Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: асаблiвасцi беларускiх і словазлучэнняў і

1. Дзеясловы ветлівасці выбачаць, (па)дзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у бел. мове спалучаюцца з Д. скл. назоўніка ці займенніка: выбачайце мне, прабачце яму, падзякаваць бацькам. У рус. мовез В. скл.: извините меня, простите его, поблагодарить родителей.

2. Дзеясловы руху ісці, пайсці, бегчы, плыць, ехаць, паехаць, ляцець, накіравацца і г. д. і дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць і інш. пры абазначэнні мэты дзеяння ў бел. мове кіруюць В. склонам назоўніка ці займ-ка з прыназ. па: ісці па дровы, паслаць па доктара, паехаць па ваду, накіравацца па рыбу, выправіць па бацьку. Калі залежнымі назоўнікамі выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў В. скл. з прыназ. у або па: пайсці ў ягады, у журавіны, у чарніцы, па суніцы, па буякі, паехаць у грыбы, у лісічкі, па апенькі, па баравікі. У рус. мове наз-к ужыв-ца ў Т. скл. з прыназ-м за: идти за дровами, послать за доктором, поехать за водой, направиться за рыбой, отправить за отцом, поехать за черникой, за грибами.

3. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, цешыцца, дзівіцца, здзекавацца, глуміцца, рагатаць спалучаюцца з Р. склонам назоўніка (займ-ка) з прыназ. з : жартаваць з няўмекі, смяяцца з лайдака, насміхацца са скнары, кпіць з яго, цешыцца (дзівіцца) з абжоры, здзекавацца (рагатаць) з лежабокі. У рус. мове назоўнік пры гэтых дзеясловах ужыв-ца ў Т. скл. з прыназ-м над: подтрунивать над неумекой, смеяться над лодырем, насмехаться над жадиной, издеваться над ним (над лежебокой), потешаться над обжорой. Тут у бел. і рус. мовах выяўляецца істотнае адрозненне ва ўнутранай форме словазлу­чэнняў. У бел. мове суб’ект і аб’ект знаходзяцца ў раўназначнай пазіцыі субект абект, г. зн. назіраецца гарызанталізацыя вектара сэнсавага ўздзеяння. Гэта сведчыць пра ментальнасць народа, пра талерантнасць беларусаў, добразычлівасць іх у адносінах з іншымі людзьмі. İ наадварот, адсутнасць семы тале­рантнасці, добразычлівасці ў рускай мове, дзе суб’ект мае перавагу над аб’ектам. Пазіцыя нераўназначнасці суб’екта і аб’екта, вертыкалізацыя сэнсавага вектара выражаецца прыназоўнікам над : суб’ект аб’ект .

4. Падобная гарызанталізацыя сэнсавага вектара ў адносінах паміж суб’ектам і аб’ектам у бел. мове і вертыкалізацыя яго ў рускай мове назіраецца і ў канструкцыях з дзеясловамі жаніцца, ажаніцца, жаніць. У бел. мове яны ўтвараюць канструкцыю з прыназоўнікам з і Т. склонам наз-ка (раўнапраўныя пазіцыі ў маладых), а ў рус. мове ― з прыназ-м на і М. скл. наз-ка. Па-беларуску: жаніцца (ажаніцца) з суседкайпа-руску: жениться на соседке (як бачна, у рускай мове вертыкальны вектар сэнсавага ўздзеяння: суб’ект аб’ект ).

5. Пры дзеясловах хварэць, захварэць і прыметніку хворы залежны назоўнік ужываецца ў В. склоне з прыназ-м на: хворы на сухоты (на ныркі), захварэць на запаленне лёгкіх, хварэць на грып. У рус. мове яны спалучаюцца з наз-м у Т. склоне: больной туберкулёзом, у него больные почки, заболеть воспалением лёгких, болеть гриппом.

