Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Паводле дадзенага статута ў 1804 г. быў створаны Цэнзурны камітэт пры Віленскім універсітэце для прагляду твораў, якія выдаваліся ўніверсітэтам і атрымліваліся ім з-за мяжы, а таксама ўсіх кніг, што друкаваліся ў Віленскай вучэбнай акрузе. Узначальваў Цэнзурны камітэт рэктар.

Неабходна адзначыць, што наступныя цэнзурныя статуты 1826 і 1828 гг. мелі ў адносінах да зместу кнігі больш жорсткі і рэакцыйны характар. У адпаведнасці з цэнзурным статутам 1826 г. Цэнзурны камітэт пры Віленскім універсітэце быў закрыты, а замест яго ў жніўні 1827 г. быў створаны Віленскі цэнзурны камітэт, які па-ранейшаму знаходзіўся ў падпарадИ - каванні апекуна Віленскай навучальнай акругі і складаўсяК з трох членаў, адзін з якіх быў старшынёй. ЗгоднаУса статутам 1828 г., старшынёй камітэта прызначаўсяГапякун акругі, а цэнзарамі – прафесары і ад’юнкты ўніверсітэта. Кнігі рэлігійнага зместу знаходзіліся пад кантролемБнават двайной і трайной цэнзуры. Рэпрэсіўныя мерыЙўрада наносілі таксама вялікія страты і яўрэйскаму кнігадрукаванню. У 1836 г. была прынята пастанова аб яго забаронеИ (акрамя Вільні). Для ўзмацнення нагляду за друкам у 1848 г. у Санкт-Пецярбургу

Овыданняў пасля іх выхаду

ўсвет. Дзейнічаў камітэтТда 1855 г.

У1850 г. цэнзураИканчаткова была аддзелена ад універсітэтаў, а на пасады цэнзараў прызначаліся чыноўнікі Міністэрства народнайЗасветы. З 1863 г. цэнзура перадавалася МіністэрствуОўнутраных спраў.

На дэмакратызацыюП кнігавыдання ў Беларусі аказалі ўплыў нацыянальна-вызваленчыя паўстанні 1830–1831 і 1863–1864 гг., хоцьЕіх наступствы былі звязаны з узмацненнем русіфікатарскайР палітыкі ў галіне адукацыі і рэлігіі: быў закрыты Віленскі ўніверсітэт – навуковы і культурны цэнтр Віленскай навучальнай акругі, ліквідавана сама Віленская навучальная акруга (1832); у 1839 г. ажыццёўлена масавая кампанія па “пераводу” ўніятаў у праваслаўе, а ўніяцкія і каталіцкія вучэльні і школы пераўтвораны ў расійскія навучальныя ўстановы; у 1840 г. было канчаткова адменена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., за назвай беларускіх

зямель стала замацоўвацца назва “Паўночна-Заходні край”. Рэпрэсіі, якія царскі ўрад увёў пасля паўстання 1863–1864 гг.,быў створаны сакрэтны камітэтР, які ажыццяўляў карнуюцэнзуру, займаючыся праглядам

рэзка змянілі сітуацыю як у культурным асяроддзі мясцовай

91

інтэлігенцыі, так і ў кнігавыданні. Рэпрэсіі супраць носьбітаў ідэй вызвалення сталі рэпрэсіямі і супраць усяго найперш польскага і нацыянальнага. Водгукам на паўстанне 1863– 1864 гг. стала забарона польскага шрыфту ў 1864 г. Дазволенымі прызнаваліся рускі і заходнееўрапейскія. Пад строгі царскі кантроль трапілі друкарні, кнігарні і бібліятэкі. Амаль уся паліграфічная і выдавецкая база была пераарыентавана на выпуск рускамоўнай літаратуры, а кнігарні і бібліятэкі – на яе распаўсюджванне. Разам з указам аб забароне польскага дру-

ку на Беларусі адбывалася ўвядзенне ў дзеянне з 6 красавіка

нага статута, «паліграфічныя прадпрыемствы аддавалісяКИпад кантроль чыноўнікаў для асобых даручэнняў прыУгубернскіх уладах – інспектараў, у абавязкі якіх уваходзілаГ “папярэджанне і спыненне тайнага кнігадрукавання”». Ад папярэдняй цэнзуры (для арыгінальных твораў менш 10, а для пе-

1865 г. “Часовых правіл аб цэнзуры”. Паводле гэтага цэнзур-

ракладаў – 20 друкаваных аркушаў) вызвалялісяБ Пецярбург і Масква, але не правінцыя. Перыядычныя выданні маглі быць

вызвалены ад папярэдняй цэнзуры толькі спецыяльным ра-

 

 

 

Й

шэннем міністра ўнутраных спраў і пры ўмове вялікага гра-

 

 

 

И

шовага залогу. Друк трапіў пад строгі кантроль карнай цэн-

зуры, які выконвала Трэцяе Раддзяленне Міністэрства ўнут-

раных спраў.

