Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

пячаткі была выява знака Рурыкавічаў, а вакол знака – надпіс кірылічнымі літарамі “Изас/лав/ос” – гэта грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. Сярод іншых артэфактаў – надпісы на плінфе і камянях Полацкай Сафіі (50-я гг. ХІ ст.), на чатырох камянях у русле Заходняй Дзвіны (пачатак ХІІ ст.).

Да спадчыны полацкага пісьменства адносіцца доўгі надпіс, які зроблены на пласцінах крыжа Ефрасінні Полацкай. Тут паведамляюцца год падаравання крыжа Ефрасінняй Спаскай царкве (па нашым злічэнні – 1161), кошт матэрыялу (100 грыўняў) і працы (40 грыўняў). У другой частцы надпісу запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы.

Унізе змешчаны дробны надпіс з імем майстра Лазара Богшы.

 

 

И

Археалагічны матэрыял XI – першай паловы XIII ст. па

 

К

гарадах Панямоння: Наваградку, Гародні, Ваўкавыску –

У

 

таксама сведчыць пра ўжыванне кірыліцы. эта надпісы на

Г

 

 

прасніцах, амфарах, медальёнах, пячатках, іконках, на мурах

цэркваў і жылых будынкаў і інш. АрхеолагіБзнайшлі ў Нава-

градку таксама 7 металічных зашпілек для кніжных пераплё-

 

И

з аналагічнымі

таў, 14 стыляў для пісьма, што, у параўнанніЙ

Р

 

знаходкамі ў Ноўгарадзе Вялікім, прыводзіць да надзвычай

О

 

 

важнага вываду аб прыкладна роўным узроўні распаўсю-

джання пісьма. Іншыя знаходкі, напрыклад, дзве берасцяныя граматы XI–XV стст. Тз Віцебска і Мсціслава таксама гэта пацвярджаюць. ДляИіх характэрна адсутнасць царкоўнасла-

вянскай кніжнайЗлексікі, што дае падставы гаварыць аб пашырэнні пісьменства не толькі сярод феадалаў, духавенства, але і сярод іншыхОгараджан.

ТакімПчынам, з ХІ ст. асноўнай азбукай на землях усходніх славянЕстановіцца кірыліца. Кірылічнае пісьмо – асноўнае на тэрыторыі Беларусі вось ужо на працягу дзесяці стагоддзяў. НапачаткуР кірылічны алфавіт уключаў 43 знакі (глаголіца – 40). 25 літар кірылічнага алфавіта былі запазычаны з грэчаскай азбукі, якой карысталіся візантыйцы. 18 літар перадавалі гукі, якія існавалі ў славян і адсутнічалі ў грэкаў. Кірыліца ў гэтым выглядзе была прыстасавана для старажытнаславянскай мовы, якая значна адрознівалася ад існаваўшых у той час жывых славянскіх моў і з’яўлялася мовай кніжнасці і тэалогіі.

Кожная літара ў кірыліцы мела сваю назву. З цягам часу колькасць літар у кірылічным алфавіце мянялася, што было

21

звязана са спрашчэннем сістэмы пісьма і са зменамі ў самой мове. Напрыклад, у XVIII ст. з кірылічнага алфавіта знікаюць “юсы”, “псі”, “ксі”, “от”, пасля 1917 г. – “фіта”, “іжыца”, “яць”. Што тычыцца “і” і “іжэ”, у рускай мове пасля 1917 г. захавалася толькі “іжэ”, а ў беларускай – “і”, ва ўкраінскай ужываюцца абедзьве літары, але яны азначаюць розныя гукі. Літары кірылічнага алфавіта ўжываліся для абазначэння лічбаў. Каб вылучыць іх сярод іншых літар, над лічбамі ставіўся спецыяльны знак “цітла”. Аднак гэты знак ужываўся і для ска-

рачэння слова, таму ў тэксце лічбы вылучаліся яшчэ і кроп-

 

 

И

камі. Існавалі і іншыя знакі для скарачэння: узмёт, пакрыццё,

 

К

смычац. “Цітла” – найбольш распаўсюджаны знак скара-

У

 

чэння, які прымяняўся для напісання слоў сакральнага зместу

Г

 

 

(ангел – англъ, апостал – аплъ, бог – бъ, господъ – гдъ і інш.). Хрысціянства ў яго ўсходняй форме як дзяржаўная рэлігія

пачало распаўсюджвацца на беларускіх землях у канцы Х ст.

