Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

III. Развіццёвая частка

1. Прачытайце ў манаграфіі П. Сцяцко “Культура мовы” (Мн.: Тэхналогія, 2002) раздзел 2.5.3.1.Суфікс –ірава (С. 46 – 48). Выкажыце сваю думку. Ці згодны вы з аўтарам?

  1. Азнаёмцеся з артыкулам “Якое слова выбраць? Аднавіць – узнавіць, працягнуць – прадоўжыць” П. Сцяцко (Роднае слова. 2003. № 6. С. 45). Складзіце з гэтымі дзеясловамі сказы. Якому слову вы аддаяце перавагу?

  1. Са “Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў”(Мн., 1976) М.К. Клышкі выпісаць сінонімы да дзясловаў ісці, світаць (+2 дзеясловы на выбар).

IV. Эксперыментальная частка

1. Зрабіце арфаэпічны слоўнічак, выкарыстоўваючы наступныя матэрыялы:

  1. Кулеш Г. Націск у дзеясловах // Роднае слова. 2003. – № 5. – С. 48.

  2. Кулеш Г. Націск у дзеясловах другога прадуктыўнага класа // Роднае слова. 2003. – № 6. – С. 44.

  3. Кулеш Г. Націск у дзеясловах трэцяга прадуктыўнага класа // Роднае слова. 2003. – № 7. – С. 41.

  4. Кулеш Г. Націск у дзеясловах чацвёртага прадуктыўнага класа // Роднае слова. 2003. – № 8. – С. 41.

  5. 5. Кулеш Г. Націск у дзеясловах непрадуктыўнага класа // Роднае слова. 2003. – № 9. – С. 49.

2. Складзіце табліцы: «Асабовыя канчаткі дзеясловаў І спражэння»; «Асабовыя канчаткі дзеясловаў ІІ спражэння»; “Канчаткі рознаспрагальных дзеясловаў”.

Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).

V. Творчая частка

1. Напішыце невялікі твор, выкарыстоўваючы як мага больш дзеясловаў.

2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Сучасная сістэма форм дзеяслова ў гістарычным разрэзе”.

  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

Утварыце аднакаранёвыя з наступнымі назоўнікамі дзеясловы, патлумачце выбар суфікса:

Дэградацыя, фальсіфікацыя, арыентацыя, прагноз, баланс, цытата, аналіз, кантакт, план, група, прыватызацыя, дэкларацыя, ліквідацыя, акліматызацыя, кваліфікацыя, інфармацыя, урбанізацыя, кантроль, тыпізацыя, паразіт, фінансы, тыраж, рэакцыя, кансультацыя, профіль, нервы, абстракцыя, імпарт, дэбаты, дэбют, экспарт, тэлеграф, рэканструкцыя, правакацыя, фініш.

Заўвага! Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

1. Калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіраваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – параваць, планіраваць – планаваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць - апанаваць.

2. Калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць.

3. Калі дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

4. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]