 

О

 

 

 

 

30 верасня 1865 г. спецыяльным цыркулярам міністра

 

Т

 

 

И

 

 

ўнутраных спраў было забаронена друкаваць “якія-небудзь выданні на літоўскімЗ і жмудскім дыялекце лаціна-польскімі

літарамі”. ПаОнекаторых звестках даследчыкаў, у 1867 г. быў выдадзеныПспецыяльны царскі указ, якім забаранялася друкаванне кніг на беларускай мове. Аднак пацвярджэння гэтаму ў нарматыўныхЕ актах не знойдзена, бо, відаць, дакументальна аформленаяР забарона магла стаць адначасова фактам афіцыйнага прызнання беларускай мовы, што было на той час проста немагчыма.

Першыя спробы вяртання беларускага друкаванага слова адбываліся праз польскае пасрэдніцтва: моўнае і графічнае. У першай палове XIX ст. дамінуючым тыпам культуры заставалася польская, засвоіўшы форму якой развівалася і беларуская кніжная культура. Значны польскі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў быў адначасова адказам на расійскую экспансію: моўную, рэлігійную, культурную.

92

Ужо ў 1810–1820-я гг. у віленскім друку пачынаюць з’яўляцца творы, звязаныя, у першую чаргу, з цікавасцю да “краёвай” гісторыі, чаму спрыяла асветніцкая праца ў асяроддзі Таварыства філаматаў Віленскага ўніверсітэта. Падмацоўваўся гэты кірунак і афіцыйнай пазіцыяй самога ўніверсітэта, які

ў1816 г. вяртаецца да ідэі пашырэння краязнаўчай дзейнасці. У камітэт па запісах пры ўніверсітэце сталі паступаць фальк-

лорна-этнаграфічныя матэрыялы, некаторыя з іх знаходзілі адлюстраванне ў перыядычным друку, у лекцыях выкладчыкаў універсітэта. Беларускі фальклор і мова выкарыстаны

ўпаэтычных творах Яна Чачота і Адама МіцкевічаИ– най-

больш яскравых прадстаўнікоў рамантычнага кірункуКў літаратуры Беларусі. Праўда, як вядома, “не ўсё, створанаеУ імі на беларускай мове, трапіла ў друк. МногаеГ, застаўшыся

ўрукапісах, загінула, у тым ліку беларускамоўнаяБ спадчына А. Міцкевіча”.

Зімем Яна Чачота звязаны публікацыіЙ беларускай песеннай творчасці. Пры жыцці паэта ў Вільні ў 1837–1846 гг. выйшлі з друку дзевяць яго кніг, дзвеИз іх (“Сялянскія песенькі з- над Нёмана і Дзвіны...”, кн. 4,Р1844; кн. 6, 1846) змяшчалі беларускія народныя песні іОарыгінальныя вершы Я. Чачота на беларускай мове.

Да адраджэння беларускайТ мовы ў друку праз польскае пасрэдніцтва мелі дачыненнеИ пісьменнікі А. Рыпінскі, У. Сыракомля, Я. БаршчэўскіЗ , В. Дунін-Марцінкевіч, В. Каратынскі і іншыя, творы якіх былі праявай культуры беларускапольскага памежжаО . Некаторыя беларускамоўныя творы, якія не трапляліПў друк, распаўсюджваліся таксама ананімна

ўпісьмовымЕ выглядзе, як створаныя прыкладна ў 1820-я гг. парадыйная паэма “Энеіда навыварат” В. Равінскага і ў 1850-я гг.

Рпаэма “Тарас на Парнасе” К. Вераніцына.

