Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Жывапіс

Манументальнага жывапісу ад гэтага перыяду захавалася вельмі мала. Толькі з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што ў гэты час многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам. Але захаваліся многія фрэскі ў збудаваннях Польшчы, якія былі выкананы беларускімі майстрамі. Яны ў пэўнай ступені адлюстроўваюць узровень тагачаснага манументальнага жывапісу Беларусі і маюць вялікую гістарычную і мастакую каштоўнасць для вывучэння культурнай спадчыны беларускага народа гэтага перыяду. Да найбольш значных твораў “рускага” жывапісу ў Польшчы належаць манументальныя роспісы канца 14-пачатку і сярэдзіны 15 ст.: капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку, фрэскі катэдры ў Сандаміры, калегіяты ў Вісліцы, капэл ся. Тройцы і св. Крыжа ў Вавельскім замку. Розная ступень захаванасці не дае магчымасці для грунтоўнага і сістэматызаванага даследавання гэтых твораў манументальнага мастацтва. Для фрэскавага роспісу выкарытсаны біблейскія і евангельскія сюжэты, шырокае адлюстраванне атрымалі вобразы святых і прарокаў.

Вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць для Беларусі ўяўляе фрэскавы роспіс Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаны ў 1557 г. (цяпер Беластоцкае ваяводства Польшчы). Па характары іканаграфіі фрэскі Супрасльскага манастыра набліжаюцца да мастацтва Візантыі канца 14-пачатку 15 ст. і стылістычна блізкія сербскім помнікам манументальнага жывапісу. Аднак у жывапісе Супрасля яўна праявіліся і элементы заходнееўрапейскага мастацтва, напрыклад, у адзенні. Святыя воіны апрануты ў даспехі, тунікі, плашчы. На туніках – шырокія паясы, у руках – мячы і шчыты.

Такі сплаў элементаў заходняга і ўсходняга мастацтва не выпадковы, што тлумачыцца асаблівасцямі гістарычнага развіцця Беларусі.

Беларускі манументальны жывапіс 14-16 стст. з’яўляецца натуральным працягам традыцый жывапісу Кіеўскай Русі і захоўвае рысы візантыйскага мастацтва: манументальнасць, вытанчаны каларыт, гарманічныя прапорцыі і дакладным алюнак. Агульным для мастацтва Беларусі 14-16 стст. з’яўляецца ідэйна-вобразны пачатак, дзе галоўнае месца належыць духоўнаму свету чалавека, што аказвае ўплыў на эвалюцыю і самой мастацкай мовы, якая становіцца больш даходлівай. Вобразы святых надзяляюцца рэалістычнымі, нярэдка мясцовымі рысамі, высокімі маральна-этычнымі якасцямі.

Побач з манументальным развіваўся і станковы жывапіс, найбольш распаўсюджаным відам якога быў іканапіс. Твораў беларускага станковага жывапісу, якія датуюцца раней 14-15 стст., не знойдзена. У 14-16 стст. абразы і партрэты свецкіх асоб пісаліся пераважна на дошках па ляўкасу (крэйда на клеевай аснове) тэмпернымі, радзей алейнымі фарбамі. Сустракаецца і змешаная тэхніка, калі па тэмпернаму жывапісу асобныя дэталі, напрыклад, складкі адзення, прапісваліся алеем. Дошкі, часцей сасновыя, ліпавыя або дубовыя, змацоўваліся паміж сабой скразнымі шпонамі. Большасць абразоў мае павалаку – палатняную насцілку, якая наклейвалася з вонкавага боку на дошку перад тым, як нанесці на яе ляўкас. Накладвалася павалака ў месцах сутыкнення дошак, а ў некаторых выпадках прыкрывала ўсю паверхню і такім чынам надзейна змацоўвала тоўсты пласт ляўкасу з дошкамі. Пасля гэтага фон абраза ўпрыгожваўся рэльефным арнаментам, які ў сваю чаргу пакрываўся золатам або серабром, а часта і проста вохрай. Часта ўжываліся металічныя або драўляныя пазалочаныя накладныя рызы на выяве ўбрання ці яго дэталях.

