Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Наступнымі па часе існавання ў Мінску былі выдавецтвы часопісаў “Саха” (1913–1915) і “Лучынка” (1914), стварэнне якіх ініцыявалі з Вільні Аляксандр Уласаў і Алаіза Пашкевіч (Цётка). Дзейнасць “Сахі” і “Лучынкі” ў сувязі з ваеннымі падзеямі была непрацяглай. “Саха” выпусціла пяць навуковапапулярных сельскагаспадарчых выданняў, “Лучынка” – адзін зборнік апавяданняў для дзяцей. “Лучынкай” фактычна кіравала Цётка, фундавала Тэрэза Гардзялкоўская. Асноўную ролю ў выданні і распаўсюджанні мінскіх кніг “Сахі” адыграў Аляксандр Уласаў, выдавец-рэдактар “Нашай Нівы”, заснавальнік беларускага выдавецтва “Наша Хата”, дзякуючы

якому ў Вільні і Мінску ўзмацняўся і пашыраўся беларускі

 

 

 

И

нацыянальны рух, а беларускае кнігавыданне паступова вы-

ходзіла за межы свайго гістарычнага цэнтра.

 

К

У

 

 

 

Спробай калектыўнага супрацоўніцтва ў друку беларускай

 

Г

 

 

літаратуры была дзейнасць у Мінску выдавецтва “Вясёлка”

(1915) – выпусціла адну кнігу (“БеларускіяБжарты”) – і выда-

вецтва “Вольная Беларусь” (1917) – шэсць кніг на беларускай

 

И

мове, сярод іх “Дзіцячая чытанка”, паэмаЙ“Тарас на Парнасе”,

Р

творы Язэпа Лёсіка, Якуба Коласа і інш.

О

 

У 1905–1917 гг. убачылі свет каля 150 беларускіх кніг

агульным накладам больш за 315 000 экзэмпляраў. Асноўную частку складалі выданніТбеларускіх таварыстваў у Вільні (“Наша Ніва”, “НашаИХата”, “Палачанін”, Беларускае выдавецкае таварыстваЗ, “Гоман”, “Biełarus”); Пецярбургу (“Загляне сонца і ў наша аконца”, выдавецтва Антона Грыневіча, “Грамада”); ОМінску (“Мінчук”, “Саха”, “Вясёлка”, “Лучынка”, “ВольнаяП Беларусь”), якія дзейнічалі ў цеснай узаемасувязі Е– палітычнай, культурнай, нацыянальнай. У гэты час назіраўся таксама значны колькасны рост і кніжных выданняўР, якія змяшчалі беларускія тэксты: больш за 230 назваў. Друкаваліся яны акрамя Пецярбурга, Вільні і Мінска ў Віцебску, Кіеве, Маскве, Варшаве, Харкаве, Львове, Смаленску, Полацку, Барысаве, Пінску.

З’яўленне ў поўным сэнсе нацыянальнай выдавецкай справы адыграла важнейшую ролю ў станаўленні і развіцці новай беларускай літаратурнай мовы, фарміраванні нацыянальнай свядомасці.

111

5.4. Дзейнасць асноўных выдавецкіх прадпрыемстваў і іх рэпертуар

Дзяржаўныя або казённа-камерцыйныя выдавецтвы.

Выдавецкая дзейнасць Віленскага ўніверсітэта (1803– 1832). Згодна са статутам Віленскі ўніверсітэт з’яўляўся навуковым і навучальным цэнтрам, а таксама органам, які кіраваў справай асветы на тэрыторыі васьмі губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай з насельніцтвам 9 млн чалавек.

Універсітэт ажыццяўляў нагляд за ўсімі друкарнямі

навучальнай акругі. Паводле статута ўніверсітэта 1803 г. і ў

 

 

 

И

адпаведнасці з цэнзурным статутам 1804 г., пры Віленскім

універсітэце дзейнічаў Цэнзурны камітэт.

 

К

У

 

 

 

На 1803 г. у Вільні існавалі шэсць друкарняў, адна з якіх –

 

Г

 

 

універсітэцкая – з’яўлялася буйнейшай на тэрыторыі Бела-

русі і Літвы. З 24.08.1805 г. універсітэцкаяБдрукарня была

перададзена ў арэнду прыватнаму прадпрымальніку Юзафу

 

И

універсітэц-

Завадскаму. Наступным і апошнім арандатарамЙ

Р

 

кай друкарні з 3 снежня 1827 г. быў Тэафіль Глюксберг.