Для 1840–1850-х гг. характэрным з’яўляецца ўключэнне беларускамоўных твораў лацінскім шрыфтам у друкаваныя

польскамоўныя выданні. Сярод іх – выдадзеныя ў эміграцыі (пасля паўстання 1830–1831 гг.) кнігі Аляксандра Рыпінскага

“Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі таго простага люду той польскай правінцыі: аб яго музыцы, спевах, танцах…” (Парыж, 1840), “Нячысцік, беларуская балада” (Лондан, 1853) і Ігната Яцкоўскага “Аповесць з майго часу, ці Літоўскія пры-

годы” (Лондан, 1854), дзе быў змешчаны ў польскім пера-

93

кладзе беларускі верш Паўлюка Багрыма “Зайграй, зайграй,

хлопча малы”. Балада “Нячысцік” акрамя Лондана выйшла таксама ў Познані (1853 г., друкарня Людвіка Мерзбаха).

У1846 г. у Вільні ў “Друкарні Юзафа Завадскага” выйшаў

іпершы друкаваны твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

“Сялянка”, у якім разам з польскай мовай выкарыстоўвалася беларуская. У наступных чатырох выданнях, надрукаваных у Мінску, В. Дунін-Марцінкевіч ідзе вызначаным кірункам: публікуе лацінкай свае польска- і беларускамоўныя творы –

паэму “Гапон” (1855), зборнікі (“Вечарніцы і Апантаны”, 1855; “Цікавішся? – Прачытай!”, 1856; “Дудар БеларускіИ, ці Усяго патроху”, 1857). Шостае, буйнейшае і адзінаеКцалкам беларускамоўнае выданне – пераклад паэмы АдамаУМіцкевіча “Пан Тадэвуш” В. Дуніна-Марцінкевіча – выйшлаГ ў 1859 г. у Вільні ў друкарні А. Г. Сыркіна і было адразу ж канфіскавана. У 1861 г. у той самай друкарніБвыйшла апошняя прыжыццёвая кніга пісьменніка “ЛюцынкаЙ , ці Шведы на Літве”. Гістарычнае апавяданне было надрукавана толькі на польскай мове. Асноўнай прычынайИ забароны “Пана Тадэвуша” на беларускай мовеРстала не столькі змаганне з беларускай мовай (ранейшыя выданні 1846, 1855–1857 гг. былі дазволены) ці нават “польскайО інтрыгай”, колькі ажыццяўленне ўсё больш Тжорсткай імперскай русіфікатарскай палітыкі, якая ў дадзенымИ выпадку была выклікана забаронай украінскага друку лацінскім шрыфтам (ад 30 мая 1859 г.). Амаль да пачаткуЗ1890-х гг. апублікаваныя беларускамоўныя творы В. ДунінаО-Марцінкевіча заставаліся найбольш значнымі прыкметаміП нацыянальнага самасцвярджэння беларусаў.

Спрыяла нараджэнню беларускай нацыянальнай ідэі і пецярбургскаеЕ асяроддзе студэнтаў з былой Рэчы Паспалітай, уРякім у канцы 1830-х гг. была ажыццёўлена спроба стварэння свайго друкаванага перыядычнага выдання. Такім выданнем стаў альманах “Незабудка” (на польскай мове), а яго выдаўцом – Ян Баршчэўскі. У 1840–1844 гг. было выпушчана пяць тамоў. Беларускамоўныя вершы Я. Баршчэўскага друкаваліся ў пецярбургскім “Літаратурным гадавіку” 1843), выдаўцом якога быў Рамуальд Падбярэскі, а ў 1844–1845 гг. з’явілася і галоўная кніга пісьменніка – “Шляхціц Завальня”, т. 1–4). Хоць і напісана была на польскай мове, аднак у ёй аўтар закрануў усё кола пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай, філасофіяй і светапогляднай сістэмай народа.

94

Выкарыстоўвалася беларуская мова і для таго, каб папярэдзіць рэпрэсіі з боку царскіх улад у адносінах грамадскага ці рэлігійнага жыцця. Прыкладам гэтаму служыць выданне ў 1858 г. у друкарні Восіпа Завадскага альбома “В память пребывания Государя Императора Александра ІІ в Вильне, 6 и 7 сентября 1858 г.”, у які быў уключаны твор Вінцэся Каратынскага лацінкай і кірыліцай “Вставаймо, братцы, да дзела, да дзела” (вядомы пад назвай “Песня з паклонам”, або “Найяснейшаму яго милосьци гаспадару императару Александру Микалаявичу песьня з паклонам ад литовско-русин- скаи мужыцкаи грамады”).