(Полацк і Тураў). Засноўваюцца праваслаўныяБ

епіскапскія

кафедры ў Тураве, Полацку, Смаленску. Распаўсюджанне

 

И

, распаўсюджан-

хрысціянства ішло адначасова са з’яўленнемЙ

Р

 

нем і заўсёдным ужываннем богаслужбовых кніг. Прыняцце

О

 

 

“грэчаскай веры” ўключыла ўсходнеславянскія землі ў хрыс-

ціянскі свет, далучыўшы іх да тысячагадовай культурнай традыцыі грэка-рымскай цывілізацыі, кніжнасці Візантыі,

што мела асабліва важнае значэнне для культурнага развіцця

беларускіх зямель.

Т

 

И

2.2. ЗРэпертуар рукапіснай кніжнасці

О

 

 

З’яўленню кнігі на Беларусі ў Х–ХІ стст. садзейнічалі:

утварэннеПфеадальных дзяржаў (узнікла патрэба ў дзелавых

запісахЕ: дыпламатычных і гандлёва-гаспадарчых), а таксама

распаўсюджанне і замацаванне хрысціянства як дзяржаўнай

Р

 

 

рэлігіі (практыка набажэнства патрабавала адпаведных кніг, а

таксама людзей, здольных чытаць і правіць па кнігах службу, сакралізаваць уладу князя).

Першыя рукапісныя кнігі на Беларусі – гэта рукапісныя рэлігійныя кнігі кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі. Мяркуецца, што на тэрыторыю Беларусі славяна-балгарскія пераклады з грэчаскай мовы богаслужбовых кніг прывозілі грэчаскія місіянеры ўжо прыкладна ў X ст. Хрысціяне на Беларусі на

22

працягу X–XI стст. карысталіся першапачаткова менавіта прывезенымі манускрыптамі. У Х–ХІІІ стст. сфарміраваліся і асноўныя прынцыпы афармлення беларускіх кодэксаў, якія грунтаваліся на візантыйскай і заходнееўрапейскай традыцыях; склаўся асноўны рэпертуар рукапіснай кнігі, менавіта яе тэматыка (рэлігійная, гістарычная, юрыдычная, сацыяль- на-эканамічная, маральна-этычная і нават мастацкая) і тыпы (прызначэнне, жанры). Паводле свайго прызначэння рукапісныя кнігі, якія ствараліся і бытавалі на тэрыторыі Беларусі,

можна падзяліць на 1) богаслужбовыя, 2) рэлігійныя чы-

тальныя (чэцці), 3) “паўсвецкія”.

И

 

К

Склад богаслужбовых кніг у ХІ – першай палове ХІІІ ст., таксама як і іншыя правілы і асаблівасці царкоўнага бога-

служэння, вызначаўся Статутам, або Тыпіконам Вялікай

Царквы, і ўключаў Евангелле – кароткі апракасУ; Апостал –

Б

на анты-

кароткі апракас; Парамійнік; Псалтыр (падзеленыГ

Й

 

фоны); Эўхалагіён (Служэбнік і Трэбнік); Спеўныя зборнікі;

Зборнікі казанняў і навук Гамілярыі; Таржэственікі і Сінаксары, якія чыталіся ў храмах у нядзелю і святочныя дні, былі

неабходныя для адпраўлення царкоўных служб і выкарыс-

 

 

И

тоўваліся ў асноўным толькі духавенствам. Асобныя бога-

службовыя кнігі выконвалі іРіншыя функцыі: па Часаслове

і Псалтыры вучылі чытаць і пісаць.

