Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зразікава. Бел.мова (праф.лексіка).doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
834.56 Кб
Скачать
  • кампетэнцыі самаўдасканалення.

    Выпускнік у працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць і ўдасканаліць наступныя прафесійныя (метапрадметныя) кампетэнцыі:

    • валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

    • сфарміраванасць крытычнага мыслення;

    • уменне працаваць у камандзе;

    • валоданне навыкамі праектавання і прагназавання;

    • сфарміраванасць асобасных якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць, а таксама матывацыйна-каштоўнасная арыентацыя;

    • уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.

    Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

    Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць любую інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

    Паколькі мова і мысленне чалавека знаходзяцца ў непарыўнай сувязі, то ад узроўню моўнай адукацыі залежыць і якасць прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў розных сфер дзейнасці. Фарміраванне камунікатыўна развітой асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, арыентавацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі – з’яўляецца адной з прыярытэтных задач вышэйнай адукацыі ў нашай краіне.

    Сучасная моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца дамінаваннем рускай мовы і пераважным яе выкарыстаннем насельніцтвам у розных сферах грамадскага жыцця. Уплыў рускай мовы на беларускае маўленне дасягае значных маштабаў. У такой няпростай сітуацыі выключна важнае значэнне надаецца курсу “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, які прызначаны забяспечыць студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі якаснымі ведамі і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў у прафесійнай дзейнасці.

    Мэтай курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” з'яўляецца ўдасканаленне ўменняў i навыкаў валодання беларускай літаратурнай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах праз засваенне тэрміналагічнай лексікі па абранай спецыяльнасці, праз узбагачэнне слоўнікавага запасу будучых спецыялістаў і павышэнне культуры іх прафесійнага маўлення.

    У выніку вывучэння курса студэнты павінны

    1) Ведаць:

    – ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

    – функцыі беларускай мовы як аднаго з асноўных кампанентаў нацыянальнай культуры;

    – месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

    – канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

    – сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікатыўныя крыніцы;

    – поўны набор прафесійнай лексікі;

    – тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.

    2) Умець характарызаваць:

    – лексічныя групы;

    – асаблівасці функцыянальных стыляў;

    – тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам у адпаведнасці са стылем, мэтай, сітуацыяй і тэмай выказвання;

    – стылістычныя нормы адэкватна сітуацыі прафесійных або дзелавых зносін;

    3) Умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:

    – асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму;

    – моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце;

    – моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

    4) Набыць навыкі і ўменні:

    • граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

    • адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

    • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

    • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

    • выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

    Змест вучэбнага матэрыялу

    Раздзел 1. Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць

    Тэма 1. 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

    Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі (гісторыяй літаратурнай мовы, лексікалогіяй, стылістыкай і культурай маўлення, гісторыяй Беларусі і нш.).

    Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.

    Тэма 1.2. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

    Паняцце мовы. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Мова і маўленне.

    Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

    Месца беларускай мовы сярод iншых моў свету. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова XIX – пач. XX стст. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі пры адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пач. XXI стст. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

    Раздзел 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

    Тэма 2.1. Слоўнікавы склад беларускай літаратурнай мовы

    Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Слова як адзінка мовы. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі (безэквівалентная лексіка).

    Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка). Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы, тэрміналагічная лексіка). Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка.

    Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

    Тэма 2.2. Беларуская навуковая тэрміналогія

    Паняцце тэрміна. Тэрмін і яго характэрныя прыкметы. Тэрміналогія. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі; тэрміналагічнай і наменклатурнай.

    Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў розных галін навукі і вытворчасці.

    З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гады XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

    Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Слоўнікі эканамічнай і правазнаўчай тэрміналогіі. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

    Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў ХХ ст.

    Раздзел 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

    Тэма 3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя, яе віды

    Паняцце білінгвізму (двухмоўя). Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, марфалагічная, лексічная, словаўтваральная, сінтаксічная).

    Марфалагічная інтэрферэнцыя. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.

    Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

    Тэма 3.2. Нормы беларускай літаратурнай мовы

    Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічная норма беларускай літаратурнай мовы і прычыны яе парушэння. Арфаграфічная норма. Асноўныя змены ў сістэме беларускага правапісу (паводле новых правілаў арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы). Марфалагічная, лексічная, словаўтваральная, стылістычная, сінтаксічная нормы і прычыны адхіленняў ад іх. Аналіз (параўнанне) тэкстаў беларускай і рускай моў з мэтай выяўлення асаблівасцей беларускай літаратурнай мовы на розных узроўнях і прадухілення парушэнняў яе нормаў.

