушку радзіла. Хоць набралася мукі, Дык стамілісь жа рукі. Хоць нанылася душка, Будзіць верная служка.

118.А ў нядзелечку паранюсенька Усе званы званілі.

Аўсе жоначкі маладзенькія У цэркаўку хадзілі.

Адна Валечка маладзенькая

У цэркаўку не пайшла. Яна ж сабе, маладзенькая, Яна ж сабе, маладзенькая, Дачушку радзіла.

119.Ой, па мору, па сіняму

Селязенька плывець.

Сваю вутачку, сваю шэрую

Ён за крыльцы вядзець.

А ты, вутачка, а ты, шэрая,

Аці тут зімаваць?

Калі тут зімаваць, калі тут зімаваць, Дык гняздо сувіваць.

Калі далі пльшь, калі далі плыць, Разлівайся вада, разлівайся вада, Развівайся трава.

‘ Кожны радок паўтараецца 2 разы.

242

A na сенечках, a na новенькіх

A Колечка ідзець.

Сваю Кацечку маладзенькую Ён за ручку вядзець.

А ты, Кацечка, а ты, мілая,

Аці тут начаваць,

Караваць будаваць.

120.Хто-хто каля рэчачкі свішчыць? Селязень сваёй вутачкі ішчыць.

Тут, тут мая вутачка была, Тут, тут яна гняздзечка віла,

Тут, тут дзетак выседзела.

Хто, хто па новай хатцы ходзіць? Хто, хто сваёй Леначкі ішчыць?

— Тут, тут мая Леначка была, Тут, тут белу пасцель слала, Тут, тут яна сыночка радзіла.

121.Хто, хто, хто каля рэчанькі свішчыць? Селязень шэрай вутачкі ішчыць.

Тут, тут, тут мая вутачка была, Тут, тут яна гняздзечка віла.

Хто, хто, хто па новых сенях ходзіць?

— Тут, тут, тут мая Томачка была.

Тут, тут яна пасцелысу слала,

Тут, тут яна дачушку клала.

122.А хто ж там каля рэчкі свішчыць? Селязень сваю вутачку ішчыць.

— Тут, тут мая вутачка была,

Тут, тут яна гняздзечка звіла, Тут, тут яна яечка знясла.

А хто ж там па новых сенях ходзіць?

Колечка сваю Галечку ішчыць.

243

Тут, тут мая Галечка была,

Тут, тут яна пасцельку слала, Тут, тут яна сыночка мела.

123.А хто, каля рэчанькі свішчыць? Селязень сваю вутачку ішчыць.

Ой, тут, тут шэра вутачка была,

Ой, тут, тут гняздзечка віла, Ой, тут, тут яечка знясла.

Ахто, хто новых сенях ходзіць,

Ахто, хто сваю мілую ішчыць? Юзічак па новых сенях ходзідь, Ён сваю тут жоначку сочыць.

Ой, тут, тут Марылька была, Ой, тут, тут пасцельку слала,

Ой, тут, тут сыночка мела.

124.Да хто, хто каля рэчанькі свішчыць?’ Селязенька сваю вутачку ішчэць.

— Тут, тут мая вутачка была,

Тут, тут яна дзетачак вяла.

Да хто, хто па новых сенях ходзіць?’

Ванечка сваю Кацечку ішчэць.

Тут, тут мая Кацечка была,

Тут, тут яна дзетачак вяла.

125.Да хто, хто каля рэчанькі свішчыць?

Селязень шэрай утачкі ішчыць. Да хто, хто каля рэчачкі ходзіць? Януська сваю Фаіначку водзіць.

Тут, тут мая Фаіначка была,

Тут, тут яна пасцельку слала,

Тут, тут яна дзетачак спаць клала.

* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

244

126.А хто там

Каля рэчачкі свішчыць,

Ахто там каля рэчачкі свішчыць?

Селязень Свае вутачкі ішчыць, Селязень

Свае вутачкі ішчыць.

