Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

У1947 г. узнаўляецца дзейнасць Выдавецтва АН БССР,

атаксама некаторых рэдакцыйна-выдавецкіх аддзелаў ВНУ рэспублікі, як, напрыклад, Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, якія павінны былі разгарнуць выдавецкую дзейнасць па прапагандзе перадавога вопыту ў навукова-тэхніч- най і сельскагаспадарчай галінах, поспехаў калгаснага будаўніцтва.

Перад пісьменнікамі краіны таксама былі пастаўлены задачы камуністычнага выхавання беларускай моладзі. Адным з

першых праектаў Дзяржвыдавецтва ў гэтым кірунку стала падрыхтоўка і выпуск у 1947 г. “Кастрычніцкай серыіИ” мастацкай літаратуры, прысвечанай 30-годдзю КастрычніцкайК рэвалюцыі. У 1948 г. выдавецтва выпусціла зборнікУ пад рэдакцыяй Я. Маўра “Ніколі не забудзем”, аўтараміГ якога з’яўляліся беларускія дзеці – удзельнікі ВялікайБАйчыннай вайны. Паступова ваенная і партызанская тэматыка па запатрабаванні партыйных органаў займаюць Йусё большае месца ў рэпертуары выдавецтва. У гэты час выходзяць і некаторыя творы беларускай класічнай літаратурыИ В. Дуніна-Марцін- кевіча, М. Багдановіча, Я. КупалыР, З. Бядулі, Я. Коласа і інш. У 1947 г. з’яўляюцца і Опершыя ўзнагароджанні за творы беларускай мастацкай літаратуры, якімі сталі паэма “Хлеб” і верш “Думы пра МасквуТ” П. Броўкі, за якія аўтар быў узнагароджаны ДзяржаўнайИпрэміяй СССР.

Нягледзячы наЗтое, што з 1950 г. назіраецца павелічэнне выпуску навукова-тэхнічнай, эканамічнай, сельскагаспадарчай і мастацкайОлітаратуры, асабліва перакладаў з рускай мовы, засноўваюццаП такія серыі, як “Бібліятэчка стаханаўца”, “БібліятэчкаЕ калгасніка”, дзейнасць шэрагу выдавецтваў у гэты час жорстка крытыкуецца з боку партыі. Важнае месца адводзіласяР вучэбнай літаратуры, якой сістэматычна не хапала ў пасляваенных школах Беларусі, а тэрміны выхаду былі запозненымі і не супадалі з пачаткам навучальнага года.

У пасляваенныя гады ў беларускім кнігавыданні адчуваўся востры недахоп ілюстраванай дзіцячай літаратуры, які быў выкліканы слабай пасляваеннай паліграфічнай базай, адсутнічала дзіцячая гістарычная кніга. Нездавальняючым быў стан працы ў Выдавецтве АН БССР. Для вырашэння адзначаных праблемных пытанняў у галіне выпуску вучэбнай і навуковай літаратуры закліканы былі новаствораныя выдавецтвы –

161

Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР (засна-

вана ў 1951 г.) і Выдавецтва БДУ (1953). Дзяржаўнае вучэб- на-педагагічнае выдавецтва БССР, сфарміраванае на аснове рэдакцыі вучэбна-педагагічнай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР, забяспечвала выпуск школьных падручнікаў, вучэбнаметадычнай літаратуры для настаўнікаў, а таксама пачало выданне мастацкай літаратуры ў серыі “Школьная бібліятэка”. У мэтах павелічэння выпуску кніг для дзяцей, а таксама нотна-музычнай літаратуры ў 1956 г. прымаюцца адпаведныя загады на ўзроўні Міністэрства культуры СССР (ство-

рана ў 1953 г.).

У пачатку 1950-х гг. адбываецца рэарганізацыя органаў

 

 

 

И

кіравання кніжнай справай рэспублікі: у 1950 г. ствараецца

 

 

К

сектар паліграфіі, выдавецтваў і кніжнага гандлю ў аддзеле

 

У

 

прапаганды і агітацыі ЦК КП (б) Б, а Галоўнае ўпраўленне па

 

Г

 

 

справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніж-

нага гандлю (дзейнічала пры Савеце МіністраўББССР) у 1953 г.

