Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать
  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў

Падзяліце на тры групы словы паводле напісання іх праз злучок: Ахарактарызуйце кожную з груп.

З-за, з-пад, трах-тарарах, уга-уга, абы-хто, з-над, ку-ку,, куды-небудзь,з-паміж, з-па-над, па-за, па-над., о-го-го, ён-то, вой-вой-вой, дзе-небудзь о-ё-ёй, а-я-яй, дзю-дзю-дзю, ха-ха-ха, дзын-дзын-дзын, абы-што, абы-дзе, абы-адкуль, хто-небудзь, як-колечы, сказаць-то сказаў.

Заўвага. Складаны злучнік дый, які ўжываецца пераважна для далучэння сцвярджэння закончанасці, спынення дзеяння, неабходна адрозніваць ад састаўнога злучніка ды з часціцай і са значэннем далучэння: ніхто больш не прапанаваў, ды і нічога не хацелася.

Заўвага. Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца праз тры асобныя словы: абы ў каго, абы да каго, абы з чым.

Заўвага. Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца або трыма словамі (абы з якімі), або двума (з абы-якімі).

Заўвага. Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з прэфіксам абы пішуцца разам: абыякавы, абыякава, абыякавасць, абыякаваты і інш.

Заўвага. Часціца -такі пішацца праз злучок у словах усё-такі і так-такі, а таксама у тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: прыйшоў-такі сам. Ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішаца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такі думае прыехаць.

Заўвага. Неабходна адрозніваць звароты не хто іншы, як.., не што іншае, як.., не хто іншы, а.., не што іншае, а… з адноснымі займеннікамі хто, што ў спалучэнні з азначальным займеннікам іншы (хто іншы, што іншае), якія ў спалучэнні з не з'яўляюцца адмаўленнем іх сумеснага значэння, ад зваротаў ніхто іншы не.., нішто іншае не… з адмоўнымі займеннікамі ніхто, нішто ў спалучэнні таксама з азначальным займеннікам іншы (ніхто іншы, нішто іншае) з адмаўленнем яго значэння: не хто іншы ўзяў, як ён; не хто іншы, а толькі ён; гэта не што іншае, як вапна; гэта не што іншае, а толькі нейкі звярок прашмыгнуў; але: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго, адно толькі кнігі.

Заўвага. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых сказах, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння, а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах : Што ні кажы, наш край багаты; з кім бы то ні было, што б там ні было.

Прыкладныя варыянты тэставых заданняў па раздзелу “Марфалогія” варыянт і

  1. Марфалогіяй можам называць:

а) Раздзел граматыкі, які вывучае структуру слова, правілы словазмянення.

б) Раздзел граматыкі, які вывучае граматычныя катэгорыі і класы слоў.

в) Раздзел граматыкі, у якім вывучаецца лад звязнага маўлення.

г) Вучэнне пра тыпалогію выказванняў.

д) Вучэнне пра тэкст як складанай камунікатыўнай з’явы.

  1. Граматычная катэгорыя – гэта:

а) Агульныя, уласцівыя класу слоў значэнні, непасрэдна не звязаныя з лексічным значэннем слова.

б) Значэнні, што выступаюць як дадатковыя да лексічнага значэння слова і выражаюць розныя адносіны.

в) Найбольш буйныя лексіка–граматычныя разрады слоў, аб’яднаныя агульнымі семантычнымі і марфолага–сінтаксічнымі прыметамі.

г) Адзінства граматычнага значэння і спосаба яго выражэння.

д) Семантычная апазіцыя, кожная з якіх мае набор форм для свайго выражэння і можа мець набор яшчэ больш прыватных значэнняў для сваёй канкрэтызацыі.

  1. Адзначце словы, якія пры перакладзе на беларускую мову ўжываюцца толькі ў множным ліку:

а) поведение; б) хлопоты; в) черника; г) дрова; д) обучение; е) грудь;

ж) дверь; з) чернила; і) гречка; к) крупа; л) игрушки; м) зрение; н) клюква.