Яркая асаблівасць беларускага станковага жывапісу – шырокае ўжыванне ў яго дэкаратыўнай сістэме пластычных слодкаў: разьбы і лепкі па ляўкасу, накладных элементаў, разьбяных кіётаў, фератронаў (невялікія разьбяныя алтарыкі). Гэта сведчыць пра пранікненне ў беларускі іканапіс тэхнічных прыёмаў і густаў народнага бытавога мастацтва.

Фарбавая паверхня абразоў, выкананых на дошках, пакрывалася ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. Многія абразы на працягу свайго шматвяковага існавання абнаўляліся і перапісваліся ў адпаведнасці са зменай густаў. Зараз яны рэстаўрыруюцца, раскрываюцца ад пазнейшых напластаванняў. Рэстаўрацыя служыць не толькі выратаванню твораў, але і спрыяе вывучэнню тэхнікі і тэхналогіі іх стварэння.

Што да жывапісу на палатне, то ён сустракаецца толькі з канца 16 ст. і да 18 ст. распаўсюджаны значна менш, чым малярства на дошках, а ў 18 ст. становіцца паўсюднай з’явай.

У 16-пачатку 17 ст. назіраецца незвычайная з’ява: іканапіс пад уплывам рэнесансных настрояў узбагачаецца элементамі дэкарацыі еўрапейскага мастацтва і выпрацоўвае некаторыя новыя якасці, а алтарны жывапіс трапляе пад моцны ўплыў мясцовай традыцыйнай іканапіснай сістэмы і адыходзіць ад класічных еўрапейскіх форм.

Назіраючы за развіццём беларускага жывапісу 15-16 стст., можна заўважыць, як фарміравалася новая мясцовая традыцыя, якая склала аснову самабытнай жывапіснай школы. Калі ў 15 і самым пачатку 16 ст. іканапіс і манументальныя роспісы тут былі прамым працягам візантыйскага і старажытнарускага мастацтва, то пазней пад уплывам рэнесансных настрояў гэтыя віды жывапісу набываюць пэўную жанравасць, этнаграфічнасць і дэмакратызм, узбагачаюцца некаторымі дасягненнямі тэхнікі і дэкарацыі заходнееўрапейскага мастацтва і разам з тым інтэнсіўна засвойваюць прыёмы, уласцівыя народнай, бытавой творчасці. Усё гэта надало беларускаму жывапісу яскравую своеасаблівасць і стварыла ўмовы для фарміравання нацыянальнай школы.

Да 14-15 стст. адносіцца зараджэнне партрэтнага мастацтва, і звязана яно з пранікненнем у жывапіс ідэй Адраджэння. Увага да чалавека, яго ўнутранага свету паставіла асобу ў цэнтр мастацкіх інтарэсаў жывапісцаў, што абумовіла адыход ад рэлігійных канонаў у адлюстраванні гістарычнай асобы.

Творчасць мясцовых майстроў была часцей за ўсё ананімнай. Тым не менш захаваліся некалькі імён мастакоў беларускага паходжання: на Брэстчыне працавалі Тамаш (пач. 16 ст.); на Гродзеншчыне – Нікіфар (16 ст.), Апанас Антановіч (1539-1540); на Магілёўшчыне – Дзімітры Івановіч (1578) і інш. Вядома, што некаторыя з іх выконвалі і партрэты.

Беларускі станковы партрэт, які пачаў фарміравацца не пазней сярэдзіны 15 ст., ужо ў канцы 16 ст. дае высокія ўзоры. Мастакі малявалі мадэль пагрудна, па пояс, пакаленца, у рост. Партрэт галоўным чынам насіў рэпрэзентатыўны характар. Мужчыны, як правіла, падаваліся як асобы ваяўнічыя, касцюму не надавалася вялікай увагі. На жаночых партрэтах бачна іншы раз празмернае жаданне паказаць прыгажосць жанчыны. У асобных творах заўважаюцца рысы інтымнага партрэта.

Адметнай рысай стылю беларускага партрэта з’яўляецца адчувальны ўплыў іканапісна-візантыйскіх традыцый культавага жывапісу. Побач з партрэтам, напісаным з натуры, – аўтэнтычным партрэтам – існаваў партрэт фантастычны, створаны на аснове літаратурных, выяўленчых і іншых крыніц. Лепшыя ўзоры беларускага партрэтнага мастацтва канца 16 ст. сведчаць аб высокім узроўні развіцця гэтага жанру жывапісу.