О

 

 

У 1807 г. па ініцыятыве рэктара ўніверсітэта Яна Снядэц-

кага быў арганізаваны часовы школьны камітэт па падрыхтоўцы падручнікаў дляТвучылішч (праіснаваў да 1822 г.), а ў

1815 г. – камітэт дляИвыдання кніг, граматык і слоўнікаў для

школ універсітэтаЗ, які ўзначаліў Г. Гродэк. Рэцэнзаваннем прысланых настаўнікамі падручнікаў займалася вучылішчнае аддзяленне (Оз 1824 г.).

ЗначныПўклад у выдавецкую справу зрабілі прафесары ВіленскагаЕ ўніверсітэта як аўтары шэрагу падручнікаў для студэнтаў (А. і Я. Снядэцкія, А. Доўгірд, М. Мяноўскі і інш.). НедахопР польскіх падручнікаў запаўняўся перакладамі з іншых моў. Пэўная ўвага ў выдавецкай практыцы ўніверсітэта надавалася стварэнню падручнікаў па вывучэнні рэлігіі. У выпуску падручнікаў для вучылішч Віленскай навучальнай акругі ўніверсітэт выступаў часта як выдавец, поўнасцю або часткова выдзяляючы фінансавыя сродкі на іх друк, аказваў матэрыяльную падтрымку аўтарам.

З 1805 г. універсітэт выдаваў штомесячны навукова-літа- ратурны часопіс “Віленскі дзённік”. Выдавецкая дзейнасць універсітэта насіла не толькі афіцыйны, але і прыватны ха-

112

рактар. У розныя часы тут існавалі грамадскія арганізацыі, якія мелі свае выданні. Так, узніклае ў 1816 г. легальнае таварыства шубраўцаў, ядро якога складалі выкладчыкі ўніверсітэта, выдавала штотыднёвую газету “Вулічныя весці”, рэдактарам якой быў А. Снядэцкі. У 1818 г. універсітэт выступіў ініцыятарам стварэння грамадскага аб’яднання “Тыпаграфічнае таварыства ў Вільні”.

Адным з фактараў паспяховага наладжвання выдавецкай справы ў Віленскім універсітэце была наяўнасць развітой гравёрнай справы, неабходнай для выканання высакаякасных ілюстрацый, асабліва для кніг па геаграфіі, гісторыі, карта-

графічнай прадукцыі. Так, у 1805 г. універсітэт заснаваў пры

 

 

И

факультэце літаратуры і свабодных мастацтваў школу гравё-

 

 

К

раў, а ў 1819 г. – першую на тэрыторыі Беларусі і Літвы літа-

графію. Вялікае значэнне мела і супрацоўніцтваУса слова-

літняй З. Нахімовіча.

Г

 

Асноўнымі афіцыйнымі выданняміЙўніверсітэтаБ з’яўляліся прамовы і навуковыя даклады публічных пасяджэнняў уні-

фінансавыя каштарысы, розныяРИстатуты, праспекты лекцый, праграмы конкурсаў на падручнікі і інш.

версітэта, расклады лекцый (на польскай і лацінскай мовах),

Губернскія друкарні. У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Бела-

русі адкрываюцца губернскія друкарні, якія сталі асноўным

 

О

тыпам прадпрыемстваў дзяржаўнага характару: Мінская

Т

И

 

(1795–1917), Віцебская (1797–1917), Гродзенская (1820–

1915), Магілёўская (1833–1917), Віленская (1838–1916).

РанейшайОпа Зчасе з’яўляецца Мінская губернская друкарня,

заснаваная на базе друкарні ордэна базыльян. Дзейнічала друкарня на сродкі Мінскага губернскага праўлення, што

вызначыла яе тып як дзяржаўнага прадпрыемства. Яшчэ ў

 

П

пачатку ХХ ст. вучоныя характарызуюць губернскія друкарні

Е

як “казённа-камерцыйныя” прадпрыемствы. Каб паменшыць

расходыР

на іх утрыманне, дазвалялася прымаць прыватныя

заказы на друкарскую работу. Акрамя таго, кіраванне друкарняй даручалася па заключаным кантракце прыватнай асобе. У 1818–1835 гг. яе утрымліваў Зымель Прэс. Такім чынам, губернская друкарня з`яўлялася па характары свайго кіравання дзяржаўнай установай, а па сутнасці сваёй дзейнасці

– камерцыйнай.