увайшло у склад новастворанага Міністэрства культуры

 

И

 

 

БССР (МК БССР), на базе якогаЙарганізаваны Галоўнае

Р

 

 

ўпраўленне выдавецтвамі (Галоўвыдат) і Галоўнае ўпраўлен-

О

 

 

 

не кніжным гандлем (Галоўкнігагандаль). Асноўная ўвага Га-

лоўвыдата МК БССР сканцэнтравалася на ўкараненні пер-

вецтваў і кантроліИза Тіх выкананнем. Пачынаючы з 1955 г. першыя беларускіяЗвыданні прымаюць удзел у міжнародных кніжных выстаўках у Варшаве і Лейпцыгу.

спектыўных і гадавых тэматычных планаў у дзейнасць выда-

З адкрыццём у 1956 г. Паліграфічнага камбіната імя Я. Ко-

ласа ў Мінску беларускае кнігавыданне атрымала магчымасць

О

павысіць аператыўнасць і якасць сваёй працы, што дазволіла

на адпаведнымП

узроўні прадстаўляць кніжную прадукцую

рэспублікіЕна штогадовым Усесаюзным конкурсе па вылучэн-

ні 50 лепшых па мастацкім афармленні і паліграфічным вы-

Р

 

кананні кніг (праводзіўся з 1956 г. па рашэнні МК СССР), на Рэспубліканскім конкурсе на лепшае афармленне кнігі па мастацкай і дзяцячай літаратуры і на лепшы плакат (праводзіўся з 1960 г. па рашэнні МК БССР). БССР упершыню была адзначана на Усесаюзным конкурсе ў 1959 г., лаўрэатам якога стала выданне Дзяржвыдавецтва “Сто тысяч стрэл”.

Сярод масавых тыражных выданняў БССР 1950–1960-х гг.

– кнігі грамадска-палітычнай тэматыкі. Так, пасля ХХ з’езда

162

КПСС (у лютым 1956 г.), які развянчаў культ асобы, галоўным кірункам у выдавецкай дзейнасці стала прапаганда рашэнняў з’езда. У 1957 г. у сувязі з 40-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі выходзіць значная колькасць зборнікаў дакументаў, масавай і папулярнай літаратуры па вызначанай тэме. Садзейнічалі папаўненню рэпертуару навукова-тэхніч- най і сельскагаспадарчай літаратуры і новаствораныя рэдак-

цыйна-выдавецкі аддзел у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1957 г.), а таксама Выдавецтва Акадэміі сельскагас-

падарчых навук БССР (у 1958 г.). На базе рэдакцыі сельска-

 

 

 

И

гаспадарчай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР і выдавец-

 

 

К

тваў Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР і Беларускай

 

У

 

сельскагаспадарчай акадэміі ў 1961 г. сфарміравана адзінае

 

Г

 

 

спецыялізаванае Выдавецтва сельскагаспадарчай літарату-

ры (Сельгасвыд БССР).

 

 

 

Асабліва вызначальным для беларускага кнігавыдання

ў 1960-я гг. стаў выпуск шматтомных збораўБтвораў беларус-

кай мастацкай літаратуры, напрыкладЙ, Я. Коласа (у 12 тамах, 1961–1964 гг.), Я. Купалы (у 6 тамах, 1961–1963 гг.), К. Кра-

півы (у 4 тамах, 1963–1964 СРгг.).ИАднаўляўся і павялічваўся склад Саюза пісьменнікаў БС , які ў 1965 г. налічваў 304 члены (у параўнанні з 1940 г., калі было толькі 37).

Значнае месца ў папаўненні кнігавыдавецкага рэпертуару

 

О

рэспублікі мастацкай літаратурай займала Дзяржаўнае выда-

Т

вецтва БССР, якім быў ажыццёўлены выпуск твораў В. Бы-

И

 

кава, І. Шамякіна, І. Мележа, Я. Брыля, У. Караткевіча і інш.

