Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

1964. – С. 261). Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб загадка-

вым летапісу, які належаў архітэктару П.Яропкіну, удзельні-

ку гуртка А.Валынскага, расійскага дыпламата і дзяржаўнага

дзеяча. Яго прыхільнікі, незадаволеныя нямецкім засіллем у

Расіі, былі неўзабаве выкрыты і ў 1740 г. пакараны смерцю.

Удзельнікі гэтага гуртка былі ў ліку першых чытачоў перша-

пачатковай рэдакцыі “Гісторыі Расійскай” В.М.Тацішчава.

На летапіс Яропкіна В.Тацішчаў спасылаецца каля дзесяці

разоў. Найбольшую цікавасць сярод усіх паведамленняў вы-

клікае так званая аповесць пра Святохну – твор зусім невядомы

з іншых усходнеславянскіх гісторыка-літаратурных крыніц.

Змест яго зводзіцца да наступнага. Полацкі князь Барыс Да-

выдавіч, ажаніўшыся другі раз, узяў сабе за жонку дачку па-

морскага (з узбярэжжа Балтыкі) князя Казіміра Святохну, ка-

таліцкага веравызнання. Разам з ёй у Полацк прыбыло няма-

ла памаран. У Святохны нарадзіўся сын, якога яна назвала

Войцэхам, а бацька, князь Барыс, – Уладзімірам. Імкнучыся

менавіта свайго сына зрабіць адзіным пераемнікам улады бацькі

ў Полацку, яна вырашыла пазбавіцца ад Васількі і Вячкі, сыноў

Барыса ад першай жонкі. Дзейнічаючы самымі бруднымі ме-

тадамі, ёй удалося схіліць на свой бок частку палачан і пера-

канаць князя Барыса ў неабходнасці высылкі Васількі і Вячкі

на ўскраіну Полацкага княства.

Пазбавіўшыся пасынкаў, Святохна пачала рознымі шляхамі

выганяць з Полацка іх прыхільнікаў, “а своих поморян во все

чины и управления вводить”. Палачане, незадаволеныя гэтым,

патрабавалі ад князя Барыса вярнуць у Полацк высланых

сыноў, аднак, лісты былі перахоплены Святохнай і не дайшлі

да Васількі і Вячкі. Затым княгіня пазбавілася найбольш

2 6

уплывовых у горадзе прыхільнікаў мясцовай княжацкай ды-

настыі: тысяцкага Сімяона, пасадніка Воіна і ключніка Дабрыні.

На іх пасады былі абраныя іншаземцы. Нарэшце яна вырашыла

атруціць Васільку. Аднак ён, даведаўшыся пра апошнія падзеі

ў Полацку, звярнуўся да палачан з просьбай пастаяць “за веру

и землю Рускую”. Адбылося новае веча, дзе канчаткова былі

раскрыты ўсе злачынствы Святохны. Раззлаваныя палачане,

якім адкрыліся вочы на ўсе папярэднія падзеі, схапілі княгі-

ню і пасадзілі ў турму, а іншаземцаў-памаран пабілі і выгналі

з Полацка.

В.Тацішчаў памылкова датаваў гісторыю аб Святохне 1217

годам. Нядаўна памерлы польскі гісторык Ян Паверскі абгрун-

таваў праўдзівасць гэтага сюжэта, змешчанага ў “Гісторыі

Расійскай”, і сцвердзіў, што падзеі адбываліся ў 1197 – 1201 гг.

Святохна, дачка Казіміра І, заходнепаморскага князя, выйшла

замуж за Барыса Давыдавіча, князя з друцкай лініі Рурыкаві-

чаў полацкіх, у 1198 г. канфлікт Святохны з пасынкамі прывёў

да канчатковага заняпаду панавання друцкай лініі полацкіх

князёў і вяртання на полацкі трон князя Уладзіміра. Я.Паверскі

меркаваў таксама, што гэтая крыніца, тэндэнцыйная і варожая

ў адносінах да Святохны, была створана неўзабаве пасля апіса-

ных падзей (Jan Powierski. Księżniczka pomorska w Połocku // Pomorze

słowiańskie i jego sąsiedzi X – XV w. – Gdańsk, 1995. – S. 93–119).