— Тут, тут, тут Мая вутачка была, Тут, тут, тут Яна гняздечка віла.

А хто ж там Ды па сенюшках ходзіць?

А хто ж там

Ды па сенюшках ходзіць?

Павелка Ды па сенюшках ходзіць,

Павелка Сваёй Валечкі ішчыць.

— Тут, тут, тут

Мая Валечка была,

Тут, тут, тут

Яна пасцельку слала.

Тут, тут, тут

Яна пасцельку слала, Тут, тут, тут Яна сыночка мела.

127.Салавей да й па трыснічку свішчыць, Ён сваю да й зязюленьку ішчыць:

— Ой, ка мне, мая зязюлька, ка мне,

Аў мяне да ва гняздзечку мякка.

Аў мяне да й пад крылушкам цёпла.

Млады Ванечка да па хатаньцы ходзіць,

Ён сваю да й Ганулечку просіць:

Ой, ка мне, мая Ганулечка, ка мне,

Аў мяне да ў пасцеленьцы мякка,

Аў мяне да пад шубанькай цёпла.

J-I68

128

•чча.

Са _ ла _ вей

да па тра _ сні _ чку

сві _ шча

128.Салавей да па траснічку свішча.’ Ён сваю да зязюленьку ішча.

— А ка мне, мая зязюля, ка мне,

Аў мяне да ў гняздзечку мякка,

Аў мяне да й пад крылушкам цёпла. Ванечка да й па хатаньцы ходзе.

Ён сваю ды жа Галечку просіць:

Ой, ка мне, мая Галіначка, ка мне,

Аў мяне да ў краватанькі цёпла.

129.Чыя ж гэта хатачка на гарэ стаіць, на гарэ стаіць?

АІванькава хатачка на гарэ стаіць, на гарэ стаіць.

Ачыя ж гэта Галечка на ложку ляжыць, на ложку ляжыць?

АІванькава Галечка на ложку ляжыць, на ложку ляжыць.

АІванькава хатачка на гарэ стаіць, на гарэ стаіць,

АІванькава Галечка на ложку ляжыць, на ложку ляжыць.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

246

130.Ой, рой, рой па мору плывець, Іванька ca піру ідзець.

Ён сваю Алачку за ручку вядзець.

Алачка, ты душа мая, Пойдзем мы рою глядзець.

Іванька, ты дружочак мой,

Ёсць у нас дробныя дзеці,

Пайдуць яны рою глядзець, Нам з табой з людзьмі гаварыць.

131.Ай, рой, рой ды па мору плывець, Лёнечка Валечку ды за ручку вядзець.

Валечка, душа мая,

Хадзі, пойдзем рою глядзець.

— Лёнечка, душа мая, Ета бабка вядзець,

Ета бабка ідзець, Нам пялёнкі нясець.

J-168

132.— Мамачка мая, Баліць галава.

Дачушка мая, Лезь на печ, грэйся.

Мамачка мая, На печы дзіця.

Дачушка мая,

Дзе ж ты ўзяла?

Мамачка мая,

Яй борам ішла,

247

Я й борам ішла,

Яно крычала.

Яно крычала — Мне жалка стала.

133.А прасіў Валодзечка, а прасіў Валодзечка А ён сваю Томачку:

— А, Томачка, любая, мая мілая жоначка,

Нарадзі мне дзевяць сыноў.

Дзевяць сыноў, дзесятую — дочку-швачку.

— Мужу ты, мужу ты мой,

Мужу, сардэчка маё, Пастанаві ты дзевяць гарадоў,

Адзесяты — церам-церамок. Тады раджу дзевяць сыноў,

Адзесятую — дочку-швачку.

134.А хто там, а хто там

Ды па сенечках ходзіць?*

Гэта сам Ванечка Сваю Леначку завець.

— А ў мяне, Леначка, Хатка новая.

А ў мяне, Леначка, Мамка добрая.

* Кожныя два радкі паўтараюцца 2 разы.

248