
- •Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
- •І. Прадмова
- •Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы
- •Літаратура Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Тэма 1: Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •Эксперыментальная частка
- •Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 2: Назоўнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •С клон Неаб'ёмны Аб'ёмны
- •V. Творчая частка
- •Будзень і свята
- •Чарот-вечарот
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў
- •Тэма 3: Прыметнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 4: Займеннік. Лічэбнік
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 5: Дзеяслоў
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Эксперыментальная частка
- •V. Творчая частка
- •1. Напішыце невялікі твор, выкарыстоўваючы як мага больш дзеясловаў.
- •2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Сучасная сістэма форм дзеяслова ў гістарычным разрэзе”.
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 6: Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 7: Прыслоўе. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы) і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •IV. Удасканаленне арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў і ўменнняў
- •Тэма 8: Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Мадальныя словы. Гукаперайманні
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў
- •Прыкладныя варыянты тэставых заданняў па раздзелу “Марфалогія” варыянт і
- •Варыянт іі
- •Варыянт ііі
Тэма 8: Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Мадальныя словы. Гукаперайманні
I. Тэарэтычная частка
Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя. Прыназоўнікі, злучнікі і часціцы як службовыя часціны мовы.
Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Разрады прыназоўнікаў. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Семантыка прыназоўнікаў.
Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.
Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы слоў з іншых часцін мовы.
Пытанне аб мадальных словах. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Разрады па значэнні.
Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Цяжкасці размежавання выклічнікаў і гукаперайманняў. Аказіянальная субстантывацыя і вербалізацыя выклічнікаў.
Тэрміналагічны апарат: непаўназначныя часціны мовы, службовыя словы; прыназоўнік вытворныя (аднаслоўныя, неаднаслоўныя) і невытворныя прыназоўнікі, простыя і складаныя прыназоўнікі; злучнік, злучальныя (спалучальныя, супастаўляльныя, градацыйныя, пералічальна-размеркавальныя, далучальныя) і падпарадкавальныя злучнікі, карэляты, невытворныя і вытворныя злучнікі, простыя і састаўныя злучнікі, нерасчлянёныя і расчлянёныя злучнікі, адзіночныя і паўторныя злучнікі; звязкі(абстрактныя, паўабстрактныя, знамянальныя); часціцы, указальныя, азначальна-ўдакладняльныя, вылучальна-абмежавальныя часціцы, сцвярджальныя і адмоўныя часціцы, пытальныя часціцы; часціцы, што выражаюць адносіны да верагоднасці; параўнальныя часціцы, часціцы, што ўжываюцца для перадачы чужой думкі, узмацняльныя, эмацыянальна-экспрэсіўныя, эмацыянальныя часціцы; вытворныя і невытворныя часціцы, простыя і састаўныя; мадальныя словы (вытворныя і невытворныя), выклічнікі, эмацыянальныя і імператыўныя выклічнікі, вытворныя і невытворныя выклічнікі; гукаперайманні.
II. Лабараторная частка
1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Параўнайце ўжыванне прыназоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Вызначце семантыку кожнага з прыназоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Поехать за дровами, послать за сыном, пройти по полям, идти по городу, рассказать о товарище, шутить над ним, приехать через месяц, идти через лес, сказать сквозь смех, увидеть сквозь туман, перейти через дорогу, метрах в двадцати, послали за яблоками, старше своего товарища, поблагодарили учительницу, смеяться над неумекой, твёрже гранита, искреннне благодарил охотника, идти по городу, извините меня за беспокойство, поблагодарить учеников старших классов за помощь, не надо беспокоиться обо мне; нечего рассуждать о том, чего хорошо не знаешь; пошутить над ровесниками, рассуждать о будущем, беспокоиться о матери, болеть ангиной, потешаться над сестрой, просить друзей, смеяться над младшим, видеть своими глазами, слышать своими ушами, похожий на мать, спотыкаться о пень, не выполнить из-за лени, читать про себя.