    Раздзел 4. Функцыянальныя стылі маўлення

    Тэма 4.1. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

    Паняцце функцыянальнага стылю. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны, канфесіянальны). Сціслая характарыстыка кожнага з іх.

    Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.

    Тэма 4.2. Навуковы стыль

    Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналога, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

    Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.). Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.). Кампазіцыя навуковага тэксту. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту.

    Тэма 4.3. Афіцыйна-справавы стыль

    Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі). Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

    Жанравая дыферэнцыяцыя афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.)

    Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

    Раздзел 5. Культура прафесійнага маўлення

    Тэма 5.1. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення

    Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

    Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

    Правільнасць маўлення і моўныя нормы (арфаэпічная, акцэнталагічная, арфаграфічная, марфалагічная, лексічная, словаўтваральная, стылістычная, сінтаксічная). Тыповыя маўленчыя памылкі, спосабы іх выпраўлення.

    Тэма 5.2. Маўленчы этыкет і культура зносін

    Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.). Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

    Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення.

    Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны

    № раздзела, тэмы, занятку

    Назва раздзела, тэмы, занятку; пералік пытанняў для вывучэння

    Колькасць аўдыторных гадзін

    Вучэбна-метадычнае

    і матэры-

    яльнае

    забеспячэнне

    Літаратура

    Формы кантролю ведаў

    Лекцыі

    Практычныя (семінарскія заняткі)

    1

    2

    3

    4

    5

    6

    7

    I.

    Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць

    4

    1.1.

    Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

    2

    1.1.1.

    1. Прадмет і задачы курса.

    2. Мова і міждысыплінарныя сувязі.

    3. Роля курса ў фармір. моўна-прафесійнай кампетэнцыі студэнтаў.

    Асн. літ. 12, 13, 19.

    Вуснае апытанне

    1.2.

    Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

    2

    1.2.1.

    1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

    2. Беларуская мова ў прасторы і часе.

    3. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

    4. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

    Асн. літ. 2, 4, 5 15.

    Дад.літ. 23, 29, 31, 34, 41.

    Напісанне сачыненняў-разважанняў на тэму “Мова. Асоба. Радзіма”

    II.

    Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

    10

    2.1.

    Слоўнікавы склад беларускай літаратурнай мовы

    4

    2.1.1.

    1. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння.

    2. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы.

    3. Прамое і пераноснае значэнне слова.

    4. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы

    3. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы.

    Асн.літ. 5, 11, 20.

    Дад.літ.

    34, 37, 39, 42.

    Пісьмовае бліц-апытанне; творчыя заданні

    2.1.2

    1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка).

    2. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы).

    3. Актыўная і пасіўная лексіка. (устарэлыя словы і неалагізмы).

    4. Лексіка і тэрміналогія. Месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме беларускай мовы.

    5. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

    Асн. літ. 1, 6, 13, 20.

    Слоўнікавы дыктант; пераклад тэкстаў

    2.2.

    Беларуская навуковая тэрміналогія

    6

    2.2.1.

    1. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Асноўныя прыкметы тэрмінаў.

    2. Тэрмін і прафесіяналізм. Тэрмін і номен.

    3. Тэрміны-сінонімы. Тэрміны-антонімы. Тэрміны-амонімы, што адносяцца да розных галін навукі.

    4. Галіновыя тэрмінасістэмы беларускай мовы.

    Мет.мат. 2, 3, 4.

    Асн.літ.

    3, 12, 13, 14, 16.

    Структурны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці; паведамл. студэнтаў па тэме

    2.2.2

    1. Дыферэнцыяцыя тэрмінаў паводле паходжання.

    2. Тэрміны іншамоўнага паходжання. Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове.

    3. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі.

    3. Тэрміны-словы і тэрміны-словазлучэнні. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую тэрміналагічных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі.

    4. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў (суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, складанасуфіксальны і інш.).

    5. Тэрміналагізацыя асобных слоў агульналітаратурнай мовы.

    Мет.мат. 3, 4.