Першыя кнігі ў Мінску грамадзянскім шрыфтам, першыя навуковыя і вучэбныя выданні былі заслугай і Мінскай гу-

113

бернскай друкарні. “Минские губернские ведомости”, “Памятные книжки Минской губернии”, “Обзоры Минской губернии”, якія друкаваліся ў Мінскай губернскай друкарні, сёння – важкія гісторыка-краязнаўчыя крыніцы.

За час дзейнасці друкарні выйшла 330 выданняў, што склала больш за 10 % ад усёй кнігавыдавецкай прадукцыі Мінска з 1795 па 1917 г. Выданні друкарні да 1845 г. выходзілі

ўасноўным на польскай мове, адзінкавыя – на латыні, а таксама з тэкстамі на рускай мове. Пазней асноўнай кніжнай

прадукцыяй сталі рускамоўныя выданні, якія склалі 89 % ад усёй выпушчанай друкарняй прадукцыі. Уздым дзейнасціИ друкарні прыходзіцца на 1907–1914 гг. У пачаткуК1890-х гг. друкарня налічвала ў сваім складзе да 30 супрацоўнікаўУ . Па неабходнасці пры павелічэнні заказаў на друкГпавялічваўся склад рабочых па найме. Асноўны прыбытакБ друкарня атрымлівала менавіта за прыватныя друкарскія работы, а таксама за аб`явы, якія друкавала ў “МинскихЙ губернских ведомостях”.

Па дадзеных Міністэрства ўнутраныхИ спраў Расійскай імперыі Мінская губернская друкарняРў 1906 г. па даходнасці займала трэцяе месца, уступаючыОтолькі Пермскай і Віленскай.

Па сваім змесце і мэтавым прызначэнні кніжная прадукцыя губернскіх друкарняўТбыла ўніверсальнай: мастацкая, навуковая, навукова-папулярнаяИ , навучальная, даведачная па разнастайных галінахЗведаў. Значнае месца займала ў кнігавыдавецкім рэпертуары губернскіх друкарняў афіцыйная і рэлігійная літаратураО.

ГубернскіяПдрукарні сваімі выданнямі зрабілі значны ўклад у папаўненнеЕ краязнаўчай тэматыкі. Асабліва вызначаецца

ўгэтым кірунку дзейнасць заснаванай у 1797 г. Віцебскай губернскайР друкарні, што пацвярджаецца выпускам кніг па гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі М.Я. Нікіфароўскага, Е. . Раманава, А. П. Сапунова, У. П. Цеханавецкага, У. К. Стукаліча і інш. Падчас вайны 1812 г. друкарня была знішчана. Пасля ўзнаўлення друкавала “Витебские губернские ведомости” (з 1838 г.), “Памятную книжку Витебской губернии” (з 1860 г.), “Историко-юридические материалы...” (1871–1906), “Витебскую старину”(1883, 1885, 1888). У першай палове ХІХ ст. у друкарні выйшла некалькі кніг па гісторыі на польскай мове, напрыклад, “Жыццё Януша Радзівіла...” Э. Кат-

114

лубая (1859). Прычынілася друкарня і да выпуску кніг на беларускай мове, якімі сталі тры выданні паэмы “Тарас на Парнасе” (1896, 1898, 1904). Усяго налічваецца больш за 250 назваў кніг, якія былі выдадзены ў Віцебскай губернскай друкарні.

З магілёўскім перыядам дзейнасці Е.Р. Раманава (1895– 1903) звязана павелічэнне колькасці выданняў краязнаўчага характару ў кніжным рэпертуары Магілёўскай губернскай друкарні. Дзейнічала друкарня з 1833 г. пры губернскім праўленні.

