
- •Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
- •І. Прадмова
- •Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Тэма 1: Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •Эксперыментальная частка
- •Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 2: Назоўнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •С клон Неаб'ёмны Аб'ёмны
- •V. Творчая частка
- •Будзень і свята
- •Чарот-вечарот
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў
- •Тэма 3: Прыметнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 4: Займеннік. Лічэбнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 5: Дзеяслоў
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •1. Напішыце невялікі твор, выкарыстоўваючы як мага больш дзеясловаў.
- •2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Сучасная сістэма форм дзеяслова ў гістарычным разрэзе”.
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 6: Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 7: Прыслоўе. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы) і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •IV. Удасканаленне арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 8: Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Мадальныя словы. Гукаперайманні
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў
- •Прыкладныя варыянты тэставых заданняў па раздзелу “Марфалогія” варыянт і
- •Варыянт іі
- •Варыянт ііі
IV. Эксперыментальная частка
Адлюструйце ў пяці схемах парадыгму склонавых канчаткаў назоўніка (І, ІІ, ІІІ скланення, назоўнікаў мужчынскага роду на –а/-я, назоўнікаў множнага ліку).
Дапоўніце схему.
С клон Неаб'ёмны Аб'ёмны
Неперыферыйны
Перыферыйны Неперыферыйны
Перыферыйны
Ненакіраваны Накіраваны Ненакіраваны Накіраваны
3. Адлюструйце ў схемах граматычнае чляненне слоў і марфалагічнае чляненне назоўнікаў.
Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).
V. Творчая частка
1. Складзіце тэкст (жанр і тэматыка на выбар) з назоўнікаў.
2. Прааналізуйце творы А. Разанава. Якімі мастацкімі сродкамі аўтар стварае вобразнасць? Якую ролю выконваюць у тэкстах назоўнікі? Правядзіце статыстычны аналіз іх ужывання.
Будзень і свята
Будзень будзіць людзей, нагадваючы ім пра тое, што пачынаецца дзень і што нікуды не дзенешся ад клопатаў і работы; свята чакае, калі чалавек сам абудзіцца, і калі ён абуджаецца, ветліва вітае яго.
Будзень – удзельнік, свята – сведка, будзень – маладзік, свята – ветах, будзень – дзейнік, свята – выказнік, будзень абяцае: усё, што трэба, збудзецца, свята вясткуе: усё, што трэба, збылося.
Будзень – падзея, свята - з’ява, будзень – агледзіны, свята – сватаненне, будзень распачынае, свята вянчае, будзень – жаніх, свята – нявеста, будзень – “нудзень”, свята – вяселле.
Будзень – зіма, свята – вясна, будзень – студзень, свята – май, будзень дбае, свята мае, будзень – яда, свята – піта, будзень рупіцца ў пыле і брудзе, свята аздоблена ў саеты.
Будзень ідзе, свята стаіць, будзень дзеліць, свята яднае, будзень бачыць гадзіны, свята – вечнасць, будзень судзіць, свята апраўдвае, на будзень дзівяцца людзі, на свята – свет.
Чарот-вечарот
На возераберазе,
Дзе векамань – каменннем,
Каменне – векаманню.
На берагавозеры
Чарот, вечарот,
На вечараберазе
Веча шумлівае.
Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў
1. Утварыце абрэвіятуры ад наступных словазлучэнняў:
Гарадскі савет, прафесійны саюз, дзяржаўны цырк, прамысловы камбінат, народны суд, галоўны урач, генеральны план, еўрапейскі саюз, заалагічны парк, музычнае вучылішча; Беларускі дзяржаўны праект, Беларускі літаратурны фонд, раённая будаўнічая кантора, Галоўны будаўнічы механізаваны мантаж; педагагічны факультэт, камандзір батальёна, Гомельскае сельскае машынабудаванне, ваенны камісарыят, эскадраны мінаносец, радыё, станцыя, раённы аддзел народнай адукацыі, Цэнтральны выбарчы камітэт, прафсаюзны камітэт, ваенны камітэт, гарадскі выканаўчы камітэт, сельскі карэспандэнт, юны карэспандэнт, член-карэспандэнт, лінейны карабель, газавая прамысловасць, лясная гаспадарка, рыбная гаспадарка, беларускі банк.
2. Запішыце словамі наступныя абрэвіятуры:
АМАП, БДУ, ВНУ, ЗША, ЗШБ, РБ, РФ, РВУ, УА, ЖЭС , ГУМ, СНД, НАН, РІВШ, ВГІК, ЗАТ, СП, СМІ, МАЗ, ЦУМ, УП, ГА, МХАТ, БелДІПК, ТАА, ТЮГ, ЗАГС, МТЗ, ЮНЕСКА, АСУ, ВАЗ, КВ.
Заўвага!* Звярніце ўвагу на правапіс канчаткаў скланяльных абрэвіятур.
Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу, вынікі НЭПу, даведка з ЗАГСа, затрыманы АМАПам.
Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: павёў у загс, заканчэнне нэпу, схадзіў у жэс, схаваліся ў дзот і інш.
Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелЭКСПА, УП “Белкніга”, БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).
*Усе заўвагі ў вучэбна-метадычным комплексе падаюцца паводле Праекту новай рэдакцыі ”Правапісу беларускай літаратурнай мовы”
3. Знайдзіце памылкі ў напісанні вялікай літары, патлумачце:
Міністэрства эканомікі (Мінэканомікі) Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага крыжа, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Савет міністраў (Урад) Рэспублікі Беларусь, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных нацый (ААН), Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Сход (Парламент) Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, Беларуская дзяржаўная Тэлерадыёкампанія (Белдзяржтэлерадыёкампанія), Беларуская федэрацыя прафсаюзаў, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (Мінгарвыканкам), Рэспубліканская Партыя працы і справядлівасці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Палата Прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (ніжняя палата), Савет Рэспублікі Беларусь (верхняя палата), Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь (Вярхоўны Суд, Гаспадарчы Суд), Мінскі трактарны завод, Новалукомская дзяржаўная раённая электрастанцыя, Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Мірскі замак, Дом Урада, Дом культуры (пісьменнікаў, афіцэраў, чыгуначнікаў), Палац прафсаюзаў (культуры, спорту), Вярхоўны Савет (Парламент) Рэспублікі Беларусь, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная дума (Расія), Нацыянальны Кангрэс (ЗША), Мінскі кафедральны сабор, Мінскі касцёл і кляштар езуітаў, Еўрасаюз (Еўрапейскі Саюз), Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты, Сусветны паштовы саюз, Міжнародная авіяцыйная федэрацыя, Вучоны Савет філалагічнага факультэта БДУ, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, Сусветны Савет Міру.