Іншым сюжэтам з больш ранняй полацкай гісторыі з’яў-

ляецца паданне аб Рагвалодзе і Рагнедзе, занесенае ў некато-

рыя летапісныя зводы пад 1128 г. “...Пра гэтых Усяславічаў

раскажам, як людзі дасведчаныя апавядалі. Калі Рагвалод тры-

маў уладу і княжыў у Полацку, тады Уладзімір быў яшчэ юна-

ком і язычнікам і жыў у Ноўгарадзе. І быў у яго дзядзька Даб-

рыня, храбры ваявода і спраўны мужчына. І паслаў ён да Раг-

валода і прасіў яго аддаць дачку за Уладзіміра. Спытаў у сваёй

дачкі Рагвалод: “Ці хочаш за Уладзіміра?” Яна ж адказала: “Не

хачу я за рабыніча, за Яраполка хачу”. Гэты Рагвалод прый-

шоў з-за мора і трымаў уладу ў Полацку. Даведаўшыся пра гэта,

раззлаваўся Уладзімір ад тых слоў дзяўчыны, якая сказала: “Не

хачу я за рабыніча”, і паскардзіўся Дабрыні. І раз’юшыліся яны,

сабралі вояў і пайшлі на Полацк. І перамаглі Рагвалода. Сам

жа полацкі князь уцёк у горад. І паланілі Рагвалода, яго жон-

ку і дачку. І прыгадаў Дабрыня яму і яго дачцы “рабыніча” і

загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці. Пасля

Уладзімір забіў яе бацьку, а яе самую ўзяў за жонку. І назвалі

яе Гарыславаю. І нарадзіла яна Ізяслава. Уладзімір жа пасля

меў шмат жонак і стаў ёю грэбаваць.

2 7

Аднойчы, калі ён прыйшоў да яе і заснуў, яна вырашыла

зарэзаць яго нажом. І надарылася яму прачнуцца, і схапіў ён

яе за руку. І сказала яна з жалем: “Ты бацьку майго забіў і

зямлю яго паланіў дзеля мяне, а цяпер не любіш мяне з гэтым

дзіцём”. І загадаў ёй прыбрацца па-царску, як у дзень шлюбу,

і сесці на белай пасцелі ў палацы, а ён прыйдзе і заб’е яе. Яна

так і зрабіла. І дала ў рукі свайму сыну Ізяславу аголены меч і

сказала: “Як увойдзе твой бацька, выйдзі наперад, скажы:

“Бацька, не думай, што ты тут адзін”. І зрабіў так Ізяслаў.

Уладзімір жа сказаў: “А хто ведаў, што ты тут”. І апусціў ён

свой меч, паклікаў баяр і ўсё расказаў ім. Яны ж параілі: “Не

забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і дай

ёй са сваім сынам”. І пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім

і назваў гэты горад Ізяслаўлем. І з таго часу меч узнімаюць

Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў”.

Відаць, паданне, запісанае пад 1128 г., арганічна ўва-

ходзіць у цыкл паведамленняў аб барацьбе полацкіх і кіеўскіх

князёў (паход 1127 г. на Полацкую зямлю – паданне аб Уся-

славічах – ссылка полацкіх князёў у Царград (Канстантыно-

паль)). Само ж яно склалася раней (“...раскажам, як людзі дас-

ведчаныя апавядалі”), у часы панавання “Яраслававых унукаў”.