    Дад.літ.21, 30, 38.

    Вуснае апытанне; пераклад тэрмінаў з рускай мовы; стварэнне тэрміналагічнага руска-беларускага слоўніка па спецыяльнасці

    2.2.3

    1. Гістарычныя этапы развіцця беларускай тэрміналогіі.

    2. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Асноўныя тэндэнцыі яе развіцця.

    3. Лексікаграфічная сістэма беларускай мовы (тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі).

    4. Галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі. Слоўнікі эканамічнай і правазнаўчай тэрміналогіі.

    Асн.літ.

    2, 4, 12.

    Вусныя паведамлен-ні; праца з тэрміналагічнымі слоўнікамі.

    III.

    Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

    6

    3.1.

    Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя, яе віды

    4

    3.1.1.

    1. Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць у краінах свету.

    2. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму: псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны.

    Асн.літ.

    7, 17.

    Дад.літ.

    26.

    Выбарачнае апытанне

    3.1.2

    1. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Праблемы інтэрферэнцыі (“трасянка”).

    2. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная).

    3. Марфалагічная інтэрферэнцыя. Назоўнік (несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні; канчаткі -у- (-ю-), -а-, (-я-) у Р.скл.; чаргаванне канцавых зычных к//ц, г//з, х//с у М. і Д.скл.; канчаткі назоўнікаў у М.скл.; скланенне назоўнікаў на -мя; скланенне асабовых і ўласных назоўнікаў).

    4. Марфалагічная інтэрферэнцыя. Прыметнік (абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, суфіксы прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання, канчаткі прыметнікаў у М. і Д.скл.); лічэбнік (родавае адрозненне, скланенне лічэбнікаў); асаблівасці ўтварэння займеннікаў; асаблівасці канчаткаў 1 і 2 спражэння дзеясловаў у 3-й асобе адз.ліку; асаблівасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, варыянтнасць словаўтваральных формаў дзеепрыметнікаў.

    5. Сінтаксічная інтэрферэнцыя: асаблівасці кіравання дзеясловаў і выкарыстання прыназоўнікаў (ужыванне прыназоўніка па з М.скл.назоўніка; прыназоўніка з пры дзеясловах смяяцца, жартаваць, кпіць, здзеквацца; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці і інш.).

    Асн.літ.

    7, 17.

    Дад.літ.

    26, 40.

    Каменціра-ванае пісьмо

    3.2.

    Нормы беларускай літаратурнай мовы

    2

    3.2.1

    1. Паняцце нормы.

    2. Асноўныя літаратурныя нормы беларускай мовы (арфаэпічная, акцэнталагічная, арфарграфічая, марфалагічная і інш.).

    Мет.мат. 3, 4.

    Асн.літ.

    5, 8, 11.

    Дад.літ.

    30, 35.

    Рознаўзроў-невыя кантрольныя заданні

    IV

    Функцыянальныя стылі маўлення

    10

    4.1.

    Класіфікацыя функцыянальных стыляў

    2

    4.1.1.

    1. Паняцце “стыль” у мовазнаўстве.

    2. Характарыстыка функцыянальных стыляў маўлення паводле мэты, задачы выказвання, функцый, моўна-стылявых асаблівасцей, разнавіднасцей.

    Апорныя схемы (табліцы)

    Асн.літ.

    2, 5, 10, 20.

    Дад.літ.

    22, 23, 30, 40.

    Падрыхтоў-ка сачыненняў на тэму “Мая будучая прафесія” ў навуковым і гутарковым стылях

    4.2

    Навуковы стыль

    4

    4.2.1

    4.2.2

    1. Асаблівасці навуковага стылю мовы (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць).

    2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая лексіка; тэрміналагічная лексіка: агульнанавуковая і вузкаспецыяльная тэрміналогія; устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару; сродкі лагічнай сувязі (злучнікі, прыслоўі, пабочныя словы); паказчыкі ступені аб’ектыўнасці навуковай інфармацыі (тыпу напэўна, магчыма, верагодна); выражэнне суб’ектыўнасці думкі (тыпу на мой погляд, я лічу, на маю думку); спасылкі на крыніцу інфармацыі (паводле, як адзначалася, адпаведна гэтаму).

