Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

Ахто справіў бяседачку? — Сярожкава жонка.’ Сама ходзіць ля століка, Бяседачку топчыць.’

Аміленькі ў бачоначку Гарэлачку смокчыць.’

53.Ой, белая бярозачка, Чырвоная вольха.

Ахто зрабіў бяседачку? — Колечкава жонка.

Сама сядзіць ля калыскі,

3 бутэлечкі смокчыць,

АКолечка маладзенькі Бяседачку топчыць.

54.Дзякуй таму кавалю,

ІІІто зрабіў нам гульню.

Ане то кавалі,

Што к печы кавалі.

А то кавалі, Што к цёмнай начы.

Ен жа цяпельца не паліў,

I ручачкі не хукаў.

I ручачкі не хукаў, 1малаточкам не стукаў.

I малаточкам не стукаў,

Азрабіў нам гульню.

55.Ой, спасіба таму кавалю," Што скувала дзяцёну.

Малаточкам не стукуў,

Радкі, пазначаныя зоркамі, паўгараюцца 2 разы. Кожны радок паўтараецца 2 разы.

У ручачкі не хукуў, А, ляжаўшы на палу, Упіраўся у сцяну.

Цёплая, добрая кузня была!

Ой, спасіба кавалю, Што скуваў дзяцёну...

56.— Выганяй, маці, каваля з хаты/

Бо каваль малады хоча начаваці.

Ой, дочка мая, хто па сенях ходзе?

Ой, мамка мая, каваль каня водзе. Ці я табе не казала, ці не гаварыла,

Не кладзіся са мной спаць, бо будзе Гаўрыла.

Аён мяне не паслухаў, усё пры боку клаўся. Цяпер сама не знаю, скуль Гаўрыла ўзяўся. Цяпер, мая маці, гані за кумамі,

АГаўрыла на печы шоўгаіць нагамі.

57.Дзякуй таму кавалю, Што нарабіў нам балю.

Малаточкам не стукаў,

Так, рукамі ашчупаў.

I лучынкі не свяціў,

У пацёмачку зрабіў.

58.Дзякуй таму кавалю, Кавалю, кавалю.

Ашто зделаў нам гульню,

Нам гульню, нам гульню.

Малаточкам не стукаў, Не стукаў, не стукаў.

У ручачкі не хукаў, Не хукаў, не хукаў.

‘ Кожны радок паўтараецца 2 разы.

220

Сярнічкаў не паліў, Не паліў, не паліў.

Сямеечку не будзіў, Не будзіў, не будзіў.

59. А спасіба кавалю,’ Што скуваў нам гульню. Ён у ручкі не хукаў, Малаточкам не стукаў

I ўдаўся сын.

 

 

3

 

 

■Jg*?.

што ля _

жыць жа

на тпа _ лу.

60.Дзякуй таму кавалю,' Што ляжыць жа на палу.

Уручачкі не хукаў,

Малаточкам не стукаў,

Лучыначкі не паліў, Сямеечкі не будзіў. Лучыначка сырая, Сямеечка чужая. Лучыначка не гарыць, Сямеечка не стаіць.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

221

61.Спасіба кавалю, Што нам здзелаў гульню. I ў ручкі не хукаў,

I малаточкам не стукаў, I на кувадла не клаў,

I нам гульню саздаў.

62.Дзякуй таму кавалю, Што здзелаў нам гульню,

Уручачкі не хукаў, Малаточкам не стукаў.

Дзякуй за пірушку, Што нам здзелаў гулюшку.

63. Дзякуй таму кавалю,

ІІІто зрабіў ён нам гульню. У ручачкі не хукаў,

Малаточкам не стукаў.

Толькі жоначку патрос, Нам гарэлачкі прынёс.

64. Паздароў, Божа, таго каваля, А хто скаваў мало дзіця.

Гута-та, гулі-ля, малюсенькае дзіця.

1лучынкі не паліў, 1сямеечку не будзіў.