 

О

 

Паралельна з сярэдзіны XI ст. дзейнічаў манастырскі

Т

 

И

 

 

Студыйскі статут, які вызначаў большую колькасць кніг для выкарыстання ўЗманастырах: Евангелле – поўны апракас;

Апостал – поўныО апракас; Парамійнік; Псалтыр, падзелены на 20 кафізмаўП , з біблейнымі песнямі; Мінеі службовыя; Трыёдзі ( осная і Кветная); Актоіх выбраны і Параклітык; ІрмалойЕ; Часаслоў; Служэбнік і Трэбнік; Спеўныя зборнікі, якіяРзабяспечвалі развітую сістэму статутных чытанняў мінейнага, трыёднага і сядмічнага колаў, Пролагі; Таржэственікі трыёдны і мінейны; Златавуст тыднёвы, посны і святочны; Павучанні; Тлумачэнні і інш.

Вызначальную ролю ў духоўным жыцці сярэднявечнага чалавека адыгрывала Біблія. Яе змест быў вядомы з асобных біблейных кніг або са спецыяльных зборнікаў, а таксама з каментарыяў тэолагаў, з Хронік і Палеі. Стары Запавет часткова ўключаўся ў Парамійнік, а Новы Запавет поўнасцю адлюстроўвалі апракасныя Евангеллі. Евангелле было адначасова і богаслужбовай і адной з самых масавых кніг для

23

чытання. Поўны ж звод біблейных кніг упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі толькі ў пачатку XVI ст.

Рэлігійныя чытальныя кнігі (паводле функцыянальнага прызначэння) у большасці сваёй – гэта тлумачэнні Святога Пісання, а таксама перакладная патрыстыка (творы Святых Айцоў і настаўнікаў Царквы ІІІ–VIII стст.) і агіяграфія (жыціі святых), а таксама зборнікі павучанняў і казанняў (Палея, Ізмарагд, Златавуст, Залатаструй, Маргарыт), Тэтраевангелле, Чэцці-Мінеі, Патэрык, Шасцідневец, зборнікі цытат з твораў

Айцоў Царквы, старажытных мудрацоў, даўніх афарызмаў і г.д. (розныя Ізборнікі, Пчала і інш.).

Да “паўсвецкіх” кніг адносяцца апакрыфічныя, КгадальныяИ , гістарыяграфічныя, павучальныя і прыродазнаўчыяУ творы, якія прызначаліся для кялейнага і хатняга чытанняГ , сярод іх хронікі, тыпаграфіі, фізіялогіі, летапісы, граматы і некаторыя іншыя юрыдычныя творы, княжацкія радаводы і г.д., у тэк-

сты якіх перапісчыкі ўносілі нязначныяБзмены, прыстасоўваючы змест зборнікаў да мясцовых умоў. З Усходу і Захаду

траплялі і прыстасоўваліся да мясцовых умоў нехрысціянскія

 

 

 

Й

кнігі: “Астралогія”, “Громнік”, “Соннік”, “Траўнік”, “Пра дні

 

 

И

добрыя і злыя” і інш. Разам з міфалагічнымі, паганскімі

вобразамі яны змяшчалі некаторыяР

звесткі і пра навакольны

свет, прыроду, чалавека.

О

 

 

 

 

 

Галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг былі Полацк, Тураў,

Т

 

 

И

 

 

 

Смаленск, Віцебск, Друцк, Гародня, Наваградак. У іх манас-

тырах сталі перапісваць і пісаць царкоўныя і паўсвецкія кнігі.

У Сярэднявеччы было своеасаблівае ўяўленне пра аўтар-

З

ства. З аднаго боку, творы пэўных аўтараў старанна перапіс-

валіся, з другогаО

– вялікае мноства твораў увогуле былі

ананімныміЕП. Аўтар ці перапісчык з’яўляўся толькі пасрэднікамРу адкрыцці слова Божага. Таму і сярод кніжнікаў мясцовага паходжання, якія нам вядомы, нязначная колькасць імён, сярод іх мітрапаліт Клімент Смаляціч (? – пасля 1164), епіскап тураўскі Кірыла (каля 1130 – пасля 1190), святы Аўрамій Смаленскі (каля 1146 – пасля 1219), Ефрасіння Полацкая (1101(?) – 1167), манах Яфрэм (ХІІІ ст.), епіскап Сямён (20-я гг. ХІІІ ст. – 1288 г.).

