Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій

Прынцыпова тэхналогія ажыццяўлення такіх формаў дыферэнцыраванага абслугоўвання, як ВРІ ў аўтаматызаваным рэжыме, мала чым адрозніваецца ад традыцыйнай. Распрацаваныя і выкарыстоўваемыя ў бібліятэках сістэмы ВРІ звычайна з’яўляюцца падсістэмамі інтэгральнай аўтаматызава­най бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы, хаця для бібліягра­фічных аддзелаў распрацоўваюцца і спецыяльныя праграмы аўтаматызаванага ВРІ, якія вырашаюць задачу абслугоўвання ў рэжыме ВРІ як індывідуальных, так і калектыўных абанентаў. Першыя аперацыі па вызначэнні кола абанентаў і вывучэнні іх ІП праводзіць бібліёграф. Атрыманыя даныя заносяцца ў спецыяльны файл, які па змесце адлюстроўвае інфармацыю з дзвюх картатэк – тэм і абанентаў.

Асаблівая ўвага надаецца пераводу доўгатэрміновых запытаў спажыўцоў на інфармацыйна-пошукавую мову (ІПМ) дадзенай сістэмы. Часцей за ўсё ў бібліятэках выкарыстоўваюцца некалькі ІПМ для фармулёўкі запытаў: дэскрыптары, індэксы распаўсюджаных і выкарыстоўваемых класіфі­кацыйных схем. Утвараецца масіў пошукавых вобразаў запытаў.

Існуючыя ў бібліятэках базы даных як уласнай генерацыі, так і набытыя можна разглядаць як масіў пошукавых вобразаў дакументаў. Згодна з вызначанай перыядычнасцю інфар­мавання бібліёграф ажыццяўляе камбінаваны пошук неабходных дакументаў па БД новых паступленняў. У працэсе машыннага пошуку адбываецца параўнанне пошукавых вобразаў запытаў і пошукавых вобразаў дакументаў. Вынікам пошуку з’яўляецца адабраны масіў дакументаў, які можна праглядзець у поўным фармаце бібліяграфічнага запісу і фармаце бібліяграфічнай карткі. Бібліёграф ажыццяўляе канчатковы адбор дакументаў, фарміраванне іх у спецыяльны файл і раздрукоўку на спецыяльным бланку ў выглядзе традыцыйнага бібліяграфічнага спіса літаратуры або перапісвае яго на дыскету ці перадае па электроннай пошце на камп'ютэр абанента.

Для бібліёграфа праграма аўтаматызаванага ВРІ забяспечвае магчымасць уводу і захоўвання запытаў абанентаў; прагляд вынікаў пошуку па розных неабходных параметрах; дапаўненне бібліяграфічных запісаў машыннага пошуку анатацыямі, рэфератамі і іншай інфармацыяй; фарміраванне масіваў даных зваротнай сувязі і заказаў на першакрыніцы; атрыманне ў любы момант статыстычнай інфармацыі аб функцыянаванні сістэмы ВРІ. Для абанента дадзеная праграма забяспечвае магчымасць атрымаць інфармацыю ў зручнай форме; перапісаць інфармацыю ў асабістую БД; кумуліра­ваць прадстаўленую інфармацыю; ацаніць кожны прагледжаны дакумент па прынятай сістэме ацэнак зваротнай сувязі.

Сёння ў якасці абанентаў групавога бібліяграфічнага інфармавання можа выступаць і бібліятэка нізавога звяна, выражаючы інфармацыйныя патрэбнасці абанентаў сваёй сістэмы ВРІ і выступаючы пасрэднікам паміж абслугоўваемымі ёю спецыялістамі і аўтаматызаванай сістэмай ВРІ галіновага комплексу. Прычым атрымліваць неабходную інфармацыю бібліятэка можа як на электронных носьбітах у выглядзе тэматычных БД, так і з выкарыстаннем тэлекамунікацыйнага доступу.