У1846 г. была папоўнена тыпаграфскім абсталяваннем кан-

сісторскай друкарні, зачыненай у 1844 г. У асноўным займалася друкам газеты “Могилевские губернские ведомостиИ”, штогадовых “Обзоров Могилевской губернии” (1879–1915),К “Памятных книжек Могилевской губернии” (1861–1916),У афіцыйных матэрыялаў губернскага праўленняГ, мясцовых устаноў і арганізацый. Першым кніжным выданнем з’яўляецца “Магілёўская флора” Р. Пабо і К. А. ЧалоўскагаБ (1853–1855).

У1900, 1902 гг. надрукавана на Йбеларускай мове паэма «”Тарас на Парнасе” і іншыя беларускія вершыкі». Сярод кніг краязнаўчага характару працыИМ. В. Фурсава, Ф. А. Жудро, М. П. Сазонава і інш. УсягоР выйшла каля 217 назваў літаратурна-мастацкіх, навуковых, даведачных выданняў на рускай мове, каля 5% адОагульнай колькасці якіх складалі рэлігійныя. Т

Каля 150 назваўИкніг на ліку Гродзенскай губернскай дру-

карні, дзейнасць якой адзначаецца з 1820 г. Акрамя афіцыйных матэрыялаўЗ: газеты “Гродненские губернские ведомости” (з 1838Ог.), “Адреса-календаря и справочной книжки ГродненскойПгубернии” (выдаваўся і пад назвай “Памятная книжка Гродненской губернии”, 1858–1915), “Памятной книжкиЕГродненской дирекции народных училищ” (1890– 1906),Р– друкавала таксама працы па гісторыі і краязнаўстве Беларусі і Гродзенскай губерні на рускай і польскай мовах М. В. Доўнар-Запольскага, А. Я. Багдановіча, Я. Ф. Арлоўскага і інш. Выходзілі ў друкарні і творы мастацкай літаратуры, нотна-музычныя выданні. У 1896 г. была надрукавана на беларускай мове паэма “Тарас на Парнасе”. Значную частку выданняў друкарні, як і іншых губернскіх, складалі брашуры – адбіткі з мясцовай губернскай газеты. Дзейнасць друкарні была спынена ў сувязі з германскай акупацыяй.

Дзейнасць Віленскай губернскай друкарні беларускімі да-

следчыкамі цалкам не распрацоўвалася і застаецца амаль не

115

раскрытай. У нязначнай ступені вядома толькі пра ажыццяўленне буйнейшых праектаў па друку гісторыка-краязнаўчых дакументаў і некаторых перыядычных выданняў. Выпускала свае выданні пераважна на польскай і рускай мовах. Першым выданнем на літоўскай мове быў маніфест аб адмене прыгоннага права (1863). З 1838 па 1915 г. у Віленскай губернскай друкарні выпускаліся “Виленские губернские ведомости”, па змесце матэрыялаў якіх асабліва вылучаецца неафіцыйны аддзел, які асвятляў мясцовае жыццё, змяшчаў нарысы па гісторыі і этнаграфіі краю; у 1841–1915 гг. – газета “Віленскі веснік”, дзе таксама друкаваліся працыИпа беларускай этнаграфіі, гісторыі, эканамічным станеКі культурным жыцці беларускіх гарадоў і мястэчак, мастацкіяУ творы. У газеце супрацоўнічалі У. Сыракомля, В. Каратынскі,

Б, неафіцыйныя

пераважна на польскай, з 1865 г. газетаЙ выдавалася толькі на рускай мове.

У1904–1915 гг. у друкарні ВіленскагаИ губернскага праўлення быў выдадзены зборнікРнавуковых прац па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, статыстыцы Беларусі і Літвы “Виленский временник” (у 6 кнО.), у першай кнізе якога змешчаны “Беларусы” Я. Ф. КарскагаТ(1904), у другой – этнаграфічныя працы М. Я. НікіфароўскагаИ , А. М. Харузіна, у трэцяй–пятай

разнастайныя гісторыка-краязнаўчыя матэрыялы і дакументы на рускай, польскайЗ , літоўскай, французскай і нямецкай мовах, якія адносяццаО да Паўночна-Заходняга края.

ПадрабязнаяП характарыстыка дзейнасці друкарні патрабуе далейшага вывучэння.

ГубернскіяЕ статыстычныя камітэты. Значны ўклад у развіццёР дзяржаўнага кнігавыдання Беларусі ўнеслі губернскія статыстычныя камітэты (з 1860-х гг.). У Расійскай імперыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб губернскіх і абласных камітэтах у 1857 г. пачалі стварацца статыстычныя камітэты, асноўнай задачай якіх было складанне адміністрацыйных статыстычных справаздач, падрабязнае апісанне гарадоў, мясцовасцей, выданне адпаведных прац у выглядзе асобных зборнікаў, памятных кніжак, аглядаў, артыкулаў у мясцовых

губернскіх ведамасцях і іншых матэрыялаў. Трэба адзначыць, што першыя “Памятныя кніжкі” з’яў-А. Вярыга-Дарэўскі і інш. У 1841–1865 гг. афіцыйныяГ матэ-рыялы друкаваліся на рускай і польскай мовах

ляюцца ў Мінску ў 1845 г., у Гродне ў 1847 г. З 1860 г. іх вы-

116

пуск становіцца сістэматычным і амаль штогадовым і ў Віленскай, Віцебскай, а з 1861 г. – у Магілёўскай губернях. Асноўнай мэтай рэдакцый “Памятных кніжак” быў збор, апрацоўка

іпублікацыя статыстычных звестак і разнастайных матэрыялаў, якія маглі стаць крыніцай для вывучэння беларускіх губерняў. У друку названых выданняў быў зацікаўлены і ўрад, якому неабходна было валодаць не толькі інфармацыяй аб прадукцыйных сілах і эканамічных рэсурсах заходніх губерняў, але і трымаць толькі ў межах краязнаўства развіццё

мясцовай гістарычнай навукі. Таму, як адзначаюць даследчыкі, у першую чаргу “Памятныя кніжкі” сталі асноўныміИ органамі мясцовай краязнаўчай грамадскасці і аднойКз дакладных крыніц для гісторыка-археалагічнага вывучэнняУ губерняў. Яны змяшчалі гісторыка-этнаграфічныяГнарысы, заснаваныя на архіўных і дакументальных крыніцах, а таксама арыгінальныя літаратурна-мастацкія творыБ.

З1879 г. пачалі друкавацца аглядыЙгуберняў, першымі з якіх былі “Агляды Магілёўскай губерні”, у 1880 г. – Гродзенскай, у 1882 г. – ВіленскайИ, Мінскай і Віцебскай. Гэта былі штогадовыя даведачныяРвыданні пра адміністрацыйную

ігаспадарча-эканамічную дзейнасць губерняў, уключаліся статыстычныя звесткі праОпрамысловасць, гандаль, сельскую гаспадарку, стан народнайТадукацыі, аховы здароўя і рух насельніцтва за папярэдніИгод. Звычайна на вокладцы аглядаў і памятных кніжакЗзмяшчаўся герб адпаведнай губерні. Агляды з’яўляліся “адзіным у дарэвалюцыйнай Беларусі выданнем, у якім рэгулярнаО публікаваліся мясцовыя статыстычныя матэрыялыП”.

Распаўсюджаным відам мясцовых выданняў былі гісторы- ка-геаграфічныяЕ і гісторыка-статыстычныя апісанні асобных гарадоўР , паветаў, мястэчак Міншчыны, Гродзеншчыны, Віцебшчыны, якія выпускаліся як асобныя выданні або ўключаліся ў “Працы” таго ці іншага губернскага статыстычнага камітэта.

Археаграфічныя ўстановы. Значны ўклад у кнігавыданне Беларусі ўнеслі Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў (1864–1915), Віцебскі архіў старажытных актаў (1871–1906), Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт (1908–1915), якімі былі падрыхтаваны і выпушчаны шматтомныя зборы гістарычных дакументаў.

117

З1865 г. пачынаецца друк маштабнага выдання гістарычных дакументаў – “Актаў”, якія рыхтаваліся Віленскай археаграфічнай камісіяй. За перыяд 1865–1915 гг. выйшла 39 тамоў. Хоць асноўнай мэтай дадзенага праекта быў збор доказных матэрыялаў на карысць “рускасці” ВКЛ, аднак адначасова яны сталі важнай крыніцай вывучэння гісторыі і культуры Беларусі.