Аб тым, што Кірыла Тураўскі сваёй рукой перапісваў кнігі, непасрэднага сведчання не захавалася; найбольш старажытныя яго “Словы” (“Казанні”), якія захаваліся, датуюцца другой паловай ХІІІ ст. (спіс малітваў у рукапісным зборніку

24

Яраслаўскага музея-запаведніка) і напісаны царкоўнаславянскай мовай, у якой толькі дзе-нідзе сустракаюцца мясцовыя словы і выразы. Сярод вялікай спадчыны Кірылы Тураўскага, якая захавалася, – такія творы, як “Прыпавесць пра душу і цела”, “Аповесць пра беларызца і манаства”, “Казанне аб чарнарызным стане”, 8 “Слоў” на царкоўныя святы, 30 малітваў і 2 каноны. Ад часоў ВКЛ засталіся шматлікія спісы яго малітоўных вершаў, якія ўвайшлі ў разнастайныя рукапісныя і друкаваныя зборнікі. Вядома ўсяго

каля 70 твораў. З іх два “Словы” Кірылы Тураўскага

адмыслова прысвечаны кнізе і чытанню.

И

 

К

Значна менш звестак пра іншых кніжных дзеячаў XII – па-

чатку XIII ст. Дайшоў толькі адзіны твор мітрапаліта Клі-

мента Смаляціча, старэйшага сучасніка Кірылы Тураўскага,

– “Пасланне да Фамы прэсвітара. Знакаміты царкоўныУ

дзеяч

Б

 

сярэдзіны ХІІ ст. нарадзіўся ў Смаленску, быўГманахам За-

Й

 

рубскага манастыра, мяркуецца, што ён атрымаў вышэйшую

тэалагічную адукацыю ў Канстанцінопалі, добра ведаў візантыйскую літаратуру, меў здольнасці выдатнага прамоўцы,

палеміста, экзегета, настаўніка і пісьменніка-багаслова. “Па-

И

сланне да Фамы прэсвітара” захавалася ў пераробцы манаха

Афанасія (XIV ст.) Таму невядомаР

, у якой ступені твор

Клімента захаваў сваю арыгінальнасць. У аснове сюжэта –

 

 

 

О

абвінавачванні Фамы ў следаванні філосафам-паганцам Га-

 

 

Т

 

И

 

меру, Арыстоцелю і Платону. Пераканаўча Смаляціч паказ-

 

З

 

 

вае прымітыўнасць меркаванняў Фамы і выкрывае яго як не

вельмі адукаваную асобу.

 

П

 

 

 

З полацкіх кніжнікаў найбольш вядомая ўнучка Усяслава

БрачыслававічаОПрадслава, а пасля пострыгу – Ефрасіння.

Е

 

 

 

Яна заснавала два манастыры (Спаскі жаночы ў Сяльцы і Багародзіцкі мужчынскі ў Полацку), якія сталі асяродкамі пе-

рапіскі кніг. У жыціях святых Ефрасінні Полацкай і Аўрамія

СмаленскагаР

(паходжанне тэкстаў вызначаецца адпаведна

пачаткам і сярэдзінай XIII ст.) змешчаны кароткія і досыць стандартныя заўвагі пра тое, што першая “начат книги писати своима рукама”, а другі “вся от всех избирая и списая ово своею рукою, ово многыми писцы”; у апошняй крыніцы ёсць згадка пра існаванне манастырскага скрыпторыя ў Селішчы, пад Смаленскам.