2. Адрэдагуйце сказы.
Многа год прайшло з тых пор. Больш ен тут не паяўляўся. Мы інфармуем чытачоў аб поспехах. Бутэлька гарэлкі ўнесла ўсе прэміі. Адпачываць патрэбна ўмець.
3. Якімі граматычнымі адзнакамі характарызуюцца наступныя групы мадальных слоў: відаць, знаць, значыць, прызнацца, здаецца, думаецца, здавалася б, трэба думаць, можна меркаваць; уласна кажучы, мяркуючы па ўсім,; можа, магчыма, напэўна, бадай, канечне, безумоўна, дарэчы, сапраўды, літаральна, даслоўна; нарэшце, увогуле; на жаль, на шчасце, па словах к.-н., адным словам, такім чынам, праўда, напрыклад, на самай справе; галоўнае, самае галоўнае, чаго добрага; да таго ж, аднак?
4. Адзначце выпадкі сінанімічнасці злучнікаў у мове. Якія памылкі сустракаюцца ва ўжыванні злучнікаў? Праілюструйце гэта на матэрыялах перыядычнага друку.
5. Укажыце на стылістычную ролю выклічнікаў? У якіх стылях мовы найбольш пашыраны выклічнікі. Прывядзіце прыклады.
6. Вызначце спецыфіку ўжывання гукапераймальных слоў? Да каго ці чаго яны адрасуюцца і ў якіх мэтах? Раскрыйце значэнні наступных гукапераймальных выклічнікаў: Ку-ка-рэ-ку! Га-га-га! Куд-ку-дах! Ку-ку! Ха-ха-ха! Трах! Бух! Дзын! Бац! Шась! Хоп! Гоп!
7. Прывядзіце прыклады прапазіцыяналізацыі, кан'юнкцыяналізацыі, партыкуляцыі і інтэр'екцыяналізацыі.
8. Складзіце словазлучэнні, выкарыстоўваючы розныя прыназоўнікі. З якімі прыназоўнікамі такія спалучэнні некарэктныя? Чаму?
Брысці, ісці, бегчы, імчацца – пад, па, з, поруч, поплеч, праз, скрозь, каля, паблізу, пры, побач з , у бок, да цераз – балота.
9. Устаўце прапушчаныя прыназоўнікі.
Аглядаць _ непакоем, зірнуць _ хату, сустрэліся _ год, чырванець _ марозу, трава _ калена, цешыцца _ дачкі, садок _ хатай, гасцяваць _ сястры, вяртацца _ школы, глядзець _ акно, вядро _ вадой, лічыць _ ста, пісаць _ вялікай літары, вучыцца _ універсітэце, прыехаць _ Прыбалтыкі, кніга _ збору твораў, _ узросце пяці гадоў.
10. Уставіць пра альбо аб.
Думалі _ сына, гаварылі _ салдата, закон _ мовах, _ сябе турбуюся, паведамляю _ часе, напамінаем _ неабходнасці, клопаты _ моладзь, песня _ паходы, дэкрэт _ зямлі.
11. вылучыце нарматыўныя словазлучэнні.
Ісці па ваду, ісці за вадой; збірацца за грыбамі, збірацца ў грыбы, збірацца па грыбы; жартаваць над ім, жартаваць з яго; большы яго, большы за яго; падзякаваць вас, падзякаваць вам; вялікі дзякуй, вялікае дзякуй; ісці к берагу, ісці да берага.
III. Развіццёвая частка
Прачытайце ў манаграфіі П. Сцяцко “Культура мовы” (Мн.: Тэхналогія, 2002) раздзел Словаспалучэнне з прыназоўнікам па і словаформай давальнага склону (С. 86 – 90). Занатуйце табліцу на с. 89.
IV. Эксперыментальная частка
Д
Часціцы
Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).
Творчая частка
Выпішыце з беларускамоўных газет выпадкі ўжывання службовых часцін мовы і выклічнікаў у загалоўках і назвах рубрык.