Самымі ж раннімі асобнымі выданнямі лацінскім шрыфтам

 

 

И

з выкарыстаннем беларускай мовы лічацца рэлігійныя – “Ка-

 

К

роткі збор хрысціянскай навукі для сялян рымска-каталіцкага

У

 

вызнання, якія размаўляюць на польска-рускай мове” (Віль-

Г

 

 

ня, 1835) і “Катэхізм... для ўжывання ў вясковых рымска-

каталіцкіх школах і касцёлах” (Вільня, 1845)Б.

 

 

Беларуская мова лацінскім і кірылічным шрыфтам з’яўля-

 

И

ецца ў першай палове ХІХ ст. і ў друкуЙзбораў гістарычных

Р

дакументаў Вялікага Княства Літоўскага. Найбольш раннія

О

 

з іх выходзяць у Маскве (у 1819 і 1824 гг.), Познані

(у 1841 г.) У 1854–1855 гг. Маскоўскае таварыства гісторыі і

 

Т

старажытнасцей публікуе кірыліцай Статуты ВКЛ 1529, 1566

 

И

і 1588 гг. У прадмове да выдання трэцяга Статута ўказвалася,

што Статут Літоўскі – помнік той мовы, на якой пісалі

ў Заходняй Русі з XVI ст. 1840–1850-я гг. сталі часам выдан-

О

 

ня грамат, актаўЗ, помнікаў юрыдычнага характару, якія змя-

шчалі ўзоры старабеларускай мовы, – выдаваліся ў Вільні

(1843), Мінску (1848), Санкт-Пецярбургу (1846–1853).

ШырылісяПі гісторыка-краязнаўчыя даследаванні Беларусі

Р

 

на польскайЕ

і рускай мовах, пацвярджэннем чаму з’яўляюцца

выданні Яўстафія Тышкевіча, Рамуальда Зямкевіча, Івана Насовіча, Паўла Шпілеўскага і інш.

Беларускае слова і агітацыйная публіцыстыка. У пачат-

ку 1860-х гг. беларускае слова стала адным са сродкаў агітацыйнай публіцыстыкі паўстанцаў. Вядомы ўлёткі, брашуры, якія выходзілі ў нелегальным друку, іх разнастайныя беларускамоўныя рукапісныя варыянты. У творах “Песні набожныя” і “Лемантар для добрых дзетак католікаў”, якія выйшлі ў 1861 г., як пазначана, у Варшаве, выкарыстоўвалася

95

ў асноўным лацінская графіка. Выданні змяшчалі і беларускія тэксты лацініцай, якія мелі асветніцка-ідэйныя мэты і накіраваны на сцвярджэнне адзінства польскага народа – і паноў, і сялянства – у супрацькаланіяльным змаганні з царызмам.

Падобным да названых выданняў была (як пазначана на тытуле, месца друку – Кіеў) брашура “Перэдсмертный разговор Пустэльніка Пятра, каторый жыў у пушчы дзевяць дзесят лет, а памёр маючы сто сорак лет”, якая таксама датуецца пачаткам 1860-х гг. Крытыка і непрыняцце царскіх парадкаў, ідэалізацыя “Польшчы-маткі” прадстаўлены яшчэ адным выданнем – “Крыўда і праўда” (Пецярбург, 1863).

Звычайным падманным ходам у адносінах да царскай цэн-

 

 

И

зуры ў друку беларускамоўных выданняў лацініцай была

 

К

пазнака несапраўднага месца публікацыі, як гэта адбылося і з

У

 

выданнем “Гутарка старога дзеда”. У першым выданні “Гу-

Г

 

 

таркі...” месцам друку значыцца Познань (1861), у другім –

“27 (15) лютага. Парыж” (1862). “ПарыжскаеБ” выданне, лепш

адрэдагаванае, уключала верш У. Сыракомлі на беларускай

 

И

мове “Добрыя весці”. Як вядома, друкЙвыдання быў ажыц-

Р

цёўлены ў падпольнай друкарні ў Беластоку.

О

 

Беларускае слова імкнулася авалодаць і ўласным перыя-

дычным друкам, праўда, толькі падпольным. Сярод першых беларускамоўных газет – “Гутарка двух суседаў”, якая вы-

праўды” лічацца друкарні Гродзеншчыны, а апошняга, сё-

давалася ў 1861–1862 гг. у Беластоку (захаваліся чатыры ну-

 

Т

мары) і “Мужыцкая праўда” (за 1862–1863 гг. выйшла сем

 

И

 

нумароў), рэдактарам якой быў Кастусь Каліноўскі. Мярку-

емым месцам выданняЗ

першых шасці нумароў “Мужыцкай

О

 

 

мага, – Вільня.