У 1959 г. былі Звыдадзены 22 першыя кнігі беларускіх пісь-

меннікаўПА. ОБажко, А. Капусціна, Р. Барадуліна і інш. За зборнік вершаўЕ “А дні ідуць...” П. Броўкі, выдадзены Дзяржвыдавецтвам у 1962 г., яго аўтар быў узнагароджаны Ленінскай прэміяйР .

Лепшыя мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў, выйшаўшыя з друку, з 1959 г. пачалі адзначацца літаратурнымі прэміямі імя Я. Купалы і імя Я. Коласа. Сярод узнагароджаных названымі літаратурнымі прэміямі творы У. Дубоўкі, А. Макаёнка, І Мележа, С. Дзяргая, К. Кірэенкі, Я. Брыля, В. Быкава, М. Аўрамчыка, А. Вялюгіна, П. Пестрака, І. Новікава, М. Лужаніна.

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ і СМ БССР “Аб упарадкаванні выдавецкай справы ў рэспубліцы і павышэнні

163

ролі выдавецтваў у гаспадарчым і культурным будаўніцтве” ад 21 верасня 1963 г. пачалася маштабная рэарганізацыя, якая закранула як органы кіравання галіной, так і самі выдавецтвы. Для рэгулявання і кіравання выдавецкай дзейнасцю ў рэспубліцы быў створаны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку (з 1978 г. – Дзяржаўны камітэт БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, з 1995 г. – Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку). У выніку рэарганізацыі сеткі рэспубліканскіх выдавецтваў была вызна-

чана спецыялізацыя кожнага з іх, а таксама выдавецтвы атры-

малі новыя назвы.

 

 

И

 

 

К

Выдавецтва “Беларусь” (былое Дзяржаўнае выдавецтва

 

У

 

Міністэрства культуры БССР) заставалася ўніверсальным вы-

 

Г

 

 

давецтвам, аднак арыентаваным у першую чаргу на выпуск грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай літаратуры.

Спецыялізацыя выдавецтва “Навука і тэхніка” (былое Выда-

вецтва АН БССР) вызначалася ў галіне навуковайБ

і тэхнічнай

літаратуры. Дзейнасць выдавецтваў “Народная асвета” (бы-

 

И

лое Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнаеЙвыдавецтва Міністэр-

Р

ства культуры БССР), “Вышэйшая школа” (створана ў 1961 г.

О

 

на базе Выдавецтва БДУ (з 1953 г.) і рэдакцыйна-выдавец-

кага аддзела Беларускага політэхнічнага інстытута, мела назву Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяль-

выя назвы спецыялізаванае сельскагаспадарчае выдавецтва

най і прафесіянальнай адукацыі БССР да 1963 г.) была скіра-

 

Т

вана на забеспячэнне выпуску адпаведна вучэбнай літарату-

 

И

 

ры як для агульнаадукацыйнай школы, так і для вышэйшых,

сярэдніх спецыяльныхЗ

навучальных устаноў. Атрымалі но-

О

 

 

“ПолымяЕ(былое газетна-часопіснае Выдавецтва Міністэрства культуры БССР, заснаванае ў 1950 г.). Спецыялізацыя

“Ураджай” (былое Выдавецтва сельскагаспадарчай літарату-

ры МіністэрстваП

сельскай гаспадаркі БССР) і выдавецтва

Р

 

апошняга вызначалася выпускам газет і часопісаў, каталогаў, рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, нарматыўных дакументаў па дамоўленасці з заказчыкамі. Выдавецтва ЦК КПБ “Звязда” заставалася газетна-часопісным выдавецтвам, дзейнічала выдавецтва “Статыстыка”.

За Кніжнай палатай БССР захоўвалася права на выпуск кніжных летапісаў друку і некаторай бібліятэчна-бібліягра-

фічнай прадукцыі, а за Інстытутам навукова-тэхнічнай ін-

164

фармацыі Дзяржаўнага камітэта СМ БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ – права на выпуск экспрэс-інфар- мацыі і іншых інфармацыйных матэрыялаў і лістовак на ратапрынце.

На канец 1963 г. у БССР існавалі восем дзяржаўных выдавецтваў, а таксама выдавецкай дзейнасцю займаліся навуковыя, навучальныя ўстановы, міністэрствы і ведамствы і іншыя дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі.

