Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать
  1. Наяўнасць асобных гукаў:

гука [ф]: фельдмаршал, кафедра(льны), фраза, фаза, фура, шафа, філасофія, кафля, фурман, арфаграфія, футра, фартух, фальварак…;

выбухнога г ( [g] або [g] ): швагер, ганак, гуз, гузік, гвалт, гарнец, гонта, цуглі, зацугляць, гергетаць, розгі, мазгі, нягеглы, рэзгіны, гарсэт, джыгіт, джыга, джыгаць, джгаць; гэбель, гірсá, газа,газніца, газоўка…;

пачатковага [э]: энергічны, эфектыўны, эўфемізм, эбаніт, эпоха, эстэтыка, энтамолаг, эндаскоп, экзамен, эрзац, эскáдраны, энтузіяст…;

афрыкаты (злітнага гука) [дж]: джаз, джэнтльмен, джып, джэм, джэмпер, джэрсí (тэкст.), джынсы, джунглі, джала і інш.;

пачатковага (і непачатковага) [ц]: цэйтнот, цэх, цукар, цыбуля, цэгла, цэбар, цэнтнер, цыферблат, цэнтрызм, афіцэр, эстэтызацыя…;

цвёрдыя [д], [т] перад этымалагічнымі [э], [і]: камедыйны, ветэран, матэматыка, дэрматыт, катэт, істэрычны, рэпетыцыя, дэдукцыя, дэтэрмінізм, тэрміналогія, канстытуцыя, партэр, атэстат

2. Наяўнасць спалучэнняў гукаў:

а) спалучэнняў 2-х ці 3-х зычных :

[нт], [нтр]: дакументацыя, сентыментальны, камерсант, кансер­вант, камендант, дэбютант, студэнт, фунт, фантазія, каментарый, прэйскурант, пігментацыя, сінтэзатар, запатэнтаваць, парламент; цэнтрычны;

[нд], [ндр]: перпендыкуляр, веранда, легенда, дывідэнд, міндаль, гандаль, арэнда (польск.), арандатар (даўно запаз.), жандар, мандат, кандыдат, гірлянда, шаланда, вундэркінд; вандроўка;

[мп], [мб]: імператар, кампенсацыя, камплектацыя, кампютэр, кампетэнтны, штэмпель, алімпіяда; камбінезон, камбінат, кáмбала, бомба, камбайн;

[нц], [нс]: канцэртмайстар, патэнцыял, пінцэт, здранцвець, ланцуг; кансервацыя, пенсійны, пансіён, вакансія;

[кс], [пс]: флексійны, сінтаксіс, прэфікс, тэкстуальны, індэкс, міксер, біфштэкс, таксі, таксікоз, парадокс, бокс; псіхалогія;

[кт], [кн]: дырэктар, інспектар, інстынкт, дэфект, дэтэктыў, дэтэктар, інтэлект, калектыў, дыктафон, дактрына, кактус; кнот;

[шт], [хт]: штука, штык, штаб, бурштын, кошт, паштэт; вахта;

[шн], [шп], [шр]: шнур; шпалы, шпоры, шпіталь; шруба;

[дл], [тл], [лд]: кавадла, павідла, заядлы, рыдлёўк; тлусты; фалда;

[бл], [фл], [пл], [мл]: мэбля, гэблік, дублікат, шаблон, бляха; камуфляж, шуфляда; плюралізм, плінтус, пломба, пламбір, планшэт; млын;

[нв], [нч], [нтр]: канверт; панчоха, парэнчы; пітэкáнтрап, вантробы;

[тр], [др]: метрыка, міліметровы, метрычны, труна, трактар (даўно запазыч.); дрот, коўдра;

[рб], [бр], [рв]: фарба, бровар, барва і іншых спалучэнняў зычных;

б) спалучэння зычнага з галосным :

● пачатковае ге : генезіс, гегемон, гербарый;

● спалучэнні г, к, х з галосным е : герой, геніяльны, хакей, келіх, сукенка, кепска, Хельсінкі, херувім (царк.);

● цвёрдасць зычных перад этымалагічным е : сэнс, зэдаль, бэз, бэлька, патэльня, пэндзаль;

● спалучэнні -аж, -юр: вернісаж, дрэнаж, бліндаж, шантаж, мантаж, фіксаж, пілатаж, абардаж, вітраж; велюр, гіпюр, манікюр, педыкюр, бардзюр ;

● спалучэнні -бю , -вю , -пю : вестыбюль, бюро, гравюра, пюрэ;

в) наяўнасць побач 2-х галосных : іо (ыо), іа, іе (ые), ео (еа), уо, уа, уэ, іу (ыу), іё (ыё), ія (ыя) і інш.: Антоніо, Публіо, Антарыо, трыо, адажыо, віртуоз, рэзервуар, мемуары, працэсуальны, сілуэт, кансіліум, прэзідыум, іанізацыя, археолаг, сеанс, афіцыёз, артэрыяльны;