 

 

БеларускаяП

мова ў афіцыйным друку. Беларуская мова

Р

 

 

 

спатрэбіласяЕ

афіцыйным уладам напярэдадні паўстання 1863

г.,

калі з’явілася

антыцарская агітацыйная літаратура. Так,

у

пачатку 1860-х гг., “каб зменшыць уплыў паўстанцкіх ідэй”, з’яўляецца некалькі беларускамоўных брашур на кірыліцы. Гэта “Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела” (Магілёў, 1861) і “Рассказы на белорусском наречии” (Вільня, 1863). У магілёўскім выданні ішла гаворка пра маніфест 19 лютага 1861 г. У “Рассказах...” адлюстраваны розныя тэмы: ад крытыкі ўніяцтва і каталіцызму, ухвалення звароту беларусаў да праваслаўнай веры – да пытанняў сямейнай

96

маралі і развіцця асветы. Жыватворным зернем у выданні было прызнанне беларусаў як асобнага, адрознага ад палякаў і ад велікарусаў, народа: “... Мы сами по себе народ особный

– белорусы!” Віленскае выданне было разаслана ва ўсе школы края і чыталася вучням і іх бацькам. Аднак “Рассказы...” прымаліся сялянамі з недаверам, што і неабходна было ўладам таго часу, бо адпавядала іх афіцыйнай пазіцыі, за якой хавалася “абгрунтаванне” бессэнсоўнасці друку кніг на беларускай “гаворцы”, калі імі не цікавіліся.

Сёння вядома звыш 60 кніжных выданняў з уключанымі беларускамоўнымі тэкстамі лацінкай ці кірыліцай, якія вый-

шлі з друку ў першай палове ХІХ ст. (да 1865 г.). З’явіліся

 

 

И

ў гэты час і першыя асобныя выданні цалкам на беларускай

 

К

мове (каля 10 выданняў), у большасці лацінскім шрыфтам. Па

У

 

змесце гэта былі рэлігійныя, мастацкія і агітацыйна-асветныя

Г

 

 

выданні. Асноўныя месцы друку беларускамоўных твораў –

Санкт-Пецярбург (20 выданняў), ВільняБ(13), Масква (7),

Лондан (6), Мінск (5), Познань (3), Кіеў (2), Варшава (2),

Беласток (2), Магілёў (1), Коўна (1), ПарыжЙ

(1).

И

 

5.2. Беларуская кніга ў 1865–1904 гг.

Р

 

Агульныя тэндэнцыі і ўмовы развіцця кнігавыдання. Пас-

 

О

ля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. царскі ўрад пачаў

Т

ажыццяўляць, хоць і са значным спазненнем у параўнанні

И

 

з самой Расіяй, шэраг буржуазных рэформаў (сялянскую, су-

довую, земскуюЗ, гарадскую, школьную) і ў “неблаганадзей-

ным” Паўночна-Заходнім краі. Правядзенне гэтых рэформаў

дало

О

развіццю

капіталістычных адносін.

новы

імпульс

У гарадахПадзначаецца далейшы рост насельніцтва. Значныя

зменыЕў сацыяльна-эканамічным становішчы края адбыліся ў

сувязі з будаўніцтвам Лібава-Роменскай і Маскоўска-Брэсц-

Р

новых

заводаў і

фабрык (1870–1890-я гг.).

кай

чыгунак,

У пачатку ХХ ст. у гарадской прамысловасці ствараюцца акцыянерныя таварыствы і сіндыкаты.

Рэзкі спад у дзейнасці прыватнага кнігавыдання другой паловы 1860 – пачатку 1870-х гг. змяняецца паступальным ростам выпуску кнігавыдавецкай прадукцыі і развіццём кнігавыдавецкай сферы. У 1869 г. былі скасаваны некаторыя надзвычайныя меры, якія дзейнічалі ў выглядзе асобных цыр-

97

куляраў генерал-губернатараў Паўночна-Заходняга края Мураўёва і Каўфмана, і пашырыліся на заходнія губерні агульныя законы аб друку Расійскай імперыі. У Вільні была ўведзена ўнутраная (для мясцовых выданняў) і знешняя (для замежнай літаратуры) цэнзура. Папярэдняй цэнзуры падлягалі ўсе рукапісы, якія прызначаліся для друку, за выключэннем выданняў духоўнага ведамства. Любыя адступленні ад афіцыйнай палітыкі прыводзілі да забароны выданняў.

Беларускае слова ў другой палове ХІХ ст., нягледзячы на

статус “наречия”, “говора” ў Расійскай імперыі, усё часцей

 

 

И

стала з’яўляцца ў друку. У 1860–1890-я гг. збор і публікацыя

 

К

ўнікальных па багацці і каштоўнасці дакументаў па гісторыі

У

 

Вялікага Княства Літоўскага, гістарычных і этнаграфічных

Г

 

 

даследаванняў, апісанняў звычаяў і абрадаў беларусаў, якія

раскрывалі духоўную культуру народа, працягваліся.

 

З аднаго боку, гвалтоўныя меры русіфікацыі і барацьба

царызму з пальшчызнай, у тым ліку забаронаБ

публікацый

польска-лацінскім шрыфтам, стваралі значныя перашкоды

 

И

развіццю беларускага друкаванага Йслова, якое ў той час

Р

адчувала моцны ўплыў польскай культурнай традыцыі, што

О

 

выяўлялася ў прымяненні лацінскага шрыфту. З другога – паступова ішоў працэс вяртання да сваіх вытокаў і скары-

наўскіх традыцый у друкуТ. Гэта засведчылі і беларускія творы, большасць з якіхИу другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. былі выдадзеныЗўжо на кірыліцы.

Беларуская тэматыка ў друку не толькі не знікае, але, наадварот, адбываеццаО яе колькасны рост. Са стварэннем Віленскай Пархеаграфічнай камісіі і Паўночна-Заходняга аддзела РускагаЕгеаграфічнага таварыства актывізуюцца адпаведныя даследаванні, старажытная беларуская мова з’яўляецца ў такіхРвыданнях, як “Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов” (у 39 тамах; Вільня, 1865– 1915), “Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа” (у 14 тамах; Вільня, 1867–1904), “Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 год” (Кіеў, 1868), “Литовская метрика”(Санкт-Пецяр- бург, 1903) і інш.

У губернскіх гарадах Паўночна-Заходняга края ў 1860-я –

1880-я гг. выдаюцца памятныя кніжкі, гісторыка-статыс-

98

тычныя апісанні асобных паветаў, мястэчак, што дазволіла сканцэнтраваць мясцовыя грамадскія сілы і развіваць краязнаўчы рух. Значным дасягненнем у 1865–1890-х гг. сталі

друкаваныя працы даследчыкаў-фалькларыстаў і этногра-

фаў, якія выдадзены на рускай і польскай мовах. Паглыблена

даследуецца беларуская мова, што пацвярджаюць апубліка-

ваныя грунтоўныя працы такіх аўтараў, як І. Ярэміч, І. Насовіч, М. Гарбачэўскі, Я. Карскі, Е. Раманаў, В. Астапчук і інш. Вялікай падзеяй стаў выхад у друкарні Акадэміі навук

Расіі ў Санкт-Пецярбургу ў 1870 г. першай фундаментальнай

працы І. Насовіча “Словарь белорусского наречия”.

И

К

Аднак, як і ў першай палове ХІХ ст., большасць бела-

рускамоўных тэкстаў толькі ўключаюцца ў рускамоўныя ці

польскамоўныя кніжныя выданні.

 

Беларускамоўныя выданні кірылічным шрыфтамУ . У кан-

Б

бела-

цы 1880 – пачатку 1890-х гг. адзначаецца публікацыяГ

Й

 

рускамоўных мастацкіх твораў на кірыліцы ў перыядычным

друку. Так, у мінскай прыватнай газеце “Минский листок” былі змешчаны беларускамоўныя творы Я. Лучыны (1889,

1890), У. Сыракомлі, К. Каганца, А. Бярозы, Р. Цягло, А. Шун-

И

 

кевіча. Упершыню і паэма “Тарас на Парнасе”, якая да

гэтага распаўсюджвалася ў рукапіснымР

выглядзе, атрымала

ў 1889 г. друкаванае афармленнеТО ў той самай газеце. Пазней паэма не аднойчы асобна перавыдавалася ў Віцебску (1896, 1898, 1904), Гродне (1896), Магілёве (1900, 1902).