6. Дзеясловы са значэннем дзеяння або стану хадзіць, блукаць, лазіць, стукаць, лётаць, гладзіць, сустракацца, бачыцца кіруюць у бел. мове М. склонам з прыназ-м па: хадзіць па балотах, блукаць па лясах, лазіць па гарах, стукаць па нагах, гладзіць па валасах, сустракацца па вечарах. У рус. мове яны спалучаюцца з наз-м (займ-м) у Д. склоне: ходить по болотам, бродить по лесам, лазить по горам, стучать по ногам, гладить по волосам, встречаться по вечерам.

7. Аналагічна назоўнікі лекцыя, нарысы, адзнака, сшытак і інш. ужываюцца ў бел. мове з наз-мі ў М. склоне з прыназоўнікам па: лекцыя па супрамаце, нарысы па мастацтве, адзнака па маляванні і па спевах (але: адзнака за дыктант ), У рус. мове яны спалучаюцца з формай Д. склону наз-ка з прыназ-м по: лекция по сопромату, очерки по искусству, оценка по рисованию и по пению, по диктанту,

8. Пры дзеясловах маўлення і думкі трэба ўжываць канструкцыі з прыназоўнікам пра + В. склон назоўніка (займенніка): думаць пра ўсё, гаварыць пра будучыню, пра абавязкі, пра абём, расказаць пра пень, марыць пра яблыкі. Трэба пазбягаць ужывання рускіх канструкцый з прыназоўнікам аб + М. склон тыпу думаць аб усім, гаварыць аб будучыні, аб абавязках, аб абёме, расказаць аб пні, марыць аб яблыках.

Ужыванне прыназ-ка аб з’яўляецца нарматыўным у канструкцыях з М. склонам толькі ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях: паняцце аб прыназоўніку, аб прыметніку; Закон аб мовах у Беларускай ССР.

9. Пры абазначэнні адлегласці ў бел. мове ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам за + В. склон колькасна-іменнага словазлучэння: крокаў за дзесяць ад нас, метраў за дваццаць (прыблізная колькасць), за пяць вёрст ад вёскі (дакладная колькасць). У рус. мове ў такіх выпадках ужываецца канструкцыя з прыназоўнікам в + М. скл.: шагах в десяти от нас, метрах в двадцати, в пяти верстах от деревни.

10. Пры ўжыванні вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў у беларускай мове ўжываюцца канструкцыі

а) з прыназоўнікам за + В. скл. наз-ка (займ.): вышэйшы за сястру, прыйшоў хутчэй за цябе; два градусы вышэй за нуль;

б) з параўнальным злучнікам як або чым + Н. скл. назоўніка.

У рускай мове ўжываюцца беспрыназоўнікавыя канструкцыі: выше сестры, пришёл быстрее тебя, два градуса выше ноля.

11. Назоўнікі ў бел. мове ўжываюцца з лічэбнікамі 2, 3, 4 у форме Н. склону : два, тры, чатыры сталы, акны, кані. У рус. мове ― у форме Р. склону: два, три, четыре стола, окна, коня (гл. схему ”Рука”).

Гэтаксама ў дробавых лічэбніках словы дзве, тры, чатыры спалучаюцца са словам цэлыя, а таксама са словамі трэція, чацвёртыя, пятыя і г. д. у форме Н. склону: дзве цэлыя і тры чацвёртыя; чатыры дзесятыя. Параўнайма ў рус мове: спалучаюцца з формай Р. склону: две целых и три четвёртых; четыре десятых.

12. Па-беларуску бачыць на свае вочы, чуць на свае вушыВ. склон з прыназоўнікам на. Па-руску видеть своими глазами, слышать своими ушами ― Т. склон без прыназоўніка.

13. Канструкцыя Что касается (кого-либо, чего-нибудь), то… руская. Па-беларуску правільна: Што да (чаго-н., каго-н.), то… або: Калі зайшла гаворка пра (каго- н., што- н.), то…

Ужываць у бел. мове ў такіх выпадках кальку з рус. мовы што датычыцца, што тычыцца (каго-н., чаго-н.) ― гэта памылка.

14. Па-беларуску правільна згодна з чым-н. (Т. склон); па-рус­ку ― согласно чему-н. (Д. скл. без прыназоўніка).