3. Наяўнасць іншамоўных

а) прыставак: інфра- , ультра- , экстра- , анты- , інтэр- , архі- , транс- , контр- , рэ- , дэ- , дэз- , дыс- , ір- , а- , ін- , ан- і іншых: рэарга­нізацыя, дэшыфроўка, дэзінфармацыя, дыскваліфікацыя, ірацыянальны, афікс, амаральны, анемія, інтаксікацыя, антыпатыя, архіважны, архіапартуністычны, транскантынентальны;

б) суфіксаў: -ірав- (-ырав-), -ізм (-ызм), -ізацыj-, -ацыj-, -цыj- і інш.: манціраваць, фаршыраваць, маршыраваць, мадэрнізм, фашызм, гуманізацыjа, кааперацыjа, інтэрвенцыjа…;

в) фіналяў (канцовак): -ул, -уз, -ус, -ум, -ут, -ун, -умф, -унд, -ўр, -тар, -ынг (-інг), -іс, -іт, -яд-, -эр : кентаўр, праектар, селектар, каментатар, тэрмінатар, лізінг, мітынг, тэзіс, базіс, магніт, алімпіяда, грэйдэр, рэйсфедэр, фарватэр;

г) афіксоідаў: сін- , геа- , бія- , аўта- , -бол, -оід, -лог (-лаг), -граф, -фон, -грама, -тэка і падобных: сінхронны, сінкрэтызм, геалогія, біясінтэз, біяцэноз, аўтатраса, пушбол, гандбол, астэроід, еўрапеоід, маналог, дыялог, фізіёлаг, фатограф, асцылограф, тэлефон, тэлеграма, бібліятэка

4. Сфера ўжывання: тэрміны розных навук, культуры і мастацтва, ваенныя, грамадска-палітычныя, юрыдычныя, філасофскія, медыцынскія, спартыўныя, педагагічныя тэрміны, адцягненыя паняцці:

алегорыя, дэфіс, марфалогія, прэфікс; вадэвіль, анапест; легата, мелодыя, сюіта, рэпертуар; камертон, мегóм, гіпотэза, гіпатэтычны, амперметр, рэнтген, метэор, механіка; бактэрыяльны, махаон, планктон, метан; цэйхгауз, штурм, куля, батальён, фланг; агітацыя, аташэ, камісар, канстытуцыя, легітымны, легальны, рэферэндум, дэспатыя, бізнес, дыялектыка, кодэкс; медыцына, метастаз, рэцэпт, ней­радэрміт, скальпель, амідапірын, панангін, вірус; матч, ватэрпола, рэферы, баскетбол, фінал; педагогіка, прафесура, рэктарат, рэферат, дэкан, аркуш, сесійны, негатыўны, перспектыўны і многія іншыя.

А Р Ф А Г Р А Ф İ Я і

Тэма: А К А Н Н Е і

1 У беларускіх словах Ó , Э пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам яны змяняюцца на А. Гэта з’ява называецца аканнем:

бор баравы, сэрца сардэчны, крэмль крамлёўскі.

2 Ненаціскное Э захоўваецца ва многіх словах іншамоўнага па­ходжання: рэцэпт, тэарэтычны, экскурсія, кампютэрызацыя

3 Ненаціскное О захоўваецца на канцы іншамоўных слоў пасля галосных: а) сальфеджыо , капрычыо , трыо , адажыо ; б) Публіо , Антоніо , Хуліо ; в) Антарыо, Ватэрлоо, Більбао, Токіо, Барнео, Медэо і ў некаторых іншых.

Пасля зычных у іншамоўных словах О не пад націскам змяняецца на А: Оксфард, нета, брута, лібрэта, футбаліст, асэсар

4 ВЫКЛЮЧЭННЕ: Ненаціскное непачатковае Э падпарад­кавалася аканню ў даўно запазычаных словах: адрас, радыска, бухгалтар, майстар, рамонт, сакрэт, сакратар, характар, літара(тура), галантарэя, шарэнга, далікатны, далікатэс, Шаўчэнка, Гашак, латарэя, дыспетчар, эшалон, фельчар, аранжарэя, жамчужына, шавялюра (фр.), кватарант, аранжавы

5 ЗАПОМНİЦЬ: У некаторых беларускіх словах назіраецца чаргаванне галосных у складах: РÓ // РЫ , ЛÓ // ЛЫ ( óпад націс­кам, ыне пад націскам): дровы // дрывотня, дрывасек; крошка // крышыць, дрогнуць // дрыжаць; гром // грымець, грымоты; брод // брысці; кроў // крывавы і крòватачыць // крывацёк; бровы // брыво; глотка // глытаць; блохі // блыха. А таксама: скрогат ( і скрыгат) // скрыгатаць; дрэмле // дрымучы.

6 ВЫКЛЮЧЭННЕ: У наступных іншамоўных і славянскіх словах у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем пішацца Ы на месцы ненаціскных Э ці А :

брызент, рысора, дрызіна, рызіна, інжынер, канцылярыя, почырк, арышт, цырымонія, зарыва, марыва, горыч, трывога, чырвоны(ец), хрыбет, хрысціцца, трыснёг (трысцё) і ў вытворных ад іх, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны.