Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Род абрэвiятур і

Зменнаяі Нязменная

Па канчатку і характары Па апорным слове расшыфроўкі:

асновы:

ЦСКА ― м. р. (Цэнтральны спартыўны

БелАЗ клуб арміі),

рыбгас □ м. р. (скланя­- НАН ― ж. р. (Нацыянальная акадэмія

ЛіМ □ юцца, як навук),

БАМ дом □ ) КП ― м. р. (камандны пункт),

ГУМ ПВТ ― м. р. (Парк высокіх тэхналогій),

БелТА ― н. р. (Беларускае тэлеграфнае

агенцтва),

ЗША ― не мае роду (Злучаныя Штаты

Амерыкі),

Заданне 59. Вызначце род наступных назоўнікаў.

Непаседа, ваявода, назола, гарэза, лэдзі, Элен, міс, Баку, Янцзы, какаду, гну, Дэлі, кімано, валацуга, няўмыцька, канферансье, кенгуру, Кракатау, алоэ, Гюго, полымя, Хуліо, бярэмя, птушаня, брыво, праныра, старшына, Бядуля, Чылі, Осла, танга, шчаня, Балхаш, калека, Кутаісі, Антоніо, галіфэ, Нарач, Свіслач, Асіповічы, Сухумі, Пярну, Байкал, Місісіпі, Туапсэ, неўставака, інтэрв’ю, Душанбе, Перу, Арáгві, Сардзінія, поні, Катрын, Гаíці, бра, пенснэ, сакратар Алена Пятроўна, фіяска.

Заданне 60. Запішыце словазлучэнні ў левы слупок, а ў правы ― іх пераклад на беларускую мову; вызначце род і лік назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Освещённая комната, спелая брусника, крупная черника, сладкая земляника, лёгкая изморозь, отечественный шампунь, душевный покой, вечерние сумерки, твоё поведение, вечные хлопоты, уроки пения, белая ромашка, прошла неделя, цинковые белила, оконченная рукопись, стоптанная туфля, спелое яблоко, серебряная медаль, наступило отчаяние, мокрый пол, чистый родник, запахло гарью, большую охапку, с болью в сердце, выстиранное бельё, стояла сушь.

Заданне 61. Выпішыце пад загалоўкам НЯПРАВİЛЬНА словазлу­чэнні з граматычнымі памылкамі. Справа пад загалоўкам ПРАВİЛЬНА запішыце іх без памылак.

1. Сінія чарніла. 2. Густы пыл. 3. Твой каромысел. 4. Адсырэлая таба­ка. 5. Вялікая жырафа. 6. На зялёных лісцях. 7. Гэтакі цуд. 8. Сваёй рукапіссю. 9. Старая камода. 10. Першы сажань. 11. Смачны яблык. 12. Ры­савая крупа. 13. Тоўсты пачак. 14. Моцная боль. 15. Горкі палын. 16. Сал­дацкая шынель. 17. Аголеныя карэнні. 18. Новыя дзверы. 19. Прыхаваны фальш. 20. Заслужаная медаль. 21. Балючы мазоль. 22. Сінім Свіцязем. 23. Тоўстая кішэнь. 24. Складзеныя бярвенні. 25. Наліць газы. 26. Разбітай броўю. 27. Бязважкі газ. 28. Пакрыўся сыпам. 29. Чорны бездань. 30. Мядо­вы квецень. 31. Запомніўся суш. 32. Шырокая ростань. 33. Віднеўся ветразь. 34. Памыты посуд. 35. Шырокай груддзю. 36. Вялікія каменні. 37. Фурманка на гумавых калёсах. 38. Спелыя калоссі. 39. Салаўіная трэль. 40. Айчынны шампунь. 41. Стары гонт.

Заданне 62. Спішыце і літарай абазначце род назоўнікаў.

Варыянт 1

  1. Насішча

  2. Ручышча

  3. Гар

  4. Слуга

  5. ВДУ

  6. БАМ

  7. Горыч

  8. Цёзка

  9. Фламінга

Варыянт 2

  1. Журы

  2. Гну

  3. Шаль

  4. БелТА

  5. ЛіМ

  6. Гуляка

  7. Стараста

  8. Кулачышча

9. Нажышча (ад нага)

Варыянт 3

  1. Ваявода

  2. Верф

  3. ЧАЭС

  4. Нэп

  5. Дынга

  6. Скупяндá

  7. Галавішча

  8. Галасішча

  9. Палын

Варыянт 4

  1. Няўмека

  2. РАУС

  3. ВАК

  4. Нарач

  5. Зубішча

  6. Вачышча

  7. Суддзя

  8. Саша

  9. Кенгуру

Варыянт 5

  1. Стэп

  2. ТСБМ

  3. Далонь

  4. Дамішча

  5. Тамада

  6. Трыо

  7. Роспач

  8. Давер

  9. Небарака

Варыянт 6

  1. Алоэ

  2. Плеш

  3. Вятрыска

  4. Гусь

  5. Малайчына

  6. Россып

  7. Свіцязь

  8. Жаль

  9. ЮНЕСКА

Варыянт 7

  1. Глыб

  2. Зáсень

  3. Дроб

  4. Пціч

  5. Дынама

  6. Моц

  7. ТАСС

  8. Кішэнь

9. Сып

Заданне 63. Перакладзіце на беларускую мову, абазначце род і лік назоўнікаў у рускіх і ў беларускіх словах.

Дробь І (для ружья), дробь ІІ (математ.), дробь ІІІ [1) дробный стук; 2) трель], конопля, пригоршня, отброс, аллея, голубика, сумерки, калитка, хлебá, кружево, отношение, овощи, общение, кладбище, лекарство, дрожь, сливки, остаток (пищи), колосья (собират.), лестница (приставная, переносная), заросль.

С л о в ы д л я д а в е д а к: веснічкі, карункі, прысады, рэшткі (ежы), прыгаршчы, адвячорак, збажына, зносіны, могілкі, смятанка, адкіды, лекі, шрот, дроб, дробат, пошчак, драбіны, зараслі (зараснік).