Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

II. Лабараторная частка

1. Выпішыце з газет і часопісаў па пяць назоўнікаў, якія абазначаюць назвы: рэчаў; жывых істот; асоб, людзей; прафесій; з'яў прыроды; прыметы; дзеянняў; ўласцівасцей і якасцей.

2. Змяніце выдзеленыя словы назоўнікамі. Складзіце з імі сказы. Што, на ваш погляд, дае магчымасць выражаць прымету і дзеянне назоўнікам?

Выплаўляць сталь - ….., цікавіцца спортам - ………., сіняе неба - ……….., плаваць брасам - ……., іграць на баяне - ………, любіць кнігу - …………, глыбокае возера - ………, чырвонае зарыва - …….., смелы пажарнік - …….. .

3. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову, пастаўце іх у форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку:

Дровосек, командировка, идеология, бассейн, туннель, террариум, беллетристика,бобр, боязнь, неприязнь, дирижабль, журавль, дерн, чёлн, идиома, аккордеон, компаньон, ажиотаж, ориентация, авантюра, индеец, бандероль, политехникум, майонез, календарь, хореография, панель, чемпион.

4. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку.

Выгляд, экспрэс, артыкль, менеджэр, бейсбол, грэйпфрут, кірмаш, слайд, інвестар, дывідэнд, экспрэс, патэнт, каледж, грып.

5. Запішыце па-беларуску назвы ягад. Назавіце марфалагічныя адрозненні назоўнікаў.

Черника, брусника, клубника, костяника, голубика, ежевика, земляника.

6. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Сібір, Крычаў, даль, медзь, цень, бацька, племя.

7. Пастаўце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку.

Край, Андрэй, Ігар, цэх, айсберг, начлег, прадзед.

8. Вызначце форму слова, якая адпавядае нормам граматыкі беларускай мовы:

Шмат народа / народу; на пачатку сеанса / сеансу; няма настрою / настроя; ткаць з ільну / ільна / лёну; спыніўся каля пад'езда / пад'езду; дуга з вяза / вязу; сысці з дома / дому.

III. Развіццёвая частка

1. У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з’яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Напрыклад, слова канікулы ў беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а ў блізкароднаснай рускай мове – як абстрактнае. Абстрактныя назоўнікі па сваім утварэнні часта з’яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі (хваляванне, чырвань, меркаванне і г.д.). Канкрэтны альбо абстрактны характар пэўных назоўнікаў можа вызначацца кантэкстам. Параўнайце:

Праз вёску пралягала грунтавая дарога.

Ён удала выбраў сваю жыццёвую дарогу.

Прывядзіце яшчэ прыклады, у якіх бы абстрактны і канкрэтны характар вызначаўся кантэкстам.

2. Прачытайце і занатуйце параграф “Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту” з кнігі Іўчанкава В.І. “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” ( Мн.: БДУ, 2003. С. 170–178).

Да ведама! Агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

акад. – акадэмік

б. – былы

бухг. бухгалтэрыя

в. – вёска

в-аў – востраў

п-аў – паўвостраў

в.а. – выконваючы абавязкі

вобл. – вобласць

воз. – возера

г. – год

гг. – гады

ст. – стагоддзе

стст. – стагоддзі

г.зн. – гэта значыць

і г.д. – і гэтак далей

і да т.п. – і да таго падобнае

і інш. – і іншае

і пад. – і падобнае

гл. – глядзі

параўн. – параўнай

напр. – напрыклад

т. – том

тт. – тамы

с. – старонка

сс. – старонкі

г. горад

гр. – грамадзянін

дац. – дацэнт

заг. – загадчык

зб. – зборнік

нам. – намеснік

н.ст. – новы стыль

н.э. – нашай эры

праф. прафесар

р. – рака

р-н – раён

руб. – рублёў

с. -г. – сельскагаспадарчы

с/с – сельскі савет

ст.ст. – стары стыль

тав. – таварыш

т-ва – таварыства

т.зв. – так званы

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]