У 1965 г. на душу насельніцтва прыходзілася каля трох выдадзеных кніг (у 1940 г. – 1,1). Рост колькасці назваў і тыражоў грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, мастац-

кай, навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай і іншай літара-

 

 

И

туры, тым не менш, не задавальняў чытацкія інтарэсы. ніж-

 

К

ны дэфіцыт, які заставаўся на працягу існавання савецкай

У

 

улады, тлумачыўся не закрытасцю СССР, а высокімі духоў-

Г

 

 

нымі і маральнымі патрабаваннямі савецкіх людзей.

 

Разам з ростам колькасці выпускаемайБкніжнай прадукцыі

ў рэспубліцы з года ў год падае ўдзельная вага беларускамоў-

 

И

най кніжнай прадукцыі: 1945 г. – 87,6%,Й1955 г. – 38,8%, 1965 г.

Р

– 15,3%; назіраецца, асабліва пасля 1954 г., інтэнсіўнае па-

О

 

паўненне выдавецкага рэпертуару рускамоўнай кнігай.

нікаў 197 раз выдаваліся ў перакладзе на мовы народаў

Інтэрнацыянальны характар беларускай мастацкай літаратуры даволі шырока Тпрапагандаваўся і асвятляўся. Як, напрыклад, тое, што Иза 1959–1965 гг. кнігі беларускіх пісьмен-

СССР. Так, творыЗЯ. Купалы за 1917–1965 гг. выйшлі на 17 нацыянальныхОмовах 136 разоў тыражом звыш 4 млн экзэмпляраў. Планавы выпуск перакладных твораў замежнай мас-

тацкайЕлітаратуры кантраляваўся і насіў строга дазіраваны характар.

РУ 1966–1970 гг. найбольшыя колькасныя комплексы беларускамоўнай кніжнай прадукцыі па мэтавым прызначэнні склалі наступныя віды выданняў: мастацкая літаратура (79% ад агульнай колькасці выдадзенай мастацкай літаратуры), вучэбная (44,9%). Рускамоўныя кніжныя выданні размеркаваліся так: вытворчыя і інструктыўныя (98,7%), даведачныя (88,4%), навуковыя (87%), праграмныя і метадычныя (86,3%), масава-палітычныя (65,3%), вучэбныя (52,5%).

Калі значная частка беларускамоўнай вучэбнай літаратуры выходзіла для агульнаадукацыйных школ – 400 назваў (87%),

165

то рускамоўнай – для вышэйшай школы – 311 (88,1%). Асноўная частка афіцыйных дакументаў выдавалася таксама на рускай мове – 297 назваў (92,2%). Прыярытэт у выданні беларускамоўнай кнігі належаў мастацкай (79%) і дзіцячай літаратуры (65,6% – 261 назва), а таксама адзначаным вучэбным выданням для сярэдняй школы (87%).

Разгледзім для прыкладу тэматычныя прыярытэты ў моўным разрэзе выданняў за 1966–1970 гг. Так, асноўныя колькасныя групы беларускамоўных выданняў выглядаюць наступным чынам: літаратуразнаўства (84,2%), мастацкая літаратура (74,9%), мовазнаўства (47,8%). Рускамоўныя выдан-

ні прадстаўлены: тэхніка, прамысловасць, транспарт, сувязь,

камунальная справа (98,9%),

ахова

 

И

здароўя, медыцына

 

 

 

 

К

(96,5%), сельская гаспадарка (93,7%), грамадска-палітычная і

сацыяльна-эканамічная літаратура (86,6%), культураУ, асвета,

навука (75,8%), прыродазнаўства, матэматыкаГ(73%).

Тэматычныя

прыярытэты

беларускамоўных

выданняў

 

 

 

Б

 

1966–1970 гг. адпаведна вызначаюцца ў мастацкай літара-

туры, літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. За рускамоўнымі

выданнямі застаецца астатняя

Й

 

тэматыка, якая ахоплівала

 

 

И

 

 

амаль усе сферы жыццядзейнасці краіны: палітыку, экано-

міку, тэхніку,

сельскую гаспадаркуР ,

медыцыну,

культуру.