Такім чынам, пры буйных саборах і ў манастырах адкрываліся майстэрні па стварэнні кніг – скрыпторыі; верагодна,

25

што каля манастырскіх скрыпторыяў гуртавалася асноўная частка адукаваных людзей, праз якіх і праходзіла пераважная большасць кніг. Адпаведна пачалі складвацца першыя бібліятэкі (княжацкія, царкоўныя і манастырскія).

2. 3. Першыя кніжныя помнікі Беларусі

Агульны фонд захаваных славяна-рускіх кніг XI–XIII стст. складае прыкладна 262 кодэксы. Сярод іх з той ці іншай

ступенню верагоднасці звязваюцца з тэрыторыяй Беларусі

 

 

 

И

Тураўскае, Дабрылава, Аршанскае і Полацкія Евангеллі, а

 

 

К

таксама Супрасльскі рукапіс XI ст. і спіс “Лесвіцы” Iаана

Лесвічніка XIII ст.

У

 

 

Г

 

 

Богаслужбовыя кнігі. Тураўскае Евангелле, або “Тураўскія лісткі”. Да нашага часу захавалася 10 аркушаў самай даўняй

кнігі Беларусі, перапісанай мясцовым перапісчыкам на

пергамене, гэта “Тураўскае Евангелле” (БХІ ст.). “Тураўскае

Евангелле” з’яўляецца кароткім апракасам. Рукапіс адшукалі

 

 

И

ў скрыні з вуглём у 1865 г. у ТуравеЙмастак Васіль Гразноў

 

Р

(па сведчанні П. Бацюшкава) і настаўнік з Вільні Мікалай

О

 

Сакалоў, які і перавёз Евангелле ў Віленскую публічную

бібліятэку. Па прыпісках XVI ст. вядома, што яно захоў-

Т

 

 

валася ў Праабражэнскай царкве ў Тураве. Напісана на царкоўнаславянскай мове, уставам з упрыгожанымі ініцыяламі

старавізантыйскага тыпу (у афармленні выкарыстаны сіні,

зялёны, чырвоны Иколеры) у ¼ долю аркуша. Захоўваецца

ў БАН Літвы.

З

АршанскаеПОЕвангелле – поўны апракас, напісана ў канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на якасным пергамене. Знойдзена ў пачатку ХІХ ст. сярод рэчаў, выкінутых напалеонаўскімі

салдатаміРЕз аршанскіх манастыроў. У 1874 г. перададзена памешчыкам І. Мелянеўскім у музей Кіеўскай духоўнай акадэміі. У афармленні выкарыстаны 310 ініцыялаў (48 з іх – у тэраталагічным стылі, а 262 – у раслінкава-геаметрычным), 2 застаўкі ў “звярыным” (тэраталагічным) стылі, 2 ацалелыя мініяцюры евангелістаў Матфея і Лукі выкананы ў фрэскавай манеры. Арыгінал захоўваецца ў НБ Украіны (Кіеў).

Да вядомых і часткова дайшоўшых да нас беларускіх рукапісаў на пергамене рэлігійнага зместу адносяцца Полацкія Евангеллі, створаныя ў канцы ХІІ–XIV ст. Вядомы тры По-

26

лацкія Евангеллі. Першае, якое датуецца ХІІ ст., належала Свята-Троіцкаму манастыру. Было напісана ўставам, у два слупкі, двума почыркамі, на 172 аркушах. Захаваліся дзве застаўкі. Другое – належала манастыру Іаана Прадцечы. Напісана паўуставам, у адзін слупок, на 196 аркушах. Аздоблена кінаварнымі ініцыяламі. Трэцяе – таксама захоўвалася ў манастыры Іаана Прадцечы. Напісана ўставам, у два слупкі, на 144 аркушах. Аздоблена застаўкай-пляцёнкай, ініцыяламі ў візантыйскім і тэраталагічным стылях. Полацкія Евангеллі, знойдзеныя ў сярэдзіне ХІХ ст., былі куплены Імператарскай Публічнай бібліятэкай (зараз – РНБ у Санкт-Пецярбургу);

2 аркушы ХІІ ст., або “Лісткі Ундольскага” – Румянцаўскім

музеем (зараз – РДБ у Маскве).