Асобным дадаткамЗИда газеты “Минский листок” з 1888 г.

выходзіў “СевероО- ападный календарь”. У канцы 1880-х гг. у

ЗападногоЕПкрая” (на 1889 г.), у якім друкаваліся і бела-

Маскве дзякуючы старанням М. Доўнар-Запольскага таксама пачало выходзіць падобнае выданне – “Календарь Северо-

рускамоўныя творы. Пасля выхаду чарговага зборніка (на

1890 г.) выданне календара было перанесена ў Мінск, дзе пад

рэдакцыяйР

А.І. Слупскага ў губернскай друкарні з’явіліся

яшчэ два выпускі – на 1892 і 1893 гг. У календары значнае месца адводзілася літаратурнаму альманаху, дзе друкаваліся папулярныя беларускамоўныя творы Я. Лучыны і У. Сыракомлі. У Маскве ж у 1891 г. асобнай брашурай выходзіць апавяданне У. Гаршына “Сігнал”, перакладзенае на беларускую мову Ядвігіным Ш.

З сярэдзіны 1890-х да пачатку 1900-х гг. у легальным друку з’яўляюцца беларускамоўныя брашуры на кірыліцы

99

Аляксандра Ельскага – “Сынок! Расказ з праўдзівага здарэння. Усім бацькам і дзецям для перасцярогі” (Санкт-Пецяр- бург, 1895), “Выбіраймася ў прочкі! Скарэй у Томск” (Санкт-

Пецярбург, 1896; Віцебск, 1896) і “Слова аб праклятай гарэлцы” (Санкт-Пецярбург: друкарня Г. Бернштэйна, 1900); Аляксандра Пшчолкі (Віцебск, 1898–1910), прысвечаныя беларускаму жыццю.

Беларускамоўныя выданні лацінкай. Наступствы падаў-

лення паўстання 1863–1864 гг. прывялі да чарговага пера-

мяшчэння палітычнага друку на эміграцыю. Так, у 1870 г.

 

 

И

у Цюрыху з’явілася польска-літоўска-беларуская (або ўкраін-

 

К

ская) газета “Змова”. У праграме газеты было закладзена не

У

 

толькі імкненне да саюзу народаў Польшчы, Літвы і Русі, але

Г

 

 

і права на самавызначэнне народаў, якія уваходзілі калісьці

“Работніка” і “Грамады” выдаецца апавяданнеБ С. А. Падалінскага “Пра багацтво да беднасцьЙ”. Тэкст арыгінала быў перакладзены з украінскай на беларускую мову і дапасаваны да мясцовых умоў. Працягам і прыкладамИ падобнага ўзаемадзеяння палякаў, літоўцаў, украінцаўР і беларусаў сталі тыльзіцкія выданні сацыялістычнага характару 1892 г.: адно на беларускай мове (“Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім

ў склад Рэчы Паспалітай. У 1881 г. у Жэневе ў друкарні

чыста, што баліць, аТчамуОбаліць – не ведаем…”) і два на польскай (“НекалькіИзаўваг” і “Ян Скіба”), надрукаваныя ў літоўскай друкарніЗМарцінаса Янкуса. У выданні “Дзядзька Антон” быў змешчаны эпіграф, якім стала беларуская пры-

маўка “Загляне сонца і ў наша аконца”, а завяршаўся тэкст

баявым заклікам: “А цяпер – проціў цара і яго чыноўнікаў

пойдзем!”.

О

У пачаткуП1890-х гг. віленскі адвакат, удзельнік паўстання

1863РЕг., Францішак Багушэвіч, дзякуючы польска-беларускім кнігавыдавецкім сувязям, выдае свае беларускамоўныя творы лацінскім шрыфтам у Кракаве – “Дудка беларуская”, 1891, 1896; “Тралялёначка”, 1892; “Смык беларускі”, Познань (?), 1894). Загадкавы лёс “Скрыпачкі беларускай”, 1900 ?) з партрэтам Ф. Багушэвіча, якая напомніла аб сабе ў запланаваным спісе перавыданняў суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца” ў 1906 г. (праект, аднак, не быў ажыццёўлены). Згубіўся і рукапіс зборніка празаічных твораў пісьменніка “Беларускія апавяданні Бурачка”. Рукапіс, здадзены ім у Вілен-

100

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]