Гута-та, гулі-ля, сямеечку не будзіў.

I молатам не стукаў,

I ў ручанькі не хухаў.

Гута-та, гулі-ля, і ручанькі не хукаў.

65.А спасіба кавалю,’ Што ўстроіў нам гульню.

'Кожны радок паўтараецца 2 разы.

222

Малаточкам не стукаў I ў ручачкі не хукаў.

Ане каваў ён удзень:

Астыдаўся ён людзей.

Акаваў ён уначы,

Не паліўшы свячы.

66.На вуліцы чабор гарыць,

Удзевачкі жывот баліць. Татка чуе, ды не ратуе.

— Іванька, братка, ратуй, ратуй, Калыбелечку гатуй, гатуй.

67.А ў ліпнічку агонь гарыць, агонь гарыць,

Унашае Гэлечкі жывот баліць, жывот баліць.

— Ты ж, Валодзя, не бядуй, не бядуй,

Калысачку прыгатуй, прыгатуй. Ой, калысачка дубова, дубова,

УГэлькі дзіцятка гатова, гатова.

68.А ў балоце агонь гарыць,

УАнечкі жывот баліць.

— Ванечка, ратуй, ратуй,

Калысачку гатуй, гатуй. Калысачку цясовую, Пярыначку пуховую.

Амы будзем калыхаці I дзіцятка гадаваці.

69.На балоце агонь гарыць,

Аў Манькі жывот баліць.

А ты, Ванька, ратуй-ратуй,

Калыбельку гатуй-гатуй.

Я не буду ратаваць, Калыбелькі гатаваць.

223

70.А ў балоце й кулік крычыць,

Аў Ірачкі жывот баліць.

Сярожачка, ратуй, ратуй, Начовачкі гатуй, гатуй.

Дубовыя, кляновыя, Дзіцятка ўжо гатовае.

71.А ў каморачцы аганёк гарыць,

Аў Манечкі жываток баліць.

Ты, Гнатачка, ты ратуй, ратуй,

Ты калысачку, ты гатуй, гатуй.

72.Дзіцятачка маленькае,

Аў дзевачкі жывот баліць:

«А, хлопчыку, ратуй!»

Калысачка новенькая, Калысачка дубовая, Дзіцятачка міленькае,

Дзіцятачка гатовае.

73.На поле цішком, цішком,

Аз поля трушком, трушком.'

Ты, мамаша, чуй, чуй, Калыску гатуй, гатуй.*

Калыска новая,

Дзіцятка гатовае.*

Як яно раджаласё,

Яно ў яго ўдалосё.*

Як яго хрысціць вязлі, То й яго імя далі.’

74.Вось пайшлі дзевачкі ў ягадочкі,

Ай-яй-яй, ў ягадочкі.

Вось адна дзяўчына прызасталася,

'Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

224

Ай-яй-яй, прызасталася, 3 сваім мілым спаткалася,

Ай-яй-яй, спаткалася. Прыйшоўшы дамоў, разбалелася, Ай-яй-яй, разбалелася.

Мамачка мілая, баліць галава, Ай-яй-яй, баліць галава.

А ты, дачка, лезь на печку,

Ай-яй-яй, на печку.

Мамачка родная, на печы дзіця, Ай-яй-яй, дзіця.

Дачушка мілая, дзе ты ўзяла,

Ай-яй-яй, узяла.

Матуля мілая, пад плотам знайшла, Ай-яй-яй, знайшла.

А ты, дачка, навошта ўзяла?

Ай-яй-яй, навошта ўзяла?

— Матуля мая, жаль узяла, Ай-яй-яй, жаль узяла.

75.Жана маладая,

Радасць мая дарагая,

Нарадзі ж ты мне сыночка,

Як ляснога сакалочка.

Нарадзі ж ты мне дачушку, Як ясную сакалушку.

76.Травушка да муравушка.

Вецер траву да падвявае.