 

И

 

К

 

 

Самым даўнейшым рукапісам Псалтыра з’яўляўся Слуцкі

Псалтыр ХІ ст. Быў апублікаваны І. І. СразнеўскімУу 1868 г.

Рукапіс лічыцца страчаным.

Г

 

М. Нікалаеў называе яшчэ два помнікі канца ХІІІ ст.,

 

Б

 

 

Й

 

адносна якіх дапускаецца магчымасць іх бытавання на землях

ВКЛ, гэта – Евангелле 1270 г. (яно ж Евангелле Латыша,

Сіманаўскае, Гарадзецкае) і Псалтыр з дадаткам 1296 г.

 

 

И

Першае ўяўляе сабой ілюмінаваны апракас, дзе акрамя тра-

дыцыйных мініяцюр з выяваміРевангелістаў ёсць рэдкая

ў кніжным мастацтве гэтага перыяду выява св. Сімана –

 

О

 

патрона, заказчыка кнігі. Кодэкс мае чатыры запісы і паметы

Т

 

И

 

 

перапісчыка Георгія. Другі рукапіс мае аб’ём 338 аркушаў і

запіс выхадных даных пісца Захарыі.

Сярод

чытальных кніг ХІІ ст. асаблівай папулярнасцю

 

З

карысталіся дагматычна-палемічныя, маральныя, аскетычныя

і іншыя

творыОвядомых хрысціянскіх дзеячаў – Васіля

Вялікага (каля 329–379 гг.), Грыгорыя Назіяніна (329–370),

П

 

Яфрэма Сірына († 379 г.) і інш. Патрыстыка падзялялася на

Е

 

дзве асноўныя катэгорыі: “гамілія” і “логас”, на аснове якіх

сфарміравалісяР

павучанні і панегірыкі. Былі яны як для

“вярхоў”, так і для “нізоў” тагачаснага грамадства. Шырокае распаўсюджанне атрымаў, як сведчыць М. Нікалаеў, “Парэнэсіс” Яфрэма Сірына. Самы старажытны ўсходнеславянскі кодэкс са спісам твора, які быў напісаны ў форме песень і вершаў, датуецца 1280 г., у ім змешчана нават каляровая мініяцюра з выявай Яфрэма Сірына. ХІІІ ст. датуецца і адзін з найранейшых беларускіх спісаў “Лесвіцы” Іаана Лесвічніка, які належаў базыльянскаму манастыру ў в. Брагін-Сялец

27

(Рэчыцкі павет Мінскай губерні). Гэта адзін з вострасюжэтных твораў, вядомых з ХІ ст., – скразны вобраз, сімвал цяжкага шляху духоўнага самаўдасканалення чалавека, які, выконваючы нормы аскетычнага жыцця, узнімаецца вышэй і вышэй да неба, дзе яго душу падхопліваюць анёлы і чакае Бог. “Лесвіца”, як і Дабрылава Евангелле 1164 г., былі купленыя ў 1822 г. для збору графа М. П. Румянцава (у Гомелі).

Пераважная большасць кніг Х–ХІІІ стст. з’яўляліся па змесце рэлігійнымі, аднак значныя дасягненні ў беларускай

кніжна-пісьмовай культуры праявіліся ў мове арыгінальных

 

 

И

твораў, і ў першую чаргу агіяграфічных, напісаных мясцо-

 

К

вымі аўтарамі, дзе ў большай ступені адзначалася народная

У

 

мова. У гэтых адносінах каштоўным помнікам сярэднявечнай

Г

 

 

беларускай літаратуры з’яўляецца “Повесть жития и прес-

тавления святыя и блаженныя и преподобныя Еуфросинии”,

напісаная на стараславянскай мове, як мяркуюць даследчыкі,

манахам полацкага мужчынскага манастыраБПрасвятой Бага-

родзіцы Міхаілам (выконваў пры асветніцы абавязкі сакрата-

 

 

И

звыш 150 спісаў

ра) у канцы ХІІ ці пачатку ХІІІ ст. ЗахавалісяЙ

 

Р

 

“Жыція” XVI–XVIII стст. у шасці рэдакцыях – усе захоў-

О

 

 

ваюцца за межамі Беларусі.