Але напачатку іх панавання не гаворыцца аб канфліктах паміж

Полацкам і Кіевам. Зацішша працягвалася да смерці Усяслава

Брачыславіча (1101 г.). Аднак неўзабаве барацьба аднавілася:

ужо ў 1104 г. кіеўскі князь Святаполк пасылае ваяводу Пуця-

ту з войскам на мінскага князя Глеба, а Уладзімір Манамах –

свайго сына Яраполка. Да іх далучыўся і сын Святаполка Алег,

прымусіўшы ўдзельнічаць у паходзе полацкага князя Давыда.

Хутка ў барацьбу ўключыўся і Уладзімір Манамах. Відаць,

пачатак гэтага этапа барацьбы Полацка з Кіевам і трэба лічыць

прыблізным часам стварэння падання.

Створана ж яно было, на думку некаторых гісторыкаў

(М.І.Кастамараў, Ю.А.Заяц), у Полацкай зямлі (у Заслаўлі альбо

Мінску) і адтуль трапіла ў Кіеў. Беларускі даследчык Ю.А.За-

яц прыходзіць да высновы, што паданне аб Усяславічах, зане-

сенае ў летапісы пад 1128 г., з’яўляецца пераказам тэксту гіста-

рычнай песні, якая склалася ў канцы ХІ–пачатку ХІІ ст. у По-

лацкай зямлі, і, такім чынам, гэта самы старажытны з вядомых

нам літаратурных помнікаў гэтага жанру, створаных на тэры-

торыі Беларусі (Заяц Ю.А. Заславль Х–XVIII веков (Историко-

археологический очерк). – Мн., 1987).

2 8

Гістарычныя запісы вяліся таксама ў Наваградку, Пінску,

Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ул.Ц.Пашута меркаваў, што

ў Наваградку ўжо ў ХІІІ ст. развівалася летапісанне, што там

узнік “літоўскі летапіс”, які апавядаў аб Міндоўгу, Войшалку

і Тройдзене і стаў адной з крыніц галіцка-валынскага летапі-

су. Узнікнуць ён мог у адным з мясцовых манастыроў, магчы-

ма, у тым, што заснаваў Войшалк на Нёмане ў Лаўрышаве

“межи Литвою и Новымъгородъком” (Пашуто В.Т. Образова-

ние Литовского государства. – М., 1959. – С.38-39, 41-43).1 На

думку М.М.Улашчыка, так званы летапіс Войшалка меў

М.Стрыйкоўскі.

Рукапісныя летапісы на землях ВКЛ у гэты перыяд і паз-

ней былі вельмі шырока распаўсюджаны, прычым іх уладаль-

нікамі былі і простыя людзі, як пра гэта сведчаць запісы на

адзіным ілюстраваным старажытнаўсходнеславянскім летапісу –

Радзівілаўскім: “Две недели у Пилипово говение Пурфен

Пырчкин жито сеял у року девятьдесятом” (1590); “В року

шессот третьем, за шес недель перед великоднем водлуг старо-

га календаря, кобыла сивая ожеребилася”; “Я, Фурс Сорока,

возны повету Городенского, сознаваю сим моим квитом” і г.д.

Дарэчы, Радзівілаўскі, альбо Кенігсбергскі, летапіс – адзін

з найважнейшых помнікаў летапісання дамангольскай эпохі,

які быў складзены ва Уладзіміра-Суздальскай Русі. Ён самы

старажытны, які дайшоў да нас: тэкст яго скончваецца першымі

гадамі ХІІІ ст. (тэкст Іпацеўскага летапісу даходзіць да 1292 г.,

Лаўрэнцеўскага – да 1305 г., Наўгародскага І старога ізводу –

да 1352 г.). Радзівілаўскі – першы “ліцевы” (ілюстраваны) ле-

тапіс, які быў упрыгожаны мініяцюрамі ў ХV ст. Асноўны спіс

летапісу – Радзівілаўскі – паводле філіграняў датуецца апошнім

дзесяцігоддзем ХV ст. Невядомымі шляхамі Радзівілаўскі летапіс

трапіў на Беларусь, дзе знаходзіўся ва ўладанні заможных і