Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Тэма 5: Дзеяслоў

I. Тэарэтычная частка

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць дзеяслова як носьбіта працэсуальнай прыметы дзеяння. Граматычныя катэгорыі і граматычныя формы дзеяслова.

  2. Інфінітыў як неспрагальная форма дзеяслова. Гісторыя ўзнікнення.

  3. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.

  4. Катэгорыя стану. Пытанне пра стан дзеяслова ў сучаснай лінгвістыцы. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка станаў дзеяслова.

  5. Катэгорыя трывання дзеяслова.

  6. Катэгорыя ладу дзеяслова.

  7. Катэгорыя часу дзеяслова.

  8. Катэгорыя асобы дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы.

  9. Спражэнне дзеяслова.

  10. Словаўтварэнне дзеяслова.

Тэрміналагічны апарат: дзеяслоў, інфінітыў, непрэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова: катэгорыя трывання (віду) (закончанае і незакончанае трыванне, відавая пара, перфектывацыя, імперфектывацыя, няпарныя дзеясловы, двухвідавыя дзеясловы), катэгорыя стану (залежны, незалежны і зваротна-залежны стан, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя і незваротныя дзеясловы), прэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова: катэгорыя ладу (абвесны, загадны, умоўны), катэгорыя часу (абсалютнае і адноснае значэнне часу, прошлы, цяперашні і будучы час), катэгорыя асобы дзеяслова, безасабовыя дзеясловы, катэгорыя ліку дзеяслова, катэгорыя роду, дзеяслоўная аснова (аснова цяперашняга і аснова прошлага часу), марфалагічныя класы дзеясловаў (прадуктыўныя і непрадуктыўныя класы), спражэнне дзеясловаў, рознаспрагальныя дзеясловы.

II. Лабараторная частка

1. Прывядзіце прыклады дзеясловаў, якімі абазначаліся б канкрэтныя фізічныя дзеянні, рух, стан, хімічныя і фізіялагічныя працэсы, унутраныя адчуванні, пабуджэнні, успрыманні, адносіны. Якое значэнне маюць наступныя дзеясловы:

працаваць, сеяць, рэзаць, сядзець, хварэць, іржавець, расці, жыць, сумаваць, хацець, імкнуцца, хвалявацца, любіць, сябраваць, чуць, бачыць, гаварыць, паведаміць, інфармаваць?

2. Вызначце пераходнасць – непераходнасць наступных дзеясловаў:

пісаць, не чытаць, купіць, выпіць, любавацца, адказаць на ш..-н., думаць аб ч.-н., ісці, плысці, спаць, хварэць, смуткаваць, мерзнуць, худзець.

3. Спішыце словазлучэнні. Падкрэсліце пераходныя дзеясловы і вызначце склонавыя значэнні назоўнікаў пры гэтых дзеясловах.

Прынесці дроў, прынесці кнігі; адамкнуць ключом, адамкнуць замок; удзельнічаць у спаборніцтве, удзельнічаць усім спартсменам; сеяць жыта, сеяць на ўзгорку; біць молатам, біць масла; працаваць да вечара, працаваць машынай; ісці ў лес, ісці ціхім ходам, ісці сцежкай, ісці да таварыша; касіць траву, касіць вачамі; радаваць сяброў; не пасеялі на ўзгорку, не пасеялі ячменю; дай ручкі, дай у рукі; звязаць шапачку, звязаць вяроўкай; ісці полем, перайсці дарогу.

4. Якімі значэннямі характарызуюцца дзеясловы тыпу мыцца, апранацца, вітацца, будавацца, нездаровіцца, кусаецца, лепіцца?

5. Выпішыце спачатку дзеясловы, якія ўжываюцца толькі ў зваротнай форме, потым дзеясловы, якія могуць ужывацца без постфікса –ся. Да выдзеленых дзеясловаў падбярыце антонімы.

Адважыцца, адклеіцца, апомніцца, бадзяцца, баяцца, бялецца, вучыцца, выспацца, вітацца, ганарыцца, дабівацца, дадумацца, заляцацца, зваліцца, знаходзіцца, запаліцца, зелянецца, імкнуцца, каласіцца, каяцца, клапаціцца, кланяцца, набегацца, несціся, напрацавацца, пытацца, радавацца, разбягацца, саромецца, смяяцца, спрачацца, сумнявацца, стрыгчыся, усхвалявацца, хвалявацца, храбрыцца.

6. Запішыце ў асобныя слупкі дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Вызначце спосаб утварэння трывання гэтых дзеясловаў. Растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў. Абразаць, абрэзваць, абрэзаць, аб'яднаць, аб'ядноўваць, адрозніць, адрозніваць, адыграць, адыгрываць, адшукаць, бачыць, браць, вадзіць, весці, гаварыць, грукаць, грукнуць, даваць, даць, даказваць, займаць, заняць, запісаць, запісваць, засохнуць, засыхаць, збягацца, збегчыся, замаляваць, замалёўваць, іграць, класці, класціся, лавіць, лажыцца, легчы, надзець, надзяваць, напісаць, натхняць, назваць, называць, падняць, паднімаць, паказваць, , паказаць, пакласці, памнажаць, памножыць, памятаць.

7. Ад наступных дзеясловаў утварыце формы абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу. Абкопваць, аддаць, будаваць, выканаць, вязаць, знімаць, ісці, мыцца, пачынаць, пячы, секчы, сустрэцца.

8. Утварыце магчымыя формы цяперашняга, прошлага і будучага (простага ці складанага) часу. Растлумачце яго ўтварэнне.

Абараняць, абараніць, берагчы, зберагчы, зберагаць, вазіць, везці, выбягаць, выбегчы, выносіць, вынасіць, выплаціць, выплачваць, плаціць.

9. Спішыце, адзначце тып спражэння дзесловаў і вусна патлумачце, па якіх прыметах вы адносіце дзеяслоў да таго ці іншага спражэння.

Адмераць, баяцца, берагчы, біць, вазіць, весяліцца, выглядаць, глытаць, захацець, калоць, калыхаць, ляцець, ліць, непакоіцца, паведамляць, паведаміць, раскалоць, сініць, слаць, таптаць, трымаць, узяць, хацець, чырванець, чытаць.

10. Вызначце марфемны склад дзеясловаў і ўкажыце, ад якіх часцін мовы і якім спосабам яны ўтварыліся.

Абагнаць, абяссмерціць, акружыць, ахнуць, вывезці, дваіць, дэмабілізаваць, кукарэкаць, недаспаць, папаездзіць, прывітаць, пяцярыць, рассадзіць, састарыцца, узброіць, цацкацца, шугаць, чмыхнуць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]