  1. Адзначце няправільна запісаныя формы дзеясловаў 2 асобы адзіночных ліку загаднага ладу:

а) вей; б) ві; в) бей; г) збірай; д) пей; е) лі; ж) запражы

  1. Адзначце прыметнікі, што не маюць ступеней параўнання:

а) любіменькі; б) маўклівы; в) малады; г) вараны; д) звонкі;

е) смелы; ж) зямлісты; з) гладкі; і) дрэнны.

  1. Адзначце словы, напісаныя з арфаграфічнай памылкай:

а) цімкавіцкі; б) хатынскі; в) праскі; г) восенскі;

д) гігантскі; е) гродненскі; ж) францускі.

  1. Знайдзіце лічэбнікі:

а) пяць; б) пяцёрка; в) пяты; г) пяцёра; д) пятак; е) упяцёх;

ж) па–пятае; з) два; і) другі; к) двойка; л)двое; м) абодва.

  1. Вызначце неадушаўлёныя назоўнікі:

а) брыгада; б) туз; в) група; г) люд; д) дывізіён;

е) інтэлігенцыя; ж) нябожчык; з) бактэрыя.

  1. Адзначце дзеясловы І спражэння:

а) калоць; б) казаць; в) ненавідзець; г) спяваць; д) веяць; е) карміць;

ж) залежаць; з) параіць; і) цярпець; к) гнаць; л) палоць.

  1. Вызначце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак –у (-ю):

а) гнеў; б) вулей; в) глей; г) торф; д) даход;

е) праспект; ж) стол; з) флот; і) скарб; к) гушчар.

  1. Адзначце адносныя прыметнікі:

а) вясковы; б) светлы; в) Сашаў; г) мінскі; д) братні;

е) гістарычны; ж) цікавы; з) адносны; і) нешырокі.

  1. Вызначце не характэрныя для беларускай мовы спалучэнні:

а) будучы настаўнік; б) заходзячы чалавек; в) квітнеючы ў полі;

г) будучы ў школе; д) стоячы ля дошкі; е) квітнеючы сад;

ж) стоячы цягнік; з) заходзячы ў школу; і) кіруючая пасада.

  1. Адзначце прыметнікі з арфаграфічнымі памылкамі:

а) бела–чырвоны; б) даўгачаканы; в) малавядомы;

г) чорнавокі; д) вечназялёны; е) прама прапарцыянальны;

ж) рамэна–раланаўскі; з) светла–валосы.

  1. Вызначце канкрэтныя назоўнікі:

а) тэорыя; б) розум; в) цень; г) бура;

д) дзень; е) практыкаванне; ж) каханне; з) сум.

  1. Адзначце зборныя назоўнікі:

а) салома; б) вугаль; в) куст; г) юнацтва;

д) маліннік; е) поле; ж) голле; з) панства.

  1. Адзначце назоўнікі жаночага роду:

а) МТЗ; б) БелТА; в) РТС; г) БДУ; д) ВНУ; е) ГЭС;

ж) СНД; з) МВФ; і) ВПС; к) прафбюро; л) БелСЭ.

  1. Адзначце неспрагальныя формы дзеяслова:

а) інфінітыў; б) дзеепрыметнік; в) дзеепрыслоўе.

  1. Знайдзіце няправільна пабудаваныя словазлучэнні:

а) адна цэлая і шэсць сотыя гектара; б) тры пятых насельніцтва;

в) васьмёра коней; г) трыццаць два здаровыя зубы;

д) у трох кроках ад дома; е) за паўтары кіламетры;

ж) чатыры вясёлых таварышы; д) сем на восем.

  1. Праскланяйце спалучэнне задавака Алесь Глеб.

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

  1. Праскланяйце займеннік чый–небудзь.

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

  1. Запішыце формы загаднага ладу дзеяслова спяваць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]