Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Тэма 1: Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія

I. Тэарэтычная частка

  1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.

  2. Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі.

  3. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі.

  4. Граматычная катэгорыя, граматычная форма.

  5. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы.

  6. Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.

  7. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы.

  8. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму.

  9. Марфалагічны аналіз.

Тэрміналагічны апарат: граматыка, марфалогія, сінтаксіс, словаформа, граматычная форма, граматычнае значэнне, граматычныя адзінкі (сінтэтычныя і аналітычныя), парадыгма, сінтагма, лексема, намінатыўныя і сінтаксічныя элементы, словазменная і класіфікуючая катэгорыі, бінарныя і небінарныя апазіцыі, эквіпалентныя і прыватыўныя адносіны, часціны мовы (паўназначныя і непаўназначныя, знамянальныя і ўказальныя, асноўныя і неасноўныя, зменныя і нязменныя), лексікаграматычныя разрады.

II. Лабараторная частка

  1. Запішыце найменні спосабаў і сродкаў перадачы граматычных значэнняў у два слупкі, падзяляючы на марфалагічныя і немарфалагічныя. Адзначце, якія з іх уласцівы сучаснай беларускай мове, патлумачце на прыкладах.

Афіксы, унутраная флексія, націск, рэдуплікацыя, прыназоўнікі, паслялогі, злучнікі, злучнікавыя словы, часціцы, артыклі (постпазіцыйныя члены), звязкі, дапаможныя словы (дапаможны дзеяслоў быць), парадак слоў, інтанацыя, суплетывізм.

  1. Прывядзіце прыклад, калі дзве словаформы поўнасцю супадаюць у плане выражэння, аднак адрозніваюцца ў плане зместу.

  1. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў, сродкі яго выражэння. Якімі формамі (сінтэтычнымі ці аналітычнымі) выражаецца граматычнае значэнне.

Беларускі народ гераічна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На лёгкім паветры паволі плыло над рунню павуцінне. Вярнуся ў родную краіну – у пушчу сінюю прыйду. Хлопец амаль подбегам з адчуваннем палёгкі ўвайшоў у светлае фае. Настрой быў кепскі, а пасля размовы стаў яшчэ горшы.

  1. Дайце азначэнне тэрміна парадыгма. Пералічыце словаформы ў сказе Дзяжурны ўрач тэрмінова выклікаў яе ў шпіталь.

III. Развіццёвая частка

1. Запішыце азначэнні наступных разнавіднасцей граматыкі. Адкажыце, у залежнасці ад чаго ці ў адпаведнасці з чым адбываецца такі падзел:

Фармальная граматыка – …..

Функцыянальная граматыка –……….

Сінхранічная (апісальная) граматыка – ………..

Дыяхранічная (гістарычная) граматыка –………..

Навуковыя граматыкі – ……….

Нарматыўныя граматыкі – ………

Параўнальна-гістарычная граматыка – ………

Супастаўляльная граматыка – …………..

Абстрактна-моўныя граматыкі – ………….

Маўленчыя, камунікацыйныя граматыкі – ……………

2. Прачытайце і занатуйце параграф “Рытарычны ідэал” з кнігі Карповіч М.П. “Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук: Артыкулы, каментары, інтэрв’ю” (Мн.: “Тэхнапрынт”, 2004.С.9‑35).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]