Падобная карціна ў кнігавыдавецкай сферы БССР, як можна

 

О

меркаваць, захоўвалася, практычна да 1990 г., калі ў агуль-

Т

И

 

ным патоку выдавецкай прадукцыі рэспублікі беларускамоў-

най кнізе адводзілася роля толькі нацыянальнай шырмы:

у 1970 г. – 25,1%, 1980 г. – 12,3%, 1985 г. – 11,5%, 1990 г. –

15,4%.

З

АктывізацыяОвыдання твораў беларускай мастацкай і эн-

цыклапедычнайЕП літаратуры звязаны з адкрыццём у другой

палове 1960-х – 1970-я гг. новых выдавецтваў. У снежні 1966 г.

прынята рашэнне аб стварэнні Галоўнай рэдакцыі Беларускай

СавецкайР

Энцыклапедыі АН Беларусі (1967 г., з 1980 г.

выдавецтва), у 1972 г. – спецыялізаванага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якое вылучылі з некалькіх рэдакцый выдавецтва “Беларусь”; у 1977 г. афіцыйны статус кніжнага выдавецтва набывае “Полымя”; у 1981 г. адна з рэдакцый “Мастацкай літаратуры” стварае новае выдавецтва –

“Юнацтва”.

Важкім укладам у развіццё нацыянальнага кнігавыдання сталі выпушчаныя ў выдавецтве “Беларуская Савецкая Эн-

166

цыклапедыя імя Петруся Броўкі” першая ў Беларусі ўнівер-

сальная 12-томная “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (1969–1975, Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), персанальныя энцыклапедыі, прысвечаныя Я. Купалу і Ф. Скарыне, шэраг рэгіянальных галіновых і тэматычных энцыклапедычных выданняў, у іх ліку 5-томная “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (1984–1987), 5-томная “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” (1983–1986). Па рэкамендацыі ЮНЕСКА падрыхтаваны 7-томны “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” (1984–1988, Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г.). Важнай падзеяй было ажыццяўленне выдавецкага праекта па

зборы і факсімільным ўзнаўленні Бібліі Ф. Скарыны (3 тамы,

1990–1991 г.).

И

К

 

Фундаментальныя выданні па граматыцы беларускай мо-

вы, гісторыі беларускай літаратуры, беларускагаУтэатра, дзяр-

жавы і права Беларусі выпусціла выдавецтваГНавука і тэхні-

ка”. З 1970 г. у выдавецтве прыступілі да выпуску шматтом-

 

 

Б

нага навуковага выдання беларускага фальклору “Беларуская

народная творчасць”.

 

Й

 

 

 

 

Прыярытэтным кірункам выдавецтва “Мастацкая літара-

 

О

И

 

тура” быў выпуск збораў і выбраных твораў беларускіх

пісьменнікаў, кніг па літаратуразнаўствеР

і крытыцы, а

 

Т

 

 

таксама твораў пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін. Упершыню выйшлі факсімільныя выданні М. Багдановіча,

Я. Купалы, М. Танка.

 

 

Звод дзіцячай літаратурыИ

складаюць шматтомныя выданні

О

 

 

выдавецтва “ЮнацтваЗ

”, якое спецыялізавалася на выпуску

дзіцячай беларускай і

сусветнай класікі, твораў сучасных

майстроў мастацкага слова, навукова-пазнавальнай літарату-

Е

, рускай і іншых мовах.

ры на беларускайП

Р

 

Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, метадычныя і дыдактычныя выданні для агульнаадукацыйнай школы, навуковапапулярную і даведачную літаратуру, кнігі па гісторыі Беларусі, мастацтве і архітэктуры, краязнаўстве выпускалі выдавецтвы “Народная асвета”, “Вышэйшая школа”, “Універсітэцкае” і інш. У 1970–1980-я гг. беларускія выданні экспанаваліся ў 102 краіны свету.

