Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

1117 Гг. Яна складаецца з трох частак: у першай апісваецца

гісторыя Польшчы ад легендарнага Пяста да часоў Уладзісла-

ва Германа, другая пачынаецца нараджэннем Баляслава Кры-

ваўстага і даводзіцца да 1109 г., а трэцяя частка, найбольш

падрабязная, датычыцца 1109 – 1113 гадоў. Кожная частка,

кніга, пачынаецца ўступам з прысвяченнем тагачасным дастой-

нікам, а скончваецца рыфмаваным эпілогам. У польскую гісто-

рыю Гал Анонім уставіў факты са старажытнай гісторыі і міфа-

логіі. Ён крытычна ставіўся да славянскіх суседзяў Польшчы:

чэхаў лічыў рабаўнікамі і баязліўцамі, русінам прыпісваў “пра-

стацтва, уласцівае гэтаму народу”.

У ХІІІ ст. польская гістарыяграфія бурна развівалася.

Найбольш важнай з’явай у гэты час стала першая хроніка мяс-

цовага польскага аўтара Майстра Вінцэнта, пазней названа-

га Кадлубкам (пасля 1150 – 1223). Ён паходзіў з рыцарскай

сям’і, з сандамірскай зямлі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у

Парыжу альбо Балоніі, атрымаўшы там ступень магістра. Пас-

ля вяртання на радзіму каля 1189 г. Вінцэнт апынуўся пры

двары князя Казіміра Справядлівага і знаходзіўся там (напэў-

на, у канцылярыі) да смерці князя ў 1194 г. Пасля атрымаў

пасаду прабошча калегіяты ў Сандаміры. У 1208 г. быў абраны

5 6

кракаўскай капітулай на пасаду біскупа гэтай дыецэзіі. Біскуп

Вінцэнт удзельнічаў у Латэранскім саборы 1215 г. У 1218 г.

адмовіўся ад біскупства і ў кляштары цыстэрсаў у Енджэёве

правёў апошнія пяць гадоў свайго жыцця. Праўдападобна, там

і была напісана ягоная “Хроніка дзеянняў князёў і каралёў

Польшчы” (Cronica de gestis principum et regum Poloniae), пры-

намсі, апошняя яе кніга. “Хроніка” Майстра Вінцэнта склада-

ецца з чатырох кніг. Тры першыя ўяўляюць сабой дыялог

кракаўскага біскупа Матэўша і гнезненскага біскупа Яна. Першы

апавядае аб здарэннях, другі забяспечвае іх каментаром. У гэтых

трох кнігах апісаны падзеі ад легендарных пачаткаў пястоўскай

дынастыі да 1173 г. Чацвёртая кніга апавядае пра часы і здарэнні,

якім Майстар Вінцэнт сам быў сведкай, і даводзіцца да 1202 г.

Аўтар хронікі быў высокаадукаваным чалавекам. Акрамя

Святога Пісання, айцоў царквы, антычных і сярэднявечных

аўтараў, ён карыстаўся ў якасці крыніц хронікай Гала Аноні-

ма. Кадлубак (крыху зняважлівая мянушка, якая прычапіла-

ся да імя Вінцэнта ў пазнейшыя часы) пісаў сваю хроніку як

літаратурны твор, у першую чаргу, маралізатарскі_______. Таму вар-

тасці яе як гістарычнай крыніцы невялікія, хутчэй яна з’яў-

ляецца помнікам гістарычнай думкі той эпохі. Рукапіс хронікі

не захаваўся, затое, пачынаючы з ХIV ст., яна распаўсюджва-

ецца ў шматлікіх спісах сярод шкаляроў.

З польскіх гістарычных твораў XIV ст. вылучаецца хроні-

ка Янка з Чарнкова. Яе аўтар (каля 1320 – 1387) – сын чарн-

коўскага войта. На пачатку сваёй кар’еры быў канцлерам

шверынскага (Schwerin) біскупа ў Мекленбургу. Вярнуўшыся

ў Польшчу каля 1356 года, ён стаў улацлаўскім канонікам, а

пазней – гнезненскім архідзіяканам. Падарожнічаў у Авіньён, у

папскую курыю як прадстаўнік польскіх біскупаў. Нарэшце ў

1366 Г. Янка стаў каронным падканцлерам і адным з дарадчы-

каў караля Казіміра Вялікага. Пасля смерці апошняга і ўступ-

лення на трон Людвіка Венгерскага Янка з Чарнкова прыняў

удзел у няўдалай змове, за што паплаціўся стратай пасады пад-

канцлера, бенефіцыяў і быў асуджаны на выгнанне, але застаў-

ся на пасадзе гнезненскага архідзіякана.

Тэкст хронікі, на жаль, поўнасцю не захаваўся: бракуе па-

чатку і заканчэння. Уласна кажучы, хроніка Янка з Чарнкова

– гэта свайго роду ўспаміны аб тым, што сам аўтар перажыў,

таму гэта значна больш вартая гістарычная крыніца, чым па-

пярэднія хронікі Гала Аноніма і Вінцэнта Кадлубка. У ёй прад-

стаўлены перыяд панавання каралёў Казіміра і Людвіка аж да

5 7

смерці апошняга. Гэта апалогія апошніх Пястаў на польскім

троне і адначасова апраўданне ўласных палітычных учынкаў

аўтара і ачарненне яго праціўнікаў.

У хроніцы больш увагі нададзена падзеям у Вялікім кня-

стве Літоўскім, прычым аўтар добра арыентаваўся ва ўнутры-

палітычным жыцці нашай краіны. Тут мы знаходзім такія раз-

дзелы, як: “Аб страце ўладзімірскага замка на Русі” (аб аблозе

Уладзіміра Валынскага Кейстутам і Любартам); “Аб спустошанні

літвінамі сандамірскай зямлі” (1341 г.); “Аб здабыцці бэлзска-

га замка”, “Аб разні літоўскіх князёў паміж сабой” (у гэтым

раздзеле апісваюцца падзеі 1382 года і ўпершыню ўзгадваецца

назва Белая Русь у дачыненні да этнічна беларускіх земляў,

менавіта замка Полацк); “Аб здабыцці крыжакамі літоўскага

замка Трокі” (1384 г.) і г.д.