 

 

 

У 2012 г. выдавецтвам Беларускага Экзархата было ажыц-

цёўлена факсімільнае выданне рукапісу аднаго са спіскаў

XVI ст. “Жыція Ефрасінні Полацкай” – “Житие блаженной

Т

Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого

Спаса в городе ПолоцкеИ” (у двух тамах).

Да ХІІІ ст. адносіццаЗ

і “Жыціе Кірылы Тураўскага”, якое

захавалася і дайшло да нас у адной з рэдакцый Славяна-

Е

О

 

рускага пролага. У 30–40-х гг. ХІІІ ст. манахам Яфрэмам

было складзенаП

Жыціе Аўрамія Смаленскага” – “Житие

Р

 

 

и терпение преподобного отца нашего Авраамия...”, якое прысвячалася смаленскаму прапаведніку Аўрамію. Твор вылучаецца сярод іншай агіяграфіі сваім зместам, героем, сюжэтам: галоўнаму герою супрацьстаяць не паганцы, а фанатычны, варожа настроены натоўп адзінаверных хрысціян.

На беларускіх землях доўгі час знаходзіўся адзін з самых старажытных кірылічных рукапісаў ХІ ст. з тэкстамі МінейЧэцці на сакавік (змяшчаў 24 жыціі і 24 словы-павучанні, у тым ліку 20 “Слоў” Іаана Златавуснага) – так званы Суп-

расльскі рукапіс, або Зборнік жыцій і пропаведзяў (назва яго

28

ад Супрасльскага манастыра, што паблізу Беластока). Аднак, як адзначае М. Нікалаеў, паходжанне яго, верагодна, балгарскае. Супрасльскі рукапіс быў знойдзены прафесарам М. К. Баброўскім “у кучы ўсялякіх друкаваных папер” Супрасльскага манастыра ў 1823 г. У ХІХ ст. быў падзелены на тры часткі, якія захоўваюцца ў Варшаве (151 арк.), Любляне (118 арк.) і Санкт-Пецярбургу ў РНБ (16 арк.).

У 50-я гг. ХІІ ст. у Тураве было складзена “Слова пра манаха Марціна”. Мяркуецца, што твор уваходзіў у Тураўскі

патэрык, які не захаваўся, а дайшоў да нас у асобных спісах разам з “Чытаннем пра Барыса і Глеба”.

Сярод “паўсвецкіх” кніг адно з асноўных месцаўКзаймаюцьИ летапісы, якія мелі вялікае значэнне ў фарміраванніУі развіцці нацыянальна-гістарычнай свядомасці старажытныхГ беларусаў. Узнікненне летапісання было выклікана ідэйна-палітыч- нымі задачамі культурна-гістарычнага развіцця ўсходніх сла-

вян, ростам іх грамадскай і этнічнай самасвядомасціБ . Ужо ў ХІ ст. розныя матэрыялы аб’ядноўваліся ў летапісныя зводы,

асобныя літаратурныя помнікі, якія захаваліся ў больш позніх

Й

 

гістарычных кампіляцыях. У пачатку ХІІ ст. манахам Кіева-

И

 

Пячорскага манастыра Нестарам быў складзены выдатны

помнік старажытнарускага летапісанняР

Аповесць мінулых

гадоў”, які паслужыў стымулам і асновай для зараджэння

 

 

О

летапісання ў іншых гарадах і землях усходніх славян. Сярод

 

Т

рэдакцый гэтага летапісу, якія дайшлі да нас, найбольш

старажытныя Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі (XV ст.),

И

 

Радзівілаўскі (XV ст.). У XII–XIV стст. летапісы мелі пера-

З

 

 

важна мясцовы характар.