    3.Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю (пашырэнне функцыі назоўнікаў, аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў у Р.скл.; дэсемантызацыя дзеясловаў, дзеясловы-звязкі, формы 3-й асобы дзеясловаў; пашыранае ўжыванне дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў).

    4.Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю (выкарыстанне ўскладнёных і складаных сінтаксічных канструкцый, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя канструкцыі, складаназалежныя сказы з даданымі прычыны, умовы, наяўнасць пасіўных канструкцый, устаўныя канструкцыі, разгорнутыя сінтаксічныя структуры).

    5. Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне (марфалагічныя асаблівасці: абстрактныя назоўнікі, зваротныя дзеясловы, неасабовыя прэдыкатыўныя словы; сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі, абзацамі, складанымі сінтаксічнымі цэлымі (лексічныя паўторы, указальныя асабовыя займеннікі 3-й асобы, пабочныя словы, прыслоўі, спалучальныя і супастаўляльныя злучнікі).

    1. Сістэма жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат, рэзюмэ, тэзісы і інш.).

    2. Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце (прынцыпы кампрэсіі інфармацыі і трансфармацыі складаназалежных сказаў у простыя).

    3. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Лексіка-граматычныя клішэ для анатавання.

    4. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя рэферата. Віды рэферата.

    5. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат.

    Асн.літ.

    12, 13, 20.

    Дад.літ.

    23, 34.

    Пераклад профільных тэкстаў з аналізма сістэмы моўных сродкаў навуковага стылю; кампазіцый-на-структур-ны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці

    Напісанне рэфератаў; складанне анатацый тэкстаў па вызначаных мадэлях; афармленне тэзісаў (на выбар).

    4.3

    Афіцыйна-справавы стыль

    4

    4.3.1

    1. Афіцыйна-справавы стыль як адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы.

    2. Сфера дзеяння афіцыйна-справавога стылю, характэрныя асаблівасці дзелавога маўлення (дакладнасць, пэўнасць, лагічнасць, інфарматыўнасць, лаканічнасць і сцісласць выказвання, стандартызаванасць, нейтральнасць).

    3. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”.

    4. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў (выкарыстанне спецыяльных тэрмінаў і прафесіяналізмаў; устойлівых слоў з афарбоўкай афіцыйна-справавога стылю: вышэйшыя органы, устаноўлены парадак, аднаразовая дапамога; складаных адыменных прыназоўнікаў: у мэтах, у адносінах, па дасягненні; выкарыстанне лічэбнікаў і займеннікаў і інш.).

    5. Паняцце канцылярскага штампа.

    6. Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы.

    7. Тэкст службовага дакумента. Віды запісу тэксту: лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг.

    8. Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), распарадчыя дакументы (загад, пастанова, распараджэнне), адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (план, справаздача, кантракт, дамова), інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладная і службовая запіскі). Кампазіцыйнае і моўнае афармленне.

    Мет.мат. 2

    Мет.мат. 2.

    Асн.літ. 9, 12, 13.

    Дад.літ. 32.

    Асн.літ. 9, 18.

    Дад.літ.

    25.

    Напісанне розных па відах запісу тэкстаў і функцыя-

    нальным прызначэнні дакументаў (аўтабіягра-фія, заява, даведка і інш.)

    4.3.2.

    1. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне.

    2. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, што патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.); лісты, што не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

    3. Моўныя канструкцыі справавых лістоў.

    Мет.мат. 2.

    Асн.літ.

    18.

    Афармлен-не і рэдагаванне справавых лістоў

    V

    Культура прафесійнага маўлення

    4

    5.1.

    Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення

    2

    5.1.1

    1. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека.

    2. Прафесійна арыентаванае маўленне.

    3. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

    4. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (арфаэпічная, акцэнталагічная, арфаграфічная, марфалагічная, лексічная, словаўтваральная, стылістычная, сінтаксічная).

    5.Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

    Асн.літ. 1, 10, 17.

    Дад.літ.

    24, 28.

    Франтальнае апытанне

    5.2

    Маўленчы этыкет і культура зносін

    2

    5.2.1

    1. Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).

    2.Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

    3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення.

    4. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення.

    5. Маўленчы этыкет і культура зносін.

    Дад.літ. 22, 24, 28.

    Вуснае маўленне:

    мадэлі маўленчага этыкету

    Выніковы кантроль залік (1 семестр)