Аднак рэгламентаванае прынцыпамі савецкай партыйнай літаратуры афіцыйнае кнігавыданне БССР, у распараджэнні якога ў 1970–1980-я гг., хоць і была адладжаная сістэма з 10

167

спецыялізаванымі выдавецтвамі, 70 буйнейшымі паліграфічнымі прадпрыемствамі, звыш 500 кніжнымі магазінамі і 1100 кіёскамі па ўсёй рэспубліцы, не магло задаволіць чытацкі попыт.

Першыя матэрыялы, альтэрнатыўныя афіцыйным крыніцам інфармацыі, з’явіліся і сталі таемна, падпольна распаўсюджвацца ў савецкай Беларусі прыкладна ў 1965 г., а ў пачатаку 1970-х гг. фіксуюцца і першыя праявы развіцця бела-

рускага самвыда нефармальнага непадцэнзурнага друку. У

большасці сваёй гэта былі рускамоўныя выданні мастацкіх твораў М. Булгакава, Б. Пастэрнака, філасофскіх прац С. Бул-

гакава, М. Бярдзяева і іншых, надрукаваныя на машынцы ці

 

 

 

И

выкананыя фотаспосабам. Названыя выданні шматразова

 

 

К

падпольна капіраваліся і распаўсюджваліся ў Беларусі аж да

сярэдзіны 1980-х гг.

У

 

Г

 

 

 

 

 

З’яўленне нацыянальна выражанага непадцэнзурнага сам-

выда ў БССР адзначаецца ў 1971 – пачаткуБ1973 г., першын-

цам якога стаў Наваполацкі рукапісны часопіс “Блакітны

 

И

. Вядомы таксама

ліхтар”, які выпускалі студэнты-літаратарыЙ

Р

 

такія машынапісныя перыядычныя выданні, як літаратурны

О

 

 

часопіс “Мілавіца” (Мінск, 1974–1976); грамадска-палітыч-

ныя – “Аб усім, што баліць” (або “Гутаркі”. Мінск, 1975– 1976), “Люстра дзён” (Еўе, 1979–1980), “Бурачок” (Мінск,

1986–1987).

Т

 

У сярэдзіне 1970-х гг. самвыд быў скіраваны ў асноўным

 

И

на капіраванне раней выйшаўшых кніг па гісторыі і культуры

Беларусі. ПаступоваЗна старонках самвыда з’яўляюцца пале-

мічныя ПартыкулыО , выкрывальніцкія вершы, гістарычныя даследаванніЕ , якія па-новаму асэнсоўвалі мінулае Беларусі. У гэты час адбываецца і ўдасканаленне тэхнікі самвыда: пачынаеРвыкарыстоўвацца ксеракс. Аднак тыражы самвыдавецкіх выданняў заставаліся вельмі малымі – 10–30 экзэмпляраў.

Сярод першых аб’ёмных кніжных выданняў неабходна назваць факсімільнае выданне на ратапрынце “Падручнага ра- сейска-крыўскага (беларускага) слоўніка” В. Ластоўскага (Коўна, 1924), якое было здзейснена ў 1982 г. у Наваполацку.

У пачатку 1980-х гг. дзякуючы самвыду адбываецца знаёмства з беларускімі эмігранцкімі выданнямі – мастацкай літаратурай, гісторыка-культуралагічнымі працамі, рэлігійнымі выданнямі, якія распаўсюджваюцца шляхам капіра-

168

вання. У 1985 г. у Лондане выйшла першае, як адзначаюць даследчыкі, беларускае дысідэнцкае выданне – “Роднае слова

імаральна-эстэтычны прагрэс” А. Бембеля.

Учасы перабудовы, асабліва з 1988 г., выпуск непадцэнзурнай перыёдыкі ў Беларусі ўсё больш актывізуецца і набірае моц. Сярод найбольш пашыраных выданняў – інфармацыйны бюлетэнь «Навіны Беларускага народнага фронту за перабудову “Адраджэнне”» і часопіс “Студэнцкая думка” (выпускаліся з восені 1988 г.). На пачатак 1990-х гг. нефар-

мальных часопісаў і газет у Беларусі налічвалася ўжо звыш 50 назваў. Шэраг суб’ектаў самвыда сталі пазней прыватныміИ выдавецтвамі. К