 

Першыя Олетапісныя помнікі, якія ўзніклі на тэрыторыі

Беларусі, – гэта Полацкі летапіс (ХІІ ст.), Полацкія граматы

П

(XIII – пачатак XIV ст.) і Смаленскія летапісы (канец XIІІ –

Е

пачатак

XV ст.). Полацкі летапіс да нашага часу не

захаваўсяР

, але мяркуецца, што ён адлюстраваўся ў Кіеўскім

летапісе, які ствараўся на працягу ўсяго ХІІ ст. і прыкладна ў 1200 г. быў далучаны да тэксту трэцяй рэдакцыі “Аповесці мінулых гадоў”, служачы яе непасрэдным працягам. Полацкае летапісанне мела пераважна княжацкі характар – у пагадовых артыкулах апавядалася пра дыпламатычную, ваенную, унутрыпалітычную барацьбу князёў. Смаленскія летапісы вядомы па ўрыўках, якія зберагліся ў рускіх і беларускіх летапісных зводах XV–XVI стст. Падзеі ў летапісах асвят-

29

ляліся з мясцовых пазіцый. Структура летапісаў ўяўляла традыцыйную форму збору дзелавых пагадовых запісаў і гістарычных апавяданняў, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці. У цеснай узаемасувязі з летапісаннем развівалася справаводнае пісьменства. Смаленскія і полацкія гандлёвыя, дамоўныя, судовыя граматы 1229, 1284, 1301, 1338 і іншых гадоў вызначаюцца высокай культурай, павагай да інша- земцаў-лацінян, выразамі з гутарковай народнай мовы (арыгінальнай народнай мовай напісана Смаленская грамата 1229 г.). Полацкія граматы, як зборнік дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі, былі надрукаваны Інстытутам гісторыі

СССР Акадэміі навук у Маскве ў 1977–1985 гг. (т. 1–5)

 

И

і прадстаўлены 325 дакументамі на старабеларускай, нямец-

кай, лацінскай, польскай мовах.

К

Ужо ў часы ранняга Сярэднявечча беларусыУмаглі знаё-

міцца з антычнай культурай – грэчаскай, рымскайГ

і яўрэйскай

– праз “Хроніку” Іаана Малалы, “ІзбонікБ” Святаслава, “Хроніку” Георгія Амартолы, “Элінска-рымскі” летапісец ХІІІ ст.

Аднак пераважная большасцьИкнігЙХ–ХІІІ стст. – богаслужбовыя – на царкоўнаславянскайР мове (на аснове кірыліцы), якія, як правіла, былі зразумелымі кожнаму адукаванаму славяніну, – Евангеллі і Псалтыры. Для пісьменства

таго часу ўласцівы царкоўна-службовы, гістарычны і юры-

 

О

дычны характар, падпарадкаванне ў асноўным дзвюм задачам

Т

И

 

– набажэнскай і маральна-дыдактычнай. Разам з тым кнігі

выконвалі важныя грамадска-палітычныя мэты: змешчаныя ў

іх тэксты садзейнічалі стварэнню новых грамадскіх і па-

З

літычных парадкаў, сакралізавалі ўладу гаспадара (князя),

узносілі ўладараО

над грамадствам і ставілі яго нароўні

з БогамЕ.Перапісванне ж кніг было справай, вымагаючай не толькі вялікага ўмення, цярплівасці. Да напісання кніг пры-

ступалі з малітвай. Кнігапісец прытрымліваўся тых самых

прынцыпаўР

, што і іканапісец, каб выява тэксту богаслужбо-

вай кнігі ўспрымалася як святая. Па заканчэнні перапісу кнігі выказвалася падзяка Богу, пазначаліся год, месяц і дзень, калі было закончана напісанне. У аснове падзей навакольнага свету ляжала Святое Пісанне, а ў аснове кніжнай культуры – тэацэнтрызм. Трэба адзначыць, што ўжо на раннім этапе развіцця кнігапісання назіраецца ўзаемадзеянне з вуснай народнай мовай, мастацтвам, якія аказалі значны ўплыў на ўласна беларускую кніжнасць.

30

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]