З1871 г. пад рэдакцыяй віцебскага архіварыуса А. Сазонава пачалі выдавацца “Историко-юридические материалы,

извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской”. Усяго Віцебскім архівам старажытных актаўИбылі выдадзены 32 тамы, якія ўключалі 3921 дакумент. К

Выдавецкай дзейнасцю займаліся таксама гарадскіяУ думы, губернскія ўправы па справах земскай гаспадаркіГ, акцызныя ўпраўленні, упраўленні чыгунак, гімназііБі некаторыя іншыя дзяржаўныя ўстановы ў галіне адукацыі, гарадской гаспадаркі, аховы здароўя. Й

Царкоўныя друкарні. Друкарня Полацкай езуіцкай акадэміі (1787–1820) была аднымИз самых моцных палiграфiчных прадпрыемстваў канцаРXVIII – пачатку XIX ст. на тэрыторыi Беларусi. На О1820 г. мела чатыры друкарскія станкі i два лiтаграфiчныя, у апошнiя гады iснавання была заснавана ўласная словалТiтня, што дазволіла мець багаты набор шрыфтоў Ипяцi алфавiтаў – рускага, грэчаскага, яўрэйскага, нямецкагаЗ , лацiнскага з дадатковымi лiтарамi для польскай i французскай моў.

Вядомы большО за 500 выданняў полацкіх езуітаў. Тэматыка і відаваяПразнастайнасць выдавецкай прадукцыі друкарні залежалаЕад яе мэтавага і чытацкага прызначэння: забеспячэння вучэбнага працэсу езуіцкіх школ, калегіума, а пазней акадэмііР (з 1812 г.). Цалкам кніжная прадукцыя Полацкай друкарні была ўніверсальнай па змесце – гісторыя, філасофія, дакладныя і прыродазнаўчыя навукі, матэматыка, геаграфія, творы мастацкай літаратуры. Амаль палову выданняў складалі падручнікі. Мастацкая літаратура была прадстаўлена класічнымі ўзорамі грэчаскай і рымскай літаратуры, а таксама творамі польскіх пісьменнікаў. Усе яны служылі вучэбным мэтам. Разам з вучэбнай, навуковай, мастацкай літаратурай друкаваліся кнігі афіцыйнага і прыкладнога характару. Значная частка рэпертуару друкарні належала рэлігійнай

118

літаратуры. Полацкія езуіты выдавалі таксама “кніжныя” календары на польскай мове, якія насілі пераважна канфесіянальны характар. А на працягу 1818 г. і двух месяцаў 1820 г. імі выдаваўся літаратурна-навуковы часопіс “Полацкі штомесячнік” на польскай мове, заснаваны філосафам В. Бучынскім.

Літаратура, якую выпускалі езуіты, у асноўным была арыгінальнай, пераклады склалі ўсяго 19 назваў. Больш за палову выданняў (296 назваў з 502) – польскамоўныя, трэцяя частка (161 назва) – літаратура на лацінскай мове. Выпускаліся кнігі на нямецкай, французскай, італьянскай, латышскай, рускай (грамадзянскім шрыфтам) мовах.

Пасля забароны дзейнасці езуітаў і іх выгнання за межы

 

 

И

Расійскай імперыі ў 1820 г. полацкая друкарня была пера-

 

К

дадзена ва ўласнасць адкрытага ў 1822 г. у горадзе Вышэй-

У

 

шага вучылішча ордэна піяраў. За сем гадоў іх дзейнасці

Г

 

 

(1824–1831) былі надрукаваны 32 кнігі. У кнігавыдавецкім

рэпертуары полацкіх піяраў пэўнае месцаБзаймала свецкая лі-

таратура: навучальныя праграмы, прамовы, граматыкі лацін-

 

И

, закрыцця вучы-

скай мовы. Пасля выгнання піяраў з ПолацкаЙ

Р

 

лішча друкарня была перададзена Кіеўскаму ўніверсітэту.

О

 

 

Друкарня Рымска-каталіцкай кансісторыі ў Магілёве

(была вядома пад назвай друкарні С. Богуша-Сестранцэвіча, або Магілёўскай прыдворнай друкарні, 1774–1844). Прадук-

цыя друкарні,

заснаванай

па

хадатайніцтве

С. Богуша-

Сестранцэвіча,

мела

Т

 

свецкую

накіраванасць. У

пераважна

 

 

 

И

 

 

 

 

 

друкарні былі тры варштаты. У 1776 г. яна атрымала дазвол

на друк выданняўЗна рускай мове грамадзянскім шрыфтам.