Для кнігавыдання БССР характэрна канцэнтрацыяУ выдавецкай прадпрымальніцкай актыўнасці ў МінскуГў параўнанні з Гродна, Віцебскам, Магілёвам і іншБ. За савецкім часам у Мінску, сталіцы БССР, былі заснаваны і дзейнічалі ўсе дзяржаўныя выдавецтвы рэспублікі.ЙНа долю рэгіянальнага друку ў сярэднім прыпадала ад 7,6 да 4,1%. На 1991 г. Мінску належала больш за 95 % ад усёйИколькасці выдадзеных найменняў кніг і брашур краіныРі 99% іх тыражу.

На 1.01.1991 г. у БеларусіОдзейнічалі 11 дзяржаўных выдавецтваў. Усяго за перыяд існавання БССР (1919–1991 гг.) дзяржаўнымі выдавецтваміТ было выпушчана 106 352 назвы кніг і брашур тыражомИ1 426 164 тыс. экзэмпляраў. Найбольшая колькасць Знайменняў выйшла ў 1985 г. – 3 431 экзэмпляр, аднак у 1985 г. беларускамоўная кніга мела самую нізкую ўдзельнуюОвагу – 11,5%. У кнігавыданні БССР з года ў год назіраласяП памяншэнне выпуску кніг на беларускай мове.ЕКалі ў 1930 г. у БССР выданне кніг на беларускай мове складала 88,4%, на яўрэйскай – 5%, на рускай – 4,2%, на іншыхРмовах – 2,4%, то ў 1990 г. на рускай мове выдадзена 81,7%, на беларускай – 15,4%, на іншых мовах – 2,9%.

169

Глава 7

КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ

7.1. Кнігавыданне ў 1991–1996 гг.

Абнаўленне сістэмы беларускага кнігавыдання пачало праяўляцца ў перыяд перабудовы, асабліва ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг., калі насуперак пастанове аб забароне

кааператывам і падобным арганізацыям займацца выдавецкай

 

 

И

дзейнасцю (ад 29.12.1988 г.) у Беларусі пачынаюць узнікаць

 

К

першыя прыватныя выдавецкія структуры, як мінская

У

 

“Тэхналогія”. Прыняцце ж Дзяржкамітэтам СССР 12 чэрвеня

Г

 

 

1990 г. Закона СССР “О печати и других средствах массовой

информации”, у якім былі замацаваны свабодаБдруку і адмена

цэнзуры; права на заснаванне сродкаў масавай інфармацыі

 

И

рознымі грамадскімі, кааператыўныміЙ, рэлігійнымі арганіза-

Р

цыямі, асобнымі грамадзянамі і замацаваны прынцып, што

О

 

дзейнасць у галіне друку будзе насіць не дазвольны, а рэгі-

страцыйны характар, значна паспрыяла дэмакратызацыі кнігавыдання і хуткаму ягоТразвіццю.

У пачатку прыватныяИбеларускія кампаніі вымушаны былі ствараць сумесныяЗрасійска-беларускія і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі, набываць ISBN у расійскіх выдавецтваў (Нацыянальнае агенцтва па міжнароднай стандартнай нума-

рацыі кніг Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі прысту-

О

піла да сваёй дзейнасці 15.02.1993 г.). Аднымі з першых такіх

прыватныхПвыдавецтваў сталі мінскія кампаніі “Эридан”,

“БеларускаяЕ

асацыяцыя дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палі-

тычнага рамана”, “Акварыус”,“Полифакт” (усе з 1990 г.).

Р

 

У 1990–1993 г. пачалі сваю працу першынцы рэлігійнага кнігавыдання (праваслаўнага кірунку) – Выдавецкі аддзел Беларускага Экзархата, Брацтва ў гонар Віленскіх Мучанікаў, Брацтва ў імя Архістратыга Міхаіла; прыватныя выдавецтвы “Православная община” і “Свиток”, а з 1995 г. – “Виноград”, “Лучи Софии” і “Православная инициатива”.

Першы этап новага беларускага кнігавыдання – 1991–1996 гг.

– можна ахарактарызаваць як этап дэманапалізацыі дзяржаў-

170

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]