Коля маладу жану да пахваляе:

— Жана мая, маладая, Ой, радасць мая да дарагая, Парадзіла да мне сыночка, Як у садзе сакалочка.

77. Сцелецца да ўецца

Па лузе траўка зеляная, Ды па лузе траўка шаўкавая.

* — 1527

225

Цалуе да мілуе Ванечка Жанушку, да сваю душку:

— Жана мая мілая, Радасць мая дарагая, Парадзіла мне сыночка, Як яснага сакалочка. Змоладу — на пацеху,

А на старасці — к перамене.

Ён нашы ручанькі пераменіць,

Ён нас к старасці пашануе.

78.Ой, сцелецца да ўецца

Усадзе траўка зялёная. Ой, цалуе да мілуе Колічак жану маладую.

— Ой, спасіба за сыночка, За яснага сакалочка, Ой, жонушка маладая, Нарадзі шчэ й дачушку, Як ясную сакалушку.

79.А Іванька малады, Яго розум залаты.

Сам ідзець па зямлі,

Ажану вядзець па скам’і.

80.Іваначка малады,

Яго розум залаты.

Сам ён сядзіць на куце, Жоначку садзіць ля сябе.

— Не гневайся, мая жана, Што не ўся твая радня. Будзем піва мы варыць, Будзем сына мы жаніць, Усю радзіначку прасіць.

226

J-168

81

l.APBa

 

 

 

 

 

 

Ш

 

 

 

 

 

 

 

 

 

сі.чка

 

 

 

я _ ro

ро_зум

за_л

 

 

J-j ,:J jjj

J

J

j

 

 

 

 

A

Ba

сі_чс«

ыа_ла _ ды

я _ го

ро зум

за_ла _ ты.

 

 

j

j i -

ш

. ,

 

 

 

 

 

2. А

сам

і_ дзець

па

зя_мл1,

*а_ну

вя_дзець па

ска _ м’і.

ф Ё Ё

 

і_дзець па

 

зя_ млі,

жа _ ну

вя_дзець па

ска _ м'і.

 

А

сам

 

81.А Васічка малады, яго розум залаты.*

Асам ідзець па зямлі, жану вядзець па скам’і, Зажурылася жана, што не ўся яе радня.

Цішай, жана, не тужы, будзець ўся твая рацня.

Аяк дасць Бог летца, ой, збяром мы жытцо.

Ая піва навару, гарэлачкі наганю!

Яўсю тваю радзіначку ў госцікі пазаву.

82.Ай, скокну, скокну

Ды на бочку мёду,

Каб наша Ірачка Радзіла году.

Ай, скокну, скокну

Ды на бочку вару,

Каб наша Ірачка Радзіла пару.

83. Paca пала на травіцу.

Наша мама — парадніца.”

Дзевяць сыноў парадзіла," А дзесятую дачушку.

Яе браты калыхалі,

Кожны радок паўтараецца 2 разы.

Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

227

Калышачы, прымаўлялі:

— Люлі-люлі, сястрыца, Спі доўга, расці скора, Сваёй маме на пацеху, Чужым людзям на ўспамогу.

84. Піў бы я мёд ды віно,

Худое пахмелле маё. Жыў бы з жаною харашо, Злыя мне людзі не даюць. П’юць і гуляюць у мяне,

Сядзяць-гавораць пра мяне, Каб я з жаною не жыў, Каб я дзяцей не любіў. Лучшэ на свеце не жыць, Чым жану не любіць.

Жонка пацешыць у піру,

Адзеткі рассмешаць у даму.

85.Піў бы я мёд і віно — Цяжка пахмелле маё.

П’юць і ядуць у мяне,

Судзюць, гаворуць аб мяне.

Каб я пакінуў жану, Каб я пакінуў маладу.

Як жа я кіну жану, Як жа я кіну маладу.

Жонка — пакраса мая. Жонка — пакраса мая.

Дзеткі — пацеха мая, Дзеткі — пацеха мая.

228