Указам Кацярыны II

ад 1780

г.

друкарня абавязвалася

 

О

 

 

 

 

 

 

 

выконваць функцыі Магілёўскай губернскай друкарні, якая

была заснаванаП

 

толькі ў

1833 г.

Для каталіцкай царквы

друкавалісяЕ

штогадовыя календары, дырэкторыумы, каталогі

асоб каталіцкай

іерархіі.

На

рускай

мове

выходзілі

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

афіцыйныя, навучальныя выданні, а таксама календары. У 1777 г. у друкарні выйшла першая на Беларусі кніга на рускай мове грамадзянскім шрыфтам “Учреждения для управления губерний” (або “Кацярыны ІІ пастановы для кіравання губерняў”. За час існавання ў друкарні выпушчана 65 кніг, у тым ліку на польскай (43) і лацінскай (12) мовах.

Актыўнай выдавецкай дзейнасцю сярод друкарняў манаскіх ордэнаў вызначалася і друкарня ордэна місіянераў у

119

Вільні, створаная для патрэб Віленскай дыяцэзіі ў 1799 г. на аснове перавезенай з Гродна друкарні А. Тызенгаўза. Асноўнай задачай друкарні была праца на патрэбу каталіцкай царквы, адным з асноўных сродкаў якой была рэлігійная кніга. Друкарня ордэна місіянераў на працягу першага 40-годдзя ХІХ ст. была вядучым прадпрыемствам на тэрыторыі Літвы і Беларусі па выпуску каталіцкай літаратуры, якую выдавала на розных мовах (польскай, літоўскай, латышскай, беларускай). Менавіта віленскай дыяцэзіяльнай друкарні належыць першая спроба ўзнаўлення ў ХІХ ст. беларускага друкаванага

слова ў выглядзе асобнага выдання, якім з’явіўся катэхізіс

пад назвай “Кароткі збор хрысціянскай навукі для сялян

 

 

И

рымска-каталіцкага вызнання, якія размаўляюць на польска-

 

К

рускай мове”, 1835 г. Ордэн місіянераў быў скасаваны ў 1842 г.,

У

 

а разам з ім зачынілася і друкарня. Па звестках даследчыкаў,

Г

 

 

за перыяд 1803–1832 гг. у друкарні выдадзена 198 кніг.

У Вільні дзейнічалі таксама друкарняБпіяраў (да 1832 г.

выпусціла 152 кнігі) і друкарня ордэна базыльян (да 1832 г.

выпусціла 99 кніг).

 

 

 

И

 

 

Р

Й

Прыватныя кнігавыдавецтвы. На рахунак прыватных

 

 

О

 

 

выдаўцоў прыпадае асноўная частка выпуску кніжнай

прадукцыі Беларусі

1795–1917 гг. Новыя прыватныя

 

Т

 

 

 

выдавецтвы ствараліся ў губернскіх цэнтрах: Вільні, Гродне,

И

 

 

 

 

Мінску, Магілёве, Віцебску, а таксама ў павятовых гарадах і

мястэчках: Копысі, Шклове, Брэсце і інш.

У першай палове ХІХ ст. актыўнай дзейнасцю вызначыліся

віленскія, гродзенскіяЗ

і мінскія прыватныя выдаўцы Юзаф

і Адам ЗавадскіяПО, Антоній Марціноўскі, Зымель Нахімовіч, Іван СтафановічЕ , Ёкель Дворац, Аляксандр Валіцкі і інш.

Друкарня Юзафа Завадскага ў Вільні. У 1804 г. Юзаф За-

вадскіРзаснаваў уласную друкарню, а праз год быў прызначаны тыпографам Віленскага імператарскага ўніверсітэта. З ім на льготных умовах быў заключаны кантракт на валоданне друкарняй тэрмінам на 10 гадоў. Першапачаткова Ю. Завадскі пераабсталяваў прадпрыемства, у якім стала 12 друкарскіх станкоў; павялічыў колькасць рабочых (з 8 да 35). Атрымаўшы манапольнае права на выданне падручнікаў, календароў і рэлігійнай літаратуры, ён засноўвае свае філіі ў Варшаве і пазней у Кіеве, наладжвае супрацоўніцтва з гродзенскім словалітчыкам Зымелем Нахімовічам, право-

120

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]